|
Абвяшчэнне Беларускай Народнай РэспублікіDate: 2015-10-07; view: 607. Скарыстаўшы наступленне нямецкіх войск і эвакуацыю Аблвыкамзаха ў Смаленск, 19 лютага аднавіў дзейнасць Выканаўчы камітэт Усебеларускага з'езда. Беларускія арганізацыі сумесна з эсэрамі і яўрэйскімі партыямі стварылі беларускі ўрад (Народны сакратарыят Беларусі) пад кіраўніцтвам Я.Варонкі. Урад абвясціў сябе часовай уладай на Беларусі. Паводле Першай Устаўной граматы (21.2.1918) абвяшчалася, што "… беларускі народ павінен ажыццявіць сваё неад'емнае права на самавызначэнне". Гаварылася пра неабходнасць “найхутчэйшага склікання ўсебеларускага ўстаноўчага сходу”. 9 сакавіка выканкам Рады Усебеларускага з'езда прымае Другую Устаўную грамату, у якой была абвешчана Беларуская народная рэспубліка (БНР) у межах пражывання пераважнай большасці беларускага народа, дэклараваўся шэраг дэмакратычных свабод, устанаўліваўся 8-мі гадзінны працоўны дзень. Гэта была сацыялістычная праграмма, на базе якой дзеячы і кіраўнікі БНР знайшлі паразуменне з прадстаўнікамі некаторых расійскіх сацыялістычных партый – у тым ліку з эсэрамі і меньшавікамі. 18 сакавіка выканкам ператвараецца ў Раду БНР, у склад якой былі ўведзены прадстаўнікі расійскіх сацыялістычных партый, а крыху пазней – і Віленскай беларускай рады, якая дзейнічала там раней пад назвай Беларускага народнага камітэту з моманта акупацыі заходняй часткі Беларусі. У адказ на Брэсцкій мірны дагавор паміж Савецкай Расіяй і Германіяй 25 сакавіка з'яўляецца Трэцяя Устаўная грамата, дзе былі абвешчаны незалежнасць БНР і заклік да перагляду ўмоў Брэсцкага міру. Абвяшчалася, што Бада БНР сама павінна падпісваць пагадненні з зацікаўленымі бакамі, а раней падпісаныя пагадненні, якія датычыліся тэрыторыі Беларусі, страчвалі сваю моц. Аднак нямецкі ўрад не адрэагаваў на звароты Рады, бо лічыў Беларусь часткай Савецкай Расіі. БНР аказалася ва ўмовах міжнароднай ізаляцыі, бо краіны-суседкі прэтэндавалі на беларускія тэрыторыі і не жадалі прызнаваць незалежнасць Беларусі. Напрыклад, да Украінскай Народнай Рэспублікі па ўмовах Брэсцкага міра адыходзілі землі на поўдзень ад Палескай чыгункі, Гомельскі, Рэчыцкі, Мазырскі і Пінскі паветы. А адноўленая Польшча адразу абвясціла сваёй мэтай “вяртанне” Польскай дзяржавы ў межы Магчымасці рэалізацыі абвешчаных ідэй значна абмяжоўваліся ва ўмовах акупацыі Беларусі германскай арміяй. Урад БНР зрабіў вызначальную памылку і пайшоў на супрацоўніцтва з акупантамі. Па прапанове Р.Скірмунта на імя кайзера 25 красавіка 1918 года была адаслана тэлеграмма з падзякай за “вызваленне” Беларусі ад бальшавізма і прапановай узяць апеку над маладой беларускай дзяржавай. Аднак адказу з Берліна не было. Вынікам палітыкі змоўніцтва стаў востры крызіс унутры ўрада БНР і ў БСГ – галоўнай палітычнай сілы ў Радзе БНР. Раду пакінулі прадстаўнікі эсэраў, Бунда, меньшавікоў, частка БСГ. Наогул, БСГ распалася на тры партыі – Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, Беларускую партыю сацыялістаў-федэралістаў і Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў, дзве апошнія пачалі ўзброеную барацьбу супраць акупантаў. Так, да восені 1918 года налічвалася каля 100 партызанскіх атрадаў толькі на частцы акупаванай тэрыторыі. Аднак зараз ліберальна-кансерватыўная большасць урада БНР значна палепшыла свае адносіны з акупацыйнымі ўладамі. Ураду былі перададзены пытанні, звязаныя з арганізацыяй мясцовага гандлю, прамысловасці, сацыяльнай дапамогі, устаноў