|
Выбарчы закон ад 3 чэрвеня 1907 г.Date: 2015-10-07; view: 552. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Падзеі на Беларусі. Беларускі нацыя-нальны рух. Узнікненне расійскага парламентарызму. Сталыпінская аграрная рэформа і асаблівасці яе правядзення на Беларусі. Пачатак І расійскай рэвалюцыі Прычынамi рэвалюцыi з'яўлялiся абвастрэнне супярэчнасцей памiж са-маўладдзем i грамадствам, памешчыкамi i сялянамi, буржуазiяй i пралета-рыятам, царызмам i народамi нацыянальных ускраiн; няўдалы ход i вынiкi для Расii вайны з Японiяй. Галоўнымі ўдзельнiкамi падзей 1905-1907 гг. былi – рабочыя, iнтэлігенцыя, буржуазiя; у менш ступенi – сяляне, памешчыкi, чы-ноўнiцтва. Пачаткам рэвалюцыi паслужыў растрэл у Пецярбургу 9 студз. 1905 г. мiрнай манiфестацыi працоўных, якiя на чале са свяшчэннікам Гапонам прый-шлi да цара прасiць лепшай долi. У адказ абураныя рабочыя i прагрэсiўная iнтэлiгенцыя ў той жа дзень выйшлi на вулiцы сталiцы пад лозунгамi “Далоў самаўладдзе!”, “Няхай жыве рэвалюцыя”. У далейшым распачалiся дэман-страцыi пратэсту i палiтычныя стачкi па ўсёй краіне.
Грамадска-палітычнае жыццё на Беларусі ў перыяд уздыму рэвалюцыі (студзень-кастрычнік 1905 г.) Акцыi ў падтрымку рабочых Пецярбурга пракацiлiся па ўсёй краiне, у тым лiку па Беларусi, у якiх вызначылiся жыхары губернскiх цэнтраў (у Мiн-ску - з 11 па 16 студзеня з удзелам 2 тыс стачачнiкаў), а таксама Гомеля (12-19 студзеня больш 8 тыс дэманстрантаў), Брэста, Смаргонi (13 студзеня заба-ставала каля 3 тыс), Мазыра, Полацка, Слонiма, нават мястэчак – Парычы, Дуброўна), усяго 31 населены пункт. Арганiзатарамi выступленняў былi пар-тыйныя камiтэты Бунда, РСДРП, ПС-Р. Для правядзення агульнагарадскiх мерапрыемстваў iх арганiзатары аб'ядноўвалiся ў каалiцыйныя стачачныя ка-мiсii i камiтэты. У шэрагу гарадоў i мястэчак рэвалюцыйны ўздым быў выкарыстаны для барацьбы працоўных за свае скарачэнне працоўнага дня да 10-9 і нават 8 га-дзін і павелічэнне зарплаты. У лютым-сакавiку колькасць палiтычных акцый зменшылася. Чарговы ўздым рэвалюцыйных падзей адбыўся ў красавiку 1905 г., у су-вязi cа святкаваннем 1 мая. Многiя акцыi (дэманстрацыi, маёўкi, сходкi) пра-ходзiлi пад лозунгамi “Далоў самадзяржаўе!”, “Няхай жыве дэмакратычная рэспублiка!”. У Мiнску 18 красавiка баставала каля 4 тыс рабочых. У Пiнску ў красавiцкiя днi дэманстрацыi cуправаджалiся перастрэлкай баявiкоў з палiцыяй. У Вiцебску на працягу красавiка былi арганiзаваны 4 дэманстрацыi i мiтынгі, адбывалiся сутычкi з войскамi i палiцый. Летнi ўздым рэвалюцыйнага руху на Беларусi быў звязаны з крывавымi рэпрэсiямi царскiх улад, якiя адбылiся ў Лодзi, Варшаве, Адэсе, Iванава-Ваз-нясенску. У адказ у 56 беларускiх гарадах i мястэчках адбылiся акцыi салi-дарнасцi з ахвярамi растрэлаў i арыштаў. У шэрагу месцаў (Талочын, Аш-мяны) рабочыя стваралi дружыны i ладзiлi ўзброеныя дэманстрацыi. Вядома, што колькасць