|
БФК займаецца выдавецкай дзейнасцю.Date: 2015-10-07; view: 771. Беларускі фонд культуры (БФК) БФК распрацаў праграму "Спадчына", мэтай якой з'яўляецца падтрымка высілкаў па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны. Формы рэалізацыі – выставы твораў народных майстроў, фальклорныя святы. БФК рэалізуе таксама наступныя праграмы: «Вяртанне і захаванне нацыянальных культурных каштоўнасцяў», «Адраджэнне нацыянальнай культуры малых гарадоў і мястэчак», «Славутыя імёны Айчыны». «Краязнаўчая газета» (з красавіка 2003 г.),у якой змяшчаюцца артыкулы мясцовых краязнаўцаў, прысвечаныя гісторыі і традыцыям рэгіёнаў нашай краіны, даследаванні навукоўцаў пра гісторыю, этнаграфію, фальклор і архітэктуру, пра гістарычныя падзеі, а таксама расповяды пра нашых землякоў, якія праславіліся не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Асобная ўвага надаецца публікацыям пра вопыт краязнаўчых пошукаў і працу музеяў у школах і бібліятэках краіны. Сярод найбольш папулярных рубрык: «Малая краязнаўчая энцыклапедыя» «Асоба ў краязнаўстве» «Наша гісторыя: ідэі, падзеі, асобы» «З бібліятэкі „КГ“» «На паліцу краязнаўцы», «Царкоўнае краязнаўства» «Даследуюць вучні» «Рэгіён» «Землякі» «Спадчына ў небяспецы» Іншыя краязнаўчыя выданні: Часопісы:«Спадчына», «Беларуская мінуўшчына», інш. Энцыклапедычныя выданні: Памяць: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. Шматтомнае выданне. Гарады і вёскі Беларусі. Энцыклапедыя (шматтомнае выданне, у якім на падставе навейшых архіўных крыніц адлюстравана гісторыя і сучасны стан усіх населеных пунктаў кожнага р-на, уключаючы тыя, што перасталі існаваць) Регионы Беларуси. Энциклопедия (звесткі пра помнікі архітэктуры, населеныя пункты, выдатных асобаў, прыроду і г.д.) Раённыя і абласныя краязнаўчыя канферэнцыі: Браслаўскія чытанні, Лепельскія чытанні, Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямл,і Віцебскія старжытнасці,Раманаўскія чытанні (Магілёў) У 1998 г. створана грамадскае моладзевае аб'яднанне “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” (зарэгістравана ў 2002 г.)арганізацыя фальклорна-этнаграфічных экспедыцый,стварэнне этнаграфічнага архіва,майстар-класы па традыцыйных рамёствах,арганізацыя выстаў і фальклорных святаў.
12.Краязнаўства ў вучэбнай і пазакласнай рабоце. У вучэбнай рабоце: Ідэя выкарыстання краязнаўчага матэрыялу ў навучальна-выхаваўчым працэсе выказвалася яшчэ педагогамі мінулага. Сапраўды, краязнаўчыя веды садзейнічаюць больш трываламу засваенню гістарычных падзей і паспяховаму вырашэнню выхаваўчых задач, надаюць гісторыі непаўторны каларыт, дапамагаюць звязаць жыццё роднай зямлі з паняццем “Радзіма”, а любоў да роднага краю жывіць любоў да яе. Вывучэнне мясцовых гістарычных падзей нібы набліжае гістарычнае мінулае да свядомасці вучняў, робіць яго цікавым і зразумелым. Работа з краязнаўчым матэрыялам патрабуе ад настаўніка захавання пэўных умоў. Гэта: - вывучэнне гісторыі краю ў адзінстве з гісторыяй краіны;(Выкарыстанне краязнаўчага матэрыялу на ўроках гісторыі Беларусі) - сувязь краязнаўчых ведаў з жыццём; - выкарыстанне даследчыцкага метаду; - адпаведнасць зместу матэрыялу ўзроўню развіцця і падрыхтоўкі вучняў. У пазакласнай рабоце: Школьная праграма па гісторыі не можа цалкам задаволіць інтарэсы і схільнасці вучняў. Таму на дапамогу прыходзіць пазакласнае гістарычнае краязнаўства––найбольш комплексная з гістарычных дысцыплін. Пазакласная гісторыка-краязнаўчая работа шмат патрабуе ад настаўніка. - Па-першае, яму неабходна выпрацаваць і захаваць адпаведнасць аб'ёму агульнагістарычнага і мясцовага матэрыялу, каб не дапусціць ператварэння гісторыі краю ў паралельны самастойны курс. - Па-другое,краязнаўчая работа павінна мець так званае “выйсце ў практыку”––выкарыстоўвацца на ўроках, адлюстроўвацца ў насценным і перыядычным друку, прадстаўляцца на навуковых канферэнцыях і г.