Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Дзяржавы-княствы на Беларуси.


Date: 2015-10-07; view: 924.


На тэрыторыі Беларусі самымі значнымі былі Полацкае і Тураў-скае княствы. Летапісы ўпамінаюць княствы з меншай тэрыторыяй:

Віцебскае, Аршанскае, Друцкае, Мсціслаўскае, Пінскае, Мазырскае, Мінскае, Новагародскае і інш.Мяркуючы па летапісных крыніцах,Полацкае княства ўтвары-лася ў IX — Х стст., займала ўсю Паўночную Беларусь . Паводле сучаснага адміністрацыйнага падзелу, у Полацкую зямлю ўваходзілі цалкамВіцебская вобласць, паўночная частка Мінскай і паўночна-заходняя частка Магілёўскай.Полацкае княства было адным з буйнейшых дзяржаўных феадальных утварэнняў, якое не ўступала памерамі падобным утварэн-ням у Заходняй Еўропе - Баварскаму герцагству і Партугальскаму каралеўству. Яму не пагражала палавецкая небяспека, а вялікі гандлёвы шлях у Заходнюю Еўропу, які праходзіў праз яго тэры-торыю, спрыяў узбагачэнню баярства і росту тэндэнцый да незалежнасці. Разам з тым працяг славянізацыі краю і барацьба з варожымі нападамі патрабавалі ўзмацнення вайсковай сілы князя і яднання мясцовых феадалаў. 3 канца IX ст. у Полацкім княстве і ў іншых старажытных землях Беларусі адбываліся аб'яднальныя этнічныя працэсы. Насельніцтва гэтых зямель характарызавалася агульнай этнічнай самасвядомасцю, моўным адзінствам, падабенствам культуры.Другім буйным раннефеадальным княствам на тэрыторыі Беларусі былоТураўскае, якое ўтварылася ў канцы IX ст. Першы летапісны князь - Тур. У часы Рагвалода Тураўская воласць належала Полац-ку. Уладзімір Кіеўскі, перамогшы Рагвалода, прылучыў Тураў з ягоземлямі да Кіева як асобную воласць велікакняжацкага ўла-дання. Зразумела, што мясцовыя тураўскія князі згубілі сваю не-залежнасць. Тураў меў шырокія гандлёвыя сувязі з Кіевам, Паўночным Прычарнамор'ем, Блізкім Усходам, Сярэдняй Азіяй, Прыбалтыкай і Валынню, быў адным з важнейшых куль-турна-рамесніцкіх цэнтраў, дзе паспяхова развіваліся жалезаапрацоўчае, ювелірнае, кастарэзнае, дрэваапрацоўчае, шавецкае, ганчарнае рамёствы. Тураў звяртаў на сябе ўвагу кіеўскіх князёў як былая воласць Палаччыны. Акрамя таго, Тураў размяшчаўся на Прыпяці, якая з'яўлялася водным шляхам на Захад, Заходні ўплыў адчуваўся ў Ту-раве дзякуючы такім рэкам, як Заходняя Дзвіна, Нёман і Прыпяць.

 

8.1. Возникновение феодализма, основные черты и периодизация феодального способа производства.

Термин «феодализм» произошёл от латинского слова feodum, что означает владение, он был введён в науку французским учёным Ф. Гизо в XIX в. Для обозначения такого экономического и общественного строя, при котором государственная и местная власть была непосредственно связана с правом на землю – землевладением, использованием земли и распоряжением ею. При феодализме земледелием занимались абсолютное большинство населения. Теснейшим образом с земледелием были связаны животноводство, домашнее и подсобные промыслы (изготовление предметов быта и труда, охота, собирательство, рыболовство, бортничество).

2. Становление феодальной экономики на территории Беларуси.

Новым укладом, который всё более распространялся, был феодальный. Процесс феодализации заключался в том, что формировалось землевладение князей, бояр, церкви, а крестьяне, работавшие на земле, попадали в зависимость от феодалов. Феодальное землевладение формировалось двумя основными путями:

1. «снизу» - в результате установления власти над общинными землями;

2. «сверху» - в результате княжеских пожалований за военную службу, пожалований церкви.

