Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Грамадска-палітычная і філасофская думка ХІV – першай паловы ХVІІ ст.


Date: 2015-10-07; view: 639.


Асаблівасць развіцця грамадска-палітычнай думкі Беларусі ў перыяд панавання схаластыкі заключалася ў тым, што новыя філасофскія і навуковыя ідэі ўзнікалі галоўным чынам у нетрах самой схаластыкі, а не па-за яе межамі, як гэта было ў заходнееўрапейскіх краінах. Найбольш вядомымі схаластамі таго часу былі В.Тылкоўскі, А.Кміціц, А.Кярсніцкі і інш. Аднак панаванне схаластыкі не было непадзельным. Шырокую вядомасць атрымалі атэістычныя погляды Казіміра Лышчынскага (1634 - 1689). Пакінуўшы ордэн езуітаў, ён напісаў трактат "Аб неіснаванні Бога", у якім сцвярджаў, што Бог не існуе, а з'яўляедца толькі хімерай, народжанай фантазіяй людзей. Каталіцкае духавенства жорстка расправілася з беларускім вальнадумцам. У 1689 г. К.Лышчынскі быў спалены на вогнішчы.

Развіццё навуковых уяўленняў у Беларусі таго часу было абмежавана рамкамі навучальных школьных дысцыплін. Магчымасці для развіцця новага эксперыментальнага пры-родазнаўства былі вельмі абмежаваныя. Навука развівалася дзякуючы працы і падзвіжніцгву геніяльных вучоных-адзіночак. Сярод іх - Казімір Семяновіч, які выдаў у 1650 г. у Амстэрдаме кнігу "Вялікае мастацтва артылерыі", што пазней шмат разоў перавыдавалася. Ён першым у сусветнай навуцы стварыў праект шматступеньчатай ракеты. Пашырэнню навуковых ведаў спрыяла кнігавыдавецкая, асветніцкая дзейнасць ураджэнца Беларусі Іллі Капіевіча (1651 - 1714). Ён зведаў ганенні, жыў у Амстэрдаме, пазней Пятром I быў запрошаны на працу ў Маскву. Там Ілля Капіевіч выдаў болып за 20 падручнікаў па граматыцы і інш. Ён быў першым у гэтай справе ў Расіі. 3 дапамогай яго кніг рускія людзі змаглі пазнаёміцца са здабыткамі, багаццем еўрапейскай навукі і культуры.

У другой палове XVIII ст. адбываецца працэс паступовага вызвалення філасофіі і прыродазнаўства ад сярэдневяковай тэалогіі і схаластыкі. Пра гэта сведчыць творчасць вядомых мысліцеляў Казіміра Нарбута (1738 - 1807), Бенядзікта Дабшэвіча (1722 - ?), Анёла Доўгірда (1776 - 1835). Вытокі эксперыментальнага прыродазнаўства на Беларусі звязаны з дзейнасцю выдатных вучоных Ж.Жылібера і Г.Форстэра. Цікавую спадчьшу пакінуў астраном і асветнік Марцін Пачобут-Адляніцкі (1728-1810). Ен стаў адным з арганізатараў і дырэктарам Вілёнскай Абсерваторыі. За заслугі ў прыродазнаўстве М.Пачобут-Адляніцкі выбіраўся членам-карэспандэнтам Парыжскай акадэміі навук і Лонданскага астранамічнага таварыства. Доўгі час ён працаваў рэктарам рэарганізаванай у Галоўную школу Вялікага Княства Літоўскага Віленскай езуіцкай акадэміі. Шэраг трактатаў на беларускай, польскай і лацінскай мовах па філасофіі, эканоміцы, эстэтыцы належыць вядомаму асветніку і мецэнату, апошняму канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Іаахіму Храптовічу (1728 - 1812). Шырокую вядомасць мела яго бібліятэка ў Шчорсах. Імя беларускага асветніка добра ведалі ў еўрапейскіх краінах. Адзін з дзеячаў Вялікай французскай буржуазнай рэвалюцыі А.Мірабо пісаў пра І.Храптовіча: "Я не ведаў лепшага эканаміста ў галіне практыкі як па сумленню свайго розуму, так і па дабраце сэрца". Прызнаным спецыялістам у галіне батанікі і заалогіі быў Станіслаў Юндзіл (1761 -1847). Ён стаў адным з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі, напісаў кнігу "Апісанне раслін у правінцыі Вялікага княства Літоўскага" (1791).

На тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII ст. папулярнымі былі ідэі фізіякратаў, якія адстойвалі тэзіс аб натуральнай роўнасці людзей і крытыкавалі прыгоннае права. Іх прыхільнікамі былі І.Храптовіч, І.Страйноўскі, М.Карповіч і інш. Шырокую вядомасць меў філосаф і царкоўны дзеяч Георгій Каніскі (1717 - 1795), які высока цаніў прыродазнаўчыя навукі і іх ролю ў пазнанні прыроды. Папярэднікам матэматычнай логікі, адным з першых інтэрпрэтатараў філасофскай сістэмы І.Канта быў С.Майман (1753 - 1800). Яго ведалі і высока цанілі І.В.Тётэ і Ф.Шылер. Знаёмства з многімі французскімі асветнікамі меў Антоній Тызенгаўз (1738 - 1785). Гродзенскі мецэнат прапанаваў нават Ж.-Ж.Русо пераехаць у Беларусь, абяцаў пабудаваць яму ў Белавежскай пушчы ідылічную хатку.


<== previous lecture | next lecture ==>
Кнігадрукаванне XVI – першай паловы XVII ст. | Архітэктура другой паловы ХІІІ - першай палове XVІІ ст.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 2.539 s.