Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Кнігадрукаванне XVI – першай паловы XVII ст.


Date: 2015-10-07; view: 745.


Найбольш значнай з'явай у духоўнай культуры Беларусі першай паловы XVI ст. стала ўзнікненне беларускага кнігадрукавання, першага сярод усходніх славян. Заснавальнікам беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання стаў вучоны і пісьменнік, доктар філасофіі і медыцыны з горада Полацка Францыск Скарына (каля 1490 - каля 1551). Першыя яго кнігі выйшлі ў Празе ў 1517 - 1519 гг. Надрукаваны 23 кнігі Бібліі на беларускай мове. У 1522 г. Ф.Скарына вярнуўся ў Вільню, заснаваў друкарню і выдаў тут яшчэ дзве кнігі - "Малая падарожная кніжыца" і "Апостал". Гэта былі першыя кнігі, выпушчаныя у першай друкарні, заснаванай на тэрыторыі Беларусі. Кнігі Скарыны адрасаваліся перш за ўсё свецкаму чытачу. Скарынавы кнігі ўяўляюць выключную з'яву як паводле колькасці змешчаных у іх гравюр, так і паводле выключнай тэхнікі выканання. Усіх ілюстрацый 51. Гэта гравюры, партрэты, сюжэтна-тэматычныя кампазіцыі. Кнігі Скарыны шырока распаўсюджваліся ў Еўропе і мелі ўплыў на чытачоў у многіх краінах свету. Прадаўжальнікам культурна-асветніцкіх традыцый Скарыны стаў Сымон Будны - царкоўны, грамадска-палітычны дзеяч. У 1562 г. у Нясвіжы ён стварыў друкарню, у якой была выдадзена славутая праца Буднага "Катэхізіс" - першая беларускамоўная кніга на тэрыторыі Беларусі. У 70 - 80-я гг. XVI ст. пачаў перакладаць і друкаваць на беларускай мове "Евангелле" Васіль Цяпінскі. У прадмове да гэтай працы Цяпінскі адзначае, што беларускі народ мае даўнія і багатыя культурныя традыцыі, якія паступова страчваюцца з наступам каталіцкай і польскай экспансіі. Віну за гэта ён ускладаў на паноў, духавенства, якія не клапаціліся аб развіцці нацыянальнай культуры, пашырэнні адукацыі на роднай мове.


<== previous lecture | next lecture ==>
Рэфармацыя на Беларусі. Дзеячы рэфармацыі: М. Радзівіл Чорны, С. Будны, В. Цяпінскі. | Грамадска-палітычная і філасофская думка ХІV – першай паловы ХVІІ ст.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 2.209 s.