|
Геапалітычныя змены пасля ІІ Сусветнай вайны. “Халодная вайна” паміж СССР і Захадам. Беларусь на міжнароднай арэне.Date: 2015-10-07; view: 709. Другая сусветная вайна закончылася перамогай краін антыгітлераўскай кааліцыі. Яна прывяла да новай расстаноўкі палітычных сіл у свеце. Фашысцкія рэжымы Германіі, Італіі і Японіі былі разгромлены. Узмацніліся роля і палітычны ўплыў краін антыгітлераўскай кааліцыі — СССР, ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі, якім належаў прыярытэт у рашэнні пытанняў пасляваеннага ўладкавання свету. Асновы пасляваеннага ўрэгулявання былі закладзены ў рашэннях Крым-скай (Ялцінскай) канферэнцыі кіраўнікоў трох саюзных дзяржаў — СССР, ЗША і Вялікабрытаніі, якая адбылася 4—11 лютага 1945 г. Важнае значэнне мела рашэнне аб стварэнні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, якая была прызвана стаць органам забеспячэння міру і міжнароднай бяспекі. Аб асновах гэтай арганізацыі прадстаўнікі СССР, ЗША і Вялікабры-таніі дамовіліся яшчэ на канферэнцыі ў Думбартон-Оксе ў жніўні 1944 г., дзе былі абмеркаваны прынцыпы Устава ААН, але не было ўзгоднена пытанне адносна працэдуры галасавання ў Савеце Бяспекі. Удзельнікі Крымскай кан-ферэнцыі вызначылі, што 25 красавіка 1945 г. у Сан-Францыска (ЗША) бу-дзе склікана канферэнцыя Аб'яднаных Нацый з мэтай канчатковай распра-цоўкі і прыняцця Устава ААН. Ялцінская канферэнцыя адобрыла таксама "Дэкларацыю аб вызвале-най Еўропе", у якой адзначалася гатоўнасць трох вялікіх дзяржаў аказаць дапамогу народам Еўропы ў дэмакратычным рашэнні іх надзённых палі-тычных і эканамічных праблем, у зацвярджэнні суверэнітэту і дэмакратыі ў гэтых краінах. На канферэнцыі былі абмеркаваны пытанні аб будучых граніцах Поль-шчы. У прыватнасці, была дасягнута дамова аб тым, што савецка-польская граніца будзе праходзіць па так званай "лініі Керзана" з адступленнем ад яе ў некаторых раёнах ад 5 да 8 км на карысць Польшчы. У адпаведнасці з рашэннямі Крымскай канферэнцыі ў красавіку—чэрвені 1945 г. у Сан-Францыска прайшла ўстаноўчая канферэнцыя Аб'яд-наных Нацый. У яе рабоце ўзялі ўдзел дэлегацыі 50 краін, у тым ліку ад Бе-ларускай ССР, народ якой унёс вялікі ўклад у разгром фашызму. Ва Уставе ААН, прынятым 26 чэрвеня 1945 г., былі зафіксаваны мэты арганізацыі, галоўнымі з якіх з'яўляліся наступныя: 1) падтрымка міжнароднага міру і бяспекі і з гэтай мэтай прыняцце ка-лектыўных мер для выключэыня пагрозы міру і падаўленне актаў агрэсіі; 2) развіццё дружалюбных адносін паміж нацыямі на аснове павагі прынцыпу раўнапраўя і самавызначэння народаў; 3) ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні міжна-родных праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару; 4) заахвочванне і развіццё павагі да правоў чалавека і асноўных свабод для ўсіх, без адрознення расы, полу, мовы і рэлігіі; 5) быць цэнтрам для ўзгаднення дзеянняў нацый у дасягненні гэтых агульных мэт. Для іх дасягнення члены ААН прынялі абавязацельства дзейнічаць у адпаведнасці з прынцыпамі: суверэннай роўнасці дзяржаў; вырашэння між-народных спрэчак выключна мірнымі сродкамі; неўмяшання ў справы, якія тычацца ўнутранай кампетэнцыі любой дзяржавы; адмаўлення ў міжна-родных адносінах ад пагрозы сілай або яе прымянення супраць тэрыта-рыяльнай недатыкальнасй і палітычнай цэласнасці любой дзяржавы і інш. Галоўнымі органамі ААН сталі Генеральная Асамблея, Савет Бяспекі, Эканамічны і Сацыяльны саветы, Савет па апецы, Міжнародны Суд і Сак-ратарыят. Патсдамская канферэнцыя.Неадкладныя міжнародныя праблемы, што ўзнікалі пасля заканчэння вайны ў Еўропе, сталі прадметам абмеркавання трох саюзных дзяржаў - СССР, ЗША, Вялікабрытаніі — на канферэнцыі ў Патсдаме (17 ліпеня — 2 жніўня 1945 г.). Рашэнні Патсдамскай кан-ферэнцыі з'явіліся развіццём рашэнняў канферэнцыі ў Ялце. Цэнтральнае месца ў рабоце Патсдамскай канферэнцыі заняло пытанне аб мірным урэгуляванні адносін з Германіяй і развіцця яе як міралюбівай дэмакратычнай дзяржавы. Патсдамская канферэнцыя вырашыла і некаторыя тэры-тарыяльныя пытанні. Горад Кёнігсберг (з 1946 г. — Калінінград) і прылеглы да яго раён былі перададзены СССР. Заходняя мяжа Польшчы ўстанаўлівалася па лініі Одэр — Заходняя Нейсе. Частка Усходняй Прусіі, якая не адышла да Савецкага Саюза, а таксама тэрыторыя былога свабоднага горада Данцыга (Гданьска) былі таксама пера-дадзены Польшчы. На Патсдамскай канферэнцыі было прынята рашэнне стварыць паста-янны орган — Савет міністраў замежных спраў (СМЗС) з прадстаўнікоў пяці вялікіх дзяржаў — СССР, ЗША, Вялікабрытаніі, Кітая і Францыі. У задачу Савета ўваходзілі падрыхтоўка і распрацоўка мірных дагавароў з саюзнікамі і сатэлітамі Германіі — Італіяй, Румыніяй, Балгарыяй, Венгрыяй і Фінлян-дыяй. Патсдамекія пагадненні стваралі дастаткова трывалую аснову для сумеснай палітыкі чатырох дзяржаў як у германскім пытанні, так і для супрацоўніцтва гэтых краін у еўрапейскіх справах. На апошнім этапе Другой суеветнай вайны ў верасні 1945 г. арміямі СССР, ЗША і Вялікабрытаніі была разбіта японская армія. 2 верасня 1945 г. Японія капітулявала. Паўднёвы Сахалін і Курыльскія астравы былі вернуты Савецкаму Саюзу. Утварэнне сусветнай сістэмы сацыялізму. Рашэнні Ялцінскай і Пат-сдамскай канферэнцый мелі вялікае станоўчае значэнне для пасляваеннага ўладкавання свету. Яны з'яўляліся адлюстраваннем новай расстаноўкі палі-тычных сіл на сусветнай арэне. У іх таксама знайшлі сваё выяўленне ўзрос-шая роля СССР у міжнародных справах, яго ўплыў на сусветную палітыку. Савецкі Саюз вынес на сабе асноўны цяжар вайны і адыграў рашаючую ролю ў разгроме фашызму. У вялікай ступені выраслі міжнародны аўтары-тэт і ўплыў СССР, без яю ўдзелу з гэтага часу не вырашалася ні адна буйная міжнародная праблема. Сведчаннем яго вялікага аўтарытэту стаў актыўны ўдзел у стварэнні ААН, уваходжанне ў лік пяці пастаянных членаў разам з ЗША, Вялікабрытаніяй, Францыяй і Кітаем у Савет Бяспекі гэтай арганіза-цыі. Колькасць краін, з якімі ён устанавіў дыпламатычныя адносіны пасля вайны, вырасла з 26 да 52. У ходзе Другой сусветнай вайны па меры вызвалення тэрыторыі Еўро-пы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і паспяховых дзеянняў саюзнікаў склаліся спрыяльныя ўмовы для разгортвання антыфашысцкага, нацыяналь-на-вызваленчага руху народаў Еўропы. Народна-дэмакратычная ўлада была ўстаноўлена ў Польшчы, Румыніі, Югаславіі, Балгарыі, Албаніі, Чэхаславакіі, Венгрыі. СССР аказаў падтрымку пракамуністычным сілам і ўжо на этапе народна-дэмакратычных рэвалюцый паставіў пад кантроль іх унутраную і знешнюю палітыку. У гэтых краінах былі праведзены пераўтварэнні, накіраваныя на ўмацаванне і расшырэнне дзяржаўнага сектара эканомікі, нацыяналізаваны важнейшыя галіны прамы-словасці, банкі, ажыццёўлены аграрныя рэформы. Заключаныя ў 1945— 1948 гг. дагаворы аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе СССР з Чэха-славакіяй, Польшчай, Румыніяй, Югаславіяй, Венгрыяй, Албаніяй і Балга-рыяй прадугледжвалі развіццё эканамічных і культурных сувязяў, рашэнне агульных праблем абарончай палітыкі. СССР з другой паловы 40-х гг. аказ-ваў грунтоўную дапамогу гэтым дзяржавам у адваўленні і развіцці эканомікі. У краінах "савецкага блока" паступова складвалася аднатыповая палітычная сістэма, ідэалогія. Iх аб'ядноўвала адзіная мэта — будаўніцтва сацыялізму. Адначасова СССР удалося пашырыць свой палітычны ўплыў ва Усходняй Еўропе. Такім чынам, пасля заканчэння Другой сусветнай вайны краіны-пера-можцы вызначылі новыя межы ў Еўропе, аднак палітычныя межы іх уплыву не засталіся нязменнымі. Канфрантацыя паміж