Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Асаблівасці бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі.


Date: 2015-10-07; view: 696.


3 2-га тыс. да н. э. на Беларусі пачынаецца бронзавы век (2-е тыс. — сярэдзіна 1-га тыс. да н. э.). Усе археалагічныя знаходкі бронзавых прадметаў, як паказалі даследаванні, былі або прывазныя, або створаныя з прывазной сыравіны, што мае паходжанне з Прыкарпацця ці Закаўказзя. У гэтым асаблівасць бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі. Не адбылося таксама і канчатковага выцяснення прысвойваючых відаў дзейнасці ў выніку прыходу шнуравікоў. Заняткі людзей пачатковага этапу бронзавага веку характарызаваліся сумяшчэннем як ранейшых промыслаў, так і новых форм гаспадарання — жывёлагадоўлі і земляробства. У эпоху бронзавага веку адбыўся пераход ад мацярынскага роду да патрыярхату. Пры заключэнні шлюбу з гэтага часу жанчына пачала пераходзіць у род мужчыны. Для вытворчасці прылад працы цяпер выкарыстоўвалі ўжо не толькі крэмень і косці, а нават цвёрдыя пароды каменю, такія як граніт. Удасканальваліся і формы апрацоўкі — шліфаванне, свідраванне, паліраванне. З'явіліся керамічныя вырабы, разнастайна арнаментаваныя і рознай канфігурацыі, якая залежала ад іх практычнага прызначэння — пласкадонныя, кругладонныя, слоікападобныя і інш. Жытло чалавека гэтага перыяду ўяўляла наземныя пабудовы слупавой канструкцыі з выкладзенымі каменем ачаговымі паглыбленнямі. Пасёлкі плошчай 0, 2—0, 5 га размяшчаліся часцей за ўсё на ўзбярэжжах рэк і азёр у непасрэднай блізкасці да свабодных зямельных плошчаў, прыдатных ддя прымітыўнага земляробства і жывёлагадоўлі. Цяпер не ўсе прадукты. што здабываліся, ішлі на непасрэднае ўжыванне ў ежу. З'явіліся лішкі, што ў гістарычнай навуцы атрымалі назву "прыбавачны прадукт". Яго можна было выкарыстоўваць для абмену або накаплення. Пачалося сацыяльнае расслаенне родавых абшчын на багатых і бедных членаў. Патрыярхальныя сем'і цяпер, а не роды, як раней, станавіліся асноўнымі вытворчымі адзінкамі ў грамадстве. Паколькі знікла неабходнасць працаваць родавым калектывам. то на месцах былых тэрыторый, дзе размяшчатіся асобныя роды, пачалі сяліцца сем'і. А гэта азначала, што на змену родавай абшчыне паступова прыйшла— суседская. Кіраўніцтва суседскай абшчынай знаходзілася ўжо ў руках патрыярхальнай знаці. Калі звычайныя шляхі акумуляцыі багаццяў у руках знаці вычэрпваліся, то распачыналіся войны з суседзямі. Колькасць ваенных сутыкненняў паміж асобнымі тэрыто-рыямі ў гэты перыяд значна павялічылася. Пачало фарміравацца патрыярхальнае рабства. Завяршальная стадыя трансфармацыі першабытнага грамадства ў класавае пад уплывам вышэйпералічаных фактараў у гістарычнай навуцы атрымала назву "ваенная дэмакратыя".

7. Сацыяльная-эканамічнае развіццё плямёнаў ранняга жалезнага веку.

