Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Рэлiгiйнае жыццё ВКЛ (другая палова 15-17 ст.) Рэфармацыя I Контр рэфармацыя .Утварэнне унiцкай царквы.


Date: 2015-10-07; view: 870.


Cярэдневечнаея Еуропа уяуляла сабою шматпланавае i даволi супярэчлiвае утварэнне.Падзелленая межамi на буйныя I дробныя дзяржавы ,яна практычна бесперапына з`яулялася арэнай разнастайных ваеных канфлiктау.Менавiта гэта дазваляе гаварыць аб тагачаснай Еуропе як адзiнай супольнасцi,дзе унутраныя канфлiкты не былi здольны парушыць агульную цэласнасць.Хрыс цiанская рэлiгiя у той час лiчылася унiверсальнай дактрынеай .Ватыкан быу адным з найбагатейшым землеуласнiкау у Еуропе ,а яго прадстаунiкi у тутэйшых дзяржавах практычна зауседы уваходiлi у кола блiжэйшых дарадчыкау правячых манархау .Ватыканам у значнай ступенi кантралявалася у той час навука,дзе панавалi схаластыка I тэалогiя.трэба адзначыць ,што унутранае жыццё хрысцшянстваадлюстровала у сабе эвалюцыю агульнай палiтычнаеай гicторыiюняспелыя супярэчаннiпамiж заходнiмiI усходнiмi патрыярхамi прывялi у 1054 г да фармальнага разрыву .Акрамя нежадання апошнiх прызнаць вярхоуную уладу Ватыкана iснавалiiстотныя дагматычныя разыходжаннi - cпрэчкiаб атрыманнi аб трыадзiнстве Бога I зыходжаннiСвятога Духу.Пры гэтым калi Ватыкан здолей захаваць вядучае месца сярэзнятвечнай Ейропе,то праваслауная Царква аказ-алася раздробленай I амаль адорзу трапiла у залежнасць да манархау.Геаграфiчнаея адкрыццi адкрылigthfltehfgtqwfvш дзверы у новыя невядомыя землiI такiм чынам падарвалiусталяваныя схаластычныя уяуленнi аб чалавеку I Сусвеце .Распааты з гэтай мэтай прычыны рэфарматарскi рух быу выклiканы па –першае ,жаданнем шырокiх колау насельнiцтва зрабiць царкоуныя падаткi меньшымi абрады больш таннымiВынікі Рэфармацыі на тэрыторыі ВКЛ:

ü развіццё кнігадрукавання;

ü пашырэнне асветы (пратэстанцкія гімназіі - Слуцк, Іўе);

ü радыкальная Рэфармацыя выступіла з першымі заклікамі да рэфармавання феадальнага ладу.

Пасля Люблінскай уніі пачынаецца контррэфармацыя, якая праз каталіцкія ордэны змагалася з Рэфармацыяй. На Беларусі існавалі каталіцкія ордэны бенедыкцінцаў, бернардзінцаў, дамініканцаў, францысканцаў і асабліва іезуітаў. Контррэфармацыя прывяла нават праваслаўную шляхту (Валовічы, Сапегі) да пераходу ў каталіцызм. У гэтых адносінах можна лічыць, што Рэфармацыя садзейнічала паланізацыі беларускай шляхты, а з другога боку, яна дапамагала развіццю адносін з Заходняй Еўропай. Контррэфармацыя на Беларусі — частка еўрапейскага працэсу. Але яна мела тут свае асаблівасці. Рэфармацыя і контррэфармацыя на Беларусі часткова супалі ў сваім развіцці, што прывяло да асаблівай канфесійнай напружанасці ў апошнія дзесяцігоддзі XVI ст. У той жа час гістарычнае суіснаванне дзвюх, а потым трох хрысціянскіх цэркваў у Вялікім княстве Літоўскім выпрацавала нормы талерантнасці, таму контррэфармацыя не набыла тут такіх жудасных і агідных формаў, як месцамі ў Заходняй Еўропе, і рэлігійныя ганенні не былі такімі суровымі, як у Маскоўскай дзяржаве, дзе панавала ідэалогія адной царквы. У адрозненне ад заходнееўрапейекіх краін, дзе ў выніку Рэфармацыі ад каталіцкай царквы адкалолася яе частка і ўтварыла нацыянальныя пратэстанцкія цэрквы (гусіцкая ў Чэхіі, кальвінізм у Швейцарыі, лютэранства ў Германіі, англіканства ў Англіі і інш.), на Беларусі сілам контррэфармацыі ўдалося вярнуць у каталіцтва захопленую пратэстанцтвам знаць і далучыць да яго знаць праваслаўную, а народныя масы наблізіць праз унію. Контррэфармацыя на Беларусі была накіравана не толькі супраць пратэстантызму, але і супраць праваслаўя, якое адыгрывала ролю ідэалагічнай апазіцыі каталіцызму Гістарычнае значэнне ранняга далучэння протабеларускіх плямёнаў да хрысціянскай традыцыі ў тым, што яно забяспечыла беларусам у шматэтнічным ВКЛ моўна-культурнае дамінаванне ў ХІV–ХVІ стст. захаванне дзяржаўнага статусу беларускай мовы. Толькі ў другой палове ХVІІ–ХVІІІ ст. адбылася паланізацыя каталіцтва і русіфікацыя праваслаўя. Беларуская культурная традыцыя захавалася на масавым узроўні ў полі духоўнага ўздзеяння уніяцкай царквы, якая ўзнікла ў выніку Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 года. Аўтар манаграфіі «Хрысціянства і беларускі народ» А. Станкевіч крытыкаваў феадальную практыку яе распаўсюджання ў Беларусі. Але разам з тым адзначыў: за 243 гады царкоўнай уніі – унікальнага духоўна-рэлігійнага вопыту беларускага народа – гэтая унія «настолькі зраслася з беларускай душой, што, ужо смела можна сказаць, сталася сапраўды народнай беларускаю вераю. <...> Надта магчыма, што калі б ня гэтая унія, дык сяньня ўжо ня было б беларускай нацыі, яна ці такім, ці іншым чынам патанула б у маскоўскім нацыяналізме й імпэрыялізме, куды гразьнейшым для нас, як такі ж нацыяналізм і імпэрыялізм польскі»[11].

