|
Палiтычнае становiшча пасля Трэццячэрвеньскага перавароту.Date: 2015-10-07; view: 673. Пасля паражэння рэвалюцыi 1905-07 гг. па Расii пракацiлася хваля рэак-цыi. У многiх паветах i гарадах Беларусi да 1909 г. дзейнiчала “Палажэнне аб узмоцненай i надзвычайнай ахове”. Царскiя губернатары i граданачальнiкi атрымалi права выдаваць “абавязковыя пастановы”. Адбывалiся шматлiкiя вобыскi, арышты “палiтычных недабранадзейных”. Асноўныя партыйныя лi-дэры або ў ссылцы, або за мяжой (Пляханаў 37 год, Ленiн, Троцкi, Чарноў). У вынiку рэпрэсiй дзейнасць сацыялiстычных партый у 1908 г. тут кан-чаткова прыпынiлася i аднавiлася толькi ў 1917 г. З-за правакатарскай дзей-насцi Азефа значныя страты панеслi эсэраўскiя суполкi. Iстотна парадзелi на-ват шэрагi бундаўцаў: частка адыйшла ад рэвалюцыйнай барацьбы, часта з'ехала ў эмiграцыю. Адначасова стала вядома, што старэйшы член ЦК Бунда Каплiнскi з'яўляўся правакатарам. Такiм жа правакатарам быў член ЦК баль-шавікоў Р. В. Малiноўскi (мянушкi “Кравец” i “Iкс”). У ходзе наступлення контррэвалюцыi i рэакцыi летам i восенню 1907 г. амаль усе левыя арганiзацыi левых партый былi разгромлены або вельмi ас-лаблены. Сярод меншавiкоў i бундаўцаў у той час пануючай у той час стала лiквiдатарская плынь, якая выступала за легалiзацыю РСДРП, прыстасаван-ня яе да сталыпiнскага рэжыму шляхам адмовы ад падпольнай дзейнасцi. На такiя, па сутнасцi, пазiцыi стала i БСГ, якая згарнула свае падпольныя струк-туры i як партыя часова перапынiла сваё iснаванне. Кiраўнiкi БСГ сканцэн-травалiся на легальнай дзейнасцi ў газеце “Наша нiва”. Бальшавiкi выступiлi за спалучэнне падпольнай i легальнай дзейнасцi, за выкарыстанне ў мэтах рэвалюцыi усiх легальных магчымасцяў. Левыя партыi здолелi заявiць аб сабе толькi з часу новага рэв уздыму з 1912 г Значна аслаблены быў i лiберальна-апазiцыйны цэнтр на чале з КДП. Многiя правiнц групы кадэтаў, у тым лiку магiлёўская i пiнская, распалiся. На Беларусi платформу КДП падтрымлiвалi групоўкi яўрэйскай буржу-азii, а таксама з пэўнымi агаворкамi– польска-беларускiя памешчыкi i ксян-дзы, якiя ўлетку 1907 г. стварылi “Краёвую партыю ЛiБ”. У сваiх шматлiкiх газетах, якiя выдавалiся ў Вiльнi, яны крытыкавалi шавiнiстычную палiтыку царызма i дзейнасць урадавых партый, патрабавалi лiквiдацыi дыскрымiна-цыйных законаў у адносiнах да палякаў i католiкаў. Аднак, якi рускiя шавiнi-сты, адмаўлялi iснаванне беларускага этнасу, выступалi супраць бел руху, iмкнулiся паланiзаваць каталiцкае беларускае жыхарства. Ва ўмовах жорсткага ваенна-палiцэйскага рэжыму маштабы i характар рабочага руху iстотна змянiлiся. Прыктычна немагчымымi зрабiлiся адкры-тыя вулiчныя выступленнi – дэманстрацыi цi мiтынгi. Рэзка скарацiлася коль-касць стачак. Рабочы рух набыў абарончы характар. За перыяд з чэрвеня 1907 да сярэдзiны 1910 г. стачкi адбылiся ў 43 населеных пунктах Беларусi, у тым лiку в 17 гарадах i ахапiлi 21, 6 тыс рабочых. У параўнаннi з перыядам рэвалюцыi колькасць стачачнiкаў скарацiлася у 21 раз. З 1907 па 1910 год было закрыта больш 40 прафсаюзаў. У iх лiку Смар-гонскi саюз гарбароў, у якiм налiчвалася каля 1500 чал. Найбольшы спад у рабочым руху Беларусi назiраўся у 1910 г., калi агуль-ная колькасць забастоўшчыкаў знiзiлася да 2,1 тыс. Пры гэтым не было за-фiксавана нiводнай палiтычнай стачкi. У 1911 з павелiчэннем колькасцi забастовак выявiлiся прыкметы ажыў-лення рабочага руху. На яго ўзрастанне паўплывалi такcама падзеi, звязаныя з красавiцкiм растрэлам працоўных сiбiрскiх залатых капальняў у 1912 г. Працоўныя Брэста, Вiцебска, Гродна, Мiнска, Слонiма, Смаргонi звярнулiся ў Думу з рэзалюцыямi пратэсту. Пасля трохгадовага перапынку ў 1912 г. прайшлi святкаваннi 1 мая. 22.4.(5.5.) 1912 г. убачыла свет новая сацыял-дэ-макратычная газета “Правда”, якая пазней ператварылася ў легальны орган ЦК РСДРП(б). Адносны ўздым рабочага руху стаў назiрацца толькi ў 1913 г., калi ў заба-стоўках узялi ўдзел 8, 8 тыс чал. Прыкладна трэць з iх адбылася па палiтыч-ных матывах. Царызм распачаў барацьбу i супраць народаў, якiя патрабавалi нацыянальнага вызначэння. Рэакцыя (“Саюз Рускага народа”, “Саюз Мiхаiла Архангела” выставiлi лозунг: “Расiя для рускiх”. Увосень 1913 г. краiну ўс-калыхнуў працэс над яўрэям Бейлiсам, якi быў абвiнавачаны ў рытуальным забойстве праваслаўнага хлопчыка А. Юшчынскага. Беларускiя яўрэi ў дзень працэсу аб'явiлi пост i забастоўку пратэсту. Але суд, дзякуючы намаг адвака-таў, апраўдаў яго. Праўда, самiх адвакатаў асудзiлi Але, у параўнаннi з Ра-сiяй рабочых выступленняў на Беларусi было вельмi мала. У агульнарасiйскiх мерапрыемствах з нагоды 1 мая, 9 студзеня, Ленскага растрэлу i iнш. рабочыя Беларусi амаль не ўдзельнiчалi. Усяго з лiпеня 1910 па лiпень 1914 гг. тут баставала каля 19 тыс рабочых – на 20% менш, чым нават у перыяд рэакцыi. Можна лiчыць, што ў адрозненне ад прамыслова развiтых рэгiёнаў Расii, iстотнага ўздыму раб руху у 1910-1914 не назiралася У гады рэакцыi ў сялянскiм руху Беларусi таксама назiраўся значны спад: у 1907 г. было 161 выступленне, у 1908 годзе – 132, у 1909 – 92. Амаль суцэльная лiквiдацыя ў 1907-1908 гг. падпольных арганiзацый фак-тычна прыпынiла рэвалюцыйную агiтацыю на вёсцы.
