Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Пачатак засялення чалавекам тэрыторыі сучаснай Беларусі.


Date: 2015-10-07; view: 878.


Першае пранікненне людзей на гэтую тэрыторыю адбылося толькі ў верхнім палеаліце(сярэдні палеаліт палікарповіч), прыкладна 40 тыс. гадоў таму назад. Камены век (100– 3 тыс. гг. да н.э.). Палеаліт (100-35 тыс. гг . да н.э) Вядомы дзве самыя старажытныя верхнепалеалітычныя стаянкі чалавека на тэрыторыі Беларусі. каля в. Юравічы(26 тыс. гадоў таму), другая в. Бярдыж(23 тыс. гадоў таму). На гэтых стаянках пражывала прыблізна 50 чалавек. Існавала раннеродавая абшчына. Некалькі абшчын аб'ядноўваліся ў род, спачатку мацярынскі. Род быў уласнікам пэўнай тэрыторыі, вёў калектыўную гаспадарку, меў агульную маёмасць. У вельмі цяжкіх умовах жыцця чалавек вымушаны быў навучыцца здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жыллё, удасканальваць спосабы палявання на буйных жывёл. Па меры таяння і адступлення ледніка ў сярэднім каменным веку, мезаліце (8–5 тыс. гг. да н.э.) адбылося поўнае засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі. На Беларусі вядома 120 мезалітычных стаянак людзей. Для жыцця і побыту людзей была характэрна радавая арганізацыя. Радавыя абшчыны аб'ядноўваліся ў плямёны. Асноўныя прылады працы вырабляліся з крэмню, дрэва або касці. Быў вынайдзены лук, які змяніў характар палявання. Памочнікам чалавека на паляванні стаў сабака. Значнае месца займала рыбалоўства. Неаліт (4–3 тыс. гг. да н.э.). На тэрыторыі сучаснай Беларусі выяўлена больш за 500 паселішчаў эпохі неаліту. Вытворчая гаспадарка яшчэ адсутнічала. Насельніцтва па-ранейшаму займалася збіральніцтвам, паляваннем і рыбнай лоўляй. Акрамя лука на паляванні сталі прымяняць лоўчыя ямы і пасткі. Вынаходніцтва сетак зрабіла рыбалоўства больш надзейнай крыніцай забеспячэння людзей харчаваннем. З'явіліся гліняны посуд, прадзенне і ткацтва. Удасканальваліся прылады працы: сякера, цясла, долата. Прыкладна ў ІІІ тысячагоддзі да н.э. у Падзвінні і Падняпроўі з'явілася фіна-угорскае насельніцтва, а на крайнім паўднёвым захадзе Папрыпяцця – невялікія групы індаеўрапейскага насельніцтва. Пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркі – земляробства і жывёлагадоўлі. Гэты вялікі ў гісторыі чалавецтва гаспадарчы пераварот атрымаў назву неалітычнай рэвалюцыі, або першай цывілізацыйнай рэвалюцыі.


<== previous lecture | next lecture ==>
Агульная характарыстыка гістарыяграфіі гісторыі Беларусі. | Асаблівасці бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.691 s.