Сословие феодалов первоначально формировалось «снизу», путём выделения родоплемённых вождей как руководителей и защитников своих соплеменников-общинников-землевладельцев. В ходе борьбы с соседями выделялись наиболее сильные вожди, которые подчиняли более слабых соперников (вассалов). Сформировалось несколько ступеней такой соподчинённости во главе с князьями, возникли первые государства – княжества.

Верховным землевладельцем в раннефеодальном государстве считался князь, который расширял свои владения с помощью дружины, захватывая новые территории и заставляя их население платить дань. Первые упоминания о княжеских вотчинах в Полоцком княжестве относятся к X в. Сведения о боярских и монастырских вотчинах появляются в XI – XII вв. Феодальные права вотчинников были закреплены в своде законов – «Русской правде». Вотчинники собирали со своих земель дань (продуктами, пушниной и т. д.), которая была первой формой налога.

 

9.Усталяванне хрысциянствана на беларуских землях. У цеснай сувязі з дзяржаваўтваральнымі працэсамі на Беларусі у 9 – 13 стст. ішло развіццё культуры. Найбольш яскравым праяўленнем гэтага боку грамадскага жыцця стала прынняцце і распаўсюджванне хрысціянства.

Першыя славянскія супольнасці, якія рассяліліся на Беларусі – крывічы, дрыгавічы і радзіміч, - вызнавалі язычніцкую рэлігію. Гэта забліжала іх з несельніцтвам – балтамі і, верагодна, стала адной з прычын з'яўлення прадзяржаўных утварэнняў з поліэтнічным насельніцтвам – Полацкага і Тураускага княстваў.

Аднак на мяжы Старога і Новага часу паусюдна монатэістычныя вераванні паступова змяняюць язычніцкія. Сярод іх найбольш магутным было хрысціянства. Еўропа перажыла два этапы хрысціянізацыі. Першы пачынаецца з узнікнення хрысціянства да 7 – 8 стст., калі была ахрышчана Рымска-Візантыйская імперыя, імперыя франкаў і брытанскія каралеўствы. На другім этапе – 9 – 10стст. – Хрыстову веру прынялі славянскія дзяржавы і Скандынавія. Паўсюдна прыняцце хрысціянства супадала з утварэннем самастойных монаэтнічных дзяржаў.

Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях

У 10ст. існавала дзве хрысціянскія царквы: заходняя на чале з папам у Рыме і ўсходняя з усяленскім патрыярхам у Канстанцінопалі. Істотнай розніцы паміж імі тады яшчэ не было. Афіцыйнае прыняцце хрысціянства ў яго вызантыйскай традыцыі ў 988г. кіеўскім князем Уладзімірам Святаславічам як дзаржаунай рэлігіі – важная падзея ў гісторыі ўсходніх славян, у тым ліку тых, якія знаходзіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Прыняцце хрысціянства з'яўлася, безумоўна, прагрэсіўнай з'явай ва ўсіх сярэднявечных дзяржавах.

Пасля прыняцця хрысціянства ў буйных гарадах і княствах пачалі стварацца епархіі – тэратарыяльныя царкоўныя акругі, якімі кіравалі епіскапы. Лічаць, што ў 992 годзе ўзнікла епархія ў Полацку.

10.УтварэннеВКЛ.1. Вялікае княства Літоўскае (ВКЛ) утварылася ў вышку пэўных прычын. Знешнепалітычныя прычыны былі звя-заны з неабходнасцю арганізацыі абароны супраць нямецкіх рыцараў-крыжакоў і мангола-татар. Унутрыпалітычныя прычыны вынікалі з неабходнасці пераадолець феадальную раздробленасць. Эканамшныя прычыны былі звязаны з аддзя-леннем рамяства ад сельскай гаспадаркі і развіццём гандлё-вых адносін паміж рознымі тэрыторыямі, што садзейнічала іх аб'яднанню.