адукацыі і культуры. Аднак нямецкае камандаванне недазволіла стварыць сваю армію, паліцыю, фінансавую структуру і сетку мясцовых органаў улады. Актыўна дзейнічалі дыпламатычныя місіі БНР у Еўропе. У Кіеве была арганізавана Беларуская гандлевая палата. Найбольшых поспехаў урад БНР дасягнуў у культурным будаўніцтве і развіцці адукацыі. Былі створаны за кароткі час да 350 пачатковых школ, некалькі гімназій, Мінскі педагагічны інстытут, выходзіла 28 газет, дзейнічала 11 выдавецтваў, выдавецтва “Адукацыя” актыўна друкавала падручнікі для школ, рыхтавалася адкрыццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (гэтай справай займаліся А.Смоліч, М.Доўнар-Запольскі, В.Ігнатоўскі). Па сутнасці, з-за неспрыяльных умоў існавання, БНР не стала сапраўднай дзяржавай, бо гэта ўтварэнне не адпавядала ўсім прыкметам асобнай незалежнай дзяржавы. Не было сапраўднай сістэмы органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, сістэмы распацоўкі і прыняцця законаў, забеспячэння іх выканання, аховы правоў і свабод грамадзян. Тым не менш, абвяшчэнне беларускай дзяржавы заставіла Савецкі ўрад у Маскве па іншаму паглядзець на беларускі край і пайсці па шляху стварэння сацыялістычнай беларускай рэспублікі. Бе ла рускі нацыяна льны рух падчас рэв люцыйных узрушэнняў, замежнай інтэрвенцыі актыўна праявіў сябе ў дасягненні сваёй канчатковай мэты стварэнні Бе ларускай дзяржавы. Стварэнне БНР, а затым Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Бе ларусь сведчыла пра высокі нацыянальны ўздым на дадзеным этапе развіцця бе ларускагаграмадства.
41.41) Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці.Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў і аднаўлення савецкай улады зноў паўстала пытанне аб утварэнні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Існавала некалькі пазіцый:1. Пазіцыя кіраўніцтва Паўночна-Заходняга абкома РКП(б). Яны лічылі, што Беларусь павінна быць тэрытарыяльнай адміністрацыйна-гаспадарчай адзінкай РСФСР.2. Іншую пазіцыю па пытанні аб нацыянальным лёсе Беларусі адстойваў Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком), якія лічылі неабходным стварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Была прынята рэзалюцыя аб утварэнні беларускага савецкага ўрада.Пленум ЦК РКП(б) прыняў пастанову аб утварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР).31 снежня 1918 г. ЦБ КП(б)Б абмеркавала пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада БССР.1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад Беларусі абнародаваў маніфест у сувязі з утварэннем БССР.2–3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся І Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых.І Усебеларускі з'езд Саветаў прыняў Канстытуцыю БССР. 42. Беларусь у час Савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў У лістападзе 1918 г. падчас адступлення нямецкіх войск была створана незалежная польская дзяржава, якая абапіралася на ідэю адраджэння Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.У снежні 1918 г. Польшча перайшла ў наступленне на беларускія і ўкраінскія землі. Да сакавіка 1919 г. польскія войскі акупіравалі шэраг беларускіх гарадоў, у тым ліку Ліду, Вільну, Гродна.Урад Літбел, які праводзіў жорсткую палітыку ваеннага камунізму (харчразвёрстка, палітычныя рэпрэсіі, адмова ад перадачы зямлі непасрэдна сялянам), не здолеў арганізаваць абарону.1 чэрвеня 1919 года згодна з Дэкрэтам Усерасійскага ЦВК Савецкія Украіна, Беларусь, Літва і Латвія аб'ядноўваліся з Савецкай Расіяй для агульнай барацьбы з сусветным імперыялізмам.