сусветнымі дзяржавамі. Пачатак "халоднай вайны". Ва ўмовах існавання дзвюх палітычных сістэм, цэнтральныя дзяржавы якіх у другой палове 40-х гг. з'яўляліся ўладальнікамі ядзернай зброі, пачаўся працяглы перыяд іх процістаяння – названы “халоднай вайной”. Першым крокам да яго стала антысавецкая прамова былога брытанскага прэм'ера У. Чэрчыля ў амерыканскім горадзе Фултан у 1946 г. Але асноўнай прычынай процістаяння была барацьба СССР і ЗША за геапалітычную перавагу і перш за ўсё за падзел Еўропы. Пачатак амерыканскай палітыкі "халоднай вайны" палажыла "дактрына Трумэна" — знешнепалітычная праграма ўрада ЗША. 12 сакавіка 1947 г. прэзідэнт Г. Трумэн звярнуўся да Кангрэса з просьбай аб выдзяленні дапа-могі ў 400 млн долараў (на 1947/1948 фінансавы год) Грэцыі і Турцыі. Меркавалася паслаць у гэтыя краіны амерыканскія місіі, у тым ліку і ваенны персанал з мэтай абароны краін Усходняга Міжземнамор'я ад камуністычнай бяспекі. Такім чынам, абапіраючыся на гэту дактрыну, ЗША бралі на сябе абавязак умешвацца з дапамогай узброенай сілы ў любы рэгіён, дзе існуе па-гроза камунізму. Дактрына Трумэна з'явілася палітычным касцяком шырокамаштабнай стратэгіі "стрымлівання камунізму", а яе эканамічным стрыжнем стаў "план Маршала". Гэты план быў выкладзены Дзяржаўным сакратаром ЗША Дж. Марша-лам у выступленні ў Гарвардскім універсітэце ў чэрвені 1947 г. Ён прапана-ваў аказаць эканамічную дапамогу еўрапейскім дзяржавам з мэтай аднаўлен-ня разбуранай у выніку Другой сусветнай вайны эканомікі. У ліпені 1947 г. у Парыжы адбылася канферэнцыя "еўрапейскага экана-мічнага супрацоўніцтва" 16 краін, якія далучаных да "плана Маршала" (Вялі-кабрытанія, Францыя, Аўстрыя, Бельгія, Галандыя, Люксембург, Данія, Грэ-цыя, Ірландыя, Ісландыя, Партугалія, Швецыя, Швейцарыя, Турцыя). Кан-ферэнцыя стварыла "Камітэт еўрапейскага эканамічнага супрацоў-ніцтва". З дапамогай "плана Маршала" ЗША імкнуліся змякчыць развіццё пасля-ваеннага эканамічнага крызісу і ўцягнуць заходнееўрапейскія дзяржавы ў сферу свайго палітычнага і эканамічнага ўплыву. СССР адмовіўся ад удзелу ў "плане Маршала" і ў процівагу яму прапанаваў "план Молатава", ажыццяўленне якога прывяло да стварэння Савета Эканамічнай Узаемадапамогі краін “народнай дэмакратыі” ў 1949 г. Праграма дапамогі Еўропе склала суму ў 13,3 млрд дола-раў, з іх 1,5 млрд долараў доўгатэрміновай пазыкі. У красавіку 1948 г. для здзяйснення плана была створана пастаянна дзеючая Арганізацыя па еўрапейскаму экана-мічнаму супрацоўніцтву (пазней яна стала называцца Арганізацыяй экана-мічнага супрацоўніцтва і развіцця — АЭСР). Гэта арганізацыя ажыццяўляла кантроль за размеркаваннем фінансавых сродкаў і ўмовамі іх выкарыстання. АЭСР, як і "план Маршала", у цэлым выконвала задачу "стрымлівання камунізму" на эканамічным узроўні, у той час як утварэнне Паўночна-атлантычнага дагавора (НАТА) бьіло прызвана вырашыць гэту задачу на ваенна-палітычным узроўні. Амерыканская дапамога паступала ў розных формах: у выглядзе бяз-выплатнага дару ў доларах, бязвыплатнага забеспячэння таварамі, але ў асноўным у форме крэдытаў. Агульная сума сродкаў, выдаткаваных у рам-ках "плана Маршала" з красавіка 1948 г. да 30 чэрвеня 1951 г., склала каля 17 млрд долараў. У цэлым прыкладна трэць імпарту ў рамках Праграмы еўрапейскага аднаўлення прыходзілася на сельскагаспадарчую прадукцыю, але вялікую ролю адыгрываў таксама імпарт сродкаў вытворчасці, Пры-кладна адна трэць сродкаў дапамогі па "плану Маршала" была выдат-кава-на на закупкі лішкаў амерыканскай сельскагаспадарчай прадукцыі. Аказанне дапамогі Заходняй Еўропе дазволіла ЗША атрымаць магут-нейшага саюзніка ў "халоднай вайне", умацаваўшы і аднавіўшы яго па свай-му ўзору, што ў рэшце рэшт абумовіла вынік глабальнага супрацьстаяння звышдзяржаў. У сувязі з гэтым асноўнае значэнне дапамогі было не экана-мічным, а палітычным. "План Маршала" меў, безумоўна, і негатыўныя выні-кі, адным з якіх быў раскол Еўропы на два лагеры, а адмова ад удзелу ў ім Савецкага Саюза выяўляла яго антысавецкую накіраванасць. Перавагай Вашынгтона была спроба стварэння цэнтра сілы на Еўрапейскім канты-ненце, дастаткова моцнага для падтрымкі там неабходнай раўнавагі. Супрацьлеглыя інтарэсы вялікіх дзяржаў — былых саюзнікаў у Другой сусветнай вайне — дакладна выявіліся ў іх пазіцыі ў адносінах да Германіі. У снежні 1946 г. у парушэнне прынятых абавязацельстваў на Патсдамскай кан-ферэнцыі ЗША і Вялікабрытанія заключылі пагадненне аб аб'яднанні сваіх зон акупацыі. У выніку была створана "Бізонія". У 1948 г. да іх далучылася французская зона акупацыі — так узнікла "Трызонія". У сярздзіне 1948 г. на гэтай тэрыторыі была праведзена грашовая рэформа, якая была ўключана ў сферу дзеяння "плана Маршала". Акупацыйныя ўлады трох заходніх зон аку-пацыі стварылі так званы Парламенцкі савет, даручыўшы яму распрацоўку Канстытуцыі нямецкай дзяржавы. Асноўны закон уступаў у сілу ў маі 1949 г. У жніўні 1949 г. у Заходняй Германіі былі праведзены першыя парламенцкія выбары, У верасні быў сфармірананьт ўрад на чале з лідэрам Хрысціянска-Дэмакратычнага Саюза К. Адэнауэрам. 7 верасня 1949 г. адбылося абвя-шчэнне Федэратыўнай Рэспублікі Германіі (ФРГ). На тэрыторыі ўсходняй зоны акупацыі, занятай савецкімі войскамі, былі праведзены рэформы, якія абмяжоўвалі прыватную ўласнасць у аграрным сектары эканомікі і ў прамысловасці. У выніку зямельнай рэформы былі кан-фіскаваны ўсе юнкерскія і памешчыцкія гаспадаркі памерам больш за 100 га, зямельныя гаспадаркі, што належалі ваенным злачынцам, прыняты законы аб экспрапрыяцыі ўласнасці нацыстаў, больш за 9 тыс. прамысловых прадпры-емстваў перададзены ў валоданне нямецкіх органаў самакіравання. У маі 1949 г. Нямецкі народны кангрэс прыняў праект канстытуцыі Германскай Дэ-макратычнай Рэспублікі, заснаванай на прынцыпе народаўладдзя. 7 кастрыч-ніка 1949 г, было абвешчана ўтварэнне Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі і ўведзена ў дзеянне Канстытуцыя ГДР. Канфрантацыя паміж двума блокамі буйнейшых дзяржаў свету выяві-лася ў саперніцтве ваенна-палітычных блокаў і саюзаў, створаных хутка пасля Другой сусветнай вайны. У сакавіку 1948 г. Вялікабрытанія, Францыя, Нідэрланды, Бельгія і Люксембург заключылі ў Бруселі дагавор аб эканамічным, сацыяльным і культурным супрацоўніцтве і калектыўнай абароне, вядомай пад назвай За-ходняга Саюза. Ён быў падтрыманы ЗПІА, якія прапанавалі стварыць больш шырокі ваенны саюз з удзелам ЗША і Канады. У красавіку 1949 г. 12 дзяр-жаў (ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Канада, Ісландыя, Нарвегія, Да-нія, Нідэрланды, Бельгія, Люксембург, Партугалія) падпісалі ў Вашынгтоне Паўночна-атлантычны пакт (НАТА). Грэцыя і Турцыя ўступілі ў аргані-зацыю ў 1952 г., ФРГ — у 1955 г. Іспанія — у 1982 г. У перыяд свайго ўтва-рэння НАТА ўяўляў сабой ідэалагічны і ваенна-палітычны альянс групы дзяржаў з аднолькавымі палітычнымі і эканамічнымі сістэмамі. Утварэнне НАТА было прадыктанана імкненнем заходніх дзяржаў стрымаць узмацненне ўплыву і магутнасці СССР у Еўропе і ў свеце. Удзельнікі дагавора бралі па сябе абавязацельства павялічыць вытвор-часць узбраенняў і аказваць адзін аднаму дапамогу, у тым ліку ваенную. Га-лоўная роля ў НАТА адводзілася ваенна-стратэгічным сілам ЗША, якія аба-вязаліся абараняць саюзнікаў у выпадку нападзення трэцяга боку. Амеры-канскія ўзброеныя сілы маглі быць размешчаны ў любой краіне— удзельніцы НАТА. ЗША пачалі ствараць у гэтых краіыах свае ваенныя базы. Пасляваенны раскол свету закрануў і Азію. Пазіцыі СССР умацоўваліся ў гэтым рэгіёне пасля ўстанаўлення