2. Працэс утварэння ВКЛ пачаўся ў сярэдзіне XIII ст. разам з узвышэннем Наваградскага княства. Гэтаму спрыялі яго аддаленасць ад раёнаў змагання з крыжацкай і татар-скай навалай, высокі ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю.

Асноўныя падзеі, якія паклалі пачатак утварэнню ВКЛ, разгортваліся ў Верхнім і Сярэднім Панямонні — на тэры-торыі, якая ахоплівае сучасныя паўночна-заходнія землі Бе-ларусі (Гродзенская вобласць) і часткова ўсходнія землі су-часнай Літоўскай Рэспублікі. Удзяржаўнаўтваральныхпра- цэсах прынялі ўдзел усходнеславянскае хрысціянскае насельніцтва беларускіх зямель і балцкае язычніцкае на-сельніцтва літоўскіх зямель. Згодна з меркаваннем некаторых гісторыкаў, менавіта Наваградскае княства і яго мясцовае насельніцтва адыгралі важную ролю ў аб'яднанні беларускіх зямель і ўтварэнні першапачатковага княства Літоўскага. Таксама існуе думка аб тым, што вызначальную ролю ва ўтварэнні княства адыгралі літоўскія феадалы, якія захапілі беларускія землі.

3. Умацаванне адзінаўладдзя ў ВКЛ адбылося пры вялікім князю Гедзіміне. У 1323 г. ён заснаваў сталую сталіцу дзяржавы ў Вільні (сённяшні Вільнюс — сталіца Літоўскай Рэспублікі). Прынцыпам дзяржаўнага жыцця пры Гедзіміне было наступнае: «Не рушыць даўніны, не ўводзіць навіны». Ён азначаў паважлівыя адносіны да зямельных уладанняў феадалаў і захаванне гістарычных традыцый насельніцтва ВКЛ.

Пры Гедзіміне ўзрасла роля вялікага князя як кіраўніка дзяржавы. Яго тытул стаў гучаць так: «кароль Літвы і Русі», «кароль літоўцаў і многіх рускіх». Пад назвай «рускія» меліся на ўвазе жыхары перш за ўсё беларускіх зямель — Віцебскай, Берасцейскай, Менскай і Тураўскай, якія ўвайшлі ў склад ВКЛ. У выніку дзяржава атрымала назву «Вялікае княства Літоўскае і Рускае». Пад «Літвой» тады разумелася тэ-рыторыя Верхняга і Сярэдняга Панямоння, а пад «Русею» — Верхняе Падзвінне і Падняпроўе.

 

 

