Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.


Date: 2015-10-07; view: 1359.


Як вядома, перыядызацыя наогул - гэта падзел гiсторыi на эпохi, перыяды, падперыяды etc., якi ажыццяўляецца на падставе пэўных крытэрыяў. Межы памiж iмi мусяць адлюстроўваць змены якаснага характару. Iх вызначэнне павiнна не толькi залежаць ад аб'екту даследавання, але i ўзгадняцца з метадамi пазнання2, г.зн. у iдэале метады вывучэння адной эпохi адрознiваюцца ад метадаў даследавання другой. Наогул, усялякi падзел гiстарычнага часу адносны i ўмоўны, ён iдэйны, iснуючы толькi ў галаве даследчыка, аднак дзяленне гэтае па-трэбна для лепшага разумення мiнулага. Таму, нягледзячы на сваю ўмоўнасць, перыядызацыя да сёння застаецца "адной з найважнейшых праблемаў гiсторыяпiсання"3. Вызначэнне перыядаў - гэта самая верхняя генералiзацыя, у якой праяўляецца найвышэйшая форма сiнтэзнага падыходу да гiсторыi, таму як мага дакладнейшы падзел гiстарычнага працэсу заўсёды быў важнай задачай класiчнай гiстарыяграфii. "Перыядызацыя становiць нашую формулу гiстарычнага працэсу", - пiша вядомы польскi вучоны Юлiуш Бардах.

Беларуская гiстарыяграфiя ў свой час пераняла фармацыйную перыядызацыю як адзiную для ўсёй савецкай гуманiстыкi. У нешматлiкiх сiнтэтычных выданнях па гiсторыi Беларусi мiнулае падзялялася на дакладна такiя ж перыяды i з такiмi ж храналагiчнымi рамкамi, як i ў Расii, на Украiне цi ў Прыбалтыцы:

Першабытнае грамадства - да VIII ст. н.э.

Феадальнае грамадства - IХ ст. - 1861 г.

Капiталiзм - 1861-1917 г.

Сацыялiзм - з 1917 г.

 

 

4.Першабытнае грамадства на тэрыторыи Беларуси у каменным веку.
На Беларусі першабытныя людзі з'явіліся ў перыяд палеаліту, прыкладна 100-40 тыс. г. да н.э. Жыхары Беларусі на той час – гэта неандэртальцы. Тыпам сацыяльнай арганізацыі неандэртальцаў была праабшчына, дзе панаваў групавы шлюб. Асноўнымі заняткамі неандэртальцаў былі паляванне на буйных жывёл – мамантаў і шарсцістага насарога, збіральніцтва і рыбалоўства. Яны здольны былі будаваць жытлы і здабываць агонь. Прысвайваючая гаспадарка першабытных людзей не спрыяла аседламу ладу жыцця, таму яны не засноўвалі больш-менш трывалых паселішчаў.
Праз некаторы час пачалося чарговае наступленне ледавіка і першабытныя людзі адышлі ў больш спрыяльныя паўднёвыя раёны. Паўторнае засяленне Беларусі адбылося каля 30-25 тыс. г. да н.э., калі ледавік адступіў на поўнач (пачаўся перыяд позняга ці верхняга палеаліту). Гэта ўжо былі не неандэртальцы, што першымі з'явіліся на Беларусі, а людзі сучаснага выгляду (новаантрапы), ці краманьёнцы. Першыя паселішчы знойдзены археолагамі каля сучасных паўднёвых беларускіх вëсак Юравічы і Бердыж. Прылады працы першабытных людзей былі самымі простымі, іх было каля 100 відаў. Асноўныя матэрыялы, з якіх яны вырабляліся – косткі жывёл, дрэва, камяні і крэмень. Каменныя прылады працы – гэта скрэблы, праколкі, рубілы, наканечнікі дзідаў і г.д. У познім палеаліце складваецца новы тып сацыяльнай арганізацыі людзей – родавая абшчына ці род (прыйшоў на змену праабшчыне ці чалавечаму статку). Род (аб'яднанне людзей аднаго паходжання, што пражываюць на вызначанай тэрыторыі) меў агульныя прыкметы:
1.аб'ядноўваў людзей аднаго паходжання;
2.характарызаваўся агульнай (калектыўнай) маёмасцю;
3.у родзе існаваў падзел працы паводле ўзросту і полу .