удзельнiкаў паліт стачак у той час дасягала 100 т. Пад уздзеяннем рэвалюцыйных падзей сяляне таксама спрабуюць да-магчыся паляпшэння свайго становiшча. У студзенi-сакавiку 1905 г. на Бела-русi адбылiся 56, то красавiку-чэрвенi 237 cялянскiх выступленняў. У асноў-ным, яны ўяўлялi сабой патравы, парубкi лесу, зрэдку – падпалы i разгромы маёнткаў. Найбольш масавай i арганiзаванай была забастоўка сялян-падзён-шчыкаў i парабкаў, якая ў чэрвенi 1905 г. ахапiла амаль усе памешчыцкiя ма-ёнткi Навагрудскага пав. Такiя ж забастоўкi летам 1905 г. ахапiлi Мiнскi, Гродзенскi, Брэсцкi, Бабруйскi, Ваўкавыскi, Слуцкi i Рэчыцкi пав. Гэта новая для вёскi форма барацьбы пашыралася пад уплывам агiтацыi мясцовых арга-нiзацый РСДРП, Бунда, ПС-Р, БСГ. Памешчыкi былi вымушаны iсцi на ўс-тупкi – павышаць плату сялянам-падзёншчыкам i парабкам. Але ў галоўным cяляне так i не прасунулiся: наперад, бо памешчыцкае землеўладанне заста-валася непарушным. У час рэвалюцыi 1905-07 гг. армiя засталася надзейнай апорай самаўлад-дзя. Выступленне браненосца “Потёмкин” было яркiм, але не тыповым эпi-зодам, роўна як i хваляваннi салдат, якiя адбылiся летам у гарнiзонах Мiнска (не жадалi ехаць з Баранавiч на Далёкi Усход) i Вiцебска (14 чырвоных сця-гоў у вагонах i спявалi рэвалюцыйныя песнi). Цар быў вымушаны рэагаваць на паводзiны насельнiцтва. У адказ на па-трабаванне аб рэфармаваннi кiравання краiнай 6 жнiўня 1905 г. iм быў падпi-саны манiфест i распрацаванае МУС Булыгiным “Палажэнне аб выбарах у [законадарадчую] Дзяржаўную думу”. Але гэтыя дакументы былi ўспрыняты большасцю грамадскасцi як падман i манёўр з мэтай прыпынiць развiццё рэ-валюцыi. “Левыя” партыi яшчэ ў лiпенi павялi антыдумскую агiтацыю. Новы ўздым рэвалюцыi пачаўся ў вераснi ў Маскве. У кастрычнiку 1905 г., у час Усерасiйскай палiтычнай стачкi пад лозунгамi звяржэння сама-ўладдзя i ўсталявання дэмакратычнай рэспублiкi дасягнуў сваёй найвышэй-шай адзнакi. Стачка чыгуначнiкаў паралiзавала дзейнасць урада. На Беларусi ў ходзе стачкi стварылiся рознага кшталту сумесныя пар-тыйна–прафесiйныя i г. д. органы кiравання акцыямi пратэсту – каалiцыйныя органы (камiсii, камiтэты). Пазней яны (каалiцыйныя камiтэты) папоўнiлiся дзеячамi Усерасiйскага чыгуначнага саюза. Кастрычнiцкая палiтычная стачка ахапiла 32 населеныя пункты i ў iх – практычна ўсiх рабочых, толькi ў прамысловасцi – 66 тыс. Тут, напрыклад, не было створана нiводнага Савета. Мiкалай II, каб збiць узрастанне рэвалюцыйнага руху, не рашыўся на выка-рыстанне зброі. Так, 17 кастрычнiка iм быў падпiсаны Манiфест з “дараваннем” народу – дэмакратычных свабод, а таксама законадаўчай Думы. 21 кастрыч-нiка абвяшчалася амнiстыя палiтычным зняволеным i iнш. Звесткi аб манiфесце выклiкалi стыхiйныя дэманстрацыi жыхароў. Су-праць дэманстрантаў была выкарыстана зброя у Вiцебску (7 забiтых), Гомелi i Мiнску (“Курлоўскі растрэл”) (каля 100 забiтых i