Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Палитычнаеи культурнае жыццеБеларуси у складзеПольшчы.


Date: 2015-10-07; view: 567.


Згодна з Рыжскім дагаворам да Польшчы адыйшлі землі Заходняй Беларусі плошчай больш за 112 тыс. км кв. У адпаведнасці з польскім адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнем тут былі ўтвораны Беластоцкае, Віленскае, Навагрудскае і Палескае ваяводствы. Паводле перапісу 1931 г., тут пражывала 4, 6 млн чал., з якіх 65% з'яўляліся беларусамі. Канстытуцыя 1921 г. дэкларавала ўсім жыхарам роўныя правы і свабоду. На справе беларусы трапілі ў становішча «нацыя-нальных меншасцяў» і былі вырачаны на паступовую паланізацыю.

Свядомыя беларусы аб'ядноўваліся ў партыі і грамадскія аргані-зацыі з мэтай абароны сваіх правоў. Іх памяркоўная плынь групавала-ся вакол БНК з цэнтрам у Вільні. За праграму нацыянальнага адра-джэння парламенцкімі сродкамі выступалі беларускія сацыял-дэма-краты і ліберальная партыя хрысціянскіх дэмакратаў (БХД).

У гэты ж час на Палессі, Віленшчыне і Навагрудчыне сталі дзейнічаць партызанскія атрады, перакінутыя сюды з БССР, на чале з К. Арлоўскім, С. Ваўпшасавым, В. Каржом і інш.).

У кастрычніку 1923 г. утварылася Камуністычная партыя Заход-няй Беларусі (КПЗБ) як аўтаномная частка Кампартыі Польшчы. У склад яе ЦК КПЗБ увайшлі С. Мілер, С. Дубовік, А. Буксгорн, С. Мер-тэнс і Тамашэўскі (Стары). У тым жа 1923 г. камуністамі сталі больш за 200 членаў БРА, у тым ліку - I. Лагіновіч, А. Канчэўскі, А. Капуцкі, якія былі кааптаваны ў ЦК. Аўтарытэт партыі з яе лозунгамі ўсталя-вання народнай улады, ліквідацыі буржуазна-памешчыцкага ладу, уз'яднання з БССР і інш. імкліва ўзрастаў. Так, пад час стварэння ў ёй налічвалася 528 чал., у канцы 1924 - 2 296, канцы 1927 - 3 254, да па-чатку 1930-х - каля 4 тыс чал. Беларускія камуністы выдавалі свае га-зеты - «Чырвоны сцяг» і «Бальшавік».

У студзені 1924 г. адбылося ўтварэнне Камуністычнага саюзу моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ) як аўтаномнай часткі камсамола Польшчы. Членамі яго ЦК з'яўляліся В. Харужая, С. Прытыцкі і інш. КСМЗБ меў магчымасць выдаваць свае газеты «Малады камуніст», «Малады змагар», «Маладая гвардыя», «Голас моладзі» і інш..

Ва ўмовах узросшага тэрору ўлад народ не выказаў моцнай пад-трымкі партызанам, таму было прынята рашэнне замест узброенай ба-рацьбы больш актыўна выкарыстоўваць легальныя, у тым ліку парла-менцкія сродкі. Так, падчас выбарчай кампаніі 1922 г. беларусы атры-малі 11 месцаў (са 444) у сейме і 3 месцы (са 111) у сенаце. 24 чэрве-ня 1925 г. дэпутаты Б. Тарашкевіч, С. Рак-Міхайлоўскі, П. Валошын і П. Мятла стварылі пасольскі клуб пад назвай «Беларуская сялянска-работніцкая Грамада». У наступным годзе БСРГ пад старшынствам Б. Тарашкевіча пачала выступаць як палітычная партыя. Паводле абве-шчанай 15 мая 1926 г. праграмы, яна, па сутнасці, устала на платфор-му забароненай уладамі КПЗБ. Органамі БСРГ з'яўляліся газеты "Жыццё беларуса", "Беларуская ніва", "Беларуская справа" і інш.

Неўзабаве пасля прыходу да ўлады Ю. Пілсудскага, 21 сакавіка 1927 г. па абвінавачанні ў падрыхтоўцы ўзброенага паўстання дзей-насць БСРГ была забаронена. Яе кіраўнікі і актывісты былі асуджаны да катаргі і турэмнага зняволення.