Мезаліт (9-5 тыс. г. да н.э.)
Пачатак мезаліту азнаменаваўся карэннымі змяненнямі клімату і прыродных умоў. Ледавік адступіў далëка на поўнач, а потым і наогул знік, і кліматычныя ўмовы на цяперашняй тэрыторыі Беларусі сталі нагадваць сучасныя. Досыць хутка выраслі лясы, сфарміравалася рачная сетка. Нязвыклыя да цëплага клімату маманты і шарсцістыя насарогі адышлі за ледавіком, а потым вымерлі. Кардынальна змяніўся жывëльны свет. Замест буйных жывëл, якія хадзілі па шырокіх адкрытых прасторах тундры, з'явілася незлічоная колькасць дробных і сярэдніх жывёл, што насялялі лясы. Рачная сістэма набывае сталы выгляд, а рэкі становяцца багатымі рыбай. Вялікая колькасць ежы пазбавіла людзей ад неабходнасці качаваць у яе пошуках. Па-першае, на Беларусі з'яўляецца сталае насельніцтва, па-другое, уся тэрыторыя Беларусі заселена да канца гэтага перыяду. Гэта яшчэ вельмі рэдкія паселішчы – стаянкі (іх выяўлена каля 120), якія месціліся па берагах рэк, каля радовішчаў крэмню.

 

5. Першабытнае грамадства на тэрыторыiБеларусi у Бронзавым ранiм жалезным веку.

У пачатку 2-га тысячагоддзя да н.э. жыхары Беларусі пазнаёміліся з першымі металічнымі рэчамі - спачатку меднымі, затым і бронзавымі. Такім чынам, у нашай першабытнай гісторыі наступіў бронзавы век, які працягваўся амаль паўтара тысячагоддзя. Пераважная ж большасць прылад працы і зброі па-ранейшаму выраблялася з крэмню. Больш таго, у яго апрацоўцы былі зроблены ўдасканаленні - наносілася доўгая струменьчатая рэтуш, ад чаго рэжучыя і колючыя краі рабіліся асабліва вострымі. У бронзавым веку шырока распаўсюдзілася ўмельства шліфаваць камень і высвідроўваць у вырабах з крышталічных парод адтуліны для рукаятак. Амаль на кожным паселішчы гэтага часу можна знайсці сякеры-кліны, сякеры і матыкі са свідраваннямі, булавы. Адной з самых характэрных адзнак бронзавага веку на Беларусі стала паўсюднае з'яўленне пласкадоннага глінянага посуду. Значыць, у інтэр'еры жытла ўжо былі дашчаныя паліцы і сталы. Посуд стаў разнастайны. Вядомы гаршкі, збаны, міскі, кубкі, цадзілкі.

У бронзавым веку працягвала развівацца мастацтва. Багатымі арнаментамі пакрываўся посуд, у тым ліку і магічнымі фігуркамі плоднасці, агню і нябесных свяціл - трохкутнікамі, крыжамі, нават свастыкамі. Пашыраны былі ўпрыгажэнні з костак, бурштыну, медзі. Удзялялася ўвага дасканаласці формы і аздабленню прылад працы і зброі. У паўночнай Беларусі, дзе мацней трымаліся архаічныя традыцыі, з дрэва і косці выразалі выявы людзей, звяроў і птушак.

У самым канцы бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі пачынаюць утварацца культуры з гладкасценнай і заштрыхаванай керамікай, росквіт якіх адбыўся ў наступную эпоху. У 7 - 6-м стагоддзях да н.э. у гісторыі старажытнага грамадства Беларусі наступіла новая і надзвычай важная эпоха - жалезны век. Ён пачаўся са здабычы жалеза з балотнай і лугавой руды. Гэта сыравіна была шырока распаўсюджана, а яе перапрацоўка ў невялікіх домніцах не ўяўляла складанасці, таму жалеза хутка і амаль цалкам выцесніла камень. Медзь жа і бронзу пачалі выкарыстоўваць амаль выключна для ўпрыгажэнняў.

Разнастайныя і эфектыўныя прылады працы, металічная зброя, развітыя жывёлагадоўля і падсечна-ворыўнае земляробства паскорылі гаспадарчае і грамадскае развіццё.

6. 1) Славянізацыя тэрыторыі Беларусі. 2)Станаўленне ўсходнеславянскай дзяржаўнасці. 3)Кіеўская Русь

1) Славяне вылучыліся з індаеўрапейскай этнічнай групы ў самастойную прыкладна да сярэдзіны I тысячагоддзя да н.э. Масавыя міграцыі людзей у эпоху Вялікага перасялення народаў ( 3-7 ст. н.э.) уплывалі і на рухомасць славян. На тэрыторыю Беларусі першыя славяне прыйшлі з поўдня прыкладна ў 6-7 ст. Рухаючыся па рэках славяне сяліліся побач з балтамі. Яны пераўзыходзілі іх па ўзроўню сацыяльнай арганізацыі, мелі больш развітую гаспадарку. Тэрыторыю Беларусі займалі ўсходнеславянскія плямёны: крывічы, дрыгавічы і радзімічы. Крывічы займалі значныя абшары Усходняй Еўропы і жылі ў вярхоўях Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі і на поўдні Чудскага Возера. Дрыгавічы засялялі землі ад Прыпяці да лініі Заслаўе - Лагойск - Барысаў. На ўсходзе яны былі абмежаваныя Дняпром, а на захадзе - Выганаўскімі балотамі. На поўначы Беларускага Палесся дрыгавічы перанялі ўсю культуру балцкага насельніцтва. Радзімічы займалі басейн Сожа да левага берага Дняпра. Прыкладна з 10 стагоддзя крывічы і дрыгавічы пачалі каланізацыю Панямоння. Пра тое, як і калі рассяліліся славяне на тэрыторыі Беларусі, пісьмовых крыніц амаль не захавалася. Таму да цяперашняга часу не суціхаюць навуковыя спрэчкі.