У канцы ХVІІІ ст., асабліва пасля трох падзелаў федэратыўнай Рэчы Паспалітай, закончылася ў Еўропе эпоха шматэтнічных феадальных дзяржаў, адбывалася, з аднаго боку, станаўленне нацыянальных дзяржаваў, а з іншага боку, — еўрапейскіх імперыяў, у тым ліку Расійскай, Аўстрыйскай і Германскай, што падзялілі паміж сабою Рэч Паспалітую. У гэтых умовах даўні этнонім рускі цалкам манапалізаваны Расіяй, а разам з ім — «руская», або праваслаўная вера. З іншага, заходняга боку, каталіцтва набыло значэнне «польскай» веры – духоўнага апірышча падзеленага былога Каралеўства Польскага. Беларускі народ – некалі суб'ект дзяржаватворчай місіі – аказаўся адкінуты на маргінальную абочыну, а яго культура пазначалася як выключна этнічная, або нават «сялянская».

У гэтай драматычнай сітуацыі выцяснення Беларусі з гістарычнай рэтраспекцыі і актуальнай геапалітыкі уніяцкая царква аказалася адной са сведкаў яго гістарычнага быцця і надзеяй на перспектыву. Уніяцтва прапанавала трэці ментальны праект, сістэму каштоўнасцяў, не адэкватную каталіцкай «польскасці» і праваслаўнай «рускасці». Ва уніяцкіх епархіях захавалася беларуская мова ў афіцыйнай перапісцы і дакументацыі. Там ужо ў першай палове ХVІІ ст. адбывалася абнаўленне лексікі дзелавой мовы, пранікненне ў яе народных говараў. Захаваўся цікавы дакумент – «Інвентар нерухомай маёмасці Полацкай архіяпіскапіі, складзены каралеўскімі камісарамі для Полацкага архіяпіскапа Іасафата Кунцэвіча» 10 студзеня 1618 г., падпісаны уніяцкім мітрапалітам Язэпам Руцкім і каралеўскім пісарам Янушам Тышкевічам. Дакумент напоўнены беларускай бытавой лексікай і адпаведнымі словаспалучэннямі, напрыклад: а мяновіце, свяцёлка сталовая поземая, старая, печ старая пабеленая, свяцелка упакаёвая, абалоны шкляныя, на тых агародах два домікі стаяць, аборы, хлявы, пякарня, напраціўку істопка для малотві, стайня, ручай, у жывую ваду, карчма да таго двара, альбо стадола, глыбокі Пералаз [12]. Не выпадкова пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі татальнае выцясненне беларускай ментальнасці з афіцыйных структур пачалося з русіфікацыі уніяцкай царквы і яе ліквідацыі ў 1839 годзе.

20.Войны на тэрыторыі Беларусі ў другой палове 17- пачатку 18 стст.

Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг .Распачатае у 1648 г. на Украіне казацкае паўстанне на чале з гетманам Багданам Хмяльніцкім хутка вылілася ў вялікую вызваленчую вайну. Ва ўкраінскага гетмана падчас гэтай барацьбы з`явіўся план стварэння сваёй дзяржавы, у межы якой ён хацў уключыць і землі паўднева-ўсходняй Беларусі. Народныя нізы на поўдні і ўсходзе Беларусі актыўна ўключыліся ў барацьбу, якая мела ярка выражаны сацыяльны і пэўнай ступені рэлігійны характар. Узброіўшыўся, сяляне-паўстанцы грамілі галоўным чынам маенткі сваіх паноу, рабавалі двары, знішчалі падатковыя дакументы і рэестры. Да восені 1648 г. у руках паўстанцаў апынуліся амаль усе галоўныя гарады паўднёва - ўсходняй Беларусі. У студзені 1649 г., калі на поўдні Беларусі з 10-тысячным войскам з'явіўся палявы гетман Януш Радзівіл, пачалася буйная кампанія па ўдушэнні паўстання. Паўстанне на некаторы час было падаўлена. Апошнім значным подыхам казацка - сялянскай вайны стала ажыўленне хваляванняў у 1650 і летам 1651 гг., але яно зноў было хутка падаўлена Янушам Радзівілам. Паводле Белацаркоўскага мірнага дагавора ад 18 верасня 1651 г. казацкія загоны больш не маглі знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі і адводзіліся на Украіну. Так былі канчаткова ліквідаваны народныя хваляванні ў беларускім краі. У выніку ваенных дзеянняў вялізныя абшары паўднёва - ўсходняй Беларусі былі спустошаны і выпалены. Асабліва пацярпелі Мазырскі, Пінскі, Рэчыцкі паветы, а таксама Берасцейшчына. Улічваючы цяжкі эканамічны стан гэтых зямель, сойм Рэчы Паспалітай у 1649 г. зменшыў падаткі або зусім вызваліў ад іх шэраг паўдневых паветаў Беларусі.Антыфеадальная па сваёй сутнасці казацка - сялянская вайна 1648- 1651 гг.у Беларусі з'яўлялася складовай часткай вялікай вызваленчай вайны на Украіне. Не было ў Беларусі і мясцовага казацтва - арганізаванай ваеннай сілы, якая б выступала ў ролі галоўнага суб'екта ўзброенай барацьбы. Аднак па сваіх маштабах гэта была несумненна самая масавая ў гісторыі Беларусі адкрытая ўзброеная барацьба ніжэйшых слаёў народа супраць феадальнага прыгнёту.