37. Прычыны і пачатак Першай сусветнай вайны. Палітыка германскіх улад на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. 1. Прычыны i пачатак I сусветнай вайны.У лiку прычын, якiя выклi-калi сусветную вайну, з'яўлялася абвастрэнне ўзаемаадносiн памiж двума ва-енна-палiтычнымi блокамi, – “Траiстым cаюзам”, які складалi Германiя, Аў-стра-Венгрыя, Iталiя, і Антантай (“Сардэчнай згодай) – Англiя, Францыя i Расiя. Кожны з блокаў, а ў iх межах – кожны з удзельнiкаў меў уласныя iнта-рэсы, звязаныя, у першую чаргу, з усталяваннем свайго кантролю над слаба-развiтымi краiнамi або з барацьбой за калонii. Заўважым, што мела такiя iн-тарэсы i Расiйская iмперыя, якая марыла захапiць чарнаморскiя пралiвы. Усё ж найбольш ваяўнiчую палiтыку на мiжнародным узроўнi праводзiла Германiя, якая спадзявалася лiквiдаваць свайго асноўнага канкурэнта –Анг-лiю, а таксама разбiць Францыю, пацяснiць Расiю, замацавацца на Блiзкiм Усходзе i многае iншае. У барацьбе за калонii i еўрапейскае лiдэрства не збi-ралiся саступаць нi Англiя, нi Францыя. Такiм чынам, на пачатку ХХ cтагоддзя вайна памiж буйнейшымi еўрапейскiмi дзяржавамi за падзел ужо падзеленых калонiй, сфер укладання капiталу, рынкаў збыту зрабiлася непазбежнай. На думку Чарнова, гэ-та была вайна “нацыянальных капiталiзмаў”, як сутыкненне “двух iмперыялi-стычных трэстаў”. Адсюль i назва вайны - iмперыялiстычная. Падставай для пачатку баявых дзеянняў паслужыла забойства 15 чэрвеня сербам Гаўрылам Прынцыпам ў Сараеве (Боснiя) нашчадка аўстра-венгерс-кага трона эрцгерцага Франца-Фердынанда (i яго жонкi). Ультыматум, прад' яўлены Аўстра-Венгрыяй на адрас Сербii вельмi закранаў яе прэстыж i таму ён быў адхiлены, што праз месяц выклiкала аб'яўленне вайны. Расiя заявiла пратэст Аўстра-Венгрыi i 17 лiпеня пачала ўсеагульную мабiлiзацыю, дэман-струючы гатоўнасць абаранiць маленькую Сербiю. Кайзер Вiльгельм II запатрабаваў ад Мiкалая II спынення мабiлiзацыi i, не дачакаўшыся cтаноўчага адказу, 19 лiпеня (1 жнiўня) 1914 г. аб'явiў Расii вайну, 21 лiпеня (3 жнiўня) аб'явiў вайну Францыi, а 22 атрымаў такое ж па-ведамленне ад Англii. 10 жнiўня супраць Германii выступiла Японiя i г. д. Такiм чынам, за некалькi дзён успыхнула i стала разгарацца вайна, якая ўцягнула ў сваю арбiту 33 краiны з колькасцю насельнiцтва звыш 1, 5 млрд чал (75% насельнiцтва). За 4 з лiшнiм гады яна паглынула велiзарныя матэрыяльныя рэсурсы, з 74 млн мабiлiзаваных прынесла ў ахвяру (забiтымi i параненымi каля 30 млн чал). Характэрна, што народы асноўных ваюючых краiн з уздымам прынялi звестку аб вайне. Царскі ўрад i блiзкiя да яго колы называлi вайну Другой Айчыннай. У сутыкненнi памiж Расiйскай i Германскай iмперыямi тэрыторыя Беларусі iзноў апынулася арэнай бая-вых дзеянняў Наступленне германскай арміі. Расiя процiпаставiла Германii ciлы Паўночна-Заходняга фронту (2 армii, 381 тыс чал) i Аўстра-Венгрыi – Паўднёва-Заходнi фронт (4 армii, 697 тыс чал.). Баявыя дзеяннi пачала Германiя 20 лiпеня, якая перасекла Бельгiю i Люк-сембург i рушыла на Парыж. Каб адцягнуць пагрозу захопу французскай ста-лiцы, рускiя войскi распачалi наступленне ва Усходняй Прусii. Праўда, вынiкам яго з'явiлася буйное паражэнне рускiх i страта тэрыторыi. 5 (18) жнiўня 1914 г. на Паўднёва-Заходнiм фронце сур'ёзных поспехаў дамогся кама-ндуючы 8-й армii генерал Брусiлаў. Але на наступны год ваен-ная iнiцыятыва перайшла да Германii. У вынiку 22 лiпеня (4 жнiўня), каб пазбегнуць акружэння ў Польшчы, руская армiя здала Варшаву i фронт дакацiўся да Беларусi. У жнiўнi 1915 г. пачалося гер-манскае наступленне ў напрамку Коўна–Вiльня–Мiнск, калi ў вынiку Свенцянскага прарыву немцы захапiлi Вiлейку i прымусiлi рускiх пакiнуць Заходнюю Беларусь, у тым лiку Вiльню, Гародню, Лiду, Брэст, Пiнск i iнш. Стаўка Вярхоўнага Галоўна-камандуючага была пе-раведзена з Баранавiч у Магiлёў. Да канца года сiтуацыя на Заходнiм фронце, якi рассёк Беларусь на дзве часткi, стабiлiзаваўся па лiнii: Дзвінск-Паставы-Баранавiы–Пiнск. Першыя месяца вайны выявiлi значныя цяжкасцi ў развiццi эканомiкi Расii, у прыватнасцi, у вытворчасцi зброi, транспарту, аўта i авiятэхнiкi. Не хапала стралковай зброi, процiвагазаў, медыкаментаў. Расiя была вымушана браць у саюзнiкаў усё новыя i новыя крэдыты. Натуральна, што i ў тыле сiтуацыя была не лепшая. Каб узняць патрыятычны настрой народа, Урад i блiзкiя да яго колы называлi вайну Другой Айчыннай. Большасць сацыялiстаў - абарончай, а эсэры-максiмалiсты, бальшавiкi i некаторыя iншыя - захопнiцкай або iмперыялiстычнай. Беларускі рух ва ўмовах германскай акупацыі На акупiраванай немцамi тэрыторыi ўся гаспадарка падпарадкоўвалася патрэбам Германii. Каб заваяваць сiмпатыi насельнiцтва, немцы дазволiлi дзейнасць грам-пал арцый, апазiыйна настроенах да царскага самауладдзя. У занятай нямецкімі войскамі Вільні засталася невялікая група актыўных беларускіх нацыянальных дзеячаў на чале з братамі Антонам і Іванам Луцке-вічамі, Алаізай Пашкевіч-Кайрыс (Цёткай), Вацлавам Ластоўскім. Менавіта яны ўвайшлі з беларускага боку ў так званы Віленска-Ковенскі камітэт, ство-раны з прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў: палякаў, літоўцаў, беларусаў і яўрэяў. Ва ў'мовах агульнага адступлення расійскай арміі і гаспадарчага бязладдзя царскія ўлады перадалі камітэту кіраванне горадам. Цікава тое, што губернатар Вяроўкін зацвердзіў гэты камітэт перад эвакуацыяй з Вільні і перадаў яму ўладу. Гэта бадай адзіны гістарычны факт уступства царызму на карысць мясцовага насельніцтва. У хуткім часе камітэт быў рэарганізаваны, на яго базе стварыліся нацыя-нальныя камітэты, у тым ліку Беларускі народны камітэт. Дзеячы камітэтаў паставілі мэту - аднавіць незалежнасць Вялікага княства Літоўскага. Гэту ідэю на словах падтрымлівалі акупацыйныя ўлады, масонскія ложы "Беларусь" (уваходзілі А. Луцкевіч, У. Красноўскі і іншыя) і раней утвораная ложа "Літва". У канцы 1915 г. утварыўся блок беларускіх, літоўскіх, польскіх і яўрэй-скіх грамадскіх арганізацый "Канфедэрацыя Вялікага княства Літоўскага". Канфедэрацыя аб'яднала прад-стаўнікоў розных нацыянальных рухаў вакол ідэі незалеж-насці беларуска-літоўскай