2) У 9 - 12 стст. ва ўсходніх славян складаецца феадальны ўклад. Вылучаліся вярхоў­ны правадыр, савет старэйшын, народны сход. Напачатку асноўная частка насельніцтва была вольнымі супольнікамі, якіх звалі «людзі». Залежных людзей звалі «чэляддзю». У складзе чэлядзі былі катэгорыі насельніцтва, пазбаўленыя асабістай волі - халопы. Крывічы, дрыгавічы і радзімічыўяўлялі сабою свайго кшталту протадзяр­жа­вы, якія ў летапісе азначаюцца як «княжанні». З узнікненнем княжанняў асноўным ула­да­ль­ні­кам зямлі зрабілася дзяржава, а першапачатковай формай эк­с­п­лу­а­та­цыі сялянства была даніна з кожнай сялянскай гаспадаркі, якая збі­ра­ла­ся князем з дружынай метадам палюддзя. Паступова даніна становіцца феадальнай рэнтай. Апошняе ўпамінанне аб дрыгавічах як этнічнай супольнасці адносіцца да 1149 г., аб крыві­чах – да 1162, аб радзімічах – да 1169 г. Гэтыя назвы замяняюцца ад­ной агульнай – рускія, русічы, русы, а землі – крывіцкая, радзіміцкая і дрыгавіцкая – Рускай зямлёю, Руссю. .. Зямля як асноў­ная каштоўнасць ператварылася ва ўласнасць дзяржавы (у асобе ма­нар­ха) і мясцовай знаці. Такая форма стала пануючай у 9-11 стст. і ад яе атрымаў назву так званы феадальны лад.

3) Буйнейшым цэнтрам стаў Кіеў. Утварэнне адзінай дзяржавы ва ўсходніх славян звязваюць з вараж­с­кім племенем «русь»,якое, бы­ло запрошана каб прыпыніць усобіцы і ўсталяваць парадак . У882 г. пераемнік Рурыка Алег забіў кіеўскіх князёў і ператварыў Кі­еў у сталіцу ўсёй дзяржавы. Тым часам утвараюцца гарады. Першым горадам на землях Беларусі лічыцца Полацк (каля 862 г.). Полацк займаў вельмі выгаднае геастратэгічнае становішча. Рака Заходняя Дзвіна ў той час з'яўлялася часткай шляху, па якім ішоў міжнародны гандаль, і меў назву шляха «з варагаў у грэкі».Полацкае княства з цэнтрам у горадзе Полацку было першай дзяржавай, якая ўзнікла на беларускіх землях.Полацкае княства знаходзілася паміж двума іншымі дзяржаўнымі ўтварэннямі ўсходніх славян — Кіеўскім і Наўгародскім княствамі. Кожнае з гэтых княстваў імкнулася заключыць саюз з Полацкам, каб разам мець эканамічную і ваенную перавагу ў рэгіёне. Вядома, што ў 907 г.(10 ст.) Полацк быў саюзнікам Кіева. Полацк становіцца ахвярай барацьбы за вярхоўную ўладу паміж наўгародскім князем Уладзімірам і яго братам, кіеўскім князем Яраполкам.Уладзімірзаняў кіеўскі трон і на некаторы перыяд (каля 20 гадоў) аб'яднаў пад сваёй уладай Наўгародскае, Полацкае і Кіеўскае княствы. Утвораная Уладзімірам дзяржава атрымала ў гістарыяграфіі назву «Кіеўская Русь». Такім чынам Кіеўская Русь як адзіная дзяржава ўсходніх славян узнікла ў 9 ст. На чале яе стаяў вялікі князь. Вялікаму князю падпарадкоўваўся шматлікі кіраўнічы аппарат. Пастаянна адбываліся войны князёў-сваякоў за кіеўскі прастол. Спроба князёў уладкаваць свае адносіны на з'ездзе ў Любечы ў 1037 г. прывяла да фактычнага раздраблення Кіеўскай Русі. У першай палове 12 ст., пасля непрацяглага ўзмацнення цэнтральнай улады кіеўскага князя Уладзіміра ІІ (Манамаха), Кіеў паступова губляе сваё дамінуючае становішча. У 30-я гады 12 ст. Кіеўская Русь як адносна адзіная дзяржава прыпыніла сваё існаванне.


<== previous lecture | next lecture ==>
Билет №21 | Дзяржавы-княствы на Беларуси.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 3.433 s.