ўтрая больш параненых). Прадстаўнiкi рэвалюцыйных партый заклiкалi не верыць Манiфесту i пра-цягваць барацьбу за звяржэнне самадзяржаўя i склiканне Устаноўчага сходу. У Полацку i Смаргонi адбылiся сутычкi з палiцыяй, у Гомелi, Оршы, Рэчыцы – яўрэйскiя пагромы. Антыўрадавы рух у кастрычніку пашырыўся на 53 гарады i мястэчкi. Тым не менш, царскi Манiфест i iншыя мерапрыемствы дасягнулi сваёй мэты. Большасць грамадства паверыла ў магчымасць мiрным рэфармацый-ным шляхам рэалiзаваць свае iнтарэсы, а рэвалюцыйны рух увайшоў у рэчы-шча, падкантрольнае ўладам. (Фарміраванне агульнарасійскіх партый і груповак) Усе існаваўшыя дагэтуль партыі (РСДРП –меншавікі і бальшавікі, Бунд, ПС-Р, БСГ, трудавікі і інш.) выйшлі з падполля і сталі дзейнічаць легальна. Гэта былі ў асноўным марксісцкія, неанародніцкія і нацыянальныя партыі, большасць якіх складалася з рабочых і народнай інтэлігенцыі. Значна актывiзавалi сваю дзейнасць арганiзацыi РСДРП, Бунда (асаблiва сярод прафсаюзаў), эсэраў (асаблiва сярод чыгуначнiкаў), БСГ, ППС у Лiтве. Фактычным органам мiнскiх с–д стала газета “Северо-Западный край” У новых умовах распачала сваю дзейнасць буржуазiя, чыноўнiцтва, iнтэлiгенцыя, якія не iмкнулiся да звяржэння манархii, а спадзявалася, абме-жаваць яе канстытуцыяй, каб ўдзельнічаць ва ўладзе. Для дасягнення сваiх мэтаў гэтыя пласты грамадства стварылi дзве партыi – акцябрыстаў (“Союз 17 октября”) i кадэтаў (канстытуцыйных дэмакратаў). Пры гэтым у пер-шую ўваходзiла правая, кансерватыўная частка буржуазii i памешчыкаў, якая ў пытаннi аб ўладзе спадзявалася на добрую волю манарха, i таму не выказ-вала самаўладдзю нiякай апазiцыйнасцi. Праграма дзейнасцi кадэтаў таксама не была рэвалюцыйнай, але ў па-раўнаннi з акцябрыстамi яна была значна больш радыкальнай. Кадэты выступалi за абмежаванне царскай улады канстытуцыяй, першынство закону, за правы асобы, прыватную ўласнасць, а таксама супраць радыкальных заклікаў сацыялiстычных партый. У лiку лiдэраў партыi быў Павел Мiкалаевiч Мiлюкоў. Суполкi кадэтаў утварылiся ў Магiлёве i Пiнску. Блiзкiя да кадэтаў пазiцыi займала Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы i Беларусi (Вiльня). Частка шавiнiстычна настроенага грамадства рускай нацыянальнасцi ўбачыла ў дзейнасцi сацыялiстаў, сярод якiх было шмат яўрэяў i палякаў, па-грозу iснуючаму ладу i ўсталi на яго абарону. Так, шчырыя прыхiльнiкi ма-нархii i праваслаўя, якiя атрымалi прозвiшча чарнасоценцаў, згуртавалiся ва-кол “Саюза рускага народа” i “Саюза Мiхаiла Архангела”. Iх суполкi афор-мiлiся ў Мiнску, Гомелi, Вiцебску, Пiнску, Оршы, Глыбокiм. (Развіццё рэвалюцыі) Сялянскi рух таксама выяўляў тэндэнцыi да ўзрастання i выкарыстання розных форм барацьбы за свае эканамiчныя iнтарэсы. Палiтычных патраба-ванняў сяляне не выстаўлялi У параўнаннi з вераснем колькасць выступлен-няў супраць памешчыкаў павялiчылася з 17 да 154 (у 9 р.), а ў снежнi – нават 286, прычым, вырасла колькасць падпалаў i разгромаў панскiх маёнткаў. Рух вайскоўцаў. Заклiкi рэвалюцыйных партый працягваць барацьбу за-краналi i войскi. У лiстападзе адбылiся хваляваннi ў Бабруйскай крэпасцi, дзе паўстаў дысцыплінарны батальён (900 чал., з iх 300 кранштацкiх матросаў); у Баранавiчах, Брэсцкай крэпасцi (салiдарнасць з Кранштадскiм i Севасто-пальскiм паўстаннямi), Гродзенскiм гарнiзоне (забаставала арт-брыгада). У снежнi рэвалюцыйны рух iзноў пайшоў на ўздым. 7 снежня 1905 г. ў Маскве ў адказ на закрыццё дэмакратычных выданняў пачалася новая агульнарасiйская палiтычная стачка, а 10 снежня яна вылiлася ва ўзбро-енае паўстанне супраць царызму. Заўважым, што сярод лiдэраў рэвалюцый-ных партый не было адзiнства адносна мэтазгоднасцi ўзброенай барацьбы. Так, Пляханаў палiчыў паўстанне авантурай / ППР, с. 461/. Ленiн, наадварот, лiчыў, што трэба было дзейнiчаць больш рашуча. З-за здраднiцтва Азэфа, не адбылося падрыву Мiкалаеўскай чыгункi, па якой на Маскву накiравана дапамога з Пецярбурга. Ён жа выдаў палiцыi дынамiтную майстэрню. Снежаньская стачка была падтрымана i на Беларусi. У Мiнску ў ноч на 9 снежня пачалiся рэпрэсii, закрыты “Северо-Западный край”, таму стачка ад-бывалася спантанна. У гэты ж час палiтычныя забастоўкi адбывалiся ў Бара-навiчах, Гомелi (падаўлена сiлай 19-22 снежня), Мазыры, Пiнску, усяго ў 28 гарадах i мястэчках Беларусi. Але па колькасцi ўдзельнiкаў (44 тыс) яна была ўдвая меншай за кастрычнiцкую. У некаторых гарадах (Мiнск, Баранавiчы, Гомель) сiтуацыя для ўзброе-нага паўстання была даволi спрыяльнай, але прамых заклiкаў да яго так i не прагучала. Мясцовыя партыйныя лiдэры прытрымлiвалiся тактыкi чакання, cпадзеючыся на поспех маскоўскага пралетарыяту. Пазiцыi палiтычных сiл у сувязi з Дзяржаўнай Думай. Узброенае паўстанне ў Маскве не перарасло ў агульнарасiйскае i было падаўлена войскамi. Армiя заставалася пад кантролем самаўладдзя i зрабi-лася апорай у барацьбе супраць рэвалюцыйнага руху. Праўда, на пачатку студзеня 1906 г. рабочыя паўсюдна адзначылi гадавiну падзей Крывавай нядзелi. У 13 гарадах Беларусi адбылiся палiтычныя стачкi з удзелам 23 тыс чал. 14 студзеня 1906 г. па заданнi камiтэта ПС-Р I. Пулiхаў здзейснiў няўда-лы замах на Курлова i па прыгавору Вiленскага ваеннага суда быў павешаны. Не апошнюю ролю затуханнi рэвалюцыi адыграла абяцанне цара склi-каць Дзяржаўную думу, аб чым сведчыў выбарчы закон ад 11 снежня 1905 г. Паводле закона, 1 голас памешчыка быў роўны 3, 5 галасам буржуазii, 15 cялян i 45 рабочых. Левыя партыi: ПС-Р, бальшавiкi, Бунд, БСГ заклiкалi бай-катаваць выбары. Але яны ўсё ж адбылiся i прынеслi перамогу кадэтам (179 з 478). У лiку 36 дэпутатаў ад 5 беларускiх губерняў былi 10 памешчыкаў, 2 ксяндзы, 11 лiберальных iнтэлiгентаў (кадэтаў), 13 сялян. У думе былi створаны партыйныя фракцыi, пераважна, правага кшталту. Частка сялянскiх