Стрымаць польскае наступленне не ўдалося і аб'яднаным сілам. У жніўні 1919 г. быў захоплены Мінск.Восенню фронт усталяваўся на р. Беразіна-Днепр. Фактычна ЛітБелССР і БССР як яе частка перасталі існаваць. На занятых тэрыторыях польскія акупанты праводзілі надзвычай жорсткую палітыку.Ліквідаваліся не толькі бальшавісцкія органы ўлады, але не дапускалася стварэнне мясцовых органаў улады БНР.Жорстка праследваліся і адны, і другія.Толькі ў некаторых кіраўнікоў БНР захаваліся ілюзіі адносна прызнання незалежнасці беларускай дзяржавы.Рада БНР раскалолася па пытанні супрацоўніцтва з польскімі ўладамі.Пад час перамоў дзеячаў БНР і польскіх уладаў апошнія згадзіліся прызнаць існаванне незалежнай БНР,але ў адказ урад БНР павінен падпісаць дагавор аб уваходжанні Беларусі ў склад Польскай дзяржавы.Польскі ўрад не чакаў такога ад Рады БНР,таму яе разагналі,а партыю беларускіх эсэраў падверглі праследванням.У сакавіку 1920 года была арганізавана з ліку некаторых дзеячаў БНР Найвышэйшая Рада(І.Серада, Я.Лёсік, А.Смоліч)24 сакавіка 1920г.падпісала дагавор аб уваходжанні Беларусі ў склад Польшчы. Супраць гэтага дагавору выступілі адзіным фронтам бальшавікі і эсэры.У Мінску ў студзені 1920 года на базе арганізацыі“Маладая Беларусь”,дзейн.з мая 1917 года ў Мінскім настаўніцкім інстытуце (кіраваў У.Ігнатоўскі)была ўтворана Беларуская камуністычная арганізацыя.Да арганізаваных камуністамі і эсэрамі партызанскіх атрадаў пачалі далучацца прадстаўнікі іншых палітычных сіл. Летам Чырвоная Армія пачала контрнаступленне,да жніўня 1920 г. тэрыторыя Беларусі была занята савецкімі вайскамі.Савецкая Расія была вымушана пачаць супрацоўніцтва з буржуазным урадам Літвы–Тарыбай.12 ліпеня 1920 года Савецкая Расія і Літва падпісалі дагавор,Літве перадавалася Віленская і Гродзенская губерніі з гарадамі Вільна,Гродна,Ліда,Вілейка,Ашмяны,Дзісна. Дагавор падпісалі без згоды з урадам БССР, і гэта было юрыдычным канцом ЛітБелССР. 31 ліпеня 1920 г. у Мінску была прынята дэкларацыя, якая другі раз абвяшчала незалежнасць Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь.Часовая ўлада перадавалася Беларускаму рэвалюцыйнаму камітэту (старшыня – А.Чарвякоў),які павінен быў дзейнічаць да II з'езда Саветаў Беларусі.У жніўні 1920 г. польская армія здолела разбіць пад Варшавай Чырвоную Армію, перайсці ў наступленне і зноў заняць значную частку Беларусі.12 кастрычніка 1920 г. у Рызе паміж Украінай і Расіяй з аднаго боку і Польшчай з другога быў падпісаны дагавор аб перамір'і.Але пасля захопу Мазыра, Петрыкава, Калінкавіч гэтыя злучэнні былі разбіты намаганнямі Чырвонай Арміі.У лістападзе-снежні 1920 г. адбылося ўзброенае выступленне на Случчыне, удзельнікі якога выступалі супраць перадачы павета да БССР.13-17 снежня 1920 года ў Мінску прайшоў II Усебеларускі з'езд Саветаў.На ім у Канстытуцыю былі ўнесены змяненні, зацверджана структура дзяржаўнай улады. Была ўведзена дзяржаўная манаполія, зямля часткова перадавалася сялянам.Лепшыя панскія маёнткі аддаваліся пад арганізацыю саўгасаў.З'езд ратыфікаваў умовы Рыжскага пагаднення ад перамір'і і надаў Расійскаму ўраду права заключаць любые міжнародныя пагадненні ад імя БССР. 18 сакавіка 1921 г. паміж Савецкай Расіяй, Украінай і Польшчай быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор,Польшча атрымала заходнюю частку Беларусі з больш чым
43.
