|
Завяршэнне аперацыі “Багратыён”, яе вынікі і значэнне.Date: 2015-10-07; view: 554. У ходзе паспяховага завяршэння аперацыі "Баграціён" савецкія войскі знішчылі і ўзялі ў палон звыш 500 тыс. гітлераўскіх салдат і афіцэраў. Вялікія страты ў баях за вызваленне Беларусі панеслі і савецкія войскі. 3 23 чэрвеня і да канца ліпеня 1944 г. чатыры франты страцілі 440 879 чалавек, у тым ліку забітымі 97 232 салдаты і афіцэры. Фактычна перастала існаваць адна з мацнейшых груповак нямецка-фа-шысцкай арміі - група армій "Цэнтр". Па прызнанні саміх гітлераўцаў разгром іх войск у Беларусі з'явіўся самым цяжкім паражэннем, якое вермахт панёс на Усходнім фронце. Як адзначалася ў "Журнале баявых дзеянняў вярхоўнага галоўнакамандавання нямецкай арміі", разгром групы армій "Цэнтр" у Беларусі ўяўляў сабой "большую катастрофу, чым Сталінград". Беларуская наступальная аперацыя па свайму размаху, колькасці сіл, што ўдзельнічалі ў ёй, з'яўляецца адной з буйнейшых не толькі ў Вялікай Айчыннай вайне, але і ва ўсёй Другой сусветнай вайне. 3 улікам рэзерваў, якія прыбывалі ў ходзе баёў, у ёй удзельнічала больш за 4 млн. Чалавек, каля 62 тыс. гармат, звыш 7100 самалётаў. Летапіс барацьбы за вызваленне Беларусі багаты прыкладамі гераічных подзвігаў савецкіх воінаў. Звыш 1500 воінаў, што ўдзельнічалі ў Беларускай аперацыі, удастоены звання Героя Савецкага Саюза, больш за 402 тыс. узнагароджаны ардэнамі і медалямі, 663 злучэнні і часці атрымалі ганаровыя найменні Мінскіх, Віцебскіх, Бабруйскіх, Магілёўскіх і інш.
|