дзяржавы. Галоўным пунктам апублікаванай у лютым 1916 г. праграмы канфедэрацыі было ўтварэнне беларуска-літоўскай дзяр-жавы з сеймам у Вільні. Сейм фарміраваўся на падставе агульных, простых і роўных выбараў і станавіўся гарантам прававой роўнасці ўсіх этнасаў краю. У межы канфе-дэрацыі ўключаліся Ковенская і Віленская губерні, беларуская і літоўская часткі Гро-дзенскай і Сувалкскай губерняў, літоўская частка Курляндскай і частка Мінскай губерняў. Але сама ідэя ўзнаўлення Вялікага княства Літоўскага на той час была ўжо нерэальнай. Яна не знайшла шырокай падтрымкі сярод беларускага і літоўскага насельніцтва, не кажу-чы ўжо пра іншыя нацыянальнасці. Літоўскія нацыянальныя дзеячы баяліся, што ў суполь-най беларуска-літоўскай дзяржаве яны могуць быць падвергнуты асіміляцыі беларускай боль-шасцю. Таму больш клапаціліся аб стварэнні сваёй нацыянальнай дзяржаўнасці, знаходзячы пры гэтым падтрымку з боку нямецкіх ваенных уладаў. У сваю чаргу польскія памешчыкі і касцёл разгарнулі інтэнсіўную дзейнасць па апа-лячванню беларусаў, заклікалі да федэрацыі Беларусі і Літвы з Польшчай. Па меры адраджэння Польшчы як самастойнай дзяржавы пераважная частка польскай грамадскасці Беларусі і Літвы паступова перай-шла на пазіцыі партыі польскіх нацыянальных дэмакратаў, выступала за далучэнне беларуска-літоўскага краю да Польшчы. Аднак у планы германскага ўрада не ўваходзіла стварэнне ні незалежнай беларуска-літоўскай дзяржавы, ні федэрацыя Беларусі і Літвы з Польшчай. Кайзераўская Германія была не супраць замацаваць сваю ўладу на захопленых тэрыторыях. Таму створаныя народныя камітэты выкарыстоўваліся акупацыйнай уладай, якая праводзіла на захопленых землях двурушніцкую палітыку. Немцы абяцалі палякам і частцы акаталічаных беларусаў адраджэнне Польшчы, астатнім беларусам і літоўцам - разгледзець пытанне аб утварэнні іх дзяржавы. Разбурэнню канфедэрацыі садзейнічалі меры акупацыйных уладаў па прадухіленню паглынання Беларусі Польшчай. Паводле загаду Галоўнакамандуючага ўсходнім германскім фронтам фельдмаршала фон Гіндэнбурга ад 16 студзеня 1916 г. беларуская мова абвяшчалася раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэй-скай, і мела права ўжытку ва ўсіх сферах жыцця. Трэба адзначыць, што адраджэнне беларускай школьнай справы пачалося раней зага-ду Гіндэнбурга. Першая беларуская пачатковая школа была адкрыта ў Вільні 13 лістапада 1915 г. Па звестках польскага даследчыка Ю. Туронка колькасць бела-рускіх школ восенню 1916 г. на акупіраванай частцы Беларусі ўзрасла да 50. Пашырэнне беларускай адукацыі сутыкнулася з праблемай недахопу настаўнікаў, нястачай беларускіх школьных падручнікаў. Таму з кастрычніка 1916 г. пачалася падрыхтоўка настаўнікаў у настаўніцкай семінарыі ў Свіслачы Ваўкавыскага павета. Тут атрымалі падрыхтоўку 144 настаўнікі беларускіх школ. У арганізацыі беларускай школьнай справы значную ролю адыграў створаны ў пачатку 1916 г. у Вільні Цэнтральны саюз беларускіх нацыянальных грамад-скіх арганізацый. Пад яго кіраўніцтвам было наладжана выданне падручнікаў і школьных дапаможнікаў, адкрываліся школы, выданне газеты "Гоман" ("Нотап"), якая друкавалася кірыліцай і лацінкай. Яна пачала выходзіць з 15 лютага 1916 г. два разы на тыдзень пад рэдакцыяй В. Ластоўскага. Вялікай падзеяй у культурным жыцці беларусаў на акупіраванай тэрыторыі з'явілася адкрыццё ў чэрвені 1916 г. у Вільні Беларускага клуба, у рамках якога быў наладжаны аматарскі тэатр. Ён налічваў 60 асобаў і меў сцэну ва ўласным распараджэнні. Акрамя тэатра былі адчынены беларуская біблія-тэка, кнігарня, кааператыўнае таварыства "Раніца", дзіцячы прытулак "Зо-лак", "Навуковае таварыства", "Беларускі настаўніцкі хаўрус", якія спрыялі кансалідацыі беларускіх нацыянальных сіл. Беларускі нацыянальны рух рабіў першыя крокі і пачынаў выходзіць на міжнародную арэну. Беларускі народны камітэт паслаў сваіх прадстаўнікоў у красавіку 1916 г. на міжнародную канферэнцыю народаў Расіі ў Стакгольм, а ў чэрвені таго самага года на III кангрэс нацый у Лазану. Беларуская дэлегацыя на чале з В. Ластоўскім прадставіла ўдзельнікам кангрэса мемарандум, у якім былі сфар-муляваны палітычныя патрабаванні беларускага нацыянальнага руху. У выступленні А. Луцкевіча на кангрэсе была выказана ўпэўненасць, што народы Еўропы памогуць забяспечыць Беларусі палітычныя і культурныя правы. У мемарандуме беларускай дэлегацыі ўпершыню абаснавана ідэя "Злучаных штатаў Беларусі", Літвы, Латвіі і Украіны ад Балтыйс-кага да Чорнага мораў. Але ўрадам краін Антанты, да якіх звярталіся беларускія дэлегаты, патрэб-на была царская Расія, якая і далей працягвала б вайну з Германіяй. Таму яны засталіся глухімі да такіх патрабаванняў. Пасля распаду "Канфедэрацыі Вялікага княства Літоўскага" група дзеячаў беларускага нацыянальнага руху на чале з рэдактарам "Гомана" В. Ластоў-скім стварыла ў чэрвені 1917 г. заканспіраваную арганізацыю "Сувязь неза-лежнасці і непадзельнасці Беларусі". Гэтая арганізацыя была не толькі супраць краёвай аўтаноміі ў складзе Расіі альбо Польшчы, але лічыла непрымальнай і федэрацыю з Літвой. Яна паставіла сваёй галоўнай мэтай "стварэнне незалежнай Беларусі ў яе этнаграфічных межах" і выступала за вольную дэмакратычную рэспубліку Беларусь. Гаворка ішла ўжо пра ўсе беларускія землі - і акупіраваныя немцамі і падуладныя Расіі. У той самы час назіраецца далейшае аддаленне кіраўніцтва літоўскага нацыянальнага руху не толькі ад беларускага, але польскага і яўрэйскага. 3 дапамогай германскіх акупацыйных уладаў яны стварылі ў верасні 1917 г. Літоўскую раду (Тарыбу) як вярхоўны орган Літвы. У такіх умовах дзеячы беларускага руху выступілі за незалежную Беларусь і зрабілі стаўку на нямецкую акупацыйную ўладу. Аб гэтым сведчылі рашэн-ні канферэнцыі прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху ў студзені 1918 года. У ходзе яе насуперак Літоўскай тарыбе была створана Віленская беларуская рада на чале з А. Луцкевічам. Віленская рада ўзяла курс на парыванне сувязяў з Расіяй і стварэнне самастойнай дзяржаўнасці. 38. Палітычнае становішча на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалю-цыі. Органы Часовага ўрада і Саветы.