прадстаўнiкоў аб'ядналася ў фракцыю “трудавiкоў” i запа-трабавала стварэння агульнароднага зямельнага фонду для надзялення сялян зямлёй па працоўнай або спажывецкай норме. Патрабавання канфiскацыi памешчыцкага землеўладання не выстаўлялася. Частка дэпутатаў ад беларус-кiх губерняў выказалася таксама за наданне Паўночна-Заходняму краю аўтано-мii, але толькi ў мэтах “арганiзацыi самакiравання”. Дзейнасць думы не заспакоiла грамадства. Як i паўсюдна, на Беларусi ад-бывалася пашырэнне ўсiх форм барацьбы працоўных за паляпшэнне свайго становiшча. Асноўную ўвагу грамадскасцi па-ранейшаму прыцягвала аграр-нае пытанне. А 20 чэрвеня 1906 г. з'явiўся ўрадавы праект яго вырашэння. 6 лiпеня новым старшынёй Савета Мiнiстраў быў назначаны 44-гадовы П. А. Сталыпiн (з захаваннем за iм пасады мiнiстра ўнутраных спраў). Каб не дапусцiць негатыўнага ўздзеяння думскiх дэбатаў па аграрным пытаннi на грамадскае жыццё, указам цара ад 8 лiпеня 1906 г. дума была распушчана, за тое, быц-цам, што яна аказалася непрацаздольнаю і распальвала напружанасць у грамадстве. Адначасова абвяшалася аб падрыхтоўцы да новых выбараў. Сталыпiн узмацнiў рэпрэсii супраць сацыялiстаў, на вёску былi накiрава-ны карнiцкiя экспедыцыi, павялiчылася колькасць смяротных прысудаў. Слова “сталыпiнскi гальштук” трывала ўвайшло ў тагачасны лексiкон. Ас-ноўны ўдар наносiўся па так званых “тэрарыстах” або “баявiках”, членах эсэраўскай “Баявой арганiзацыi” на чале з Азэфам (м. Лiскi, Гродзенскай губ., 1869 г. нар.), якi быў платным агентам ахранкi. 15 год ён працаваў “на два франты” i толькi 7 студ. 1908 г. быў прызнаны ЦКПС-Р правакатарам ІІ Дума.Аб стабiлiзацыi самаўладдзя сведчыла i становiшча на месцах. На Беларусi, у прыватнасцi, нават знiзiлася ў два разы колькасць эканамiчных стачак. Прадпрымальнiкi, каб сумесна процiстаяць рабочым, пачалi ствараць свае саюзы. Супраць актыўных членаў прафсаюзаў узмацнiлiся лакауты. Нават сацыялiсты прыйшлi да меркавання, што, каб спынiць рэакцыю, патрэбна выкарыстоўваць любыя, у тым лiку законныя метады. Таму, на гэты раз яны не сталi байкатаваць Думу, а актыўна ўключылiся ў выбарчую кампанiю. На Беларусi сацыялiсты поспеху не мелi, затое значную актыўнасць выявiлi чарнасоценцы i акця-брысты, якiя аб'ядналiся ў шавiнicцкi “Русский окраинный союз”. Iм процi-cтаялi польска-беларускiя ксяндзы – аўтанамiсты. Менавiта гэтыя групоўкi, а не беларусы, абралi сваiх прадстаўнiкоў у Думу II склiкання З 518 дэпутатаў думы беларускiя губернi прадстаўлялi 13 памешчыкаў, 3 святароў, 4 iнтэлiгентаў i 16 сялян. Дзякуючы выбарчаму закону, у думу тра-пiлi пераважна сацыялiсты (222), а таксама лiберальная буржуазiя, па пар-тыйнаму складу – кадэты (98), якiя, прыйшлi ў думу “заканадацельстваваць, а не ра-бiць рэвалюцыю”. Але нават такая памяркоўная пазiцыя кадэтаў не задаваль-няла цара. Яшчэ больш небяспечнай для яго здавалася дзейнасць у думе сацыялiстаў. У