У 1935 г. была прынята новая Канстытуцыя, якая замацавала ан-тыдэмакратычны з прыкметамі фашызму рэжым. У адказ на ІІ з'ездзе КПЗБ выказаліся за ўтварэнне антыфашысцкага Народнага фронту на аснове барацьбы за дэмакратычныя свабоды, за школу на роднай мове і за вырашэнне сацыяльна-эканамічных праблем. Было прынята ра-шэнне пашырыць кантакты з БХД, польскімі і яўрэйскімі партыямі працоўных.Між тым цяжкое эканамічнае становішча беларускіх працоўных стварала аб'ектыўную перадумову для іх рэвалюцыйнай барацьбы. Так, удзельная вага прамысловасці Заходняй Беларусі ў Польшчы складала 3% ад агульнай, а колькасць занятых рабочых - 4, 9%. Цяж-кое матэрыяльнае становішча штурхала рабочых на стачачную ба-рацьбу. Напачатку 1930-х гг. хваля забастовак ахапіла прадпрыемствы ваяводскіх і буйнейшых павятовых гарадоў. Так, больш за 4 месяцы зімы 1932-1933 гг. цягнулася забастоўка 7 тыс. рабочых Белавежскай пушчы. Але перамен да лепшага не прадбачылася. Заходняя Беларусь па-ранейшаму заставалася рынкам таннай рабочай сілы для вяліка-польскай эканомікі і рынкам збыту яе тавараў.

У сельскай гаспадарцы Заходняй Беларусі было занята каля 80% насельніцтва. У адрозненні ад БССР, зямля заставалася ў пры-ватнай уласнасці з захаваннем парадкаў, уласцівых феадальнаму гра-мадству, і найперш буйное памешчыцкае землеўладанне. Так, 3 866 памешчыкаў валодалі 4 209 584 га, з якіх толькі князю Радзівілу на Століншчыне належала 155 200 га.

Аграрная рэформа не вырашыла асноўных праблем беларускай вёскі. Буйное памешчыцкае землеўладанне засталося непарушным. Заможныя сялянскія і асадніцкія гаспадаркі складалі крыху больш за 6, серадняцкія - 23, бядняцкія - каля 70 %. Становішча сялян усклад-нялася падатковым прэсам. Да 1931 памер падаткаў узрос у параўнан-ні з 1913 г. у 4 разы. З-за малазямелля каля 50% (700 тыс. чал.) сялян адчувала дэфіцыт занятасці. Неразвітая прамысловасць не магла паглынуць такой масы свабодных рабочых рук.

Усяго за 20 гадоў тут было высечана 589, 2 тыс. га лясоў. Так-сама з Заходняй Беларусі вывозілася 60% агульнапольскага збору лё-ну, амаль 32 % рыбы, да 42% мяса.

У Канстытуцыі Польшчы правы нацыянальных меншасцей забяс-печваліся толькі на словах. Адразу ж пасля падпісання Рыжскага дага-вору польскія ўлады прыклалі намаганні для мінімізацыі духоўнага і ідэйнага ўплыву з боку Расіі і з гэтай мэтай зачынілі ўсе рускамоўныя школы.

Каб прадухіліць небяспеку асіміляцыі, у 1921 г. беларускія дзеячы пайшлі на стварэнне грамадскай арганізацыі - Таварыства беларускай школы (ТБШ). Але толькі ў 1926 г. яно набыло магчыма працаваць легальна, між тым, як да таго часу ў Заходняй Беларусі засталіся дзе-ючымі толькі чатыры беларускія школы. Менавіта ў выніку настойлівай дзейнасці ТБШ у 1927-1928 гг. урад пайшоў на адкрыццё 29 бела-рускіх і 49 польска-беларускіх школ. Існавалі 4 беларускія гімназіі - У Вільні, Радашковічах, Клецку і Навагрудку адчыніліся беларускія гім-назіі. Да пачатку 1930-х гг. у ТБШ было каля 500 гурткоў і звыш 15 тыс. актывістаў. Арганізацыя выдавала 23 газеты і часопісы.

Польскі ўрад усведамляў, што нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі ў многім адбываўся пад уздзеяннем не толькі палітычных, але і культурна-асветных устаноў, беларускай прэсы і г. д. Пасля разгрому БСРГ і клуба «Змаганне» такі ж лёс спасціг бела-рускую адукацыю. У 1932-1934 гг. тры беларускія гімназіі былі за-крыты, а чацвертая, Віленская, у якой навучалася каля 200 вучняў, бы-ла ператворана ў філію польскай гімназіі. У 1938-1939 навучальным годзе ў Заходняй Беларусі не засталося ніводнай беларускай школы.