камуністычных рэжымаў у Паўночнай Карэі (1948), у Кітаі (1949), у Паўночным В'етнаме (1954). З мэтай пашырэння ўплыў у азіяцка-ціхаакіянскім рэгіёне пад эгідай ЗША ў супрацьвагу СССР быў створаны ваенна-палітычны блок АНЗЮЗ (Аўстралія, Новая Зеландыя, ЗША), у 1954 г. — СЕАТА (ЗША, Вяліка-брытанія, Францыя, Аўстралія, Новая Зеландыя, Тайланд, Філіпіны, Пакі-стан), у 1955 г. — СЕНТА (ЗША, Вялікабрытанія, Турцыя, Ірак, Іран, Пакі-стан. У 1955 г. пасля ўступлення ФРГ у НАТА шэраг краін савецкага блока дзяржаў утварылі Арганізацыю Варшаўскага Дагавора, падпісаўшы шмат-баковы дагавор аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе. У арганіза-цыю ўвайшлі ўсе краіны Усходняй Еўропы, за выключэннем Югаславіі. Краіны — удзельніцы Варшаўскага дагавора абавязаліся ў выпадку напа-дзення на адну з іх неадкладна прыйсці на дапамогу "ўсімі сродкамі", уключаючы ўзброеныя сілы. У адпаведнасці з дагаворам былі створаны Палі-тычны кансультацыйны камітэт для фарміранання агульнай абароннай і знешняй палітыкі, а таксама Аб'яднанае камандаванне ўзброенымі сіламі дзяржаў Варшаўскага дагавора. Такім чынам, пасля Другой сусветнай вайны аформілася новая рас-станоўка сіл на сусветнай арэне. Узніклі два супрацьлеглыя блокі дзяржаў, заснаваных на розных эканамічных, палітычных і ідэалагічных сістэмах. У цэнтры аднаго з іх былі ЗША, у цэнтры другога — СССР. Абедзве дзяржавы валодалі ядзернай зброяй. Пачатак "халоднай вайны" характарызаваў працяглы перыяд супрацьстаяння сусветных звыш-дзяржаў. Змены ў геапалітычнай сітуацыі ў свеце ў1960—1980-гг. Тэндэнцыі сусветнага развіцця.Галоўнымі палітычнымі і эканаміч-нымі фактарамі, якія аказвалі ўплыў на сусветнае развіццё ў 60—80-я гг. XX ст., былі: 1) фарміраванне сусветнай сістэмы сацыялізму і эканамічнае спабор-ніцтва дзвюх суеветных сістэм; 2) крушэнне каланіяльнай сістэмы, утварэнне новых незалежных дзяржаў у Азіі, Афрыцы, Лацінскай Амерыцы і барацьба за новы эканамічны парадак; 3) развіццё інтэграцыйных працэсаў пад уздзеяннем аб'ектыўнай тэндэн-цыі інтэрнацыяналізацыі сусветнай гаспадаркі, стрыжнем якіх стала заходне-еўрапейская інтэграцыя. У гэтыя гады ў развіцці міжнародных адносін намеціліся новыя тэндэн-цыі. Першай тэндэнцыяй было некаторае паслабленне канфрантацыі паміж дзвюма сусветнымі звышдзяржавамі. Штуршком да гэтага паслужыў Ка-рыбскі крызіс 1962 г., які ледзь не паставіў свет на мяжу новай сусветнай вайны. Крызіс заставіў кіраўніцтва ЗША і СССР зразумець небяспеку право-дзімага імі курсу ва ўмовах ядзернага супрацьстаяння. У 1963 г. у Маскве быў падпісаны дагавор аб забароне выпрабавання ядзернай зброі ў трох ася-роддзях: у атмасферы, космасе і пад вадой, а ў 1968 г. — дагавор аб не-распаўсюджванні ядзернай зброі. 1970-я гады вядомыя ў развіцці міжнародных адносін як перыяд раз-радкі міжнароднай напружанасці. Галоўнымі фактарамі пацяплення адно-сін паміж двума супрацьлегльімі лагерамі былі: устанаўленне ваенна-стратэ-гічнага парытэту паміж СССР і ЗША, выкарыстанне ўзаемавыгадных магчы-масцей супрацоўніцтва для пад'ёму дабрабыту сваіх народаў. У гады разрадкі адбылася нармалізацыя адносін ФРГ з Польшчай, Чэхаславакіяй, ГДР, што дазволіла правесці ў 1975 г. у Хельсінкі Нараду па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, выніковыя дакументы якога замацавалі пасляваенныя межы ў Еў-ропе. На нарадзе былі зацверджаны на меры краін капіталістычнага і сацыя-лістычнага лагераў развіваць узаемавыгаднае супрадоўніцтва ў галіне зкано-мікі, навукі і тэхнікі, абароны навакольнага асяроддзя, а таксама ў гуманітар-ных і іншых галінах дзейнасці. Важнае значэнне для зніжэння наеннага супрацьстаяння ў свеце мела заключэнне ў 1972 і 1979 гг. савецка-амерыканскіх пагадненняў аб абмежаванні стратэгічыых наступальных узбраенняў. Палітычнае ўрэгуляванне дазволіла пашырыць маштабы эканамічнага супрацоўніцтва ў Еўропе. Буйнейшым эканамічным партнёрам СССР і са-цыялістычных краін становіцца ФРГ. У 70-я гг. былі заключаыы тры буй-ных пагадненні на пастаўку ў ФРГ савецкага прыроднага газа і на пастаўкі ў СССР заходнегерманскіх труб вялікага дыяметра, машын і абсталявання для будаўніцтва магістральных газаправодаў. У 1970—1980 гг. тавараабарот ФРГ з сацыялістычнымі краінамі ўзрос у тры разы. Другой тэндэнцыяй стала паслабленне жорсткай біпалярнасці свету. Вялікі ўплыў на геапалітычнае развіццё ў свеце пачынаюць аказваць дзяр-жавы, якія вызваліліся ад каланіяльнай залежнасці. Перамога над Германіяй і Японіяй у Другой сусветнай вайне стварыла спрыялыіыя ўмовы для перамогі народна-дэмакратычных рэвалюцый у Паў-ночным В'етнаме, Паўночнай Карэі, Кітаі. Распалася Брытанская імперыя ў Паўднёвай Азіі. Народы Індыі, Шры Ланкі, Пакістана, Бірмы, Малайзіі вы-зваліліся ад брытанскага каланіялізму. Незалежнасці дабіліся Інданезія, Філі-піны, Сірыя, Ліван, Егіпет, Ірак і іншыя арабскія краіны. Пасля Азіі стала на шлях незалежнага развіцця Афрыка, прычым толькі за 1960 г. ("год Афрыкі") дабіліся палітычнай самастойнасці 17 дзяржаў —- былых калоній Англіі, Францыі, Італіі, Бельгіі. У снежні 1960 г. ААН прыня-ла Дэкларацыю аб наданні незалежнасці ўсім каланіяльным народам. На месцы каланіяльнага свету ўзнік вялікі "трэці свет", які ахапіў мноства новых і старых суверэнных дзяржаў Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, Акеаніі. У 1961 г. узнік рух Недалучэння, які аб'ядноўваў вялікую групу дзяржаў Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, што паклалі ў аснову сваёй знешняй палі-тыкі адмову ў ваенных блоках і адмову ад прадастаўлення сваёй тэрыторыі пад замежныя ваенныя базы. Болыную частку з іх склалі дзяржавы, якія скінулі каланіяльны прыгнёт і на тэрыторыі якіх пражывала ў 60-я гг. каля 1/3 насельніцтва свету. Гэтыя краіны ўнеслі станоўчы ўклад у рашэнне важных міжнародных пытанняў у рамках ААН, выступаючы за ўсеагульнае і поўнае раззбраенне, ліквідацыю эканамічнай залежнасці, развіццё ўзаема-выгаднага супрацоўніцтва. Дазвол дзяржаўнай незалежнасці не азначаў набыцця эканамічнай не-залежнасці. Структура эканомікі большасці краін, арыентаваная на экспарт сыравіны і прадуктаў і імпарт гатовай прадукцыі, засталася ранейшай. У апошнім пашырыўся артыкул дарагога ўзбраення. Паўсюдна ствараліся ўз-броеныя сілы — у значнай ступені гэта тлумачылася неабходнасцю сама-стойна (без метраполій) вырашаць мясцовыя падчас вельмі заблытаныя пра-блемы старой міжпляменнай варожасці. Залежнасць ад знешняга гандлю абумовіла захаванне ўлады ў адсталых краінах у руках кампрадораў — пра-даўцоў і перапрадаўцоў імпартных тавараў — з бясконцай чарадой дзяржаў-ных пераваротаў, якія змянялі каля руля розныя ваенна-кампрадорскія гру-пы. У выніку "трэці свет" падзяліўся на краіны каыіталістычнай і краіны сацыялістычнай арыентацыі — у залежнасці ад таго, адкуль яны атрымлі-валі ўзбраенне, фінансавую дапамогу. У 70—80-я гг. у шэрагу дзяржаў "трэцяга свету" пачала набіраць моц гаспадарчая лібералізацыя заходняга тыпу. Эканамічныя рэформы, заахвочванне прыватнага сектара і развіццё канкурэнцыі дазволілі перайсці да стварэння сучаснай зканомікі ў Сінгапу-ры, Паўднёвай Карэі, Малайзіі, хуткімі тэмпамі развівалася эканоміка Мексікі, Венесуэлы, Чылі, Тайланда і інш. Асобы шлях развіцця пад уплывам ідэй ісламу выбралі мусульманскія краіны. Найбольш буйнымі з іх па колькасці жыхароў з'яўляюцца Інданезія (164 млн), Пакістан (115 млн), Бангладэш (91 млн), Іран (59 млн), Турцыя (58 млн), Егіпет (50 млн), Марока, Алжыр (па 26 млн), Ірак (18 млн). Пасля Другой сусветнай вайны пануючай ідэалогіяй у свеце ісламу стаў нацыя-налізм, пад