Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






СПб, 1887-1902.


Date: 2015-10-07; view: 519.


Мікалай Нікіфароўскі (1845-1910)Ураджэнец Віцебшыны. Вучань Шэйна. Працы: “Нарысы Віцебскай Беларусі”, “Нарысы простанароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі і апісанне прадметаў ужытку”“Старонкі з нядаўняй старыны горада Віцебска”, інш.

У канцы ХІХ ст. выйшла шматтомная энцыклапедычнае выданне на польскай мове

«Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і інш славянскіх краін».

Сістэматызаваныя краязнаўчыя звесткі па населеных пунктах Беларусі.

 

Аляксандр Ельскі (1834-1916)Этнограф, пісьменнік, публіцыст. Польскамоўныя творы: “Пра беларускую гаворку”, “Гістарычныя звесткі пра радзівілаўскую ткальню паясоў у Слуцку”.

Апублікаваў каля 10 тыс. гісторыка-краязнаўчых артыкулаў для такіх выданняў, як “Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага...”, “Вялікая ўсеагульная ілюстраваная энцыклапедыя”.

 

Міхал Федароўскі (1853-1923)Краязнаўчая дзейнасць на працягу 1877-1891 гг. Праца:“Люд беларускі” (1897-1960, у 6 т.).

У 1902 г. у Магiлёве заснавана “Таварыства вывучэння Беларускага краю”. Стваральнiкi - А.Сапуноў, Е.Раманаў, I.Сербаў, iнш.

Задача – пошук i вывучэнне гiстарычных матэрыялаў, звязаных з мiнулым края, распаўсюджанне гiстарычных ведаў сярод насельнiцтва. У 1905 г. дзейнасць прыпынена (нарастанне рэвалюцыйнага руху). Таварыства узнавiла сваю працу толькi ў 1913 г. пад назвай “Таварыства вывучэння Магiлёўскай губернii”.

 

Мiнскi царкоўны гісторыка-археалагічны камiтэт

Створаны ў 1908 г. Сінодам пры Мінскай епархіі для збору і вывучэння старжытнасцей.

На працягу 1909-1913 выдаў 4 выпускі зборніка дакументаў, артыкулаў і дакладаў

«Минская старина». У камітэце працавалі Дзм. Даўгяла, А. Шахматаў

 

Вiцебская вучоная архіўная камiсiяПачала дзейнасць у 1909 г. Выдала шэраг навуковых работ, у тым лiку – 3 выпускi “Полоцко-Вицебской старины”. У склад уваходзілі М.Нікіфароўскі, Е.Раманаў, А.Сапуноў. У адпаведнасці са статутам камісія займалася аховай помнікаў гісторыі і культуры, вывучэннем і папулярызацыяй гісторыі роднага краю.

 

Паўночна-Заходні аддзел Рускага геаграфiчнага таварыства.Узнавiў працу ў Вiльнi ў 1910 г. (пасля 35-гадовага перапынку)Большасць сяброў – настаўнiкi.

“Запiскi Паўночна-Заходняга аддзела РГТ” – публiкацыя даследаванняў па гiсторыi, этнаграфii, геаграфii, археаграфii, статыстыцы Беларусі. Працы Раманава, Нiкiфароўскага, Сербава. Экспедыцыi, збор фальклору, этнаграфii, археалагiчных матэрыялаў. Прыцягненне да краязнаўчай дзейнасці вучняў школ.

У пачатку ХХ ст з'яўляюцца краязнаўчыя студэнцкія гурткі па вывучэнні Беларусі (1907 – студэнцкi гурток пры СПб унiверсiтэце).

Неарганiзаваная краязнаўчая работа вядзецца ў перыядычным друку:“Губернскiя ведамасцi”, “Наша Нiва”, “Вiленскi вестнiк”, “Вiцебскi вестнiк” Публікуюцца анкеты, краязнаўчыя нататкi i артыкулы

 


 

 

9.Краязнаўчы рух у БССР у 20-30 гг20 ст.

Пасля 1917 г. на Беларусі ствараюцца новыя краязнаўчыя арганізацыі:

1918 г., Слуцк – культурна-асветнiцкае таварыства “Папараць-кветка

1919 г., Вiцебск – этнаграфічны гурток пры Вiцебскiм аддзяленнi Маскоўскага археалагiчнага Iн-та

(выдае рукапiсны часопiс “Беларускi этнограф”)

З 1922 г. каардынацыйным цэнтрам краязнаўчых арганізацый становіцца

Iнстытут беларускай культуры

(ІнБелКульт, 1922-1928 гг.)– першая на Беларусi цэнтралiзаваная навукова-даследчая ўстанова, папярэднiк Акадэміі Навук.Задача – планамернае вывучэнне Беларусi (мовы, гiсторыi, этнаграфii, эканомiкi i г.д.)


<== previous lecture | next lecture ==>
Губернскія статыстычныя камiтэты | Г. – 7 з'езд КП(б)Б, пачатак палітыкі беларусізацыі
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.767 s.