Небывалае паскарэнне тэмпаў разлажэння першабытнага абшчынна-родавага ладу ў Беларусі адбылося з пачаткам вырабу жалезных прылад працы. Жалезны век (з VII ст. да н. э. да VIII ст. н. э). Менавіта ў перыяд жалезнага веку адбыўся канчатковы распад родавых адносін, станаўленне класавага грамадства і зараджэнне першых форм дзяржаўнасці на тэрыторыі сучасных усходне-еўрапейскіх краін. Сярод прылад працы ў эпоху жалеза найбольш прадукцыйнае месца займала сякера. Адносна нізкі ўзровень агратэхнічных ведаў, адсутнасць сісіэмы ўгнойвання глебы не дазвалялі выкарыстоўваць адзін і той жа ўчастак зямлі пад пасевы на працягу многіх гадоў. Практыкавалася высяканне і спальванне лясных дзялянак, на месцы якіх высявалі збожжава-бабовыя культуры, а попел прымянялі ў якасці ўгнаення. Разам з сякерай выкарыстоўвалі барану-сукаватку, зробленую з вершаліны дрэва, матыку, саху (рала) з жалезным нарогам і іншыя прылады. Сыравіну для вырабу прылад працы ў гэты перыяд здабывалі сырадутным спосабам. Руду з высокім утрыманнем жалеза балотнага паходжання, што ў даволі значнай колькасці знаходзілася тады асабліва на тэрыторыі Усходняй Беларусі , засыпалі ў печы-домніцы, чаргуючы з пластамі драўлянага вугалю. Нагнятаючы паветра на запалены вугаль, выплаўлялі порыстую жалезную масу "крыцу", з якой шляхам пракоўвання выраблялі высокаэфекгьіўньія прылады працы. Жалезныя прылады працы яшчэ больш узнялі прадукцыйнасць грамадскай вытворчасці. Земляробства і жывёлагадоўля паступова занялі месца асноўных відаў дзейнасці. Сям'я канчаткова стала асноўнай вытворчай адзінкай, а сямейная ўласнасць — асноўнай формай уласнасці ў грамадстве. Усход сучаснай Літвы і ўсю цэнтральную частку Беларусі ў VII ст. да н. э — V ст. н. э засялялі балцкія плямёны культуры штрыхаванай керамікі, Сярэдняе і Верхняе Падняпроўе з VII па Ш ст. да н. э. было заселена мілаградскімі плямёнамі. У канцы 1-га тыс. да н. э. на месцы знаходжання значнай часткі мілаградскіх плямёнаў у Верхнім і Сярэднім Падняпроўі сфарміравалася новая археалагічная культура — зарубінецкая. Паморская культура, насельніцтва якой большасць вучоных лічыць самымі раннімі славянамі на тэрыторыі Беларусі, размяшчалася на паўднёвым захадзе з VII па П ст. да н. э. Беларускае Падзвінне і Падняпроўе (верхняе), ахопліваючы паўночную частку Беларусі, прыблізна тую, на якой у больш позні час рассяляліся крывічы, займалі з VIII ст. да н. э. па VI ст. н. э. балцкія плямёны, прадстаўнікі днепра-дзвінскай археалагічнай культуры.

Новыя міграцыйныя перамены на Беларусі адбыліся ў VI— VIII стст. н. э. Гэта быў перыяд так званага вялікага перасялення народаў, што цягнуўся ў гісторыі Еўропы з IV па VI ст. н. э. Прычынай пачатку масавай міграцыі вялізных груп насельніцтва ў гэты час з'явілася перамяшчэнне з азіяцкага на еўрапейскі кантынент качавых народаў — гунаў. Для Беларусі гэтыя часы таксама прынеслі карэнныя змены. Важнейшай з іх была этнічная: прыход славянскіх народаў, якія ў працэсе сумеснага жыцця змяшаліся з мясцовым балцкім насельніцтвам, на працягу некалькіх стагоддзяў утварылі новую этнічную супольнасць — беларускі народ.

8. Уяўленні першабытных людзей аб навакольным асяроддзі. Сінкрэтызм першабытнай.

Сінкрэтызм азначае, што ўсе віды і элементы П.к. існуюць у цесным узаемадзеянні, сінтэзе, Таму толькі дастаткова ўмоўна можна гаварыць асобна пра выяўленчае мастацтва, музыку, танцы, спевы, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, тэатралізаваныя дзеянні.Людзі верылі ў звышнатуральныя сілы духаў (анімізм). Неадушаўлёныя прадметы і з'явы прыроды надзяляліся чалавечымі якасцямі (фетышызм). Пасля у ідэалагічнай свядомасці з'явіліся ўяўленні пра татэмных, роднасных людзям жывёл (татэмізм). Людзі верылі ў "замагільнае" жыццё. Пакланенне духам-ахоўнікам (культ продкаў) трансфармавалася ва ўзнікненне мясцовых божастваў. Паступова расце агульная колькасць багоў і іншых культаў для пакланення. У грамадскай свядомасці замацоўваюцца спецыяльныя (для асобных відаў дзейнасці) культы, на падтрымку якіх разлічваюць пры выкананні розных спраў. Развіццё жывёлагадоўлі і земляробства, накапленне большай колькасці ведаў пра навакольнае асяроддзе вялі да з'яўлення новых элементаў у грамадскім ідэалагічна-рэлігійным светаўспрыманні. Разам з пакланеннем таіэмам і фетышам, існаваннем культу продкаў і веры ў багінь, якія з даўніх часоў суправаджалі жыццёвы шлях жыхара старажытнай Беларусі, у эпоху жалеза інтэнсіўна развіваецца мнагабожжа. Важнейшымі ў жыхароў старажытнай Беларусі, па сведчанні этнографаў, былі Пярун — бог грому, маланкі і вайны; Вялес — абаронца жывёл, жывёлаводаў і жывёлагадоўлі; Ярыла — бог вясенняй урадлівасці палёў і пакравіцель цяжарнасці ў жанчын; Сварожычз Дажбогам, якія разам са сваім бацькам Сварогам"рэгулявалі" адпаведна пытанні нябеснага агаю і вады, а таксама Зюзя — бог холаду і інш.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Пачатак засялення чалавекам тэрыторыі сучаснай Беларусі. | Мастацтва і музыка першабытных людзей.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.084 s.