сцягамі якога амаль усе краіны ісламу атрымалі незалежнасць. Але палітычная незалежнасць не прывяла да эканамічнай самастойнасці, захавалася значная залежнасць мусульманскіх дзяржаў ад вядучых дзяржаў Захаду. Да сярэдзіны 1970-х гг. у ісламе дамінавалі рэфармісцкія, мадэрнісцкія плыні. Яны ўяўлялі сабой злучэнне дэмакратычных ідэй і сацыялізму з ісла-мам. Ісламскія сацыялісты, напрыклад, адстойвалі тэзіс, што іслам — сацыя-лістычная па сваёй сутнасці рэлігія, а прытрымліванне ўстановак Карана абазначае ўстанаўленне грамадства сацыяльнай справядлівасці і дэмакратыі. "Інданезійскі нацыяналізм", "ісламскі сацыялізм", "арабскі нацыяналізм" і "арабскі сацыялізм", "турэцкі нацыяналізм", "алжырскі сацыялізм" і іншыя тэорыі былі афіцыйнай ідэалогіяй у шматлікіх мусульманскіх краінах. Пасля араба-ізраільскіх войнаў 1967 і 1973 гг., у якіх арабы пацярпелі па-ражэнні, а таксама збліжэння Егіпта з ЗША ў ісламе ўзмацнілася фундамен-талісцкая плынь. Перамога ісламскай рэвалюцыі ў Іране ў 1978—1979 гг. вы-клікала ісламскі бум у свеце, хвалю ісламскага фундаменталізму. Асноўнымі прадстаўнікамі яго стала арганізацыя "Браты мусульмане" і шыіцкае духавенства ў Іране на чале з Хамейні. "Фундаменталісты" сталі адстойваць ідэі асобага "ісламскага шляху раз-віцця", адрознага ад краін Захаду і СССР, патрабаваць стварэння "ісламскай дзяржавы", заснаванай на працоўнай уласнасці, забароне ліхвярства і спеку-ляцыі, салідарнасці і брацтве, пад лозунгам "Ад кожнага — па магчымасцях, кожнаму па благачыннасці". Аднак палітычная незалежнасць не прывяла да гаспадарчай самастой-насці мусульманскіх дзяржаў, а ўзровень жыцця насельніцтва не палепшыў-ся, у выніку ў мусульманскім грамадстве замацаваліся негатыўныя адносіны да Захаду. Фундаменталізм знайшоў апору ў асяроддзі ніжэйшых слаёў на-сельніцтва, для якіх характэрны адчай і схільнасць да крайніх метадаў сацыяльнага пратэсту. Небяспека распаўсюджвання ісламскага фундаменталізму ў свеце, яшчэ не ўсвядомленая да канца ў перыяд 1960— 1970-х гг., з'яўляецца ў экстрэ-місцкай накіраванасці ідэалогіі і дзейнасці арганізацый мусульман, якія зак-лікаюць да свяшчэннай вайны — "джыхаду" супраць "няверных". Па сваёй сутнасці гэта абвяшчэнне вайны бедных краін "трэцяга свету" багатым індустрыяльна развітым краінам, абумоўленае вялікім разрывам ва ўзроўнях іх эканамічнага развіцця. Такая вайна ва ўмовах уладання ядзернай зброяй тоіць у сабе небяспеку сусветнага канфлікту. Такім чынам, у 60—70-я гг. XX ст. на арэну сусветнай палітыкі выходзяць краіны "трэцяга свету", якія аказваюць істотны ўплыў на геапалітычную сітуацыю.
Трэцяй тэндэнцыяй сусветнага развіцця ў 60—80-я гг, XX ст. у свеце з'явілася ўзмацненне інтэграцыйных працэсаў, прыкладам чаго стала заходнееўрапейская інтэграцыя. Ідэя агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва набыла шмат прыхільнікаў пасля Другой сусветнай вайны. Яны зыходзілі з таго, што пасля двух раз-буральных сусветных канфліктаў толькі агульнымі намаганнямі можна зноў паставіць Еўропу на ногі. Рух наперад да інтэграцыі быў прадыктаваны ча-тырма асноўнымі матывамі. Па-першае, з-за разладаў і войнаў Еўропа стала губляць сваё традыцый-нае месца ў цэнтры сусветнай арэны. Яно аказалася занятым новымі звыш-дзяржавамі — СССР і ЗША. 1991 г. — ФРГ, у 1995г. — Аўстрыя, Швецыя і Фінляндыя. Нягледзячы на тое што развіццё заходнееўрапейскага інтэграцыйнага працэсу з канца 50-х гг. працякала нераўнамерна і часам супярэчліва, мэты, пастаўленыя пры ўтварэнні ЕЭС, рэалізоўваліся дастаткова паспяхова. На першым этапе развіцця эканамічнай інтэграцыі (канец 50-х — сярэдзіна 70-х гг.): былі ліквідаваны гандлёвыя абмежаванні ва ўзаемным гандлі краін-удзельніц; створаны мытны саюз; дасягнута свабода перамяшчэння капіталу, аказання паслуг; забяспечаны свабодная міграцыя рабочай сілы і выбар месца жыхарства; стаў фарміравацца адзіны аграрны рынак і рынак працы. Ствараецца комплексная кіраўніцкая структура ЕЭС: Савет Міністраў ЕЭС, Камісія еўрапейскіх таварыстваў, Еўрапейскі Савет, Еўрапейскі суд, Еўрапейскі парламент. Поспехі ў галіне эканамічнай інтэграцыі прывялі да аднаўлення ў па-чатку 60-х гг. ідэй палітычнай інтэграцыі, у 1961 —1962 гг. распрацоўваліся праекты палітычнай хартыі для стварэння "Саюза народаў". Хоць рознага-лоссі паміж краінамі-ўдзельніцамі адносна прыроды і формы палітычнага са-юза не дазволілі рэалізаваць гэту ідэю, у 1970 г. створана Еўрапейскае палі-тычнае супрацоўніцтва (ЕПС) як інструмент каардынацыі знешняй палітыкі. На другім этапе (сярэдзіна 70-х — сярэдзіна 80-х гг.) заходне-еўра-пейскай інтэграцыі ўдалося прыняць праграму еўрапейскага валютнага су-працоўніцтва (у 1979 г. ствараецца Еўрапейская валютная сістэма - ЕВС), стварыць механізм знешнепалітычных кансультацый. На Міланскай сустрэчы кіраўнікоў Супольнасці летам 1985 г. быў вы-значаны шлях да Еўрапейскага Саюза праз стварэнне эканамічнай прасторы без унутраных межаў, уключэнне ў сферу яго дзейнасці пытанняў бяспекі і абароны, удасканаленне механізму прыняцця рашэнняў праз расшырэнне паўнамоцтваў Еўрапейскага парламента. Важным крокам на гэтым шляху было прыняцце Адзінага Еўрапейскага акта (АЕА), які ўступіў у сілу ў 1987 г. У ім былі дэталёва вызначаны ІІрававыя рамкі складвання адзінага рынку, супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы, у галіне абароны на-вакольнага асяроддзя і стварэнне з гэтай мэтай адзінай эканамічнай і прававой базы. Вехай у гісторыі наглыблення еўрапейскай інтэграцыі стала падпісанне ў Маастрыхце ў лютым 1992 г. 12 краінамі Дагавора аб Еўрапейскім Саюзе, які прадугледжваў яго трансфармацыю ў эканамічны, палітычны і валютны саюз. Значэнне гэтага дагавора параўнальна з Парыжскім і Рымскім дагаво-рамі — новая, трэцяя ступень заходнееўрапейскай інтэграцыі. Маастрыхцкі дагавор сведчыў аб заканчэнні 35-гадовага перыяду ў гіс-торыі ЕС, паколькі супольнасць будуецца фактычна на прынцыпах федэра-лізму, што дапускае пераход да правядзення адзінай знешняй палітыкі, су-месныя дзеянні ў абарончых пытаннях, адзінай еўрапейскай прасторы, адзі-най валюты, больш шырокіх паўнамоцтваў для Еўрапейскага парламента. Ядром ЕС па-ранейшаму застаецца Еўрапейская эканамічная суполь-насць, якая ўключае эканамічны і валютны саюз. Другая апора — агульная знешняя палітыка і палітыка бяспекі. Яна засноўваецца на наступных прынцыпах: абарона агульных каштоўнасцей, асноўных інтарэсаў і незалежнасці Еўрапейскага Саюза; умацаванне бяспекі Саюза і яго дзяржаў-членаў; захаванне міру і ўмацаванне міжнароднай бяспекі ў адпаведнасці з прынцыпамі Устава ААН, Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, прапанаваным у Хельсінкскім заключным акце 1975 г.; садзейнічанне міжнароднаму супрацоўніцтву; умацаванне і развіццё дэ-макратыі і правазаконнасці, забеспячэнне захавання правоў чалавека і асноўных свабод грамадзян. Трэцяй апорай палітычнага саюза стала супрацоўніцтва ў галіне права-суддзя і ўнутраных спраў. Яно ўключае барацьбу з гандлем наркотыкамі і іншымі аспектамі міжнароднай злачыннасці, рашэнне праблемы іміграцыі і атрымання палітычнага прытулку і г.д. Такім чынам, у другой палове 40-х — 80-я гг. XX ст. склалася і разві-валася новая сістэма міжнародных адносін, заснаваная на біпалярнасці свету, У цзнтры яе знаходзіліся вялікія дзяржавы — СССР і ЗША, краіны - ўладальніцы ядзернай зброі, маючыя розныя эканамічныя і палітычныя сіс-тэмы, са сваімі саюзнікамі і сатэлітамі. На арэну сусветнай палітыкі пасту-пова выходзяць краіны "трэцяга свету", якія пачынаюць аказваць уплыў на геапалітычную сітуацыю ў свеце.