Паўночная вайна 1700-1721 гг. Да канца 17 ст. Швецыя ператварылася ў адну з буйнейшых еўрапейскіх краін за кошт адсутнасці ў краіне прыгоннай сістэмы, добра развітай жалеза і медзі, развіцця гандлю, утварэння рэгулярнай арміі і марскога флоту, вытворчасці зброі. У пачатку 18 ст. яе кароль Карл 12 меў намер умацаваць свае пазіцыі ў Еўропе. Галоўным сапернікам Швецыі з `яўлялася руская дзяржава Саюзнікамі Расіі маглі быць у той час Данія, Рэч Паспалітая і Брандэрбург, якія сталі ахвярамі захопніцкай палітыкі Швецыі.. Восенню 1699 г. Расія, Саксонія і Данія падпісалі пагадненне аб саюзе і сумеснай барацьбе супраць Швецыі. Кааліцыя ўвайшла ў і гісторыю пад назваю "Паўночны саюз". Адсюль і назва Паўночнай вайны 1700-1721 гг.Да саюза меркавалася далучыць Рэч Паспалітую і Брандэнбург. У пачатку 1702 г. шведы ўступілі на тэрыторыю ВКЛ. . На працягу зімы і вясны1706 г. шведы ў заходняй і паўднёвай частках Беларусі рабавалі і спальвалі вёскі, мястэчкі і гарады. У студзені 1708 г. 35- ці тысячнае войска Карла 12 зноў уступіла ў Беларусь і захапіла Гародню, Ліду, Смаргонь, Менск. Аднак паражэнне шведаў 28 верасня 1708 г. каля Лясной на Магілёўшчыне сарвалі планы Карла 12, змянілі ход Паўночнай вайны на карысць Расіі. Перамога Пятра 1 пад Палтавай змяніла ваенна-палітычнае становішча ў Беларуска-Літоўскай дзяржаве.Паўночная вайна,якая закончылася падпісаннем міру ў 1721 г. істотна змяніла расклад сіл у Паўночнай Еўропе. Швецыя пераўтварылася ў другарадную дзяржаву і пасля 1814 г. перастала ўдзельнічаць у войнах. Руская дзяржава пераўтварылася ў Расійскую імперыю і стала адной з вялікіх краін свету.

