Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Формирование белорусской народности. Происхождение названия «Белая Русь»


Date: 2015-10-07; view: 768.


Народность — это историческая общность людей, основанная на единстве территории, языка, культуры и некоторой oбщности хозяйственной жизни.

Как считают многие исследователи главную роль в формировании белорусского этноса и возникновении Белоруссии сыграло политическое объединение белорусских земель в составе одного государства — ВКЛ. Подчинение раздробленных восточнославянских княжеств и земель единое власти остановило процесс феодального дробления и содействовало созданию условий для укрепления социально-экономических и этнокультурных связей между разными частями Белоруссии, консолидации населения и интеграции с соседями. Формировалась единая этническая территория.

Главную роль в ее формировании играли экономические связи. На основе торговых связей складывалось более-менее тесное, хотя и недостаточно прочное территориальное единство белорусских земель.

Наши земли впервые выступили под сегодняшним названиям только в 1305 г. на страницах Ипатьевской летописи. В первой половине XIX в. название «Беларусь» в официальных источниках Не употреблялось. Но оно выжило, сохранилось и с конца XIX в. распространилось на всю территорию современной Белоруссии, • в XX в. было конституционно закреплено в названии Республики. Что же обозначает этноним «Белая Русь»? Происхождение этого названия исследователи в разные времена объясняли по-разному: от красоты земли (Макарий, XVI в.), от множества снега (С.Герберштейн, XVI в.), как свободная и не-эниисимая (В.Татищев, XVIII в.), как независимая от монголо-татар (М.Любавский, XIX в.), от преимущества белого цвета в одежде населения (Е.Карский, начало XX в.), от светопигментированного и светлоглазого антропологического типа жителей (М.Янчук, на чало XX в.). В последнее время появились другие объяснения название «Белая Русь» связывается с более ранним принятием христианства по сравнению с Черной Русью (Я.Юхо), с широким распространением названий со словом «белая» (П.Крапивин) : др. Но наиболее распространенной была версия, что восточные белорусские земли получили название «Белая Русь» в противоположность Черной Руси (западнобелорусским землям), который попали в XIII в. в зависимость от литовских феодалов. Эта версия считалась официальной и фигурировала в школьных учебниках и академических изданиях. Но сегодня такое объяснение удовлетворить нас уже не может. Да и термин «Белая Русь» возник раньше, чем «Черная Русь».

17.Лівонская вайна, утварэнне Рэчы Паспалітай і статус Вялікага княства Літоўскага у яе складзе.

Ліво́нская вайна́ (1558—1582) — вайна паміж Маскоўскай дзяржавай з аднаго боку, і Вялікім Княствам Літоўскім (Рэччу Паспалітай), Швэдзкім і Дацкім каралеўствамі з іншага за тэрыторыі (Лівоніі).

У 1558 годзе маскоўскі цар Іван IV, больш вядомы як Іван Жахлівы, распачаў вайну супраць былога Лівонскага ордэна. На той час Ордэн уяўляў сабой канфэдэрацыю — саюз 5 княстваў, створаных нямецкімі рыцарамі. Асноўнай мэтай маскоўскага цара было здабыць выхад да Балтыйскага мора, гэта давала магчымасьць самастойна гандляваць з Еўропай без дапамогі шматлікіх пасрэднікаў. Атрымаўшы выхад да Балтыкі, Масква магла больш актыўна ўдзельнічаць і ў еўрапейскіх справах. Вялікая маскоўская армія ў першыя месяцы ваенных дзеяньняў у Прыбалтыцы захапіла Нарву, Дэрпт, падступіла да Рэвеля. Ордэн запрасіў перамір'я, адначасова актыўна пачаў шукаць саюзнікаў у Еўропе, аднак Швэцыя, Данія і Польшча адмовіліся ваяваць супраць Масквы, толькі Вялікае Княства Літоўскае, разумеючы небясьпеку маскоўскага заваяваня Лівоніі, вырашыла дапамагчы Ордэну. У 1559 годзе Лівонія перайшла пад пратэктарат ВКЛ, у выніку ваенныя дзеяні аднавіліся, і зноў пасьпяхова для Івана IV. У ліпені 1561 году войска ВКЛ на чале зь Мікалаем Радзівілам Рудым уступіла ў Лівонію, але было разьбітае каля гораду Пярну. Ордэн фактычна перастаў існаваць. Апошні магістар Кетлер перадаў у сакавіку 1562 году Мікалаю Радзівілу Чорнаму (стрыечны брат Мікалая Радзівіла Рудога) пячатку Ордэна і ключы ад Рыгі. Каб пашырыць кола ўдзельнікаў вайны, Кетлер перадаў эстонскія землі Швэцыі, востраў Эзэль Даніі, Лівонію — ВКЛ, за сабой захаваў толькі Курляндыю на правах спадчыннага сьвецкага княства. Адначасова вялікі князь Жыгімонт Аўгуст прызначыў Кетлера сваім намесьнікам у Лівоніі. Так перастала існаваць ваенна-царкоўная дзяржава — Лівонскі ордэн.

Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус Вялікага княства Літоўскага у яе складзе.

1. Новая дзяржава з назвай Рэч Паспалітая, што ў пера-кладзе з польскай азначае рэспубліка, утварылася ў 1569 г. Гэта дзяржава ўяўляла сабой саюз ВКЛ і Польскага каралеў-ства. Папярэдняй спробай падобнага саюза гісторыкамі лічыцца Крэўскае пагадненне 1385 г.

Прычыны, якія прывялі да заключэння дзяржаўнай уніі ВКЛ з Польшчай, заключаліся ў наступным:

— цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ у сувязі з Лівонскай вайной 1558—1583 гг., якую вёў за выхад да Балтыйскага мора маскоўскі цар Іван IV. Ён лічыў беларускія землі сваёй вотчынай і імкнуўся вярнуць іх у склад Маскоўскай дзяржавы;

— імкненне пануючага саслоўя — шляхты ВКЛ — да набыцця шляхецкіх вольнасцей, якімі валодала шляхецкае саслоўе ў самой Польшчы. Да голасу шматлікай шляхты (дроб ных і сярэдніх феадалаў) на пасяджэннях сойма ВКЛ ніхто не прыслухоўваўся. Такога не было ў суседняй Польшчы, дзе шляхецкія правы (вольнасці) дазвалялі шляхце актыўна ўдзельнічаць у палітыцы;

— жаданне шматлікай (прыкладна ў 2 разы па колькасці болыпай, чым у ВКЛ) польскай шляхты падпарадкаваць ВКЛ у якасці багатага прыдатка да Польшчы і атрымаць для сябе новыя землі і пасады;

— разлік кіраўніцтва каталіцкай царквы праз Польшчу — краіну, дзе пануючае становішча займала каталіцтва, пашырыць уплыў каталіцызму на ўсход — на беларускія, украінскія, рускія землі.

 