61. Аднаўленне народнай гападаркі Беларусі і яе далейшае развіццё ў 1944-пачатку 1960-х гг. 1. Аднаўленне разбуранай гаспадаркі рэспублікі Як вядома II сусветная вайна прынесла вялікія матэрыяльныя і людскія страты. На франтах, пад бомбамі, у палоне і г. д. загінула шмат грамадзян многіх іншых краін, усяго больш за 50 млн чал. 3 народаў СССР большасць ахвяр прыпадае на рускіх, украінцаў, яўрэяў і беларусаў. Што датычыць грамадзян нашай рэспублікі, то да апошняга часу дакладна невядома, колькі іх загінула ў вайне. Прынята лічыць, што ад чвэрці да трэці 10 мільённага на-сельніцтва даваеннай БССР. У іх ліку загінуўшыя ў баях, расстраляныя ў час карных экспедыцый, замучаныя ў концлагерах. Вядома, што каля 380 тыс нашых землякоў, у асноўным,моладзь, было вывезена ў Германію, адкуль вярнуліся далёка не ўсе. Акупанты разбурылі і спалілі 209 з 270 гарадоў і пасёлкаў БССР, 9200 сёл і вёсак. 627 вёсак было знішчана разаы з жыхарамі (Хатынь, Дальва). Каля 3 млн жыхароў засталіся без жытла. Было разбурана больш як 10 000 фабрык і заводаў, 96% энергетычных магутнасцяў, у выніку зніклі цэлыя прамысловыя галіны. Ушчэнт былі разрабаваны калгасы, саўгасы, МТС. 3-за недахопу рабочых рук і інвентару пасяўныя плошчы скараціліся амаль напалову. Пагалоўе коней скарацілася на 61 %, буйнарагатай жывёлы - на 69, коз і авечак - на 78, свіней - на 89 %. Было разбурана шмат медыцынскіх і культурных устаноў. У грашовым вы-мярэнні БССР страціла больш паловы сваіх нацыянальных багаццяў. Аднаўленне народнай гаспадаркі пачыналася адразу ж пасля выгнання ворага. Так, ужо ў жніўні 1943 г. выйшла пастанова ЦК УКП(б) і Савецкагаўрада "Аб неадкладных захадах па аднаўленні народнай гаспадаркі ў раёнах, вызваленых ад нямецкай акупацыі". Яшчэ ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны савецкі ўрад і ЦК ВКП(б) рас-працавалі першачарговыя мерапрыемства па аднаўленні народнай гаспадаркі і культуры ў вызваленных раёнах. ЦК КП(б) Беларусі распрацаваў канкрэтныя мерапрыемствы па аказанні неадкладнай дапамогі насельніцтву вызваленых раё-наў, наладжванні аднаўленчых работ, аказанні дапамогі Чырвонай Арміі. Праграму аднаўленчых работ зацвердзіла УІ сесія Вярхоўнага Савета БССР, якая адбылася 21-24 сакавіка 1944 г. у Гомелі. За тры гады акупацыі нямецка-фашысцкія захопнікі нанеслі вялізныя страты народнай гаспадарцы Беларусі. Яны разбурылі 209 гарадоў і раёных цэнтраў рэспублікі, сцёрлі з твару зямлі 9200 вёсак, 637 вёсак былі знішчаны разам з людзьмі, разбурылі 10338 прамысловых аб'ектаў. Да моманту вызва-лення ацалелі толькі 15 працэнтаў даваенных фабрык і заводаў. Вялізны ўрон панесла беларуская культура. Акупанты разбурылі 7 тыс. школ, разрабавалі 5 144 установы , у тым ліку інстытуты, навукова-даследчыя цэнтры, Акадэмію навук, музеі, тэатры, клубы, Дварцы культуры, звыш 4738 бальніц, амбулаторый. Вялікія цяжкасці перанёс беларускі народ у першыя месяцы жыцця на вызваленнай ад нямецка-фашысцкай акупацыі зямлі. Распачаўшы першыя першыя аднаўленчыя работы жыхары рэспублікі падпарадкавалі іх галоўнай задачы - дапамагчы Чырвонай Арміі ў яе рашаючых баях за поўнае выгнанне фашысцкіх акупантаў з тэрыторыі Беларусі. Беларусь пачала адраджацца з руін і попелу, калі на франтах Вялікай Ай-чыннай вайны яшчэ ішлі ўпартыя баі. Практычна адраджэнне яе народнай гаспадаркі пачалося з нулявой адзнакі. Намаганні працоўных былі накі-раваны галоўным чынам на тое, каб хутчэй увесі ў строй прадпрыемства пра-мысловасці, транспарту, сельскай гаспадаркі, якія забяспечвалі неабход-най прадукцыяй фронт і пацярпеўшага насельніцтва. "Усё для фронта, усё для перамогі!" - гэты прынцып стаў важнейшым для працоўных Беларусі, вызваленых ад фашысцкага прыгнёту. У паўразбураных майстэрнях на ўскраіне Мінска ў найкарацейшы тэр-мін было створана прадпрыемства па зборцы аўтамабіляў. Да канца вайны Чырвоная Армія атрымала ад мінчан 8 тыс. грузавікоў. Раней ўстаноўленага тэрміну, у канцы 1944 г., пачаў выпуск прадукцыі для фронта калектыў авіяпрадпрыемства. Да сакавіка 1945 г. ён сабраў 240 і адрамантаваў 237 баявых самалётаў. У сціслыя тэрміны былі адноўлены Мінскі вагонарамонты завод, Ві-цебскія станкабудаўнічыя заводы імя Кірава і імя Камінтэрна, фабрыка "Сцяг індустрыялізацыі", "Гомсельмаш",Гомельскі паравозарамонты завод і іншыя прамысловыя аб'екты рэспублікі. У 1944 г. далі прадукцыі 179 тэкстыльных, 263 швейных і 487 гарбарных прадпрыемстваў. Да канца года дзейнічалі 15 заводаў рэспубліканскага падпарадкавання і 188 раёных пра-мысловых прадпрыемстваў. Адной з неадкладных задач было аднаўленне транспарту, асабліва чыгунач-нага, ад якога залежыла забяспячэнне фронту. Першы цягнік у вызвалены Мінск прыбыў 10 ліпеня, на сёмы дзень пасля вызвалення, у Маладзечна - 11 ліпеня, у Ліду - 19 ліпеня, і г.д. У самы заходні горад рэспублікі - Брэст цягнікі прыбылі на трэці дзень пасля яго вызвалення. Пераадольваючы цяжкасці, працоўныя Беларусі ўзяліся за адраджэнне на-роднай гаспадаркі. Вясной 1944 г. пачалося аднаўленне больш як 100 прамысло-вых прадпрыемстваў. На іх было занято больш за 40 тыс. рабочых. Аднаўленыя прадпрыемствы дапамагалі Чырвонай Арміі ў рамонце зброі, ваеннай тэхнікі, перапрацоўцы харчовых прадуктаў. Самыя неабходныя тавары пачало атрым-ліваць насельніцтва. Асаблівая ўвага ўдзялялася аднаўленню чыгуначнага транспарту. У лютым 1944 г. на аднаўленні Беларускай чыгункі працавала больш за 5 тыс. чалавек. Да чырвеня 1944 г. яна ў асноўным была адноўлена. Адной з першачарговых народнагаспадарчых задач з'яўлялася аднаў-ленне сельскай гаспадаркі. Дапамогу сельскаму насельніцтву рэспублікі аказалі ваенныя саветы франтоў. Яны накіроўвалі на вёску трактары, гаручае, спецыялістаў па рамонту сельскагаспадарчага інвентару, дапамагалі ў медыцынскім абслугоўванні насельніцтва, у барацьбе з хваробамі жывёлы. Фактычна на дапамогу беларускім сялянам прыйшла ўся краіна. На працягу некалькіх месяцаў пасля выгнання фашысцкіх акупантаў былі адноўлены амаль усе калгасы і саўгасы рэспублікі. Вясной 1944 г. паўсюдна разгарнуліся работы па аднаўленні і будаўніц-тву жылля. На 1 чэрвеня 1944 г. было адноўлена і пабудавана 8429 жылых дамоў. У вызваленых раёнах аднаўляліся бальніцы, сельскія ўрачэбныя уча-сткі, фельшарска-акушэрскія пункты, аптэкі і іншыя медыка-санітарныя ўста-новы. Клопаты праяўляліся па ўладкавангні дзяцей, якія засталіся без бацькоў. У чэрвені 1944 г. ужо працавала 37 дзіцячых дамоў, у якіх выхоўвалася больш за 3700 дзяцей. Аднаўляліся школы. У чэрвені 1944 г. у вызваленчых раёнах працавалі 1458 школ, вучобай было ахоплена каля 150 тыс. дзяцей. Для падрыхтоўкі педага-гічных кадраў пачалі работу настаўніцкі інстытут у Мозыры, педвучы-лішчы ў Гомелі, Мозыры, Рэчыцы, Крычаве, Клімавічах. 1 кастрычніка 1943 г. на станцыі Сходня пад Масквой аднавіў работу Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Да чэрвеня 1944 г. былі адноўлены 24 дамы культуры, 503 хаты-чытальні, 44 гарадскія і раённыя бібліятэкі і абласная бібліятэка ў Гомелі. У лістападзе 1943 г. аднавіла работу кінасетка рэспублікі. У вызваленых раёнах працавала 54 кінаўстаноўкі, 9 кінатэатраў, звыш 5 тыс. радыёкропак. У Беларусі паўсюды аднаўлялі работу школы. У 1944/45 навучальным годзе ўжо дзейнічалі больш за 10 тыс. агульнаадукацыйных школ, у якіх навучалася 1260 тыс. дзяцей. Самому беларускаму народу было б не пад сілу ў кароткія тэрміны адна-віць разбураную гаспадаркі. На дапамогу прыйшла ўся краіна. На працягу 1944 г. ў Беларусь прыбыло 487 вагонаў розных грузаў з Сібіры, Урала, Горкаўскай і Яраслаўскай абласцей, 137 вагонаў з будаўнічымі матэрыяламі, сталлю з Удмурдскай АССР. Толькі з сакавіка 1944 г. па студзень 1945 г. з розных раёнаў краіны ў Беларусь паступіла звыш 10 тыс. грузаў на суму 8200 тыс. рублёў.