Лютаўская рэвалюцыя была абумоўлена комплексам нявырашаных пы-танняў – аграрнага, рабочага, нацыянальнага, дзяржаўнага ўладкавання. Пры двары – скопішча цемрашалаў накшталт Распуціна. Аўтарытэт Мікалая ІІ рэзка пахіснуўся. У 1916 на пачатку 1917 г. агульнае сацыяльна-эканамiчнае i палiтычнае становiшча Расii працягвала пагаршацца. Велiзарныя людскiя, матэрыяль-ныя i маральныя страты, якiя цярпела расiйскае грамадства на працягу трох год вайны, надзвычай моцна пахiснула веру ў цара. А сам царызм на чале з манархам таксама даваў моцныя падставы для народнага незада-вальнення (“мiнiстэрская чэхарда”, хабар на ваенных пастаўках, шпiянаж на карысць Германii, дзейнасць пры царскiм двары Распуцiна). Пачатак рэвалюцыi звязаны з выступленнямi рабочых Петраграда за па-ляпшэнне свайго становiшча ў канцы лютага 1917 г. Вядома, што з 23 лютага тысячы працоўных, галоўным чынам жанчын, выйшлi на вулiцы сталiцы за патрабаваннем хлеба. Іх падтрымалі іх мужы, абвясціўшы стачкі. Неўзабаве гэтыя шэсці ператварылiся ў масавыя дэманстрацыi пад палiтычнымi лозун-гамi. Пасля таго, як салдаты гарнiзона адмовiлiся страляць у дэманстрантаў i 25-26 лютага 1917 г. сталi далучацца да iх, у горадзе пачалося раззбраенне палiцыi i жандараў, развiццё падзей выйшла з-пад кантролю ўрада i назаўтра cам ён быў арыштаваны. Такiм чынам, сацыяльны рух працоўных, узмоцнены ўдзелам салдат, пе-рарос ва ўзброенае паўстанне супраць царскага ўрада i яго карных органаў i абумовiў перамогу рэвалюцыi. 27 лютага з удзелам дэпутатаў Дзяржаўнай думы i кiраўнiкоў Петраградскага Савета быў створаны новы орган ўлады – Часовы камiтэт на чале са старшынёй думы – Радзянкам. Але для большасцi жыхарства Расiйскай iмперыi, тым больш для франтавiкоў, сутнасць падзей у сталiцы заставалася невядомай. Характэрна, што i сам цар не валодаў поўнай iнфармацыяй. Паводле дакладаў яго ад'ютантаў, у сталiцы адбываюцца хваля-ваннi на глебе недахопаў харчовага забеспячэння. Ранiцай, 28 лютага Мiкалай II выехаў з магiлёўскай Стаўкi ў напрамку Царскага Сяла, але яго эшалон ужо за межамi Беларусi быў спынены i за-вернуты на Пскоў. Там 2 сакавiка i адбылося яго адрачэнне ад трона на ка-рысць брата Мiхаiла. Але апошнi адмовiўся заняць яго да часу, пакуль пасля Устаноўчага сходу сам народ не выкажыцца за тое. У вынiку вышэйшая ўлада ў краiне перайшла да Часовага ўрада. 2 са-кавiка быў сфармiраваны яго склад на чале з Львовым, куды ўвайшлi думскія дзеячы, у тым лiку 1 сацыялiст – “трудавiк” Керанскi, якi заняў пасаду мiнiст-ра юстыцыi. Новы ўрад прыступiўся да неадкладнага вырашэння найбольш вострых праблем грамадска-палiтычнага жыцця. 3 сакавiка была распаўсюджана Дэкларацыя Часовага ўрада, у якой аб-вяшчалася аб амнiстыi палiтычным зняволеным, скасаваннi палiцыi i жандар-мерыi, аб наданнi ўсiм грамадзянам дэмакратычных правоў і свабод. Перамога над самаўладдзем – асноўнае дасягненне Лютаўскай рэвалю-цыі. Яна, рэвалюцыя, мела палітычны характар. Самадзяржаўная сістэма кі-равання была разбурана, але інстытут прыватнай уласнасці застаўся непахіс-ным: па-ранейшаму заставалася непарушным памешчыцкае землеўладанне, фабрыкі, заводы, фінансы, гандаль таксама. Але з наданнем усім грамадзянам роўных палітычных правоў і свабод узнікла магчымасць вырашэння наспе-лых грамадскіх і эканамічных праблем мірным, рэфармацыйным шляхам. Аптымістычнай падставай таму з'яўлялася шырокая падтрымка Часовага ўрада і яго палітыкі і ўзросшая актыўнасць усіх пластоў насельніцтва ў галіне абароны сваіх інтарэсаў. Важна адзначыць, што нідзе па краіне, у тым ліку на Беларусі, не назі-раася актыўнасці прыхільнікаў манархіі. Пасля адрачэння Раманавых ад тро-на вышэйшае ваеннае камандаванне, а таксама афіцэры і салдаты вызвалялі-ся ад дадзенай цару прысягі і пакляліся ў вернасці Часоваму ўраду. Такім чынам, амаль 13 міліённая руская, у тым ліку 1, 5 млн армія Заходняга фрон-ту рабілася рэальнай апорай новым органам улады. Палітычнае становішча на Беларусі вясною 1917 г. характарызавалася поўным знікненнем ваенна-паліцэйскага рэжыму, ажыццяўленнем абвешча-ных Часовым урадам свабод: слова, саюзаў, друку, сходаў, сумлення і г. д. Акрамя таго, усе грамадства ўсвядоміла неабходнасць працягу вайны, і вы-рашэння вырашэння асноўных праблем толькі пасля склікання Устаноўчага сходу. Сталі распаўсюджвацца партыйныя арганізацыі, а разам з імі – лібе-ральныя, сацыялістычныя, сацыял-дэмакратычныя і інш. погляды на далей-шыя шляхі грамадскага і дзяржаўнага развіцця, якія прапагандаваліся на шматлікіх мітынгах, сходах, з'ездах, на старонках газет, у тым ліку друка-ваных органаў Саветаў, якія ўзніклі пасля рэвалюцыі, – “Известій Минского Совета” Судовая сістэма істотна памянялася. Зараз суддзі мусілі абірацца гра-мадскасцю. Асобныя законы (аб пакаранні смерцю, палітычных праследа-ваннях, законы ваеннага часу і інш.) скасоўваліся. Усе палітычныя зняво-леныя атрымалі свабоду і амністыю. Усе рэлігійныя і нацыянальныя абмежаванні скасоўваліся. Асабліва шчыра віталі гэты закон яўрэі, якія яшчэ з першых падзелаў Рэчы Паспалітай трапілі пад жорсткі дыскрымінацыйны прэс царскага ўрада. З самага пачатку рэвалюцыі ахова правапарадку была ўскладзена на на-родную мiлiцыю. Як вам вядома, 4 сакавіка беларускі народ святкуе Дзень міліцыі. М. В. Фрунзе, які ўзначаліў першы атрад міліцыі ў Мінску, зрабіўся прыкметнай палітычнай фігурай: браў удзел у стварэнні Мінскага Савета, вы-пуску “Ізвестій” Савета, арганізацыі камітэта Сялянскага саюза, а ў 23 кра-савіка быў абраны старшыней выканкама Савета сядлянскіх дэпутатаў Мін-скай і Віленскай губерняў. Намаганнямі Саветаў, земстваў, вясковай інтэлігенцыі ўдалося перасек-чы спробы аграрнага руху. Сялянам тлумачылася сутнасць перамены ўлады, неабходнасць далейшай дапамогі фронту і чакання Устаноўчага сходу. У вы-ніку сяляне абавязаліся прадаваць прадукты толькі дзяржаўным нарыхтоў-шчыкам і тым падтрымліваць хлебную манаполію дзяржавы. А каб прадухі-ліць аграрны рух, у маі пачалі стварацца адмысловыя зямельныя камітэты, якім ставілася ў абавязак браць на ўлік усе землі, лясы, маенткі для меўшай адбыцца зямельнай рэформы. Рабочы рух таксама не выклікаў палітычнай напружанасці. Ужо ў кра-савіку-маі асноўныя маса дзяржаўных і буйных прыватнаўласніцкіх прадпры-емстваў па патрабаванні Саветаў, прафсаюзаў, заводскіх камітэтаў перайшла на 8-гадзінны працоўны дзень. Пасля з'езда салдацкіх і рабочых Заходняга фронту, які адбыўся ў Мін-ску 7-17 красавіка, салдаты ўтварылі ўласныя (ад ротных да франтавога) ка-мітэты, дамагліся дэмакратызацыі армейскага жыцця і ўраўнання ў правах з астатнімі грамадзянамі па-за службай. Вясной палітычная сітуацыя на Беларусі характарызавалася адносным станоўчым і канструктыўным аднадушшам у стаўленні да Часовага ўрада і яго палітыкі. Амаль бясспрэчна прызнавалася мэтазгоднасць вырашэння аг-рарнага, рабочага, нацыянальнага