|
Крыніцы ГКDate: 2015-10-07; view: 487. - дакументы архіваў; - матэрыялы і дакументы эспедыцый, музеяў; - краязнаўчая літаратура; - успаміны ўдзельнікаў, сведкаў тых, ці гістарычных іншых падзей; Асноўны метад ГК – збіранне разнастайнай інфармацыі (архіўных дакументаў,прадметаў матэрыяльнай культуры), пошук і выяўленне новых помнікаў і г.д. Па формах арганізацыі ГК падзяляецца на навуковае і грамадскае. Дзяржаўнае (навуковае)ГК– вывучэнне края праводзіцца дзяржаўнымі ўстановамі (даследчымі інстытутамі, краязнаўчымі музеямі, бібліятэкамі). Грамадскае ГК– вядучая роля належыць мясцоваму насельніцтву, краязнаўцам – аматарам, мясцовым дама культуры, клубам і г.д. Школьнае краязнаўства – вывучэнне сваёй мясцовасці вучнямі школ у адпаведнасці з вучэбнымі і выхаваўчымі задачамі, якія стаяць перад школай. Школьнае краязнаўства бывае праграмным і не праграмным.
2.Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Гісторыка –культурная спадчына, яе ахова і выкарыстанні. Станаўленне заканадаўства аб ахове гісторыка –культурнай спадчыны: - 1969 Вярхоўны Савет БССР прыняў закон “ Аб ахове помнікаў гісторыі і культуры”; - 1984 – 1988 выдавецтва “ Беларуская энцыклапедыя2 выпусціла серыю кніг “Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі” у 7 тамах .Гэта афіцыйны дакумент у ліку помнікаў, узятых пад дзяржаўную ахову. - 1992 г.прыняты закон РБ “ Аб ахове гісторыка –культурнай спадчыны” - 2006г. прыняты Закон РБ “ Аб ахове гісторыка – культурнай спадчыны РБ” – дзейнічае па сеняшні дзень. Так, паводле закона, гісторыка – культурная спадчына (ГКС) – сукупнасць найбольш адметных вынікаў, сведчанняў гістарычнага, культурнага і духоўнага развіцця народа Беларусі, увасобленых у гіст.-культ.каштоўнасць. Гісторыка – культурная каштоўнасць – (ГКК): - Матэрыяльныя аб'екты; - Нематэрыяльныя праяўленні творчасці чалавека(Нем.ГКК), якія маюць адметныя духоўныя. Мастацкія і дакументальныя вартасці і якім нададзены статус гіст.каштоўнасцей.
3.Матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці
|