 

49.. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921 – 1939 гг.)

Роля Заходняй Беларусі як каланіяльнай акраіны Другой Рэчы Паспалітай асуджала значную частку насельніцтва на нізкі жыццёвы ўзровень і беднасць. Агульнай праграмы развіцця сацыяльнай сферы краю не існавала, дабрабыт насельніцтва залежыў ад умоў развіцця гаспадаркі, якая залежыла, ў сваю чаргу, ад перыядычных эканамічных крызісаў.

Вельмі цяжкімі былі ўмовы працы для рабочых прамысловых прадпрыемстваў. Адсутнічала тэхніка бяспекі і аховы працы, наглядаўся рост траўматызму. Працягласць працоўнага тыдня афіцыйна складала 8 гадзін, фактычна – 10-12, у сельскай мясцовасці – 16 гадзін.З 1929 г. ва ўмовах крызісу адбываюцца масавыя звальненні, зніжаецца заработная плата, павялічваецца працягласць працоўнага дня, адмяняецца сацыяльнае страхаванне. Законы 1933 г. далі прадпрымальнікам правы павялічваць рабочы дзень, скарачаць водпуск з 8 да 4 дзён, ліквідаваць сістэму сацыяльнага страхавання. Дапамога па хваробе скарачалася з 39 да 26 тыдняў.У гады крызісаў зніжаўся рэальны заробак рабочых. У 1931 г. ён склаў каля 70%, а ў 1933 г. – каля 40% ад узроўню 1928 г. Адначасова сярэдні заробак беларускага рабочага, а гэта каля 20 злотых у тыдзень, складаў ад 30 да 50% сярэдняга заробку рабочых цэнтральнай Польшчы. Часта яна выдавалася ў выглядзе талонаў у магазін і крамы, дзе рабочыя павінны былі купляць тавары і прадукты па завышаных цэнах. Аплата працы жанчын складала 25-50% ад заробку мужчын. Сельскагаспадарчыя рабочыя атрымлівалі заработную плату пераважна сельскагаспадарчай прадукцыяй.

Афіцыйная колькасць беспрацоўных у Заходняй Беларусі на 1936 г. склала 25,5 тыс. чалавек (улічваліся толькі прамысловыя рабочыя). Рэальнае беспрацоўе было значна большым. Не ўсе афіцыйныя беспрацоўныя атрымлівалі дапамогу, малымі былі яе памеры: у 1936-1937 гг. на аднаго беспрацоўнага ў месяц выдаткавалася 4-5 злотых, для сям'і з 4-5 чалавек – 12-14 злотых, для сям'і з 6 і больш чалавек - 16-20 злотых. Той, хто атрымліваў гэтую дапамогу, павінен быў працаваць на грамадскіх работах. Беспрацоўе –адна з прычын масавай эміграцыі.

Існавалі дзесяткі розных падаткаў і збораў (пазямельны, царкоўны, капытковы, меліярацыйны, падаходны, дарожны, маставы, канцылярскі, ураўняльны і інш.). Агульная сума падаткаў у 1931 г. было больш у 4 разы за 1913 г. Падатковая стаўка пазямельнага падатку складала з гаспадаркі ад 5 да 15 га – 2,15 злотых з га; з гаспадаркі ад 60 да 100 га - 2,03 злотых з га; з гаспадаркі памерам звыш 2000 га - 1,01 злоты з гектара. За сваечасовым выкананнем сачылі фінансавыя інспектары (секвестратары) і судовыя выканаўцы. Пры невыкананні падатковага абавязку выкарыстоўвалі канфіскацыі маёмасці, экзекуцыі і ліцытацыі (распродаж усёй маёмасці ці яе часткі на публічных таргах).

 

50.У савецкай і беларускай гістарыяграфіі да 1980-х адназначна ацэньвалася як акт вызвалення з-пад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту Польшчы; акт гістарычнай справядлівасці, ліквідацыя гвалтоўнага падзелу Беларусі паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 года.

 

Пасля кан. 1980-х у беларускай гістарыяграфіі з'яўляецца плынь, якая расцэньвае падзею таксама з п.гл. падпадання гэтай часткі беларускіх земляў пад савецкую ўладу, часам выключна з гэтага пункту гледжання.