21.Беларусь у складе РП. Напярэдадні Люблінскай уніі на Беларусі, паводле разлікаў вучоных, пражывала 1800 тыс. жыхароў, якія па свайму сацыяльна-эканамічнаму становішчу адносіліся.да трох саслоўяў: шляхты, ся-лян, мяшчан. Шляхецкае саслоўе дзялілася на групоўкі паводле сваёйэканамічнай моцы і палітычнай ролі ў гаспадарстве. Найболып буйнымі былі 29 магнатаў, якія мелі маёнткі на Беларусі і валодалі не менш як 1000 сялянскіх "дымоў". Да іх далучылася група паноў, якія мелі маёнткі не менш як па 500 "дымоў". Гэтыя дзве групы феадалаў (1,1 % ад усіх феадалаў Беларусі) валодалі ў 1568 г. 48,4 % сялянскіх гаспадарак. Яны складалі сенатарскае саслоўе.Да сярэдзіны XVI ст. клас феадалаў заканадаўча адгарадзіўся ад іншых класаў і ў Статутах 1529 і 1566 гг. паставіў шэраг перашкод на шляхах пранікнення сялян і мяшчан у шляхецкі стан. Але шляхецкаму стану пагражала іншае ваеннаслужылае саслоўе пачынала разлагацца знутры: шукала багацця праз рамяство і гандаль. Гэтыя зрушэнні ў шляхецкай самасвядомасці выклікалі заклапоча-насць у магнатаў. У Статуце 1566 г. падкрэслівалася, што ваенная служба з'яўляецца ганаровым абавязкам шляхціцаў, а заняткі рамя-ством і гандлем ганьбяць іх. Статут 1588 г. болып строга ставіўся да пытання разлажэння ваенна-служылага саслоўя. Адпаведны арты-кул удакладняў, што заняткі гандлем альбо шынкарствам вядуць да страты шляхецкіх прывілеяў. Але вірус узбагачэння ўжо пранік у шляхецкае асяроддзе, і патрэбны былі болып жорсткія србдкі барацьбы з гэтым злом. У 1633 г. сейм абвясціў, што не толькі шляхціц, але і яго нашчадкі назаўсёды будуць пазбаўлены шляхецкіх правоў за ганебныя для шляхецкай асобы справы: гандаль ці шынкарства.Самым шматлікім саслоўем феадальнага грамадства былі сяляне. Ім належала ствараць матэрыяльныя каштоўнасці, паіць і карміць сваіх абаронцаў і духоўных айцоў. Сялянскае саслоўе не было засты-лым, і на працягу дзесяцігоддзяў сярод сялян адбываліся прыкметныя змены. На становішча сялян вялікі ўплыў аказала т.зв. валочная памера. Аграрная перабудова гаспадаркі, згодна з "уставай на валокі", была вызначана каралём у 1557 г., але на Беларусі рэформа спазнілася і праводзілася з другой паловы XVI ст. да першай паловы XVII ст. Гэткая павольная перабудова сялянскай гаспадаркі Беларусі вынікала з шэрага эканамічных і палітычных абставін у краіне. Рэформа ўзмац-няла феадальны ўціск сялян, завяршала іх канчатковае запрыгонь-ванне. Ужо адно гэта выклікала супраціўленне сялян. Але ж да феа-дальнага ўціску далучаўся нацыянальны і рэлігійны прыгнёт. Усё гэта стварала надзвычай выбуховае становішча. Таму першапачат-кова рэформа стала праводзіцца ў заходняй і цэнтральнай частках Беларусі, дзе не было глыбокіх нацыянальных і рэлігійных процістаянняў. Ва ўсходніх раёнах Беларусі (у раёнах Рэчыцы, Мазыра, Бабруйска, Барысава, Мсціслава, Оршы, Гомеля, Глуска, Магілёва, Полацка) на дзяржаўных землях спачатку была праведзена палавінчатая рэформа - ураўноўваліся зямельныя ўчасткі, удакладняліся натуральныя паборы і павіннасці. 1 хаця ўрад пакінуў плацяжы насельніцтва "по старнне", на справе грашовыя павіннасці сялян значна павялічваліся за кошт змены адзінкі падатковага абкла-дання. У выніку рэформы феадальныя павіннасці браліся не "са службы", а з "дыму" — сялянскага двара.Як вядома, на ўсходзе Беларусі аграрная рэформа пачала шырока праводзіцца з канца XVI ст. і ў першай палове XVII ст. Незалежна ад пачатку і мясцовых асаблівасцей рэформы, яе вынікі ўсюды былі аднолькавыя: заснаванне фальварачнай гаспадаркі, канчатковае за-прыгоньванне сялян, павелічэнне сялянскіх павіннасцей, рост даходаў дзяржаўнага скарбу і шляхты. Пад фальварак звычайна адводзіліся лепшыя ворныя землі памерам у 8 — 15 валок. Велічыня валокі павінна была складацца з 30 моргаў (21,37 га), на практыцы валокі былі ад 33 да 46 моргаў. Такім чынам кампенсавалася адпаведнай дабаўкай не прыдатная для ворыва зямля, калі яна была ў надзеле. Сяляне атрымлівалі ў спадчыннае карыстанне ад валокі да паўвалокі зямлі, якая заставалася маёмасцю гаспадара, ці феадала.У выніку рэформы адбыліся змены ў прававым становішчы сялян. Да рэформы асноўнымі групамі сялян, як вядома, былі: чэлядзь ня-вольная, людзі "пахожыя", "непахожыя", сяляне-слугі. Паслярэформы з часам знікае чэлядзь нявольная, якая зліваецца з прыгон-ным сялянствам. Пакрыху змяншаецца колькасць "пахожых" лю-дзей, а з канца XVI — першай паловы XVII ст. "пахожыя" і "непа-хожыя" сяляне зліваюцца ў адну групу прыгоннага сялянства.Такім чынам, пасля аграрнай перабудовы сельскай гаспадаркі ся-ляне дзеляцца на наступныя катэгорыі: цяглыя, асадныя, агароднікі і слугі. Цяглыя сяляне павінны былі адбываць паншчыну па 2 дні на тыдзень, талокі, гвалты, а таксама плаціць чынш (у залежнасці ад якасці атрыманай зямлі) ад 6 да 21 гроша з валокі і натуральны аброк. За нявыхад на працу па няўважлівай прычыне штрафавалі. Вялікім цяжарам для сялян былі такія павіннасці, як уборка сена, падводная, дарожная і інш.