пытанняў, формы дзяржаўнага ўладкавання ТОЛЬКІ ПАСЛЯ склiкання ўсенароднага парламента – Устаноўчага сходу. Як вам вядома, у губернях і паветах былі створаны камісарыяты, у ва-ласцях валасныя выканаўчыя камітэты. Не ўсе былыя старшыні земстваў, якія занялі крэслы губернскіх камісараў, захавалі свае пасады. Ужо ў сакавіку па пастанове Віцебскага Савета салдацкіх дэпутатаў быў адхілены камісар Карташоў. Яго месца заняў былы кадэт Валковіч. Да мая ў Магілёўскай гу-берні памяняліся 2 камісары. Але чарговы камісар Друцкі-Сакалінскі летам быў вымушаны падаць у адстаўку пад уціскам губернскіх Саветаў Магілёў-шчыны. Адно з адрозненняў новай сістэмы ўлады стала тое, што вышэйшыя кі-руючыя асобы перасталі прызначацца звыш, як гэта было пры цары, а сталі абірацца грамадскасцю пры актыўным удзеле Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. У прыватнасці, у красавіку губернскім камісарам Вілен-шчыны быў абраны Балай, у ліпені камісарам Магілёўскай губерні (даклад-ней выконваючым абавязкі камісара) быў абраны Пеўзнер. Толькі губернскі камісар Міншчыны Самойленка нязменна заставаўся кіраваць губерняй з са-кавіка па кастрычнік 1917. Што датычыць павятовых камісараў, то ў маі-чэр-вені ўсе яны былі пераабраны па пастановах сялянскіх з'ездаў. Такім чынам, паступова менавіта Саветы сталі самымі масавымі і ўплывовымі грамадска-палітычнымі арганізацыямі, якія не толькі змагаліся за інтарэсы працоўных і салдат, а і дапамагалі органам Часовага ўрада. У ліку найбольш уплывовых рабоча-салдацкіх Саветаў – Мінскі, Гомельскі, 2 Віцебскія, Магілёўскі, Ба-бруйскі, Аршанскі, Рагачоўскі, Полацкі і іншыя. Найбольш аўтарытэтныя для ўсіх расійскіх Саветаў, у тым ліку і створаных на Беларусі, быў Петраградскі Савет. Характэрна тое, што лідэры Петраградскага Савета вызначылі сваё стаў-ленне да Часовага ўрада ў залежнасць ад адпаведнасці яго палітыкі інтарэсам так званай рэвалюцыйнай дэмакратыі, гэта значыць рабочых, салдат, сялян, іх партый і арганізацый. Формула “паколькі ўрад будзе выконваць патраба-ванні дэмакратыі, пастолькі мы будзем яго падтрымліваць”. Такім чынам, фактычна дзейнасць урада ставілася пад кантроль Петраградскага Савета, які выяўляў прыкметы паралельнага органа ўлады. Так, ужо 14 сакавіка Петра-градскі Савет, праз галаву Часовага ўрада звярнуўся да працоўных ваюючых краін з заклікам да ўціску на свае ўрады з мэтай хутчэйшага заключэння мі-ру. Са свайго боку, члены ўрада кадэты абвінавацілі лідэраў Савета ў ства-рэнні двоеўладдзя. У далейшым гэта тэндэнцыя стала ўзрастаць, асабліва пасля сфарміравання ў чэрвені 1917 г. новага цэнтра “рэвалюцыйнай дэма-кратыі” – УЦВК Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў Беларусі з моманту свайго ўтва-рэння, таксама падтрымалі Часовы ўрад і сваёй далейшай дзейнасці арыен- таваліся на Петраградскі Савет. Вясною буйнейшыя Саветы на Беларусі дзейнічалі ва ўсіх губернскіх, павятовых гарадах і нават некаторых мясцеч-ках, усяго каля 40. Сваю задачу яны бачылі ў арганізацыі і палітычнай асве-це рабочых і салдат, абароне іх інтарэсаў, а таксама ў падтрымцы органаў Часовага ўрада. Для ўтварэння Саветаў сялянскіх дэпутатаў, адбывалася іх зліццё і сумесная дзейнасць у адпаведнасці з курсам Петраградскага Савета і новых цэнтраў рэвалюцыйнай дэмакратыі – Усерасійскімі выканкамамі рабо-чых і салдацкіх, а таксама сялянскіх дэпутатаў. У ліку небяспечных тэндэнцый – зніжэнне баяздольнасці рускай арміі па прычыне захаплення салдат антываеннымі лозунгамі, братанняў і г.д. Акрамя таго, зніжэнне баяздольнасці адбывалася з-за недаверу салдат сваім каман-дзірам. Пэўную негатыўную ролю ў тым адыгрываў сам Часову ўрад. Так, да жніўня на Заходнім фронце былі заменены 5 галоўнакамандучых Заходнім фронтам – Эверт, Лячыцкі, Смірноў, Гурка, Дзянікін. Але ў цэлым, у сака-віку-красавіку армія была дастаткова моцнай і дысцыплінаванай, каб пачаць наступленне і прынесці доўгачаканы мір. Такім чынам, ІІ руская рэвалюцыя поўнасцю знішчыла аджыты аўтары-тарны рэжым і стварыла ўмовы для негвалтоўнага рэфармісцкага метада ма-дэрнізацыі палітычнай сістэмы Расійскай дзяржавы. Заўважым, што інстытут прыватнай уласнасці застаўся ў непарушнасці, а з ім – фабрыкі, заводы, банкі і, што асабліва вабіла сялянства, гэта памешчыцкая зямля. Тым не менш, суадносіны грамадскіх сіл стваралі магчымасць вырашэння аграрнага, ра-бочага і іншых пытанняў шляхам рэформаў, уласцівых заходнееўрапейскай цывілізацыі – праз парламент і адпаведнае заканадаўства. Вельмі многае за-лежала ад таго, наколькі эфектыўнымі будуць абраныя Часовым урадам за-хады па мадэрнізацыі палітычнай сістэмы і змякчэнні сацыяльнай напру-жа-насці. У абнаўленчы працэс уключылася амаль усё грамадства на чале з палі-тычнымі партыямі (аб тым ніжэй). Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў з моманту свайго ўтварэння, так-сама падтрымалі Часовы ўрад, але ў сваёй далейшай дзейнасці арыентавалі-ся на Петраградскі Савет. Вясною буйнейшыя Саветы на Беларусі дзейнічалі ва ўсіх губернскіх, павятовых гарадах і нават некаторых мясцечках, усяго ка-ля 40. Сваю задачу яны бачылі ў арганізацыі і палітычнай асвеце рабочых і салдат, абароне іх інтарэсаў, а таксама ў падтрымцы Часовага ўрада і яго мяс-цовых органаў. У адрозненне ад сталіцы, ніякіх прыкмет наяўнасці “двое-ўладдзя” на Беларусі не назіралася 40. Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Лютаўская рэвалюцыя прыйшла на Беларусь, калі працэс стварэння беларускай нацыі яшчэ не завяршыўся. Адсюль нізкі ўзровень нацыя-нальнай самасвядомасці. Па-ранейшаму падаўляючая большасць карэннага насельніцтва ідэнтыфікавала сваю нацыянальнасць у залежнасці ад веравызнання (католік - паляк, права-слаўслаўны - рускі). Панаванне ў прамысловасці і ганплі яўрэйскай буржуазіі, перава-га ў аграрным сектары польскага і рускага памешчыцкага землеўладання пры наяўнасці абрусі-цельнай сістамы кіравання - усё гэта і іншае ўскладняла саму магчымасць выхаду нацыянальнага жыцця за межы традыцыйных формаў. Але пасля перамогі рэвалюцыі не спрыяльныя для развіцця беларускага народа сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя працэсы не выключалі магчы-масці для яго евядомых прадстаўнікоў мысліць і дзей-нічаць, абапіраючыся на тэарэтычныя дасягненні ліберальнай, сацыялістычнай і г. д. думкі, у тым ліку па нацыянальным пытанні. Своеасаблівасць арганізацыйнага афармлення беларускага руху адбіла-ся ў тым, што яго ідэйнымі выразнікамі з'яўляліся выхадцы з сялян -дробныя служачыя, інтэлігенты, асобныя памешчыкі, якія паспрабавалі спалучыць у ім агульныя, у першую чаргу нацыянальныя інтарэсы. Асяроддзем іх дзейна-сці зрабіўся Мінскі Нацыянальны камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны (старшыня Р. Скірмунт). Ужо 6 сакавіка група яго служачых наладзіла бела-рускі мітынг, а праз тыдзень - гарадскую акцыю, якая складалася са сходаў, збору сродкаў на карысць нацыянальнага друку, у тым ліку шляхам продажу бел-чырвона-белага значка. На адным з мітынгаў упершыню прагучала ідэя аб неабходнасці "краёвай аўтаноміі". 