44.2 ноября 1939 г. Верховный Совет Союза Советских Социалистических Республик, заслушав заявление Полномочной Комиссии Народного Собрания Западной Белоруссии, постановил удовлетворить просьбу Народного Собрания Западной Белоруссии и включить Западную Белоруссию в состав СССР с воссоединением её с Белорусской Советской Социалистической Республикой. Верховному Совету Белорусской Советской Социалистической Республики было предложено принять Западную Белоруссию в состав БССР, а также представить на рассмотрение Верховного Совета СССР проект разграничения районов и областей между Белорусской ССР и Украинской ССР. Завершающим законодательным актом о воссоединении белорусского народа стало принятие III сессией Верховного Совета БССР 14 ноября 1939 г. закона, в котором было записано: «Принять Западную Белоруссию в состав Белорусской Советской Социалистической Республики и воссоединить тем самым великий белорусский народ в едином Белорусском государстве». Территории Западной Белоруссии по итогам Рижского мирного договора 1921 г. входили в состав Польши. Белорусский народ был разделен на две части: одна часть входила в состав соответствующих республик СССР, а другая была включена в новую Речь Посполитую на правах «восточных окраин». В сентябре 1939 г. после нападения Германии на Польшу Советский Союз взял под защиту население Западной Белоруссии и Украины. С принятием и опубликованием Законов Верховного Совета СССР и Верховного Совета УССР и БССР о включении Западной Белоруссии в состав СССР с воссоединением их с БССР на территории бывшей Западной Беларуси распространили своё действие Сталинская Конституция 1936 г. и Конституция БССР 1937 г., как Основные законы, а также все другие действующие законы Советского Союза и БССР. Вхождение БССР в состав СССР оправдало надежды на расширение территории республики, ограниченной шестью уездами бывшей Минской губернии. VIII съезд Компартии Беларуси, I и II сессии ЦИК БССР в марте 1923 г. высказались за укрупнение республики. 3 марта 1924 г. ЦИК РСФСР принял постановление о передаче Белорусской ССР следующих уездов Витебской, Гомельской и Смоленской губерний: Оршанского, Быховского, Витебского, Городокского, Горецкого, Дрисенского, Калининского (Климовичского), Лепельского, Могилевского, Мстиславского, Полоцкого, Рогачевского, Сенненского, Суражского, Чауского, Чериковского. Три уезда Витебской (Себежский, Велижский, Невильский) и пять уездов Гомельской (Гомельский, Речицкий, Суражский, Стародубский, Новозыбковский) губерний остались в составе РСФСР. Территория Советской Беларуси увеличилась до 110 тыс. км2, т.е. более чем в два раза, а население до 4,2 млн. человек. БССР было создано как марионеточное государство, которое управлялось из Москвы. И которая решала, что дать, что взять.
