Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Крыніцы,гістарыяграфія і праблема яе перыядызацыі.


Date: 2015-10-07; view: 616.


Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі.

Існуе 2 падыхода да вывучэння гісторыі-фармацыйны і цывілізацыйны.Згодона з фармацыйным падыходам (Ф.Энгельс,К.Маркс,Ленін) чалавецтва прайшло шэраг фармацый:

1)першабытна-абшчынная

2)рабаўладальніцкая

3)феадальная

4)капіталістычная

5)камунізм

6)сацыялізм

У аснове гэтых фармацый Маркс і яго паслядоўнікі паклалі вытворчасць матэрыяльных багаццяў на працягу цэлай гістарычнай эпохі.

Цывілізацыйны-Макс Вэбер,Оспальт Шпенглер,К.Ясперс і іншыя.Аснову канцэпцыі складае ідэя,што цывілізацыя і грамадства звязаны ў першую чаргу з развіццем навукі,культуры і рэлігіі такімі нематэрыяльнымі паняццямі-духоўнасць,”дух народа”.

2.Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі.

Самаадданая праца беларускага народа, матэрыяльныя і духоўныя набыткі бацькаўшчыны, войны, рэвалюцыі, гісторыя дзяржаўнасці, развіццё нацыі - усё гэта з'яўляецца прадметам гісторыі нашай Айчыны. Адначасова прадметам курсу з'яуляецца працэс цывілізацыйнага развіцця народаў іншых краін. Бо без гэтага немагчыма навуковае асэнсаванне месца і ролi беларусаў у агульнай гiсторыi чалавецтва.

Гісторыя Беларусі вывучаецца на падставе даных разнастайных гістарычных крыніц.Гістарычныя крыніцы-пісьмовыя дакументы,прадметы матэрыяльнай і духоўнай культуры,якія непасрэдна адлюстроўваюць гістарычны працэс і даюць магчымасць вывучаць мінулае чалавечага грамадства.Гістарычная дысцыпліна,якая распрацоўвае тэорыю і методыку вывучэння і выкарыстання гістарычных крыніц(у асноўным пісімовых),называецца крыніцазнаўствам.

Гістарычныя крыніцы падзяляюцца на 6 асноўных груп:археалагічныя,этнаграфічныя,лінгвістычныя,вусныя,пісьмовыя і кіна-,фота-,фонакрыніцы.Асабліва важнае значэнне маюць пісьмовыя крыніцы.Сярод іх-заканадаўчыя акты(Руская праўда XI ст.;дагаворы Русі з грэкамі 907,911 і 944гг.;прывілеі,якія выдаваліся вялікімі князямі літоўскімі і каралямі РП,а таксама агульназнмскія і абласныя прывелеі;Судзебнік Казіміра 1468г.;Статуты ВКЛ 1529,1566 і 1588гг.;уніі ВКЛ і РП;законы,маніфесты,палажэнні,указы,рэскрыпты ўрада Расійскай імперыі;акты заканадаўчых і выканаўчых органаў БССР і СССР,РБ і г.д.

Да пісьмовых крыніц адносяцца матэрыялы справаводства.Гэта-“Літоўская метрыка”-дзяржаўны архіў ВКЛ;сеймавыя матэрыялы XVI-XVIIIстст.(напрыклад,”Дзеннік Люблінскага сейма 1569”);матэрыялы судовых устаноў ВКЛ(актавыя кнігі); дакументацыя дзяржаўных устаноў,прадпрыемстваў,банкаў,а таксама палітычных партый і грамадска-палітычных арганізацый мінулага і сучаснага.

Спецыфічны тып дакументаў уяўляе з сябе комплекс эканоміка-геаграфічных,гаспадарчых і статыстычных апісанняў XVI-XX стст.Сярод іх гаспадарчыя апісанні XVI-XIXстст.(пісцовыя кнігі,інвентары);эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні канца XVIII-XIXст.(матэрыялы генеральнага межавання канца XVIIIст.,інвентары памешчыцкіх маенткаў першай паловы XIXст.,ваенна-тапаграфічныя апісанні);пазямельныя даследванні,ваенна-конскія перапісы,спісы фабрык і заводаў,перапісы насельніцтва(напрыклад,”Первая всеобщая перепись населения Российской империи 1897 года”,усесаюзныя перапісы насельніцтва 1923,1926,1937,1939гг.і інш).

Адной з найважнейшых гістарычных крыніц з'яўляюцца летапісы.Сярод іх Аповесць мінулых гадоў(XIIст.),Лаўрэнцьеўскі,Іпацьеўскі,Радзівілаўскі(Кенігсбергскі) летапісы,Летапісец вялікіх князеў літоўскіх,Беларуска-літоўскі летапіс 1446г.,Хроніка ВКЛ і Жамойцкага,Хроніка Быхаўца(XV-Xiстст.),Баркулабаўскі летапіс (канец XVI-пачатак XVIIст.),Магілеўская і Віцебская гарадскія хронікі.

Да гістарычных крыніц адносяцца мемуары і дзеннікі.Часта яны з'яўляюцца адзіным сведчаннем,якое дае ўяўленне аб той ці іншай падзеі або факце.

У якасці гістарычных крыніц могуць выкарыстоўвацца і літаратурныя творы.Гераічная,часам трагічная гісторыя беларускага народа яскрава адлюстроўваецца ў творах В.Дуніна-Марцінкевіча,Я.Купалы,Я.Коласа,К.Крапівы,П.Броўскі,І.Мележа,І.Шамякіна і іншых выдатных беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

У новы і найноўшы час беларускай гісторыі важнае значэнне набыў перыядычны друк.Ен адрозніваецца разнастайнасцю палітычнага спектра і аператыўным распаўсюджваннем інфармацыі аб падзеях і фактах у жыцці Беларусі і за яе межамі.

Асобную і вельмі важную групу гістарычных крыніц складаюць прадметы вытворчай гаспадаркі(прадметы і сродкі працы,прадукты вытворчасці) і творы мастацтва(пабудовы,скульптуры,карціны і г.д).Створаныя людзьмі,яны сведчаць не толькі аб ўзроўні прафесійнага майстэрства іх аўтараў,але і аб ступені развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры грамадства.


<== previous lecture | next lecture ==>
Шаблон для создания тестов в формате QTI v 2.0 2 page | Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.69 s.