25-27 сакавіка намаганнямі заснаванага камітэта Беларускай сацыяліс-тычнай грамады (старшыня А. Смоліч) у Мінску адбыўся з'езд каля 150 прад-стаўнікоў беларускіх партый і арганізацый (БСГ, Каталіцкай і Народнай дэмакра-тычных), таварыстваў і гурткоў, для распрацоўкі праграмы дзеянняў, арганізацыі вёскі, краё-вага жыцця і інш. Нягледзячы на крытыку асобнымі прысутнымі планаў арганізатараў руху, з'езд завяршыўся абраннем кіруючага цэнтра ~ Беларускага Нацыянальнага Камітэта з 18 чал., у большасці грамадоўцаў (старшыня Р. Скірмунт), якому належала ажыццявіць прапанаваныя камісіямі пастановы, а таксама распачаць падрыхтоўку па выбарах Краёвай Рады. Меркавалася, што Устаноўчы сход канчаткова вырашыць форму нацыянальнага самавызначэн-ня Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. Свае спадзяванні на станоўчае вырашэнне гэтага пытання дэ-легаты з'езда выказалі ў Дэкларацыі, а таксама ў наказе дэлегацыі, адпраўленай у Петраград. 3 узнікненнем БНК стварыліся ўмовы для далейшай кансалідацыі нацыя-нальных сіл і пашырэння сацыяльнай базы руху. Таму спрыяла прапаганда матэрыялаў, прынятых з'ездам беларускіх арганізацый, стварэнне і пачатак дзейнасці новых партый - БНПС і БХД, выхад у свет 18 красавіка і 28 мая друкаваных органаў БСГ - "Грамада" (рэдактар А. Смоліч) і БНК -"Вольная Беларусь" (рэдактар Я. Лёсік). У красавіку - ліпені адбывалася пэўнае ўзмац-ненне БСГ. У гэты час яе суполкі ўзніклі ў Гомелі, Віцебску, Капылі, Сміла-вічах, Слуцку. Але ў чэрвені партыйны цэнтр разам з газетай быў перанесены ў сталіцу, што адбілася на паслабленн яго ўплыву на Беларусі. 3 другога боку, ак-тывізацыя руху на чале з БНК выклікала раздражненне і злосць асоб і цэлых арганізацый, якія ўбачылі ў ім пагрозу сваім інтарэсам і планам адносна беларускага народа. Адной з падстаў для антыбеларускіх настрояў паслужыў факт абрання на пасаду стар-шыні БНК Р. Скірмунта - па класавых мерках буйнога памешчыка, што кіда-ла цень на ўвесь нацыянальны рух разам з БСГ. У выніку на Беларусі на працягу вясны-лета не заціхала кампанія, скіраваная на іх дыскрэдытацыю. У Мінску ініцыятарамі яе з'яўляліся выканком Савета сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерні, Настаўніцкі саюз, група дэлегатаў з Беларусі, браўшых удзел ва Усерасійскім сялянскім з'ездзе. Такім чынам, мяс-цовая грамадскасць выказала сваё негатыўнае стаўленне да вынікаў працы беларускага з'езда і абранага ім БНК. Беларускі рух, у адрозненні ад яўрэйскага або польскага, не набыў падтрымкі, а наадварот, сустрэў усебаковае процідзе-янне з боку вядомых на Беларусі дзеячаў (бальшавіка М. Фрунзе, эсэра С. Ка-валіка, энэса I. Мятліна) і ўзначальваемых імі ўстаноў. Акрамя таго, сярод праціўнікаў БНК апынуўся створаны ў Віцебску Беларускі Народны Саюз, па сутнасці, праваслаўна-псеўданацыянальная арганізацыя заможных гараджан - чыноўнікаў, інтэлі-гентаў - па ідэйным накірунку прыхільнікаў "заходнерусізму". Такім жа антыбеларускім па сутнасці з'яўляўся гомельскі - Саюз беларускай дэмакратыі (старшыня, у мінулым адзін з ідэолагаў "заходне-русізму" П. В. Каранкевіч). Адзінай за межамі Мінска арганізацыяй, якая ўстаяла на плат-форму БНК, з'яўляўся Магілёўскі Беларускі камітэт. Адначасова грамадоўцы ўсведамляючы цяжкасці развіцця руху, вынеслі гэтую праблему на абмер-каванне з'езда беларускіх арганізацый, які адбыўся ў Мінску 8-11 ліпеня. Ас-ноўнымі вынікамі яго сталі: скасаванне БНК і абранне новага кіруючага ор-гана - Цэнтральнай Рады беларускіх арганізацый (старшыня Я. Лёсік); ства-рэнне Бюро беларускіх вайскоўцаў, аднаўленне Беларускага вучыцельскага хаўрусу і іншае. Разам з тым, новае кіраўніцтва не асмелілася распачаць фарміраванне нацыянальный часцей ў тон час, як гэту працу даўно ўжо праводзілі ўкраінцы, палякі і іншыя. Як і раней, сур'ёзнай праблемай заставалася ангыбеларуская дзейнасць эсэраў, энэсаў, бальшавікоў. Насуперак лозунгу аб аўтаноміі, эсэры вуснамі дэпутатаў II сялянскага з'езда Мінскай і Віленскай губерняў заявілі, што "абласное самакіраванне, якое ахоплівае губерні Беларускага краю ў межах дэмакратычна-рэспубліканскай Расіі, з'явіцца найлепшым з пункту гледжання інтарэсаў сялянства выра-шэннем пытання грамадскага і палітычнага жыцця краю". 5-6 жніўня новае кіраўніцтва ЦРБА сабрала ў Мінску на чарговую се-сію прадстаўнікоў 23 сваіх партый і суполак. Як вынікала з паведамленняў яе удзель-нікаў, новай з'явай у беларускім руху стала распаўсюджанне нацыянальных лозунгаў на франтах, а таксама ўзмацненне барацьбы за беларускую школу. Удзельнікі сесіі абралі выканком ЦРБА, куды ўвайшлі: Р. Астроўскі, Ф. Галавач, Я. Дыла, 3. Жылуновіч, Курчэвіч-Сяўрук, Я. Лёсік, А. Смоліч, Ф. Шантыр. Пры гэтым асобныя лідэры БСГ, у прыватнасці, Жылуновіч, выказалі імкненне адасобіцца ад правай, як яны лічылі, плыні нацыянальнага руху і надаць яму больш выразны, класавы напрамак, блізкі да левай плыні так званай “рэвалюцыйнай дэмакратыі”. Пэўны прагрэс у развіцці руху намеціўся за межамі Беларусі, калі асобныя яго лідэры бралі ўдзел у Дзяржаўнай і Дэмакратычнай нарадах, на з'ездзе народаў у Кіеве, дзе ўпершыню ў поўным аб'ёме заявілі аб нацыянальных патрабаваннях беларусаў. 15 кастрычніка ў Мінску адкрылася чарговая сесія ЦРБА. 36 яе ўд-зельнікаў прадстаўлялі інтарэсы 27 675 членаў беларускіх партый і арга-нізацый. На гэты час перапыніў працу III з'езд БСГ, а яго старшыня -Я. Дыла ўзначаліў прэзі-дыум сесіі. Прысутныя заслухалі даклад выканкома, адкуль вынікала, што новы цэнтр беларускіх арга-нізацый яшчэ не заваяваў у масах патрэбнага аўтарытэіу. У выступленнях Я. Лесіка і А. Гаруна вызна-чылася тэндэнцыя да аб'яднання ўсіх беларускіх сіл. Важнейшым факта-рам узняцця беларускага руху прызнавалася фарміраванне нацыянальнага войска і стварэнне агульнага органа кіравання. Такім органам стала Вялі-кая Беларуская Рада, створаная на базе рэарганізаванай ЦРБА з удзелам дэлегатаў з'езда беларусаў-вайскоўцаў. У яе выканком (старшыня капітан В. Адамовіч) было абрана 24 чалавекі. Рэарганізацыя кіруючага цэнтра беларускага руху з абраннем ў яго значнай колькасці вайскоўцаў на чале са старшынёй ВБР адбіла прынцыпова новы напрамак яго(руху) дзейнасці - утварэнне на базе расійскага войска ўласных узброеных сіл як гарантыю дасягнення нацыянальных ідэалаў. 18 кастрычніка ў Мінску распачаў працу скліканы выканкомам ЦРБА з'езд беларусаў-вайскоўцаў Заходняга і іншых фронтоў, а таксама Балтый-скага флоту, на якім абмяркоўваліся пытанні: аб выбарах ва Устаноўчы сход і арганізацыі беларусаў-вайскоўцаў. Дэлегаты падтрымалі праграмны пункт БСГ аб утварэнні Краёвай Рады, а таксама пастана-вілі ўтварыць у Мінску Цэнтральную Вайсковую Беларускую Раду для су-меснага (разам са Стаўкаю) кіраўніцтва фарміраваннем беларускіх часцей. 