маi 1907 г. было сфабрыкавана абвiнавачанне с-д фракцыi ў падрыхтоўца змовы супраць цара. У вынiку, 3 чэрвеня 1907 г. i II Дума была распушчана. Новы выбарчы закон ад таго ж 3 чэрвеня 1907 г. замацаваў так званы “Трэцячэрвенскi дзяржаўны пераварот”. Гэты ж закон быў складзены з мэтай мiнiмiзацыi апазiцыйных элементаў у думе, надаючы значную перавагу маёмным, у першую чаргу, вялiкарускiм пластам праваслаўнага веравызнання. Супраць левых партый былi разгорнуты рэпрэсii, а с-д фракцыя – арыштавана. Новы склад дэпутатаў – 442 чал. – у асноўным чарнасоценна-акцябрысцка-кадэцкi – за-бяспечваў ураду магчымасць скарыстаць яе для бараць-бы з рэвалюцыяй i для мiрнага рэфармавання краiны. Такім чынам, новы выбарчы закон ад таго ж 3 чэрвеня 1907 г. па сутнасці ўяўляў сабой “Трэцячэрвенскi дзяржаўны пераварот”. Паколькі ўсе абяцанні Мікалая ІІ дэмакратычным шляхам стварыць заканадаўчую Думу былі нахаб-на адкінуты. З разгонам II i пачаткам дзейнасцi трэцяй думы перадавой гра-мадскасцi рабiлася вiдавочна, што рэвалюцыя пацярпела паражэнне. Царызм захаваў свае асноўныя пазiцыi i з апорай на кансерватыўныя пласты гра-мадства, на армiю i рэпрэсiўны апарат абрынуўся супраць свядомых рэвалю-цыянераў, а таксама рабочага i сялянскага рухаў. Cталыпiнская аграрная рэформа i яе ўплыў на гаспадарку Беларусi Адным з напрамкаў дзейнасцi царскага ўрада ў перыяд рэвалюцыi з'яў-лялася барацьба з апазiцыяй у розных формах – ад выкарыстання зброi да звычайнага падману i пустых абяцанняў. Тым не менш, царскi ўрад усведамляў неабходнасць значных рэформ, якiя б дазволiлi падтрымаць дзяржаўны лад i пазбавiлi рэвалюцый-ныя сiлы шырокай сацыяльнай апоры. Асаблiвае месца ў гэтым сэнсе займала аграрная праблема. Як выявiлi падзеi 1905-1907 гг., сялянства актыўна высту-пiла супраць памешчыкаў, замахваючыся на iх маёмасць. У краiне быў створаны ўплывовы Усерасiйскi сялянскi саюз, якi выступiў у абарону вясковых працоўных. Тру-давiкi ў Дзяржаўнай думе таксама патрабавалi вырашэння аграрнага пытання. Харак-тэрна, што само сялянства ў сваёй масе заставалася законапаслухмяным, знаходзiлася пад уздзеяннем манархiзма i спадзявалася на добрую волю цара. Скасаванне яго ўказам выкупных плацяжоў толькi падмацоўвала гэтую веру. Iнiцыятарам i iдэолагам чарговай аграрнай рэформы з'яўляўся старшыня Савета Мiнiстраў П. А. Сталыпiн. На яго думку, здзяйсненне рэформы па-вiнна было адбыцца не за кошт памешчыцкага землеўладання, а, па-першае, шляхам разбурэння сялянскага абшчыннага землекарыстання з замацаван-нем надельнай зямлi ў прыватную ўласнасць; па-другое, праз высяленне (з фiнансавай дапамогай банкаў) сялян на хутары i адрубы; па-трэцяе, праз перасяленне сялян на землi Сiбiры i Далёкага ўсходу. Вырашэнне гэтых задач праследавала не толькi задавальненне эканамiчных iнтарэсаў малазямельнага сялянства, але i палiтычныямэты: най-перш, пошук уладамi маральнай i фiзiчнай