|
Г. – 7 з'езд КП(б)Б, пачатак палітыкі беларусізацыіDate: 2015-10-07; view: 539. У канцы 1923 г. IнБелКульт утварыў камiсiю, якая стала асновай для стварэння Цэнтральнага бюро краязнаўства (ЦБК). Задачы ЦБК – аб'ядноўваць i накiроўваць працу краязнаўчых арганiзацый рэспублiкi. Лiстапад 1924 г. – I Усебеларуская краязнаўчая канферэнцыя: арганiзацыйна аформiла ЦБК;прыняла рашэнне выдаваць краязнаўчы часопiс «Наш край» З 1924 г. пачынаецца масавае стварэнне краязнаўчых арганізацый на Беларусі, сярод якіх - Віцебскае акружное таварыства краязнаўства (1924 г.) Секцыі:гісторыка-культурная,прыродазнаўчая,беларусазнаўчая, інш. Т-ва арганізоўвае канферэнцыі, экспедыцыі, экскурсіі. Пад яго кіраўніцтвам працавалі раённыя краязнаўчыя т-вы ў Лёзна, Сянно, Чашніках, Бешанковічах. 1925г. т-ва выдае першы ў Беларусі краязнаўчы зборнік “Віцебшчына” У 1926 г. у Мiнску адбыўся І Усебеларускi краязнаўчы з'езд Пастанова «Аб краязнаўчай рабоце ў вобласцi гiсторыi i археалогii i аб ахове помнiкаў старажытнасцi»:улік і ахова помнікаў старажытнасці;неабходнасць арганiзацыi краязнаўчых гурткоў пры сельсаветах, ізбах-чытальнях, школах; сварэнне краязнаўчых музэяў i бiблiятэк. У 1926 г. большасць мясцовых краязнаўчых таварыстваў было прынята на мясцовы бюджэт. Дзяржава фінансуе правядзенне археалагічных раскопак, экспедыцый, дзейнасць краязнаўчых музеяў. У 1927 г. адбыўся ІІ Усебеларускi краязнаўчы з'езд У 1928 г. у БССР існавала ўжо 301 краязнаўчая арганізацыя.У Полацку ў 20-я гг. дзейнічала Полацкае краязнаўчае таварыства,якое з 1925 г. узначальваў Іван Пятровіч Дэйніс. Краязнаўчыя арганiзацыi пры вну, тэхнiкумах У 1925 г. створаны краязнаўчы гурток пры БДУ,(з 1926 г. – студэнцкае краязнаўчае таварыства)
У 1928 г. ЦБК прыняло рашэнне аб выкладаннi методыкi краязнаўства ў тэхнiкумах. У 1930 г. краязнаўства ўведзена ў праграму педагагічных вну. Краязнаўства ў школеШкольныя краязнаўчыя гурткi пачалi стварацца яшчэ ў гады грамадзянскай вайны. У пачатку 20-х гг. краязнаўчыя гурткі з'яўляюцца ў школах Мiнска, Полацка, Оршы. Школьнiкі прымаюць удзел у экспедыцыях i экскурсiях. Пры школах арганізуюцца гiсторыка-краязнаўчыя музеі. Згортванне краязнаўчай работы ў 30-я гады. На мяжы 20-30 гг. ЦБК было распушчана. У 1932 г. прынята пастанова СНК БССР “Аб мерапрыемствах па разгортванню краязнаўчага руху”:краязнаўства павінна дапамагаць сацыялістычнаму будаўніцтву; вывучаць трэба “карысныя тэмы” (прыродныя багацці, іх рацыянальнае выкарыстанне);трэба даследаваць і паказваць выключна поспехі сацыялістычнага будаўніцтва;усё большая ўвага надаецца патрыятычнаму выхаванню. У 1930 г. часопіс «Наш край» быў пераіменаваны ў «Савецкая краiна», а ў 1933 г. яго выданне канчаткова спыняецца. Краязнаўства ў Заходняй Беларусi У многіх гарадах дзейнічалі філіялы Польскага краязнаўчага таварыства (часопіс “Ziemia” – “Зямля”)Мясцовыя краязнаўчыя аб'яднанні: Палескае таварыства ў Пінску Таварыства сяброў навукі ў ГроднаАдкрываюцца краязнаўчыя музеі: Гродзенскі гістарычны (1922 г.) Пінскі (1924) Баранавіцкі Слонімскі (1929) Краязнаўчымі даследаваннямі займаюцца:Ч.Пяткевіч (Палессе, Брэстчына)О.Гедэман (Браслаўшчына)Э.Малішэўскі (Віленшчына)Я.Драздовіч Ё. Абрэмбскі
10.Гiстарычнае краязнаўства на Беларусі у 1950 – 1980-я гг. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны пачалося ўзнаўленне краязнаўчай дзейнасці. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў у Беларусі не было створана краязнаўчага таварыства як асобнай грамадскай арганізацыі, што мела месца ў міжваенны перыяд, але краязнаўчы рух развіваўся ў такіх сацыяльных інстытутах, як адукацыйныя ўстановы, бібліятэкі, музеі, адлюстроўваўся ў друку, а многія журналісты, пісьменнікі і вучоныя трывала звязалі свой творчы і прафесійны шлях з краязнаўствам. Краязнаўства стала кірункам дзейнасці шэрага ўплывовых грамадскіх арганізацый: ЦК ЛКСМБ, піянерскай арганізацыі, добраахвотных таварыстваў аховы помнікаў гісторыі і культуры, аховы прыроды, Беларускага фонду культуры і інш. Школьнае краязнаўства стала адным з важнейшых кірункаў краязнаўчага руху. Накiрункi: -дзяржаўнае краязнаўства (узнаўленне дзейнасцi навукова-даследчыцкіх iнстытутаў, вну, музеяў, бiблiятэк); -школьнае краязнаўства -турысцкае краязнаўства Найбольшая увага – даследаванні гісторыі вайны, партызанскага руху.
Краязнаўства вяртаецца ў праграму ВНУ. Археалагiчная, архiўна-музейная, краязнаўчая практыка, курсавыя i дыпломныя работы па гiстарычнаму краязнаўству. У наш час краязнаўствам займаюцца «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнiкаў гiсторыi i культуры»(1966) - масавая грамадская арганiзацыя. Беларускі фонд культуры (1987)
|