3 улікам уз-растання ролі вайсковых элементаў у беларускім руху 25 кастрычніка з'езд БСГ абраў склад свайго ЦК, у які разам з "цывільнымі" сябрамі - Я. Дылам (старшыня), А. Гаруном, П. Бадуновай, А. Смолічам, 3. Жылуновічам, Я. Варонкам, Б. Тарашкевічам - былі абраны вайскоўцы В. Адамовіч, С. Рак-Міхайлоўскі, Я. Мамонька, М. Шыла, В. Муха. Але новыя станоўчыя перамены ў беларускім руху не паспелі ўвасо-біцца ў яго канкрэтных справах. Вызначальнай прычынай таго з'яўляўся нізкі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці беларускага сялянства, пад-рыўная дзейнасць агульнарасійскіх партый і першаступенная яго зацікаўленасць зямель-ным пытаннем, што не маглі не скарыстаць у сваёй дзейнасці мясцовыя арганізацыі эсэраў. Адным з вынікаў яе ўнацыянальным пытанні стала адмова сялянскіх з'ездаў ад лозунгу аб аўтаноміі, беларускай школы і іншае. 3-за распачатай кампаніі супраць беларускага руху, быццам інспіраванага памешчыкамі, яго сацыяльная база амаль не мела перспектыў да пашырэння І доўгі час абмяжоўвалася нацыянальна свядомымі інтэлігенцыяй і чыноўніцтвам. Адну з прычын цяжкасцей развіцця беларускага руху варта аднесці на кошт тых яго палітычных кіраўнікоў з ліку БСГ, хто арыентаваўся на агульнарасійскую "рэвалюцыйную дэмакратыю" і не спрыяў кансалідацыі ўсіх нацыяльна свядомых беларусаў. Такім чынам, нягледзячы на пэўны прагрэс, існуючы дэмакратычны лад і панаваўшы Часовы ўрад не давалі пэўных перспектыў на набыццё нацыя-нальнай аўтаноміі, свайго кіравання, нацыянальнай школы, войска. 42. Кастрычніцкае ўзброеннае паўстанне ў Петраградзе. Крызіс і прычыны рэвалюцыі Відавочна, што ў верасні 1917 г. у Расіі наспеў, а ў кастрычніку абвас-трыўся чарговы палітычны крызіс. Прычынай таму – недальнабачная палітыка Часовага ўрада · вайна працягвалася · аграрнае пытанне заставалася невырашаным · рабочае пытанне таксама · нацыянальнае пытанне таксама · рэзка-пагоршылася сацыяльна-эканамічнае становішча · спрэчкі адносна партыйна-класавага складу ўрада раскалолі і аслабілі дэмакратычныя сілы · апошнія спадзяванні на пераадоленне крызісу ўскладаліся на Устаноўчы сход · узрасла актыўнасць РСДРП(б) у якой была выразная праграма дзейнасці без кааліцыі з буржуазіяй і з апорай на Саветы.
Вечарам 24 кастрычніка 1917 г. Ленін, які знаходзіўся на нелегальным становішчы і пражываў на канспіратыўнай кватэры ў Петраградзе, накіраваў на адрас ЦК РСДРП(б) ліст у якім запатрабаваў неадкладна ўзяць уладу і арыштаваць Часовы ўрад. “прамаруджванне у паўстанні падобна на смерць... цяпер усё вісіць на валаску, што на чарзе стаяць пытанні, якія не нарадамі вырашаюцца, не з'ездамі (хаця б нават з'ездамі Саветаў, а выключна народа-мі, масай, барацьбой узброеных мас”. У ноч на 25 кастрычніка і раніцой былі заняты масты, вакзалы, Цэнт-ральную тэлефонную станцыю, Тэлеграф, паштамт. У 10 гадзін раніцы Ленін напісаў адозву “Да грамадзян Расіі!”, якая ста-ла распаўсюджвацца ў выглядзе тэлефонаграм. “Часовы ўрад нізложаны. Дзяржаўная ўлада перайшла ў рукі орана Петраградскага Савета РіСД – ВРК, якія стаіць на чале петраградскага пралетарыята і гарнізона. Справа, за якую змагаўся народ: неадкладная прапанова дэмакратычнага міру, скасаванне па-мешчыцкай уласнасці на зямлю, рабочы кантроль над вытворчасцю, ства-рэнне Савецкага ўрада, гэта справа забяспечана”. Праца Перадпарламента (Часовага Савета Расійскай рэспублікі) была пе-расечана. Прэм'ер Керанскі (услед за дыпламатычнай машынай) рушыў на Паўночны фронт за дапамогай. Але Часовы ўрад яшчэ працаваў пад стар-шынствам намесніка Канавалава пад абаронай юнкераў і іншых часцей. У Смольным у 2 г. 35 мін адкрыўся агульны сход Петраградскага Савета, на якім упершыню пасля амаль 4 мес падполля прысутнічаў Ленін. “Тавары-шы! Рабочая і сялянская рэвалюцыя, аб неабходнасці якой увесь час гаварылі бальшавікі, здзейснілася...З гэтага часу наступае новая паласа ў гісторыі Расіі і дадзеная трэцяя руская рэвалюцыя павінна ў сваім канчатковым выніку прывесці да перамогі сацыялізму”. У 22 гадзiны 40 хвiлiн у Смольным інстытуце пачаў працу II Усерасiйскi з'езд Саветаў рабочых i салдацкiх дэпутатаў. Сваіх прадстаўнікоў прыслалі 402 Саветы. З 649 яго ўдзельнiкаў 390 з'яўлялiся бальшавiкамi, 160 – эсэрамi ўсiх плыняў, 72 – меншавiкамi, 27 – прадстаўнiкамi iншых партый. Леніна на з'ездзе не было: ён кіраваў апошняй, завярдшаўшай узброенае паўстанне аперацыяй – (Чудноўскі, Антонаў-Аўсе-енка) узяццем Зімняга палаца. Даведаўшыся аб штурме Зiмняга палаца, у якiм былi блакiраваны мiнiстры Часовага ўрада, частка прысутных ў знак пратэсту супраць распачатага бальшавiкамi кравапра-лiцця пакiнулi з'езд. Луначарскі абвясціў ленінскую адозву “Рабочым, салдатам і сялянам!”, дзе гаварылася аб тым, што з'езд бярэ ўладу ў свае рукі, аб змесце праграмы будучага Савецкага ўрада з прапановай неадкладнага мiру, перадачай зямель у раcпараджэнне зямельных камiтэтаў, дэмакра-тызацыяй армii, рабочым кантролем над вытворчасцю, своечасовым склiканнем Устаноўчага сходу, вырашэннем харчовага крызiсу, забеспячэннем права нацый на сама-вызначэнне. Пераход улады на месцах мусiў перайсці да Саветаў рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў. У 5 гадзін 15 мін первае пасяджэнне з'езда закрылася. 26 кастрычнiка, у 21 гадзіну на другiм пасяджэннi з'езда, яго ўдзель-нiкам паведамлялася аб першых распараджэннях – скасаванні пакарання смерцю на фронце і вызваленні арыштаваных Часовым урадам салдат. Слова для дакладу аб пытанні аб міры было прадастаўлена Леніну. Пас-ля уступу быў зачытаны тэкст Дэкрэту аб міры, у якім савецкі ўрад звяртаўся да прапаноўваў усім ваяваўшым народам і іх урадам пачаць неадкладныя перагаворы аб справядлівым дэмакратычным міры (без анексій і кантры-буцый)...”вайну нельга скончыць адмовай, вайну нельга скончыць аднаму боку”. Дэкрэт прыняты аднагалосна. У дакладзе па пытанні аб зямлі ахарактарызаваў антынародны характар палітыкі Часовага ўрада і зачытаў тэкст Дэкрэта аб зямлі. (1 супраць, 8 устрымалася) эсэраўскі праект сацыялізацыі. Пытанне аб органах улады выклікала больш незадволеных. Левыя эсэры адмовіліся ад удзелу ў ім, выказаўшыся за аднародны сацыялістычны ўрад. Было пастаноўлена “стварыць для кiравання краiнай надалей да склiкання Устаноўчага сходу часовы рабочы i сялянскi ўрад, якi будзе звацца Саветам Народных Камiсараў”. У яго ўвайшлі ўсе бальшавікі на чале з Леніным. Ва УЦВК, свайго кшталту заканадаўчы і ўпраўленчы орган, быў абраны 101 чал (з іх 62 з правам раш голаса) на шматпартыйнай аснове. Яго стар-шынёй стаў Я. М. Свярдлоў. Большасць грамадскасці сталiцы, а за ёй – i ўсёй Расiйскай рэспублiкi, успрыняла падзеi не як “рабоча-сялянскую рэвалюцыю”, а як спробу чарго-вага бальшавiцкага перавароту. У сталіцы ўзнік кааліцыйны Камітэт вырата-вання Радзімы і Рэвалюцыі.