Натуральна, што асноўныя фінансавыя і матэрыяльныя рэсурсы на аднаў-ленне эканомікі БССР ішлі з саюзнага бюджэту. Варта прыгадаць таксама, што з цэнтральных раёнаў РСФСР, якія не пацярпелі ад вайны, паступала дапамога, якую зараз прынята называць гуманітарнай. Гэта была сапраўды братняя дапамога ў выглядзе прадуктаў, адзення, школьных прыналежнасцяў для дзяцей і г. д. Дапамога па лініі ААН- Адм дапамогі і аднаўлення гаспадаркі (ЮННРА) УССР перапала 189 млн дол, БССР 61. Размеркаванне гуманітарнай дапамогі не заўсёды справядлівая, больш перападала наменклатуры. Таксама па рэпарацыях 1945 г. паступала сукно, бялізна, мыла. Магутнасці савецкай прамысловасці яшчэ не хапала, каб задаволіць пагрэбы ўсіх. Па ўказанні Савецкага ўрада ў 1944-1945 гг. асобныя расійскія рэгіёны ўзялі шэфства над беларускімі абласцямі. На Беларусь было адпраўлена 10 тыс аўтамашын, 15 тыс сельскагаспадарчых машын, 500 вагонаў розных грузаў, абсталяванне для рамонтных прадпрыемстваў. У першыю чаргу будаваліся і аднаўляліся прадпрыемствы, прадукцыя якіх ішла на патрэбы фронта. У іх ліку – авія- і аўтарамонтны заводы ў Мінску, гомельскі механічны, кры-чаўскі цэментны. Аднаўлялася чыгуначныя дэпо і вагона-рамонтныя заводы. 3 дапамогай шэфаў пабудавана 36 прамкамбінатаў. У аднаўленні прадпры-емстваў бралі ўдзел былыя партызаны Вясной 1945 г., нягледзячы на цяжкасці, пачалася пасяўная кампанія. Звыш 700 тыс пудоў насення калгаснікам давялося дастаўляць са станцый літаральна на сабе. Каля 160 тыс. га было ўскапана ўручную, без цяглавай сілы. Пасля Перамогі над фашызмам уздым разбуранай эканомікі стаў больш імклівым. Павялічыўся прыток транспартных сродкаў, а пасля дэмабілі-зацыі вайскоўцаў і рабочых рук. У кошт рэпарацыйсталі паступаць станкі і іншае абсталяванне з Германіі. Дарэчы, да пачатку 50-х гг. да аднаўлення разбура-най гаспадаркі актыўна прыцяг-валіся нямецкія ваенна-палонныя. На 1 жніўня 1945 год у лагерах ваеннапалонных і інт-ных = 98 237 чал. У студзені 1949 - 21 007. Актыўна скарыстоўваліся на аднаўленчых работах. На буд МАЗ і МТЗ 7500, імя Кірава- 1200, на аднаў АН БССР - 800, оперы і ба-лета –1500. Да 1951 г адпраўлены на радзіму. (Але пасля іх ад'езду ў тэатры аж да гэтага часу нехта іграе па начах “Майн лібер Аўгусцін”, але на гэта ніхто не звяртае ўвагі, бо ведаюць, што гэта беспрытульны трубач). Да канца 1945 г. была адбудавана вялікая колькасць прамысловых аб'ек-таў: Гомсельмаш, гомельскі і мінскі станкабудаўтчыя заводы, мінскі радыё-завод і скурзавод "Бальшавік", бабруйскі лесакамбінат, ваўкавыскі цэментны, барысаўскі шклозавод, добрушскі “Герой працы". Да канца 45 г. было адноўлена 9746 калгасаў з 10165, 90 з 92 саўгасаў. У сельскую гаспадарку стала паступаць больш тракгароў і грузавікоў. У кошт рэпарацый сталі прысылацца тысячы галоў буйнарагатай жывёлы і ко-ней. Але ўсё ж даваенны ўзровень пасяўных плошчаў быў дасягнуты толькі ў 1954 г., пагалоўе буйнарагатай жывёлы - у 1955, а свіней - у 1957. Варта падкрэсліць, што менавіта ў пасляваенныя гады пачалася масавая калектывізацыя сялянскіх гаспадарак у заходніх абласцях БССР. Так, на 1 студзеня 1951 г. у 6054 калгасы было аб'яднана 83, 7% гаспадарак, якім належала 85% пасяўных плошчаў. Натуральна, што гэта была прымусовая кампанія, якая суправаджалася гвалттам, рэпрэсіямі і высылкай многіх сялянскіх сем'яў у Сібір і паўночныя раёны РСФСР. Разам з адраджэннем эканомікі ішло аднаўленне і нарошчванне моцы ка-мандна-адміністрацыйнай сістэмы, у тым ліку планавай гаспадаркі. У верасні 1946 г. быў зацверджаны IV пяцігадовы план на 1946-1950 гг. Яго ажыццяўленне адбывалася ў надзвычай цяжкіх умовах, асабліва ў га-радах, якія амаль усе ляжалі ў руінах. У той час, ж заходнееўрапейскія кра-іны, у тым ліку - Германія, атрымала буйныя інвестыцыі ад ЗША, савецкім людзям даводзілася спадзявацца толькі на свае сілы. Натуральна, што арганізуючую і кіруючую ролю адыгрывала КПБ на чале са Сталіным (з 1952 – КПСС). Разам з тым, нельга не ўлічваць працоўнага энтузіязму насельніцтва, якое пасля перамогі над фашызмам звязвала свае лепшыя спадзяванні з мірнай стваральнай працай і часам нават ахвяравала сваім здароўем і дабрабытам для ажыццяўлення планаў па адраджэнні народнай гаспадаркі. Значныя фінансавыя ўкладанні з бюджэту і працоўны гераізм беларус-кага насельніцтва прыносілі вялікі плён: 7 лістапада 1947 МАЗ выпусціў першыя 5 самазвалаў. 18 чэрвеня 1949 г. - з канвеера сыйшоў першы колавы трактар -МТЗ-2. У серыі з з 1950 г пад назвай "Беларусь". Былі пабудаваны таксама мінскі веласіпедны (у 1950 г. - першыя 70 апаратаў), віцебскі дыва-новы, мінскі і гродзенскі тонкасуконныя камбіната. Адноўлена і пабудавана каля 180 буйных прадпрыемстваў. Вырабатка электраэнергіі ўзрасла на 46% у параўнанні з даваенным перыядам. Да 1950 г. даваенны ўзровень выпуску прамысловай прадукцыі быў перавышаны на 15 %. Пэўныя станоўчыя зрухі адбываліся і ў сацыяльнай сферы. У 1946/47 гг. вылучаліся сродкі на пабудову дамоў інвалідаў. 3 1944 па 1948 у новыя дамы (баракі) перасялілася звыш 2 млн чал. У 1949 г. удалося завяршыць перасяленне 1, 5 млн сялян з зямлянак у драўляныя дамы. Паступова адраджалася сістэма адукацыі (школы, РУ, ФЗВ, ВНУ). Акадэмія навук БССР. Разам з там, выяўляла сваю жорсткую сутнасць адміністрацыйна-каманд-ная сістэма. Ва ўмовах, калі ўся ўвага сталінскага рэжыму была скіравана на ўмацаванне прамысловага патэнцыялу (у тым ліку у значнай меры для ваен-ных мэт), дабрабыт працоўных па-ранейшаму заставаўся на другім плане. Толькі ў 1951 г. была скасавана крымінальная адказнасць за прагулы. У 1947 г. была праведзена грашовая рэформа з у адносінах 1: 10. Адпаведна зменыліся і ашчадныя ўклады грамадзян. Картачная сістэма перастала існа-ваць. Адчыніліся магазіны з даволі багатым асартыментам. Але пакупная здольнасць насельніцтва была нізкай. Мала таго, частку зарплаты давалі аблігацыямі, якія можна было ператварыць у грошы толькі праз 20-30 год. Асабліва цяжкім было становішча сялянства, якое пакутвала з-за высокіх падаткаў, адстутасці аплаты за працадні і пенсіі. Да пачатку 50-х калгаснікі знаходзіліся на становішчы прыгонных, бо не мелі папшартоў. У той самы час тут актыўна дзейнічалі вярбоўшчыкі на лесараспрацоўкі Сібіры, на рыб-ную лоўлю, на шахты Данбаса. Беларуская моладзь была прыцягнута