45.Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы у 1920-1930-я гг. Палітычныя рэпрессіі у БССР. Пасля правалу “сусветнай рэвалюцыі” ў кіраўніцтве краіны стала пашырацца ідэя аб магчымасці пабудовы сацыялізму ў адной асобна ўзятай краіне. Існавала дзве праграмы сацыялістычнага будаўніцтва, розніца паміж імі знаходзілася ў пытанні аб суадносінах долі назапашання і спажывання. Праграма «аптымальнага спалучэння» М.І.Бухарына і спецыялістаў Дзяржплана прадугледжвала павышэнне жыццёвага ўзроўню і культуры рабочых і сялянскіх мас; рост дзяржаўнай прамысловасці ў народнай гаспадарцы; больш высокія, чым у капіталістычных краінах, тэмпы развіцця гаспадаркі; павышэнне ўдзельнай вагі сацыялістычнага гаспадарчага сектара; аптымальнае спалучэнне ў развіцці цяжкай і лёгкай прамысловасці; аптымальнае спалучэнне ў развіцці прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Гэта была праграма развіцця рэгулюемага рынку з выкарыстаннем таварна-грашовых адносін і пераадоленнем дыспрапорцый развіцця эканамічнымі метадамі. Праграма “вялікага скачка” І. Сталіна мела крыху іншыя мэты: паскораную індустрыялізацыю народнай гаспадаркі; паскоранае каапераванне сялянства і сярэдніх слаёў горада; пад'ём дабрабыту і культуры мас; пабудову сацыялізму. Праграма будавалася на прынцыпах адмаўлення адначасовага і раўнамернага развіцця ўсіх галін гаспадаркі; выкарыстання энтузіязму рабочага класу; умацавання партыйна-дзяржаўнай сістэмы, усталявання адміністрацыйна-каманднай сістэмы кіраўніцтва гаспадаркі. Асаблівая ўвага пачала надавацца планаванню развіцця эканомікі, якое набыло статус абавязковых для выканання дакументаў. Раней, у 1926 г., Дзяржплан і ВСНГ падрыхтавалі два варыянты пяцігадовага плана развіцця гаспадаркі – максімальны і мінімальны. Першы прадугледжваў рост прамысловай вытворчасці на 180%, рост прадукцыйнасці працы ў індустрыі – 110%, рост вытворчасці ў сельскай гаспадарцы – 55%, рост рэальнай зарплаты. Мінімальны план прадугледжваў скарачэнне гэтых паказчыкаў максімальнага на 20%. Гэта былі збалансаваныя планы, нягледзячы на высокія тэмпы развіцця. Пасля ўмяшальніцтва І.Сталіна, абавязковым для выканання застаўся толькі максімальны варыянт, у які ўнеслі карэктывы ў бок павелічэння паказчыкаў. У маі 1929 г. IX Усебеларускі з'езд Саветаў зацвердзіў першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1928-1932 гг. Яго асноўным прынцыпам была збалансаванасць і дакладная абгрунтаванасць мэт і задач пяцігодкі. Вынікі пяцігодкі можна падзяліць на станоўчыя і адмоўныя. Капіталаўкладанні ў прамысловасць за пяцігодку склалі 243 млн. руб., гэта ў 5,3 разы болей чым за папярэднія 10 гадоў. Пераважнае развіццё атрымалі дрэваапрацоўчая, запалкавая, папяровая, харчовая, льняная і швейная галіны прамысловасці. Было пабудавана 78 буйных і 480 дробных і сярэдніх новых прамысловых прадпрыемстваў. У 3,8 раза павялічыўся аб'ём вытворчасці прамысловай прадукцыі, але больш хуткімі тэмпамі развіваліся галіны лёгкай, а не металаапрацоўчай прамысловасці. Узніклі новыя галіны прамысловасці: сельскагаспадарчае машынабудаванне, станкабудаванне, хімічная , вытворчасць стандартных будынкаў, вытворчасць маргарыну і інш. Другі пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1933-1937 гг. быў зацверджаны ў студзені 1934 г. Згодна з ім вядучае месца надавалася развіццю цяжкай прамысловасці, ствараліся два энергетычных вузла – Гомельскі і Мінскі. Далейшае развіццё атрымала лёгкая і харчовая прамысловасць. Шырока выкарыстоўваліся метады сацыялістычнага спаборніцтва і ўдарніцтва. Пад час выканання плана другой пяцігодкі былі пабудаваны новыя буйныя прадпрыемствы: Гомельскі шклозавод, Крычаўскі цэментны завод, Аршанскі