Асадныя (аброчныя) сяляне не хадзілі на паншчыну, затое плацілі 30 грошаў чыншу і адбывалі астатнія павіннасці нароўні з цяглымі, але ўсё ж былі менш залежныя, як апошнія.Прывілеяванай была катэгорыя сялян-слуг: рамеснікаў, кавалёў, конюхаў і г.д. Яны былі болып заможныя, лепш забяспечаныя зямлёй. Вядома: бліжэй да гаспадарчага стала - і больш перападае крошак.Вышэйшую групу ўтваралі ваенна-служылыя людзі: баяры-путныя, баяры-панцырныя. 3 гэтай групы, як правіла, рэкруціраваўся шляхецкі стан.Самай гаротнай, збяднелай часткай сялян былі агароднікі, халупнікі, кутнікі. Агароднікі звычайна не мелі палявой зямлі, толькі агарод, халупнікі мелі толькі хату, а кутнікі, ці яшчэ іх звалі каморнікі, нават і ўласнай хаты не мелі, а туліліся ў кутках (ка-морках) хат багатых сялян.Заканадаўства імкнулася канчаткова запрыгоніць сялян, прыма-цаваўшы іх да зямлі. Калі Статут 1566 г. вызначыў 10-гадовы пошук збеглых сялян, то Статут 1588 г. павялічыў гэты тэрмін у два разы і ўзаконіў 10-гадовы тэрмін земскай даўнасці (калі селянін пражыў на зямлі пана 10 гадоў), пасля якога вольны сялянін рабіўся прыгон-ным.Што датычылася чэлядзі нявольнай, то ў выпадку ўцёкаў ад пана тэрмін пошукаў не абмяжоўваўся.Не толькі гаспадаром, але і адзіным суддзёй быў для селяніна фе-адал, які меў права "караць паводле свайго меркавання". Праўда, у 1768 г. сейм ухваліў пакаранне смерцю за забойства селяніна, бо шляхта так здзеквалася над бяспраўным беларусам, што смерць ся-лян ад пабояў была нярэдкай з'явай. Але ніводзін феадал у Рэчы Паспалітай не выконваў пастановы сеймаў.Такім чынам, у выніку аграрнай рэформы адбыліся амаль што рэвалюцыйныя змены:1) была разбурана сялянская абшчына ў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі, дзе пачало ўкараняцца падворнае землекарыстанне;2) цалкам змяніліся катэгорыі сялян, іх эканамічнае і прававюе становішча: адны групы сялян зніклі, іншыя аказаліся ў большайзалежнасці ад пана, як раней; завяршыўся працэс запрыгоньваннясялян.Далейшае развіццё сельскай гаспадаркі паглыбляла і развівала процілеглыя тэндэнцыі, заложаныя ў падмурак рэформы Жыгімонта II Аўгуста, будавала ў вёсцы парахавы склеп, здольны ўзарвацца ў любымомант.3 другой паловы XVII ст. пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі.Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і знешніх войнаў (польска-руская, польска-шведская, Паўночная). Цэлыя паветы былі ўшчэнт разбураны, спалены, зруй-наваны (Гродзенскі, Браслаўскі, Ваўкавыскі, Аршанскі, Брэсцкі і інш.). Разруху суправаджалі голад і эпідэміі тыфу (1653, 1658, 1664). Аднаўленне гаспадаркі пасля Андрусаўскага перамір'я (1667) было спынена распачатай Паўночнай вайной (1700 - 1721). Войны, засухі, голад, эпідэміі амаль удвая (з 2,9 млн у 1650 г. да 1,4 млн у 1673 г.) скарацілі колькасць насельніцтва Беларусі.Пасля заканчэння ваенных дзеянняў існавалі два шляхі аднаўлення разбуранай гаспадаркі: захаванне заворвання і аднаўленне фальваркаў альбо раздача зямлі сялянам і перавод іх на грашовы і натуральны аброк. 3-за недахопу сродкаў у казне ў каралеўскіх аканоміях быў абраны другі шлях. У выніку — пусткі да 40-х гадоў XVIII ст. скараціліся напа-лову, што дазволіла ў сярэдзіне стагоддзя перайсці да аднаўлення фаль-варкаў. Такім шляхам пайшлі і некаторыя прыватныя маёнткі. Аднаў-ленне фальваркаў ажыццяўлялася таксама шляхам арэнды і закладу. Арэндатары, каб хутчэй выціснуць з маёнтка паболып грошай, па-драпежніцку вялі гаспадарку, даводзілі да галечы сялян.У лепшым становішчы апынуліся магнацкія гаспадаркі. Абапіраючыся на сваю эканамічную і ваенную моц, яны маглі аднаўляць разбураныя фальваркі за кошт уцалелых, пры гэтым не грэбавалі ніякімі сродкамі ў барацьбе за аднаўленне і павелічэнне асабістых уладанняў. Прыбраўшы да сваіх рук таксама каралеўскія ўладанні (т.зв. староствы) і пераўтварыўшы іх у спадчынныя, маг-наты занялі незалежнае становішча да цэнтральнай улады, сталі, пасутнасці, уладарнымі князямі.Да 60-х гадоў XVIII ст. стараннай працай сялян сельская гаспадарка была ў асноўным адноўлена: значна павялічылася плошча ворных зямель, павысілася культура земляробства, павялічылася пагалоўе прадукцыйнай жывёлы, з'явілася тэндэнцыя да параённай спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.3 аднаўленнем гаспадаркі вяртаецца паншчына, расце колькасць паншчынных сялян (да 70—75 % ад усіх сялян), а таксамапавялічваюцца павіннасці. Штотыднёвая паншчына з 8 — 12 дзён з валокі ўзрастае да 10 — 16. Але рэанімацыя паншчыны была ўласціва галоўным чынам Заходняй і Цэнтральнай Беларусі, дзе аднавілася фальварачная гаспадарка. Што датычыць Усходняй Беларусі, то тут да 70-х гадоў XVIII ст. пераважала грашовая рэнта.