43. Устанаўленне Савецкай улады на Беларусі. Прычыны і пачатак грамадзянскай вайны ў Расіі і Беларусі. Скліканне і роспуск Першага Усебеларускага з'езду ў снежні 1917 г.
Большасць грамадскасці ўсёй Расiйскай рэспублiкi, у тым ліку і Белару-сі, успрыняла падзеi не як “рабоча-сялянскую рэвалюцыю”, а як спробу чар-говага бальшавiцкага перавароту. У сталіцы ўзнік кааліцыйны Камітэт выратавання Радзімы і Рэвалюцыі. У Мiнску 25 кастрычнiка было вырашана, па прыкладу петраградскай грамадскасцi, стварыць мясцовы Камiтэт выратавання рэвалюцыi. 25–27 кастрычніка такія ж камi-тэты ўзніклі ў Вiцебску, Гомелі, Оршы, Полацку, Бабруйску, Вiлейцы, Слуц-ку, Магiлёве, Мсцiславе з мэтай падтрымання парадку на час вырашэння ўра-давага крызiсу ў сталiцы. У Мiнску 26 кастрычнiка бальшавiцкi прэзiдыум ад iмя Выканкама вы-даў загад № 1 аб пераходзе ўлады ў горадзе i яго наваколлях да Савета рабо-чых i салдацкiх дэпутатаў. Намаганнямi бальшавiкоў быў створаны “I Рэва-люцыйны iмя Мiнскага Савета полк”, з дапамогай якога атрымалi магчымасць усталяваць кантроль над горадам i нават штабам фронту. 27 кастрычніка мін-скія бальшавікі былі вымушаны перадаць уладу ў рукі Камітэта выратавання Заходняга фронта. Канспіратыўна, па-за сценамі Савета, быў створаны яшчэ адзiн, бальша-віцкі цэнтр – Ваенна-рэвалюцыйны камiтэт на чале з А. Мяснiковым, які звя-рнуўся за дапамогай франтавікоў. У выніку тыя знялі з пазіцый бронецягнік і ўзброеныя часці і накіравалі ў Мінск. 2 лістапада ўлада ў горадзе ізноў належала Мінскаму Савету. На фронце, у Мінскай і Віленскай губернях улада перайшла да ВРК Заходняга фронта. У iншых гарадах Беларусi Саветы рабочых i салдацкiх дэпутатаў не пры-зналi ленiнскага СНК i разам з iм – яго пастаноў. Невыпадкова бальшавiкi, cутыкнуўшыся з гэтымі фактамі, прымалi захады для iх роспуску або пера-абрання. Апорай у стварэнні новых, бальшавіцкіх па складу Саветаў сталі ВРК. Першыя ВРК у гарадах Беларусi ўзнiклi ў канцы кастрычнiка 1917 г. у Вiцебску, Лепелi, Оршы, Рэчыцы, Лунiнцы, Слуцку, Нясвiжы, Мiры, Полацку, Гарадку, Вiлейцы. Тым часам Керанскаму ўдалося сабраць асобныя вайсковыя сілы на чале з генералам Красновым і рушыць з імі на Петраград. Але 30 кастрычніка яны былі разгромлены атрадамі матросаў і чырвонагвардзейцаў петраградскага гарнізона. З разгромам войск Керанскага і заявай галоўнакамандуючага Балуева аб сваім падпарадкаванні ВРК заходняга фронта ўсе Камітэты выратавання Рэвалюцыі распаліся. Умацаванню Заходнефрантавога ВРК спрыяла пераабранне армейскiх (2, 3 і 10 армій) камiтэтаў і іх заява аб прызнанні ленінскага СНК і яго дэкрэтаў. Апошнім цэнтрам антыбальшавіцкіх сіл заставалася Магілёўская Стаўка. Генерал Духонін, які выконваў абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, не прызнаў уладу СНК і адмовіўся ўступаць у перагаворы з немцамі аб заклю-чэнні міра і таму быў звольнены з пасады. 19-20 лістапада атрады матросаў і салдат на чале з говым галоўнака-мандуючым Крыленкам, якога назначыў Ленін, прыбылі ў Магілёў і занялі Стаўку. Такім чынам, апошняя цытадэль Часовага ўраду была знішчана. Ду-хонін быў забіты. З мэтай забеспячэння пераходу ўлады на месцах да Саветаў, а на фронце – да ВРК, кіраўнікі Абласнога камiтэта РСДРП(б) правялі тры з'езды. У вынiку 17 лiстапада дэлегаты ІІІ з'езда Саветаў сялянскіх дэпутатаў прынялi рэзалюцыю ў падтрымку СНК i яго дэкрэтаў і замест эсэраўскага Выканкама, абрані новы ў лiку 35 чалавек (старшыня – бальшавiк Крывашэiн). 19 лiстапада адбыўся II з'езд Саветаў Паўночна-Заходняй вобласці, які выказаўся ў падтрымку СНК, яго дэкрэтаў i абраў Выканком з 35 чал. на чале з бальшавiком Крас-новым. 20-25 лiстапада ў Мiнску адбыўся II Франтавы з'езд з удзелам 700 дэлегатаў Заход-няга фронту, у сваёй масе бальшавiкоў i левых эсэраў, пад старшынствам А. Мяснiкова. Адно з важнейшых яго рашэнняў увасобiлася ў пастанове “Аб арганiзацыi Савецкай ула-ды на Заходнiм фронце i ў вобласцi”. З'езд вылучыў са свайго складу Выканкам у складзе 100 чал. Новым галоўнакамандуючым быў абраны Мяскікоў. 26 лiстапада пад старшынствам Рагазiнскага адбылося першае пасяджэнне членаў выканкомаў трох адбыўшыхся з'ездаў, на якiм быў створаны вышэй-шы орган улады – Абласны выканаўчы камiтэт Саветаў рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў Заходняй вобласцi i фронту (Аблвыкамзах) у складзе 187 чал., у тым лiку па 35 абраных на папярэднiх сялянскiм i Паўночна-Заходнiм з'ездах Саветаў членаў выканкомаў, 100 – на II Франтавым з'ездзе і інш. Та-кiм чынам, у створаным органе ўлады забяспечвалася перавага вайсковых элементаў, членаў бальшавiцкай партыi i часткова левых эсэраў. Удзельнiкi пасяджэння таксама сфармiравалi, па ўзору агульнарасiйска-га, рэгiянальны выканаўчы орган – Савет Народных Камiсараў Заходняй воб-ласцi i фронту (старшыня - К. I. Ландэр), улада якога распаўсюджвалася на Мiнскую i частку Вiленскай губерняў, а таксама на Заходнi фронт. Такім чынам, ІІ з'езд Саветаў, залажыўшы канстытуцыйныя асновы дзяржавы дыктатуры пралетарыяту, стаў важнейшым фактарам на шляху да пабудовы сацыялістычнага грамадства. Адначасова перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі з'яўлялася перадумовай грамадзянскай вайны. Па меры паглы-блення супрацьстаяння класавых і палітычных сіл бальшавіцкі рэжым здзяй-сняў дыктатуру пралетарыята гвалтоўнымі метадамі, уключаючы адкрыты тэрор (Сташкевіч // Грамадзянская вайна і ваенная інтэрвенцыя 1918-1920. ЭГБ т. 3. с. 98-110) як супраць буржуазіі і памешчыкаў, так і супраць сацы-ялістычных партый.
|