д. - Па-трэцяе, яна павінна планавацца і весціся сістэматычна. - Па-чацвёртае, настаўнік сам павінен пастаянна весці пошук і даследаванне краязнаўчых матэрыялаў, распрацоўваць метады іх выкарыстання ў навучальным працэсе. Разам з тым, ён не толькі сам вядзе даследчыцкую працу па гісторыі краю, але і пастаянна падтрымлівае і накіроўвае пошукавую актыўнасць вучняў. Неабходна, каб існавалі разнастайныя сувязі паміж працай на ўроку і пазакласнай гісторыка-краязнаўчай. Пазакласную гісторыка-краязнаўчую работу ўмоўна можна падзяліць на папярэджваючую, спадарожную і наступную. Папярэджваючая—гэта калі пазакласная работа па свайму зместу папярэднічае вывучэнню матэрыялу на ўроку. Тут галоўная ўвага надаецца стварэнню эмацыянальнага “падмурка” для будучых навучальных заняткаў з іх вывадамі і абагульненнямі. Спадарожная работа выконваецца вучнямі паралельна з вывучэннем у класе агульнага курса гісторыі. Увага школьнікаў звяртаецца на агульнае і асаблівасці гісторыі вялікіх рэгіёнаў і мясцовай. Наступная––па свайму зместу ідзе як бы ўслед за школьнай праграмай. У гэтым выпадку на падставе тэарэтычных ведаў, якія ёсць у вучняў, адбываецца працэс канкрэтызацыі, замацавання, удасканалення, удакладнення, а іншым разам і змены тых або іншых уяўленняў, ведаў. Асноўная асаблівасць пазакласнай краязнаўчпай работы—яе добраахвотны характар, магчымасць задавальнення і далейшага развіцця пазнавальных запатрабаванняў і схільнасцей вучняў, шырокія магчымасці ў выбары формаў і метадаў работы. Зыходзячы з колькасці тых, хто ўдзельнічае ў краязнаўчай рабоце, формы яе падзяляюцца на індывідуальныя, групавыя і масавыя. Індывідуальная форма прадугледжвае чытанне літаратуры па мясцовай гісторыі, працу з дакументамі, рэчавымі матэрыяламі, падрыхтоўку паведамленняў, дакладаў, рэфератаў, збор успамінаў, прадметаў матэрыяльнай і духоўнай культуры, апісанне помнікаў гісторыі, выраб наглядных дапаможнікаў і г.д. Групавая форма работы ў гуртках і суполках , экскурсіі, паходы, экспедыцыі, выпуск насценгазет, рукапісных часопісаў. Да масавых формаў адносяцца краязнаўчыя гульні, вечары, віктарыны, алімпіяды, канферэнцыі і г.д. Аднак усе яны знаходзяцца ў цеснай узаемасувязі паміж сабою. Масавая работа ўзбагачае работу ў гуртках, а вынікі заняткаў у апошніх часта выносяцца на агульнашкольныя вечары, алімпіяды, канферэнцыі. Індывідуальная работа––неабходны элемент як масавых, так і групавых формаў. Але аснова, на якой можа грунтавацца ўся пазакласная работа,––часцей за ўсё гурток, які праводзіць сваю работу згодна з вызначанай тэматыкай і планам.
13.Гісторыка-краязнаўчы гурток. Гісторыка-краязнаўчы гурток (ГКГ) дазваляе -паглыбіць і пашырыць веды вучняў; - развівае іх здольнасць да самастойнай працы; - дазваляе выхоўваць дзяцей ГКГ можа мець розную накіраванасць : - гістарычная - археалагічная - этнаграфічная - гісторыка-літаратурная Рэкамендацыі: -Вучні 6-7 класаў, колькасць 10-20 чалавек Крытэрыі прыёма ў гурток? 1-2 мес тэрмін выпрабавання Кіраўнік – настаўнік, накіроўвае дзейнасць; абіраюцца таксама старшыня, сакратар 1-шы занятак – мэты, арганізацыйныя пытанні Паседжанні – 1 раз у 2 тыдні Працягласць – 1,5 – 2 гадзіны Праграма ГКГ: - паглыбленае вывучэнне якога-небудзь перыяду гісторыі, альбо населенага пункта - пытанні, не адлюстраваныя, альбо слаба адлюстраваныя ў школьным курсе гісторыі Паседжанні ГКГ: - заслухоўванне і абмеркаванне рэфератаў -прагляд відэаматэрыялаў альбо слайдаў - складанне гістарычных карт ці дыяграм экскурсіі сустрэчы з цікавымі людзьмі
|