льнокамбінат, Магілёўскі трубаліцейны завод, і інш. Усяго пабудавана 1700 прадпрыемстваў, каля 90 – рэканструявана. Уведзены новыя электрастанцыі: Мінская ЦЭЦ-2, Слуцкая і інш. Трэці пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1938-1942 гг. быў зацверджаны у чэрвені 1938 г. Ён прадугледжваў павелічэнне нацыянальнага даходу ў 2 разы; рост аб'ёму валавай прадукцыі прамысловасці ў 1,5 разоў; рост вытворчасці харчовых прадуктаў у 2,5 разоў; пераважнае развіццё машынабудавання і хімічнай прамысловасці, будаўнічай індустрыі; далейшае развіццё дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасці, транспарту і сувязі. Пад час пяцігодкі адбылося хуткае развіццё транспарту. Праведзены чыгуначныя лініі. У аўтамабільным транспарце на 1940 г. колькасць грузавых аўтамабіляў павялічылася ў 37,5 разоў ў параўнанні з 1928 г. Працягласць аўтамабільных дарог з цвёрдым пакрыццём склала 11,2 тыс.км. Было адкрыта Дняпроўска-Дзвінскае рачное параходства, пабудаваны Гомельскі рачны порт. У Мінску быў пабудаваны аэрапорт, пачала дзейнічаць авіялінія Мінск-Масква. У верасні 1939 г. адбылося далучэнне Заходняй Беларусі да БССР. Тэрыторыя БССР павялічылася ў 1,9 разоў, колькасць насельніцтва вырасла ў 1,6 разоў. Пачалася індустрыялізацыя ў Заходніх абласцях. Яе асноўнымі мэтамі было ліквідацыя беспрацоўя, стварэнне сацыялістычнага рабочага класа – апоры бальшавіцкага рэжыму. Народная гаспадарка рэспублікі ў 1940 г. злілася ў адзінае цэлае.
46.Індустрыялізацыя і калектывізацыя ў БССР Індустрыялізацыя- стварэнне буйной вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі і калектывізацыя- аб'яднанне індывідуальных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі — складныя часткі пабудовы сацыялістычнага грамадства ў СССР. Індустрыялізацыя.Правядзенне індустрыялізацыі ў БССР тлумачылася неабходнасцю стварэння машыннай вытворчасці ў галіне прамысловасці. Яно было звязана з развіццём лёгкой (перапрацоўчай) прамысловасці. 3 улікам гэтай асаблівасці асноўная частка грашовых сродкаў укладалася ў развіццё харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай і швейнай прамысловасці, а таксама галін, якія перапрацоўвалі драўніну (лясная, дрэваапрацоўчая, папяровая) і мінеральную сыравіну (паліўная, хімічная). У 1928—1929 гг. быў распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі (пяцігодка), згодна з якім прадугледжвалася стварэнне сельскагаспадарчага машына-будавання, будаўніцтва новых і пераабсталяванне старых прадпрыемстваў. Намаганнямі беларускага народа і ўсіх на-родаў СССР у гады першай пяцігодкі (1928—1932 гг.) былі пабудаваны і ўведзены ў строй швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і панчошна-трыкатажная фабрыка «КІМ» у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, завод сельскагаспа-дарчых машын у Гомелі.На працягу другой і трэцяй пяцігодак (1933—1937,1938—1941 гг.) прамысловасць рэспублікі папоўнілася Гомельскім шкляным і Крычаўскім цэментным, Магілёўскімі трубаліцейным і аўтарамонтным заводамі, Мінскім радыёзаводам, Рагачоўскім кансервавым заводам, кандытарскімі фабрыкамі «Камунарка» ў Мінску і «Спартак» у Гомелі, Барысаўскай макароннай і Мінскай каўбаснай фабрыкамі. Беларусь паступова ператваралася ў індустрыяльную краіну з дзяржаўнай формай уласнасці на сродкі вытворчасці. Тут па-ранейшаму пераважала лёгкая прамысловасць. Індустрыялізацыя праводзілася па прапанове Сталіна вельмі хуткімі тэмпамі пад лозунгам «Пяцігодку — у чатыры гады». Гэта патрабавала значных сродкаў, якія вырашана было адшукаць за кошт эканоміі, зберажэння, выкарыстання працоўнага энтузіязму, а таксама правядзення суцэльнай калектывізацыі на вёсцы.Калектывізацыя.