да аднаўлення Сталінграда. Больш нізкія тэмпы аднаўлення прамысловасці назіраліся ў Заходняй Беларусі, што тлумачылася не толькі слабай базай даваеннага развіцця, але і палітыкай улад, якія аддавалі перавагу ўсходнім раёнам. Палітычны недавер сталінскага рэжыму да насельніціва Заходняй Беларусі быу значны, устойлівы і ў тым ліку ў эканамічным развіцці. У 1953 удзельная вага Заходняй Беларуа у выпуску валавой прадукцыі склала толькі 17,2%, а па энергетыцы - 17,7. Натуральна, бо у 1953 г капітальныя ўкаладнні ў заходнюю беларускую гаспадарку складалі толькі 12% ад рэспубліканскага бюджэту. Адной з мэтаў такой палітыкі з'яўлялася пакаранне насельніцтва за менш актыўны ўдзел у параўнанні з усходнімі абласцямі ў партызанскім руху; за тое, што ў гэтых мясцінах яшчэ заставаліся моцнымі пазіцыі прыватнай уласнасці; за даволі стрыманае стаўленне насельніцва да Савецкай улады за дэпартацыю, калектывізацыю, дапамогу антысавецкай Арміі Краёвай і інш. Значна цяжэй адбывалася аднаўленне сельскай гаспадаркі з-за моцнай разрухі, заняпаду, адсутнасці сельгастэхнікі, недахопу мужчынскіх рук. Пасля далучэння Беласточчыны ў чэрвені 1945 г 96 129 гасладарак (320 414 чал) выказалі жаданне перасяліцца ў Польшчу. Адначасова адтуль - 17 664 (50 806) рэальна ж прыехала 7272 гаспадарак (26 740) Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі ішла так жа гвалтоўна ж у свой час ва Усодняй яе частцы. Супраціўленне. Толькі ў Баранавіцкай вобласці ў 1948 адбылося больш за 100 падпалаў калгасных пабудоў і двароў калгаснікаў і некалькі тэрактаў у Мірскім раёне у час пасяджэння праўлення кал-гаса "Перамога" у акно сельсавета была кінута граната. Нельга забывацца, што ў Заходняй Беларусі доўгі час дзейнічалі ўзбро-еныя фарміраванні АК, па тэрміналогіі КДБ – “бандытаў”. Частыя змены старшынь. За зіму 1948-49 гг было вызвалена 1 654 чал па артыкулу "не справіўся з работай". У верасні 1951 Саўмін СССР прыняў пастанову "Аб высяленні кулакоў з БССР" У адпаведнасці з ёй толькі ў 1952 з ЗБ было выселена яшчэ 4431 сямей. Да канца 1952 у калгасах было ўжо 450 тыс гаспадарак або 95% У 1952 на 1 працадзень ва ўсходніх калгасах 37 у заходніх - 27 збожжам 1 кг 1, 3 бульбай 1,4 0,5 У многіх гаспадарках не выдалі нічога. На Магілёўшчыне толькі ў 1952 г выдалі збожжа за працадзень. За невыплату падаткаў фінорганы апісалі маёмасць 92 тыс гаспадарак . (з іх 39 з ЗБ) Завышаныя падаткі, асабліва з тых, хто не хацеў уступаць у калгасы. Толькі па Гродзенскай вобл у 1951 26 тыс сялян-аднаасобнікаў давялі падатак у 56 млн. Палічыце, колькі на 1. А у 1952 з 14 тыс ужо 67 млн Разнастайныя пазыкі. Праф Малашка удзельнік падпіскі па 200 руб.
У выніку самаадданай працы народа ў адносна кароткія тэрміны былі дасягнуты высокія паказчыкі. Прамысловасць БССР ужо у 1950 г пера-высіла даваеняы ўзровевь. Больш інтэнсіўна у параўнанві з іншымі галінамі аднаўляліся машынабудаванне і металаапрацоўка. У 1947 далі першую прадукцыю аўта і вела заводы, тонкасуконны камбінат. У 1952 г. валавая вытворчасць прамысловасці сталіцы перавысіла узровень 1940 у 3, 5 разьі Развіццё эканомікі ў 1950-х – пачатку 60-х гг. Як вядома, з канца 20-х гг. савецкая эканомiка развiвалася ў адпа-вед-насцi з планавымi заданнямi, разлiчанымi па пяцiгодках: 1928/29–1932/ 33, 1933-1937, 1938–41, (ІУ) 46-50, (У) 1951-55 гг. Так, паводле 5 пяцiгадовым планам рост валавой прадукцыi пр-цi меркавалася павялiчыць на 75-80%, вы-творчасць э/эн - у 2 разы, а аб'ём прадукцыi машынабудавання – у 5 разоў. Як i раней, значная перавага надавалася выпуску прадукцыi сродкаў вытворчасцi. Завяршэнне выканання плана адбывалася ўжо пасля смерцi Сталiна, ва ўмовах дэмакратызацыi грамадства. Але, як i раней, развiццё эканомiкi iшло не па iнтэн-сiўным, а экстэнсiўным шляху. Дзякуючы значным капiталаўкладанням i працоўнаму ўздыму рабочых i служачых, аб'ём прамысловай прадукцыi за 5-ю пяцiгодку павялiчыўся ў БССР больш чым у 2 разы (пры плане ў 75-80%). Пачаўся масавы выпуск трактараў, аўтамабiляў МАЗ, металарэзных станкоў, электрарухавiкоў. У 1958 даў прадукцыю Жодзiнскi з-д аўтасамазвалаў. У час (УІ) п-кi (1956-60), дакладней, у лiпенi 1957 г. ЦК КПСС i ўрад краiны прыняў пастанову “Аб развiццi жыллёвага будаўнiцтва ў СССР” на блiжэйшыя 10-12 гадоў, што абумовiла стварэнне магутнай будаўнiчай iндустрыi (хрушчоўкі). Значныя поспехi савецкай прамысловасцi, навукi i тэхнiкi, а таксама знач-ныя перамены ў палiтычным жыццi, звязаныя з пастановамi ХХ з'езда КПСС, натхнiла ўрад Хрушчова на рэарганiзацыю ў 1957 кiравання экано-мiкай краiны, якая адбiлася ў пераходзе ад галiновага (праз мiнiстэрствы) да тэрытарыяльнага (праз СаўНарГасы) прынцыпу. Напачатку такая рэарганiзацыя дала свае станоўчыя вынiкi, паколькi яна спрыяла павышэнню iнiцыятывы на месцах, але ў далейшым, у сувязi з парушэннем сувязей з iншымi рэгiёнамi вызначылiся негатыўныя тэндэнцыi. Значныя поспехi савецкiх геолагаў у галiне разведкi новых радовiшчаў нафты, газа, вугалю запатрабавала перагляду планаў па развiццi хiмiчнай прамысловасцi. З улiкам усiх адмiнiстрацыйных i эканамiчных навацый у прамысловасцi, будаўнiцтве i сельскай гаспадарцы было вырашана ўклю-чыць два апошнiя гады УІ п-кi з наступнай, УІІ-й i распрацаваць сямiга-довы план развiцця народнай гаспадаркi на 1959-1965 гг. У адпаведнасцi з iм валавая прадукцыя прамысловасцi СССР павiнна была ўзрасцi ў параўнаннi з 1959 г. прыкладна на 80%, а сельгаспрадукцыя на 70. Характэрнымi прыкметамi новага плана былi: паскораныя тэмпы развiцця вызначальных для эканомiкi галiн - энергетыкi, машынабудавання, хiмiчнай прамысловасцi; асваенне прыродных рэсурсаў Сiбiры i Далёкага Усходу. Распрацоўшчыкi сямiгодкi спрабавалi ўлiчыць дасягненнi НТР, якая ўвасобiлася ў комплекснай аўтаматызацыi, выкарыстаннi новых вiдаў энергii i штучных матэрыялаў. Адпаведным чынам была задзейнiчана i эканомiка БССР як частка агуль насаюзнай. План развiцця яе прадугледжваў павелiчэнне за сем год (1959-1965) на 80%. Некаторыя галiны павiнны былi даць прырост у два i тры разы. Так, дзякуючы Бярозаўскай, Васiлевiцкай i Мiнскай ЦЭЦ у 1965 г электра-энергетыка БССР у параўнаннi з 1958 г вырасла ў 3,1 р. У асноўным было за- вершана стварэнне адзiнай Беларускай энергасiстэмы Былi электрыфiкаваны амаль усе саўгасы i 90% калгасаў. Прадукцыя