5 кастрычнiка 1939 г. Часовая ўправа Беластока звярнулася да ўсiх часовых упраў краю з прапановай склiкаць сход для вырашэння пытанняў дзяржаўнага ладу. 3 прадстаўнiкоў часовых упраў быў створаны камiтэт па арганiзацыi выбараў, якiя адбылiся 22 кастрычнiка 1939 г. 3 926 абраных дэпутатаў народнага сходу 563 былi з сялян, 197 - з рабочых, 166 - з iнтэлiгенцыi i iншых слаёў насельнiцтва. Сярод дэпутатаў было: 621 беларус, 127 палякаў, 72 яўрэi, 43 рускiх, 53 украiнцы i 10 прадстаўнiкоў iншых нацыянальнасцяў.

28-30 кастрычнiка 1939 г. ў Беластоку адбыўся народны сход Заходняй Беларусi. Ён прыняў дэкларацыi аб абвяшчэннi Савецкай улады на ўсёй тэрыторыi Заходняй Беларусi, канфiскацыi памешчыцкiх зямель, нацыяналiзацыi банкаў i буйной прамысловасцi. Сход пастанавiў прасiць Вярхоўны Савет СССР, Вярхоўны Савет БССР прыняць Заходнюю Беларусь у склад СССР i БССР.

Адначасова з мерапрыемствамi па пашырэннi сацыяльнай базы новай улады рэпрэсiўны апарат сталiнскай дыктатуры ўзмоцнена выкарчоўваў "ворагаў народа", "выкараняў" перажыткi i iншадумства сярод насельнiцтва. Адразу пасля ўступлення Чырвонай Армii на тэрыторыi Заходняй Беларусi пачалiся палiтычныя рэпрэсii. На 22 кастрычнiка было арыштавана 4315 памешчыкаў, капiталiстаў, прадстаўнiкоў былой польскай адмiнiстрацыii, палiцэйскiх, кiраўнiкоў палiтычных партый i арганiзацый. Па рашэннi НКУС СССР па справах ваеннапалонных i арыштаваных у красавiку - маi 1940 г. былi расстраляны 21 857 чалавек, у тым лiку 14 700 тых, хто знаходзiўся ў лагерах для ваеннапалонных у Казельску, Старабельску, Асташкаве, i 7305 - у iншых лагерах i турмах Заходняй Беларусi i Заходняй Украiны. 5 снежня 1939 г. СНК СССР прыняў сакрэтную пастанову аб высяленнi з заходнiх абласцей Украiны i Беларусi асаднiкаў i работнiкаў лясной аховы. У перыяд першай дэпартацыi ( 10 лютага 1940 г.), у якой удзельнiчала 16 279 чалавек аператыўна-каманднага саставу, было рэпрэсiравана 9584 гаспадаркi (50 732 чалавекi). У красавiку было рэпрэсiравана 26 777 чалавек. 29 чэрвеня 1940 г. органы НКЎС БССР правялi трэцюю аперацыю, на гэты раз па высяленнi бежанцаў з заходнiх абласцей. У гэты дзень было рэпрэсiравана i пагружана ў вагоны 747 сямей (22 879 чалавек).