11.. Барацьба за дзяржауную уладу у ВКЛ (13-16 ст.)ВКЛ неаднаразова падвяргалася ўнутрыпалітычным крызісам. Але найбольш абвастрылася ўнутрыпалітычная сітуацыя ў 14 – 15 стагоддзях, што прывяло фактычна да грамадзянскай вайны і расколу ВКЛ. Першы ўнутрыпалітычны крызіс узнік пасля смерці Гедзіміна. Не згодныя з узвядзеннем на вялікакняжацкі прастол сярэдняга сына Гедыміна Еўнута, два яго браты Альгерд і Кейстут ажыццявілі дзяржаўны пераварот і сталі суправіцелямі княства. Другі крызіс узнік у 1377 г. пасля смерці Альгерда. Два яго сыны Ягайла і Андрэй Полацкі распачалі барацьбу за ўладу. Выкарыстаўшы раздор паміж братамі, у 1381 годзе вярхоўную ўладу ў дзяржаве захапіў Кейстут, але хутка быў узяты ў палон Ягайлам і задушаны ў Крэўскім замку. У гэтым жа годзе, палачане, незадаволеныя Ягайлам, паднялі паўстанне і вярнулі на княжанне ў Полацк Андрэя Альгердавіча. Барацьба за вярхоўную ўладу прадаўжалася. Каб узмацніць свае пазіцыі, Ягайла 14 жніўня 1385 года ў Крэве заключае пагадненне з палякамі аб аб'яднанні Польшы і Літвы, якое замацоўвалася шлюбам Ягайлы з польскай прынцэсай Ядвігай. Згодна з пагадненнем Ягайла станавіўся адначасова і польскім каралём. У пачатку 1387 г. Ягайла выдаў прывілей па катораму знаць каталіцкага веравызнання, атрымлівала неабмежаваныя правы валодання сваімі вотчынамі, а таксама вызвалялася ад шэрагу дзяржаўных павіннасцей. Усё гэта азначала па сутнасці ўключэнне ВКЛ у склад Польшы. Такая палітыка вызвала незадавальненне сярод язычніцкай і праваслаўнай знаці ВКЛ. Пачаўся трэці ўнутрыпалітычны крызіс. Узнік грамадска-палітычны рух, накіраваны супраць Ягайла. На чале яго зноў стаў Андрэй Полацкі, які адмовіўся прызнаць Крэўскую унію. Яго саюзнікам стала Смаленскае княства. Але каралеўскае войска на чале з Скіргайлам разбіла смаленскія палкі, затым захапіла Полацк. Князь Андрэй трапіў у палон. На гэтым супраціўленне ўсходніх княстваў супраць уніі не спынілася. Яго ўзначаліў сын Кейстута Вітаўт. Ён выступіў з праграмай стварэння самастойнага гаспадарства, якое б супрацьстаяла, з аднаго боку, Польшчы, з другога – Маскве. Барацьба скончылася заключэннем пагаднення паміж Ягайла і Вітаўтам 5 жніўня 1392 г. ў маёнтку Вострава каля Ліды. Згодна з ім Ягайла заставаўся польскім каралём, а Вітаўт станавіўся Вялікім князем літоўскім і абавязваўся быць верным Ягайлу і Польскай Кароне. Вялікім князем у 1430 годзе стаў Свідрыгайла Альгердавіч. Ён адмяніў усе пагадненні з Польшчай, пачаў дапускаць да дзяржаўнага кіравання буйных праваслаўных землеўладальнікаў. Гэта вызвала незадаволенасць каталіцкай арыстакратыі. На княжацкі пасад быў прызначаны Жыгімонт Кейстутавіч, які аднавіў унію з Польшчай. Яго падтрымалі ўсе літоўскія землі. На бок Свідрыгайлы сталі Полацкая, Віцебская, Смаленская, Северская, Кіеўская землі, Валынь і Усходняя Падолія. Супрацьстаянне прывяло да грамадзянскай вайны 1432 – 1436 гг. Свідрыгайла абвясціў аб стварэнні Вялікага княства Рускага з цэнтрам у Полацку. Некалькі гадоў працягваліся ваенные дзеянні. Для перамогі над Свідрыгайлай Жыгімонт абнародаваў ў 1434 г. прывілея па катораму эканамічныя правы католікаў і праваслаўных ураўноўвалісь. Праваслаўныя як і католікі атрымлівалі права перадаваць свае маёнткі ў спадчыну. Пасля абвяшчэння гэтага прывілея частка феадалаў адыйшла ад Свідрыгайла, ён пацярпеў паражэнне і ўцёк у Кіеў. Але і Жыгімонт быў забіты ў 1440 г. Пасля яго смерці каралём польскім і адначасова Вялікім князем Літоўскім стаў Казімір Ягайлавіч. Асноўнымі напрамкамі знешней палітыкі ВКЛ у 14 – 16 стст. сталі на захаде – адносіны з Польшчай, на паўночна-заходнім напрамку – з крыжакамі, на ўсходзе – з Маскоўскай дзяржавай і на паўднёвым усходзе і на поўдні – з татара-манголамі.


<== previous lecture | next lecture ==>
Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі. | Эволюция политической системы ВКЛ (2п.13в. – 1п.16в.). Правовая система ВКЛ.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 3.683 s.