18.Грамадска-палитычнае жыцце ВКЛ у складе Рэчы Паспалитай(др. палова 16-17ст). Казацка-сялянская вайна ср. 17ст на тырыторыи Беларуси
Утварэнне Рэчы Паспалітай не скасавала Вялікага княства Літоўскага, але палітычнае і эканамічная становішча мясцовага насельніцтва значна пагоршылася. Выбары ў агульны сойм паказалі, што рашаючая роля ў ім належыла польскай шляхце. Палітычныя пытанні, якія беларуская шляхта “прасіла” вырашыць у польскага караля шляхам прыняцця адпаведных законаў, не траплялі ў агульны сойм.
Таму вельмі хутка дэпутаты сойма ад ВКЛ дамагліся выдання асобных заканадаўчых актаў для дзеяння ў межах ВКЛ, што не было прадугледжана Люблінскай уніяй. Выданне Статута 1588 г. адбылося такім жа шляхам. Статут захоўваў права ВКЛ на асобнае заканадаўства, уласны дзяржаўны апарат і войска. Польскія паны не мелі права займаць дзяржаўныя пасады ў межах ВКЛ. Адметным было і тое, што статут 1588 г. замацаваў у якасці дзяржаўнай старабеларускую мову.
На працягу XVII ст. амаль уся беларуска-літоўская шляхта прыняла каталіцтва і была асімілявана палякамі. Гэты працэс ахапіў і дзяржаўную ідэалогію, якой з'яўлялася хрысціянства. У РП галоўная роля належыла каталіцкаму касцёлу, а ў ВКЛ – праваслаўнай царкве.
Палітычныя супярэчнасці, войны паміж Вільняй і Масквой, а потым паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім царствам спрыялі таму, што ў ВКЛ узмацніўся ўніяцкі рух, які ставіў на мэце аб'яднанне праваслаўнай царквы, але не з касцёлам увогуле, а толькі з Ватыканам. Пасля таго, як у Маскве ў 1589 г. быў створаны патырярхат, які атрымаў права на кіраванне праваслаўнай царквой і ў ВКЛ, уніяцкі рух у ВКЛ рэзка ўзмацніўся.
Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг.
Значную ролю ў тым, што была падпісана Люблінская унія адыграла украінская шляхта. У 1569 г. яна аднадушна падтрымала ўнію. Больш таго, украінская шляхта папрасіла караля Жыгімонта Аўгуста прыняць Украіну ў склад Польшчы. Нашчадкі дзеячоў Украіны, якія ў 1569 г. здрадзілі ВКЛ, ужо вельмі хутка зразумелі, якую памылку зрабілі іх бацькі. За кароткі перыяд польская шляхта захапіла ўсе землі Украіны, багатыя чарназёмам і хлебам.
Усе цэрквы Украіны былі перададзены пад адміністрацыю яўрэям. Хаваць памерлых і гуляць вяселлі дазвалялася толькі ў начны час. За самы нязначны ўчынак супраць волі пана украінца чакала толькі смерць. Такім чынам, цяжкі сацыяльны і нацыянальны прыгнёт стаў асноўнай прычынай казацка-сялянскай вайны, якую ўзначаліў Б.Хмяльніцкі.
Б.Хмяльніцкі змагаўся за стварэнне самастойнай Украіны, але весці барацьбу з дзяржавай яму было вельмі цяжка. У пастаўшых не хапала зброі, грошай, падтрымкі з боку іншых дзяржаў. Акрамя таго пастаўшыя змагаліся супраць шляхецкага панавання, але не супраць адмены прыгону. Паўстанне пачалося ў 1648 г. У шэрагу бітваў пастаўшыя атрымалі перамогу над войскамі Рэчы Паспалітай. Перамогі пастаўшых, атрыманыя ў 1648-1651 гг., спрыялі пашырэнню паўстання. У гэты перыяд паўстанне ахапіла і тэрыторыю Беларусі. Асноўныя падзеі разгортваліся на поўдні Беларусі, у раёнах, што межавалі з Украінай. Казацка-сялянскі рух ахапіў Гомель, Мазыр, Лоеў, Рэчыцу, Тураў, Пінск. Казакі авалодалі Брагіным, Бабруйскам, Чэчэрскам і іншымі гарадамі. Яны нават спрабавалі захапіць Слуцк, але безпаспяхова.
У 1649 г. у ВКЛ было створана шляхецкае войска ў складзе 10 тысяч чалавек. Войска ўзначаліў Януш Радзівіл, які ўмеў добра ваяваць. Рашаючая бітва паміж паўстанцамі і арміяй Я.Радзівіла адбылася пад Лоевым у 1649 г. У гэтай бітве 30 тысяч казакаў і сялян былі разбіты харугвамі Радзівіла.
У 1651 г. войскі Хмяльніцкага пацярпелі жорсткае паражэнне ў бітве пад Берасцечкам. Пасля гэтага была падпісана мірная дамова, згодна з якой казакі больш не мелі права знаходзіцца ў Беларусі. Гэта спыніла ваенныя дзеянні ў Беларусі, паўстанне працягвалі маленькія атрады, якія хаваліся ў лясах і балотах.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Знешняя палитыка ВКЛ. | Рэлiгiйнае жыццё ВКЛ (другая палова 15-17 ст.) Рэфармацыя I Контр рэфармацыя .Утварэнне унiцкай царквы.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.545 s.