51.51.Пачатак Вяликай айчыннай вайны. Абарончыя баи на тэрыторыи Беларуси улетку 1941г.?Фашистская Германия, нарушив пакт о ненападении, 22 июня 1941г. Вероломно напала на СССР. На территории Беларуси развернулись оборонительные бои. В соответствии с планом молниеносной войны главный удар на московском направлении наносила группа армий «Центр». Она имела цель уничтожить в приграничных боях войска Западного особого военного округа. В первоначальный период войны войска красной Армии вынуждены были отступать. Причины отступления заключ. В том, что её состав готовился главным образом к наступат. Действиям, так как в предвоенные годы преобладало мнение о будущей войне как о наступательной, быстротечной и на чужой территории. Не было полностью проведено перевооружение войск, новая техника была ещё не освоена. Вооружённые силы, в т.ч. та их часть, которая размещалась в БССР, были ослаблены репрессиями, лишившими Красную Армию опытных командиров. Советские войны оказывали отчаянное сопротивление в оборонительных боях, проявляли стойкость и мужество. Насмерть, до последнего патрона, стояли на своих рубежах пограничники. За неделю боёв бойцы пограничной заставы лейтенанта А.Кижеватова, находившиеся в районе Брестской крепости, уничтожили около батальона гитлеровцев. Штаб обороны крепости возглавили капитан И.Зубачёв и полковой комиссар Е.Фомин. Руководителем обороны стал майор П.Гаврилов. Защитники крепости продержались около месяца, хотя по планам фашистов на захват крепости отводилось всего несколько часов. Уже в первые часы войны развернулись воздушные бои в небе Беларуси. Около Радошковичей совершили героический подвиг командир эскадрильи капитан Н.Гастелло и члены его экипажа(направил пылающ. Самолёт на группу немецких танков и автомашин).При обороне Гомеля совершил свой первый воздуш. Таран лётчик Б. Ковзан(совершил 4 воздуш. Тарана и остался живой).В обороне Минска принимала участие 100-я стрелковая дивизия под командованием генерал-майора И.Руссиянова(использовали стеклянную артиллерию-бутылки с горюч. Смесью для борьбы с танками).в июле 1941г. В ходе Лепельского контрудара войск Красной Армии произошла одна из крупнейших танковых битв в начале войны(1600 танков с обеих сторон, врага удалось откинуть на 40км).14 июля 1941г. Под Оршей впервые была использована реактивная артиллерия («катюши»)-батарея миномётов под командованием капитана И.Флёрова.Двухмесячные оборонительные бои советских войск в Беларуси не позволили противнику реализовать план молниеносной войны, дали возможность сконцентрировать резервы и подготовиться к защите на московском направлении.

 

52. Нямецка-фашысцкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі

Акупацыйны рэжым у Беларусі – гэта сістэма палітычных, эканамічных, ваенных і ідэалагічных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларускага народа. Акупацыйная палітыка была вынікам дзяржаўнага курса фашысцкай Германіі, распрацаванага ў дырэктыўных дакументах і праграмных выступленнях нацысцкіх кіраўнікоў.

Ідэалагічнай асновай акупацыйнай палітыкі былі чалавеканенавісніцкія тэорыі нацыстаў: аб “расавай перавазе” нямецкай нацыі над усімі іншымі; аб “гістарычнай неабходнасці” пашырэння “жыццёвай прасторы” для немцаў і іх “неад'емным праве” на сусветнае панаванне.

У адпаведнасці з планам “Барбароса” акупанты знішчылі дзяржаўнасць беларускага народа і тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі. Беларусь была падзелена на асобныя часткі:

- паўночна-заходнія раёны Брэсцкай і Беластоцкай абласцей з гарадамі Гродна і Ваўкавыск былі перададзены Усходняй Прусіі;

- паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласцей былі ўключаны ў склад рэйхскамісарыята “Украіна”;

- паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці былі далучаны да генеральнай акругі Літвы;

- тэрыторыя Віцебскай і Магілёўскай абласцей, большая частка Гомельскай і ўсходнія раёны Мінскай вобласці былі ўключаны ў зону армейскага тылу групы армій “Цэнтр”, дзе ўсе адміністрацыйныя функцыі выконвала ваеннае камандаванне;

- Баранавіцкая, Вілейская (без паўночна-заходніх раёнаў), Мінская (без усходніх раёнаў) вобласці, паўночныя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай абласцей склалі “генеральбецырк Беларутэнія” – генеральную акругу Беларусі.

Тэрыторыя генеральнай акругі Беларусі, якая складала прыкладна 1/3 тэрыторыі БССР, была ўключана ў рэйхскамісарыят “Остланд” з рэзідэнцыяй у Рызе і падзелена на 10 “гебітаў” (акругоў). Для кіраўніцтва генеральнай акругай, акругамі і раёнамі ствараўся жорстка цэнтралізаваны адміністрацыйны апарат гітлераўцаў.

На чале генеральнай акругі Беларусі стаяў генеральны камісарыят, які ўзначальваў адзін з паплечнікаў Гітлера гаўляйтар Вільгельм Кубэ. Ён праводзіў чалавеканенавісніцкую палітыку нацызму. Пасля знішчэння Кубэ мінскімі падпольшчыкамі 22 верасня 1943 г. яго месца заняў групенфюрэр войск СС Курт фон Готберг.