машынабудавання i металаапрацоўкi павялiчылася ў 3, 4 разы. Рэзка павялiчылася (з 4,2 да 34,6%) доля нафтапрадуктаў i прыроднага газу ў палiўным балансе БССР. 1960 г. былi пракладзены газаправоды Дашава-Мiнск, Шчорс-Гомель, што забяспечыла 11 буйных прамысловых цэнтраў рэс-кi. Пачалася газiфiкацыя кватэр у населеных пунктах. Сямiгодка вывела Беларусь у лiк буйнейшых хiмiчных рэгiёнаў БССР. На базе Старобiнскага радовiшча калiйных i каменных соляў быў створаны Беларускi калiйны камбiнат, якi задавальняў 40% агульнасаюзных патрэб у калiйных угнаеннях. У 1963 пачаў дзейнiчаць Полацкi нафтаперапрацоўчы завод i Гродзенскi азотна-тукавы камбiнат. У Магiлёве было пачата будаўнiцтва буйнейшага ў краiне камбiната па вытворчасцi лаўсану. БелАЗ у Жодзiне пачаў выпуск 27 тонных самазвалаў. МТЗ пачаў вы-пуск новых трактараў - МТЗ -50. Па вынiках да канца 1960 БССР выйшла на 2 месца па здабычы торфу, вытворчасцi фанеры, iльняных тканiн; на 3 - па выпуску грузавых аўтамашын, трактараў, станкоў, цэменту, шкла. Яе прадукцыя экспартава-лася ў 40 краiн свету. У тым жа 1960 пабачыла свет першая серыйная ў краiне ЭВМ “Мiнск-1”. у канцы 62- першы халадзiльнiк “Мiнск -1” У маi 1962 Iнстытут фiзiкi АН БССР запусцiў атамны рэактар у Соснах. Усяго за гады сямiгодкi ў рэспублiцы было пабудавана больш 300 cучас-ных прадпрыемстваў i цэхаў. Агульны аб'ём прамысловай вытворчасцi БССР павялiчыўся амаль у 2,1 разы пры плане ў 1, 8. Характэрна, што агульнаса-юзная прамысловасць дасягнула паказчыкаў, адпаведна, 84 пры плане ў 80%. Праўда, у далейшым гэтыя паказчыкi знiзiлiсяда 8% прыросту ў год за- мест 11. Адпаведна зменшылася i прадукцыйнасць працы. Эканомiка краiны рабiлася ўсё больш затратнай. Так, 1 м3 драўнiны даваў у 2 разы менш прадукцыi, чым у ЗША; у 5 разоў менш, чым у ФРГ i ў 8 разоў менш, чым у Швэцыi. Здабываючая прамысловасць атрымлiвала 30% ка-пiталаўкла-дан-няў, а давала толькi 7% прадукцыi прамысловасцi. Знiжэнне тэмпаў развiцця эканомiкi, пагаршэнне яе эфектыўнасцi i iнш. яскрава сведчыла аб тым, што механiзм гаспадарання, якi склаўся ў канцы 20-х – 30- ыя гг., не адпавядаў вырашэнню галоўнай унутранай задачы на-родна-гаспадарчага развiцця - iнтэнсiфiкацыi эканомiкi i прыкметна саступаў сiтэме кiравання ёю ў заходнiх дзяржавах. Стварылася сур'ёзная супярэчнасць памiж новымi магчымасцямi ў раз-вiццi прамысловасцi, якiя адкрываў НТП, i cастарэлымi адмiнiстра-цыйна-каманднымi формамi i метадамi кiравання, практыкай суцэльнай рэгламен-тацыi дзейнасцi ўсiх прадпрыемстваў. Не апошнюю ролю ў гэтым адыгры-ваў i мiжнародны фактар: гонка ўзбраенняў, дапамога нацыянальна-вызва-ленчым рухам i Кампартыям, якая паглынала велiзарную частку бюджэту краiны. Бытавала прымаўка: “Зато мы делаем ракеты и покоряем Енисей, А также в области балета мы впереди планеты всей”
СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА З мэтай павелiчэння вытворчасцi збожжа ў адпаведнасцi з пастановай лютаўска-сакавiцкага Пленума ЦК КПСС (1954) на працягу 1954-55 гг. ва ўсходнiх раёнах СССР было вырашана асвоiць не менш 13 млн га цалiнных i абложных зямель. Усяго ж было ўзнята амаль утрая больш (36 млн). Дарэчы, не ўсе партыйныя лiдэры падтрымлiвалi iдэю асваення цалiны. Старшыня ВС СССР К. Варашылаў з горыччу адзначаў, што ў цэнтральных раёнах людзi яшчэ аралi на сабе ў той час, як новая тэхнiка амаль поўнасцю пасылалася на ўсход. З падрабязнасцямi тагачасных падзей можна азнаёмiцца, прачытаўшы бессмяротны твор Л. I. Брэжнева “Цалiна”. У той час, як праблема нарыхтовак збожжа вырашалася за кошт цалiны, праблема вытворчасцi мяса i малака мусiла вырашацца ў цэнтральных раё-нах, значна пацярпеўшых ад вайны, у тым лiку на Беларусi. З гэтай нагоды прымалiся захады для павелiчэння кармавой базы, пабудовы аб'ектаў жывё-лагадоўлi i птушкаводства. Нягледзячы на пэўныя станоўчыя зрухi ў МТБ сельскай гаспадаркi i становiшчы калгаснiкаў, заданнi пяцiгодкi па многiх паказчыках так i не былi выкананы. Падобная сiтуацыя захавалася i ў гады 6-й пяцiгодкi (1956 - 60 г.). 21 лютага 1957 пастанова ЦК КПСС i СМ СССР “Аб мерах па ўздыму сельскай гаспадаркi БССР”. Сярод iх – павышэнне закупачных цэн на сельгаспрадукцыю: на жывёлу i птушку ў 5,5 разоў, на малако i масла – у 2, на бульбу – у 2, 5 разоў. Адначасова знiжаўся,а з 1958 г. канчаткова каса ваўся сельгаспадатак на сялян. У лiку азначаных мерапрыемстваў былi таксама: спiсанне нядоiмак з калгаснiкаў, павелiчэнне памераў прысядзiбных участкаў i iнш. Скасоў-валася запазычанасць калгасаў дзяржаве, аднаўляўся прынцып дзярж-паставак па колькасцi апрацоўваемай зямлi, павялiчаны капiталаўкла-даннiў сельскую гаспадарку. Урад спрабаваў знайсцi cпосаб павысiць эфектыўнасць выкарыстання зямлi i тэхнiкi, пастанавiўшы ў 1958 г. прадаць тэхнiку з МТС калгасам. На Беларусi 343 МТС рэарганiзоўвалiся ў 156 РТС (+80 аддзе-лаў) i займа-лiся выключна рамонтам калгаснай тэхнiкi. Гэтая рэформа ў шэрагу выпад-каў не спрыяла ўздыму калгасаў, паколькi яны траплялi ў запазычанасць да фiн. органаў за набытую тэхнiку, былi вымушаны трацiць значныя сродкi на будаўнiцтва гаражоў, складоў ГЗР i г. д. Да таго ж, некаторыя з калгасаў часта гублялi магчымасць рамонту сваёй тэхнiкi ў РТС у сувязi з iх пакупкай больш заможнымi суседзямi. Недахоп практыкi гаспадарання, кепскi стан большасцi гаспадарак, слабая матэрыяльная зацiкаўленасць працаўнiкоў вёскi кампенсавалiся ўзмацненнем партыйна-палiтычнай работы на сяле. Партыйная арганiзацыя калгасаў i саўгасаў налiчвала звыш 50 тыс камунiстаў i 195 тыс камсамольцаў. У студзенi 1958 г Нарада перадавiкоў сельскай гаспадаркi БССР. Маральнае стымуляванне калгаснiкаў. У лiку тых, хто ў 1958 г. атрымаў ганаровае званне Героя сац працы было 32 беларускiя перадавiкi – Арлоўскi, Валадзько, Пугаўка, Ралько, Iльючык, Асiюк i iнш. У цэлым жа тэмпы развiцця сельскай гаспадаркi значна саступалi пра-мысловасцi. У 1960 г. урадж. збожжавых культур склала толькi 8,7 ц з 1 гектара, а бульбы – 104 ц. З 1963 г. СССР нават пачаў экспарт збожжа з-за мяжы. За гады з 1957 па 1962 валавая прадукцыя сельскай гаспадаркi замест запланаванага павелiчэння ў 70% узрасла толькi на 14., а ў 1963 г. нават зменшылася да ўзроўню 1958 г. Віну за гэта ўсклалі на тагачаснага І сакратара ЦК КПСС і старшыню Савета Міністраў СССР М. С. Хрушчова.
|