Калектывізацыя сельскай гаспадаркі была звязана з масавым і хуткім аб'яднаннем дробных індывідуальных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі (калгасы). 3 лета 1929 г. сталі паскорана і прымусова стварацца калгасы, дзе праца ацэньвалася вельмі нізка і аплачвалі яе не грашыма, а прадуктамі па колькасці адпрацаваных дзён. Тых, хто не жадаў запісвацца ў калгасы, прылічвалі да кулакоў і праводзілі раскулачванне, што выклікала масавае нездавальненне сялян. Тых, хто выступаў супраць ужывання прымусовых метадаў пры правядзенні калектывізацыі, абвінавачвалі ў страце класавай пільнасці і насаджэнні кулацкіх гаспадарак. Для забеспячэння калгасаў тэхнікай былі створаны машынна-трактарныя станцыі (МТС), а пры іх палітычныя аддзелы (палітаддзелы), якія строга праводзілі лінію камуністычнай партыі на ажыццяўленне суцэльнай калектывізацыіў вёсцы.Вынікі індустрыялізацыі і калектывізацыі. Вынікам правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі стала стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, што забяспечыла будаўніцтва новага сацыялістычнага ладу ў БССР. Шляхам велізарнага напружання сіл была пабудавана моцная індустрыяльная база, павялічылася колькасць гарадоў і гарадскога насельніцтва, палепшыліся матэрыяльныя ўмовы жыцця, быў дасягнуты высокі ўзровень адукацыі, навукі, культуры. У эканоміцы ўсталявалася адзіная дзяржаўная ўласнасць на сродкі вытворчасці. 47.47.Палітыка беларусізацыі. Развіццё культуры З ліпеня 1924 года кампартыя Беларусі афіцыйна аб'явіла аб пачатку палітыкі “беларусізацыі”, мэта якой было замацаванне кіруючай ролі партыі ў грамадстве праз прыстасаванне дзяржаўнага апарату да мовы большасці насельніцтва. Адначасова адпаведныя накірункі былі аб'яўлены і ў іншых нацыянальных рэгіёнах. Але фактычна мерапрыемствы ў гэтым накірунку пачаліся яшчэ з 1921 года. У ліпені 1924 года пачала дзейнічаць урадавая камісія па правядзенню беларусізацыі ў БССР. Беларусізацыя мела вызначаныя накірункі – перавод справаводства на беларускую мову.Беларусізацыя мела станоўчыя вынікі як для культурнага развіцця, так і для палітычнай стабілізацыі на БеларусіУ 1926 годзе была праведзена міжнародная канферэнцыя па беларускаму правапісу, якая вырашыла некаторые разногалоссі ў гэтай галіне мовазнаўства. Значныя поспехі былі дасягнуты ў вывучэнні Беларусі. У канцы 20-х гадоў разам са згортваннем НЭПа пачаліся мерапрыемствы па згортванню палітыкі беларусізацыі. Адукацыя. Важнай задачай для беларускага савецкага ўрада стала ліквідацыя непісьменнасці. У снежні 1920 года пачала дзейнасць Надзвычайная камісія па ліквідацыі непісьменнасці, якая арганізоўвала проекты лікбеза. Аднак галоўнай справай было стварэнне сістэмы адукацыі. Беларуская навука развівалася ў межах вышэйшых навучальных установах. У 20-я гады росквіт атрымала беларуская літаратура. Дзейнічаюць беларускія літаратурныя гурткі – "Маладняк" У жніўні 1920 года ў Мінску пачаў дзейнасць беларускі тэатр пад кіраўніцтвам У.Галубка. У верасні 1920 года быў адчынены Першы Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-1), які ставіў расійскую і беларускую класіку. У 1921-1928 гадах узнікла беларускае кіно. У выяўленчым мастацтве існавалі разнастайныя стылевыя і жанравыя плыні. З 1919 года ў Віцебску дзейнічала Народная мастацкая школа, заснаваная Маркам Шагалам. Сярод яе выкладчыкаў былі выдатныя асобы – Ю.Пэн, С.Юдовін, К.Малевіч, Р.Фальк, Л.Купрын – прадстаўнікі розных жанраў і стыляў. У 20-я гады закладзены асновы для развіцця графікі, скульптуры, архітэктуры. Аднак змены ў эканамічным і палітычным жыцці адбіваліся і на развіцці культуры. У наступным дзесяцігоддзі рэпрэсіі закрануць шмат дзеячаў культуры, навукоўцаў.
|