Рост таварнасці сельскай гаспадаркі садзейнічаў паглыбленню дыферэнцыяцыі вёскі насуперак усім захадам феадалаў, якія імкнуліся да яе нівеліроўкі. Павялічваецца колькасць, з аднаго боку, заможных сялян, з другога — пазбаўленых сродкаў вытворчасці каморнікаў, кутнікаў, бабылёў; апошнія складалі 1/10 ад усіх сялян.Побач з тэндэнцыяй да росту землеўладання свецкіх магнатаў з другой паловы XVIII ст. назіраецца і іншая тэндэнцыя — перадача маёнткаў у залог, якія з цягам часу пачалі пераходзіць ва ўласнасць залогатрымальнікаў. Такім чынам, нараджалася тэндэнцыя да пе-раўтварэння феадальнай формы ўласнасці на галоўны сродак вытворчасці, зямлю ў буржуазную. Гэта быў першы эканамічны па-растак капіталізму ў нетрах феадалізму.Другім парасткам у гэтым налрамку было з'яўленне ў буйной па-меснай гаспадарцы прадпрымальніцтва. Сярод шматлікіх феадальных прадпрыемстваў на Беларусі найбуйнейшымі былі Урэцкі і Надібоцкі шкляныя заводы князёў Радзівілаў, жалезаапрацоўчы завод графа Храптовіча (у маёнтку Вішнева Ашмянскага павета), фаянсавы завод князя Агінскага (Целяханы Пінскага павета), Нясвіжская суконная фабрыка і Слуцкая фабрыка паясоў і інш. На гэтых прадпрыемствах працавала па 40 — 50 чалавек, якія выпускалі вырабаў на некалькі дзесяткаў тысяч злотых.Такім чынам, за два стагоддзі ў сялянскай гаспадарцы адбыліся карэнныя змены: усталявалася фальварачная сістэма гаспадаркі, змянілася юрыдычнае і эканамічнае становішча розных пластоў пры-гоннага сялянства, з'явіліся першыя парасткі капіталістычных бур-жуазных адносін.Яшчэ адным саслоўем сярэдневяковай Беларусі былі мяшчане, інакш кажучы, жыхары гарадоў. На працягу XVI — першай паловыXVII ст. колькасць гарадоў павялічылася і дасягнула 37, а гарадскіх паселішчаў - 350. Найбольш буйнымі былі: Полацк, Магілёў, Віцебск, Брэст, Пінск (10 і болып тыс. жыхароў), Мінск, Орша, Гродна (ад 5 да 10 тыс.) і іншСаслоўе мяшчан звычайна павялічвалася за кошт вольных сялян, уцекачоў і прыгонных.Сярэдневяковы беларускі горад меў супярэчнасці, якія з'яўляліся падмуркам вострай барацьбы паміж гараджанамі. Да іх ліку адносіліся наступныя: 1) маёмасная няроўнасць; 2) захоп багацеямі гарадской улады і выкарыстанне яе ў сваіх мэтах; 3) феадальныя "юрыдыкі", не падначаленыя магістрату; 4) шматнацыянальны склад мяшчан.Саслоўе мяшчан складалася з заможных вярхоў (багатыя купцы і частка майстроў), сярэдняга пласта (пераважная частка майстроў і гандляроў) і беднаты. За межамі гарадской абшчыны знаходзілася самая абяздоленая і бяспраўная частка гараджан — наёмныя людзі, занятыя на падзённых работах (землякопы, вадавозы, грузчыкі, перавозчыкі і г.д.). Плябеі не мелі правоў гараджан, і таму на іх не пашыраліся саслоўныя правы і прывілеі.Пануючай і кіруючай групоўкай былі гарадскія вярхі, якія выкарыстоўвалі раду ў сваіх мэтах. Справа ў тым, што жыхары гарадоў плацілі падаткі (падымны, чопавы, шоставы і інш.), выконвалі нату-ральныя павіннасці, неслі вартавую ахову гарадоў, давалі падводы для каралеўскіх паслоў, кватэры службовым асобам 1 салдатам пры пастоі. Цяжкімі для мяшчан былі розныя зборы і "складанкі", якія спаганяліся магістратам для гарадскіх патрэб. Багацеі з магістрата, вядома, перакладалі ўвесь цяжар падаткаў і пабораў на рамесна-гандлёвы люд. Гэта вяло да сутыкненняў паміж магістратамі і гараджанамі, з аднаго боку, і пераходу мяшчан у падначаленне свецкіх або духоўных феадалаў - з другога. Таму, нягледзячы на барацьбу гараджан за абмежаванне юрысдыкцыі феадалаў (часам і паспяхо-вай, напрыклад у Полацку, Оршы, Пінску), феадальная ўласнасць у гарадах не толькі захавалася, але яшчэ і ўзрасла. Да сярэдзіны XVII ст. пад прыватнымі "юрыдыкамі" ў Гродне і Віцебску знаходзілася больш за палову мяшчан. Пераход гараджан пад прыват-ную юрысдыкцыю пазбаўляў іх ад пабораў і збораў, якія ўстанаўлівалісямагістратам на тыя ці іншыя патрэбы горада, у той жа час не пагра-жаў забаронай рамеснай і гандлёвай дзейнасці, стратай асабістай сва-боды.Супярэчнасці грамадска-палітычнага жыцця гарадоў праяўляліся ў розных формах барацьбы: у падачы скаргаў і заяў у суды і вярхоў-най уладзе, у адмаўленні падпарадкоўвацца адміністрацыі ці аранда-тару, у паўстаннях. Напрыклад, у 1606 г. гараджане Магілёва зрывалі судовыя разборы, не выконвалі распараджэнні магістрата і ўрэшце дамагліся таго, што старая рада была звергнута і выбрана новая, у склад якой увайшлі "людзі лёгкія", г.зн. бедныя. Толькі ўлетку 1610 г. паўстанне было падаўлена і зноў на чале рады ўладкаваліся заможныя. Выступленні гараджан мелі месца і ў іншых гарадах: Гродне (1670, 1700), Магілёве (1733) і г.д.Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё гарадоў складалася з вострых супярэчнасцей і глухога незадавальнення, якое нярэдка давала імпульс да адкрытых выступленняў народа супраць прыгнёту.