апоры cярод селянiна-уласнiка, заможнага гаспадара; iмкненне прымiрыць яго з памешчыкамi i тым па-збавiць рэв элементы перспектыў да распальвання антыўрад руху на вёсцы Пачатак рэформы быў пакладзены царскiм указам ад 9 лiстапада 1906 г., у адпаведнасцi з якiм кожны гаспадар надзельнай зямлi мог запатраваць яе ў асабiстую ўласнасць, калi не меў перад членамi абшчыны запазычанасцi. Пры гэтым за iм заставалася права карыстання абшчыннымi ўгоддзямi для выпасу жывёлы: выганам, вадапоем i г. д. Ва ўмовах цераспалосiцы гаспадар мог запатрабаваць ад грамады вылу-чэння яму аднаго цэлага ўчастка па месцу яго жыхарства – водрубу або хута-ра, калi ён збiраўся выязджаць з сяла. Указ ад 14 чэрвеня 1910 г. рабiў выхад сялян з абшчыны абавязковым. Гэтая рэформа закранала, у асноўным, тыя гу-бернi (Вiцебскую i Магiлёўскую), дзе абшчыннае складала адпаведна 44, 6 i 79, 2 %. Напярэдаднi рэвалюцыi тут у абшчынным карыстаннi заставалася толькi 28, 5 зямель. Сялянскi Пазямельны банк выдаваў крэдыты сялянам на набыццё хутар-скiх гаспадарак. За 10 год рэформы тут узнiкла каля 128 тысяч хутароў (12 % гаспадарак). Але шанцавала не ўсiм: да 1915 года каля 36% гаспадароў, што выйшлi на хутары i адрубы, прадалi зямлю больш удалым гаспадарам. Перасяленцкая кампанiя на землi Сiбiры ахапiла значную частку беззямельнага або малазямельнага сялянства: усяго з 1907 па 1914 год туды з Беларусi выехала 335 366 чал. [368 тыс.], але па розных прычынах 36 544 чал. былi вымушаны вярнуцца. Cамыя працавiтыя засталiся ў Сiбiры. Усяго да I сусветнай вайны з Беларусi выехала за Урал больш мiлiёна чал. У цэлым жа, сталыпiнская аграрная рэформа станоўча паўплывала на раз-вiццё сялянскай гаспадаркi. Да вайны пашырылася плошча пасяўных зямель (амаль на 11%), павялiчылася ўраджайнасць бульбы, збожжа, iльну, на 10% вырасла пагалоўе буйнарагатай жывёлы i свiней. Штогод з Беларусi вывозi-лася 2 млн пудоў iльновалакна, 550 тыс пудоў мяса, амаль 400 тыс малочных прадуктаў i iнш. Разам з тым, рэформа ўзмацнiла сацыяльнае расслаенне сялянства, у прыватнасцi, узрасла колькасць беднякоў, асаблiва, з лiку тых, хто не здолеў асесцi ў Сiбiры. Аграрная рэформа спрыяла ўздыму прамысловасцi. На Беларусi тэмпы яе развiцця былi нават некалькi вышэйшымi за расiйскiя. Разам з пераважаўшай дробнай рамесна-саматужнай прамысловасцю значна прагрэсiравала фабрыч-на-заводская, валавая прадукцыя якой у 1913 г. узрасла ў параўнаннi з 1907 г. на 67, 5%. Развiццё с/г давала магчымасць пашыраць вытворчасць мясцовай харчовай, тэкстыльнай, прамысловасцi. Тым не менш, рэформа так i не набыла свайго лагiчнага завяршэння. У многiм гэта было звязана з забойствам 1.09. 1911 г. яе рапрацоўшчыка П . Сталыпiна, а таксама з тым, што захаванне буйнога памешчыцкага землеў-ладанне не давала магчымасцi радыкальна вырашыць сялянскi зямельны го-лад, а разам з iм - i знiзiць сацыяльную напружанасць у краiне.
|