Фашысты зацвердзілі бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” – сімвалы эмігранцкага ўрада БНР, які супрацоўнічаў з немцамі. Зрабіў гэта гаўляйтар Беларусі Кубэ: “Колеры бела-чырвона-бела павінны быць у будучым прыкметай Беларутэніі”.

Кіраванне акругамі ажыццяўлялі гебітскамісары, гарадамі – штатскамісары, раёнамі – ортскамісары. Для стварэння ўяўнага выгляду самакіравання і ўзмацнення ўплыву на насельніцтва з мясцовых жыхароў арганізоўваліся гарадскія, раённыя і павятовыя ўправы, а ў вёсках прызначаліся старасты, солтысы, войты.

Пры стварэнні фашысцкай акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх фарміраванняў немцы выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў. З розных краін Еўропы гітлераўцы прывозілі да нас сваіх прыслужнікаў беларускага паходжання, якія пачыналі кар'еру яшчэ ў перыяд Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918–1920 гг.

Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай і цывільнай акупацыйнай адміністрацыі. Галоўным сродкам падтрымання “новага парадку” былі войскі і розныя службы: СС (ахоўныя атрады); СА (штурмавыя групы); СД (служба бяспекі, галоўны орган разведкі і контрразведкі); гестапа (палітычная паліцыя); жандармерыя і інш.

Генеральны план “Ост” вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, германізацыі, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы.

Галоўным сродкам ажыццяўлення генеральнага плана “Ост” з'яўлялася палітыка генацыду – планамернага знішчэння цэлых груп насельніцтва па тых ці іншых матывах: з-за прыналежнасці да савецкіх актывістаў, камуністаў, яўрэяў і г.д. Для рэалізацыі гэтага плана гітлераўцы выкарыстоўвалі цэлую сістэму мер: заложніцтва, аблавы, пагромы, турмы, карныя аперацыі, лагеры смерці і інш.

У межах рэспублікі было арганізавана 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў, з якіх мала хто вярнуўся жывым. Вязняў трымалі пад адкрытым небам, марылі голадам, заражалі інфекцыйнымі хваробамі, катавалі. У Мінску і яго ваколіцах было размешчана 5 такіх лагераў, адзін з якіх – Трасцянецкі – па колькасці знішчаных людзей стаяў на трэцім месцы пасля Асвенціма і Майданака. Напярэдадні наступлення савецкіх войск гітлераўцы практыкавалі стварэнне на пярэднім краі сваёй абароны спецыяльных лагераў смерці, у якіх размяшчалі інфекцыйных хворых з мэтай масавага распаўсюджвання цяжкіх захворванняў сярод насельніцтва і часцей Чырвонай Арміі.

На тэрыторыі Беларусі было больш за 100 гета, у якія гітлераўцы сагналі сотні тысяч яўрэяў, як жыхароў рэспублікі, так і яўрэяў з Польшчы, Чэхаславакіі, Аўстрыі, Францыі, Галандыі, Венгрыі, Германіі і іншых краін. 21–23 кастрычніка 1943 г. было здзейснена адно з самых крывавых злачынстваў фашызму – масавае знішчэнне яўрэяў у мінскім гета і ў Трасцянецкім лагеры смерці, дзе загінула амаль што 100 тыс. яўрэяў.

Канцлагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі. Паступова працэс знішчэння сваіх ахвяр гітлераўцы механізавалі: атручвалі ў спецыяльна прыстасаваных для гэтага памяшканнях – “gaswagen” (душагубках). Жорсткай расправе падлягалі ваеннаслужачыя, да якіх гітлераўцы адносілі практыччна ўсіх мужчын ва ўзросце 16–55 гадоў, што знаходзіліся ў непасрэднай блізкасці ад раёнаў ваенных дзеянняў.

Нечуваныя зверствы чынілі акупанты над партызанамі і мірным насельніцтвам. Пад выглядам барацьбы з партызанамі яны правялі больш за 140 карных экспедыцый, у ходзе якіх цэлыя раёны Беларусі ператвараліся ў зоны пустыні. 22 сакавіка 1943 г. былі спалены 149 жыхароў, у тым ліку 76 дзяцей, в. Хатынь Лагойскага раёна Мінскай вобласці. За гады акупацыі ў Беларусі разам з жыхарамі спалена 628 вёсак, 186 з якіх так і не адноўлены пасля вайны.

Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію. Угон беларускага насельніцтва насіў масавы, планамерны характар і меў пэўныя мэты. На Нюрнбергскім судовым працэсе над нямецкімі ваеннымі злачынцамі быў прадстаўлены гітлераўскі сакрэтны мемарандум ад 12 мая 1944 г., у якім прама адзначалася, што намечаная адпраўка з Беларусі ў Германію 40–50 тыс. падлеткаў ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў “мае мэту не толькі прадухіліць умацаванне ваеннай сілы ворага, але таксама скараціць яго біялагічны патэнцыял у будучым”. За час акупацыі з Беларусі было вывезена 380 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 24 тыс. дзяцей. Вярнулася ж дамоў пасля перамогі каля 120 тыс. чалавек.

Ахвярамі нямецка-фашысцкай “палітыкі генацыду і выпаленай зямлі” стала чвэрць насельніцтва Беларусі. Усяго ў рэспубліцы, як ужо гаварылася, было знішчана больш за 2 млн 200 тыс. чалавек.

У галіне эканомікі акупацыйны рэжым прынёс працоўным Беларусі страшэнную галечу, звышэксплуатацыю, адкрытае рабаванне матэрыяльных каштоўнасцей. Эканамічная палітыка на захопленай тэрыторыі Беларусі насіла каланіяльны характар. Для грабяжу і падрыву гаспадарчага патэнцыялу рэспублікі быў створаны спецыяльны штаб “Ольдэнбург” з вялікім штатам інспекцый, атрадаў для збору прадукцыі вытворчасці і сыравіны. Гітлераўцы вывозілі ў Германію найбольш каштоўнае абсталяванне фабрык, заводаў, электрастанцый, сельгастэхніку, прадукты харчавання, лясныя і тарфяныя багацці. Сістэматычна яны грабілі і асабістую ўласнасць насельніцтва.

За гады акупацыі Беларусі ў Германію было вывезена 90 % станочнага і тэхнічнага абсталявання, 96 % энергетычных магутнасцей, 18,5 тыс. аўтамашын, больш за 9 тыс. трактароў і цягачоў, 1100 камбайнаў.

Акупацыйныя ўлады і штаб “Ольдэнбург” у інтарэсах Германіі, вермахта арганізоўвалі работу часткі прадпрыемстваў прамысловасці, транспарту, гандлю. Усяго ж у гады вайны на тэрыторыі нашай рэспублікі дзейнічала каля 60 прадпрыемстваў пераважна металаапрацоўчай, мясцовай, лёгкай і харчовай прамысловасці.

На гэтых прадпрыемствах рабочыя працавалі ў прымусовым парадку, праз абавязковую рэгістрацыю на біржах працы. Працоўны дзень доўжыўся 10–12 гадзін. За розныя правіннасці, за сабатаж білі, саджалі у карцэр, адпраўлялі у канцлагер. Рацыён харчавання працоўнага ўключаў 200 г хлеба на дзень і 10 г солі.

На ўсім працягу акупацыі гітлераўцы бязлітасна рабавалі беларускае сялянства. Яны разрабавалі 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасы, 316 МТС. У Германію было вывезена, паводле няпоўных даных, больш за 1,6 млн т збожжа, 426 тыс. т мукі, 3 млн т бульбы і гародніны. Працаўнікі вёскі, як і жыхары гарадоў, плацілі шматлікія падаткі. Усё насельніцтва ва ўзросце ад 14 да 65 гадоў у абавязковым парадку прыцягвалася да прымусовых работ на будаўніцтва абарончых аб'ектаў, мастоў, дарог і г.д.

Імкнучыся духоўна заняволіць народ, гітлераўцы разрабавалі ўсе ВНУ, НДІ, АН БССР, Беларускі дзяржаўны гістарычны музей, Дзяржаўную карцінную галерэю, знішчылі тысячы помнікаў старажытнасці, гісторыі, культуры, архітэктуры Беларусі, разбурылі музеі, тэатры, клубы, больш за 7 тыс. школьных будынкаў і г.д.

З дапамогай спецыяльна створаных школ, газет, часопісаў, радыё, кіно і іншых сродкаў агітацыі і прапаганды гітлераўцы імкнуліся прывіць насельніцтву Беларусі дух пакорнасці, паслушэнства, развіць нацыянальную варожасць, зламаць іх волю да барацьбы за незалежнасць, супраць фашысцкай Германіі.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі | Партизанское и подпольное движение на территории Беларуси в годы ВОВ
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.831 s.