Асновай эканамічнага жыцця гарадоў былі рамёствы і гандаль. У крыніцах таго часу ўпамінаецца каля 200 прафесій і спецыяльнас-цей: па апрацоўцы металу - 41, дрэва - 27, скураной і футравай вытворчасці - 25 і г.д. Беларускія майстры былі добрымі знаўцамі сваёй справы, іх вырабы вызначаліся дакладнасцю, трываласцю, тон-касцю апрацоўкі. Ужо ў XVI ст. была прыкметнай спецыялізацыя асобных гарадоў. Для Гродна, напрыклад, былі характэрны будаўнічыя прафесіі, Віцебск і Полацк мелі добрых спецыялістаў па абслўгоў-ванню рачных партоў, Мінск і Слуцк славіліся гарбарнымі і кушнерскімі прафесіямі.Гарадскія рамеснікі жылі пад пастаяннай пагрозай беззаконня, са-мавольства і вымаганняў шляхты. Гэта штурхала іх да стварэння ўлас-най карпарацыі - цэхавай. Звычайна ў цэхі ўваходзіла 60 — 70 чала-век, але былі цэхі і па 130 — 150 рамеснікаў, якія дзяліліся на майст-роў, чаляднікаў і вучняў, паміж імі таксама бесперапынна ішла барацьба. Цэхі былі трох тыпаў: спецыялізаваныя (адной прафесіі), аб'яднаныя (дзвюх і больш блізкіх прафесій), зборныя (розных прафесій). Цэхавыя статуты не толькі рэгламентавалі вытворчую дзейнасць цэха, але і імкнуліся ахоўваць сваіх рамеснікаў ад канкурэнцыі на рынку.3 ростам рамяства развівалася і гандлёвая дзейнасць, у выніку якой складваліся элементы ўнутранага рынку. Разам з унутраным пашыраўся і знешні гандаль. Гандлёвыя сувязі Беларусі ў сярэдня-веччы былі разнастайныя, але найбольш трывалыя і працяглыя былі сувязі з Расіяй, Полыпчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з краінамі Заходняй Еўропы. У Заходнюю Еўропу з Беларусі вывозіліся жыта, пянька, лес і іншыя тавары сельскай і лясной гаспадаркі. 3 Расіі на Беларусь завозіліся футра і саматканае сукно, грубае палатно, абутак, кажухі, ніткі, мыла і г.д., з Полыпчы -' сукно, палатно, жалеза, сталь, свінец, медзь, волава і г.д. На пачатку XVII ст. замежным гандлем займалася каля 800 купцоў з 30 гарадоў Беларусі.Пастаяннай пагрозай для купецтва, як і для рамеснікаў, было са-мавольства магнатаў і шляхты, якія рабавалі купцоў, разганялі кірмашы і гандлёвыя арганізацыі. У барацьбе з самавольствам феа-далаў з мэтай аховы сваіх гандлярскіх інтарэсаў у шэрагу гарадоў (Магілёў, Пінск і інш.) ствараліся цэхі купцоў, якія рэгулявалі пара-дак куплі і продажу тавараў, адносіны паміж купцамі і іншыя справы.3 першай паловы XVII ст. да другой паловы XVIII ст. гарады і мястэчкі Беларусі апынуліся ў заняпадзе, выкліканым працяглымі войнамі. Шмат гарадоў і мястэчак былі разбураны, асабліва Брэст, Пінск, Тураў, Мазыр, Гомель, Бабруйск і інш. Сеймавымі пастановамі 60-х гадоў XVII ст. 20 беларускіх гарадоў, у тым ліку і самыя буйныя, былі вызвалены на 4 гады амаль ад усіх дзяржаўных павіннасцей.Аднаўленне гарадоў тармазілася палітычнымі і эканамічнымі ўмовамі тагачаснага жыцця: палітычным ладам Рэчы Паспалітай^, самавольствам шляхты, пашырэннем фальварачна-паншчыннай сістэмы. Не паспявалі падняцца гарады з руін, як зноў пачыналася чарговая вайна і зноў руйнаваліся гарады і вёскі Беларусі.Перш за ўсё пасля ваеннага спусташэння краіны пачалі аднаўляцца мястэчкі, а з буйных гарадоў - Магілёў, Віцебск і Гродна. Большасць гарадоў і мястэчак да сярэдзіны XVIII ст. заставалася яшчэ ў заня-падзе, які быў выкарыстаны феадаламі і каталіцкай царквой для пашырэння сваіх уладанняў. Нягледзячы на барацьбу магістратаў за зварот пад сваю юрысдыкцыю гвалтам захопленых гарадскіх зямель, зямельныя ўладанні феадалаў у гарадах да сярэдзіны XVIII ст. былі большыя за магістрацкія.Будаваліся новыя шляхі зносін. У 1784 г. было завершана будаўніцтва канала Агінскага, які злучыў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.3 пачатку XVIII ст. цэхі змагаюцца за манапольнае права на крыніцы сыравіны, на вытворчасць і продаж прадукцыі рамяства. У цэхах паглыбляецца маёмасная дыферэнцыяцыя, узмацняецца пану-ючае становішча багатай групы рамеснікаў.У гарадское жыццё, як і ў жыццё ўсёй краіны, пранікаюць подкуп і карупцыя. Напрыклад, за пэўную плату можна было атрымаць цэхавае старшынства, выбранне членаў магістрата часам замянялася прызначэннямі войта і г.д.У гарадах і мястэчках з'яўляюлда промыслы: млыны, цагельні, рудні, вінніцы, піваварні, якія належалі, як правіла, феадалу, але маглі на^-лежаць і магістрату. Часцей за ўсё яны здаваліся ў арэнду і (з далейшай дыферэнцыяцыяй працы) паступова пераўтвараліся ў мануфактуры.Такім чынам, сельская і гарадская гаспадарка Беларусі ў выніку нястомнай працы народа да сярэдзіны XVIII ст. была ў асноўным адноўлена, але гэта не стала асновай трывалага эканамічнага росквіту. Палітычны крызіс, якім даўно ўжо хварэла Рэч Паспалітая, перара-стае ў агонію і вядзе дзяржаву да канчатковай згубы.

22. Политический кризис Речи Посполитой. Разделы Речи Посполитой

Причины разделов РП заключались, прежде всего, во внутриполитическом положении самой страны. Оно характеризовалось как политический кризис или безвластие. Такое положение стало результатом злоупотребления шляхетскими вольностями. На заседаниях сейма еще со второй половины XVI в. действовало право «либерум вето». Согласно ему, если хотя бы один депутат сейма выступал против, то решение не принималось, а заседание сейма прекращалось. Единогласие было главным условием принятия постановления сейма. В результате абсолютное большинство сеймов было сорвано. Таким образом, безвластию в РП содействовало то, что значительная часть шляхты считала право «либерум вето» свидетельством своей шляхетской вольности и использовала его на практике для отклонения нежелательных постановлений. Государственное управление характеризовалось всевластием магнатов и шляхты и слабостью королевской власти в лице последнего короля РП Станислава Августа Понятовского. Таким образом, политическое безвластие внутри страны, отсутствие сильной королевской власти в особе короля , а также вмешательство во внутренние дела со стороны соседних государств привели к территориальным разделам РП.

Со второй половины XVIII в. был осуществлен целый ряд реформ, направленных на укрепление РП. Так, в экономической области определенный успех имели реформы А. Тизенгауза, благодаря которым стала развиваться такая форма промышленного производства, как мануфактура. Была проведена реформа школьного образования, для осуществления которой в 1773 г. создана адукационная комиссия. Реформа, в целом, носила прогрессивный характер. Большое значение придавалось изучению физики, математики, природоведению, нравственности. За 20 лет своего существования комиссия открыла в Беларуси 20 школ. В политической области право «либерум вето» было частично ограничено (окончательно отменено только в 1791 г.). Попытки ограничить власть магнатов привели к сопротивлению с их стороны. Противоречия между шляхтой использовали соседние страны. Под эгидой России и Пруссии в 1767 г. были созданы в Слуцке православная, а в Торуни протестантская конфедерации, ставившие целью уравнивания в правах с католиками. На помощь конфедератам была прислана 40-тысячная российская армия. В ответ в 1768 г. противники нововведений создали конфедерацию в Баре, имевшую значительную поддержку в РП, в том числе и в Беларуси. Но в 1768-1771 гг. барские конфедераты были разбиты российскими войсками. После поражения Барской конфедерации в 1772 г. Россия, Австрия и Пруссия провели первый раздел РП. Пруссия получила северо-западную часть Королевства Польского, Австрия -южные его районы. К России отошли Лифляндское, большая часть Полоцкого, почти все Витебское, все Мстиславское и восточная часть Минского воеводства.


<== previous lecture | next lecture ==>
Формирование белорусской народности. Происхождение названия «Белая Русь» | Грамадскапалитычнае жыццеРП.Ликвидацыя РП.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.643 s.