|
Археалагічны гуртокDate: 2015-10-07; view: 591.
1. першыя заняткі – вывучэнне асноў археалогіі; 2. азнаямленне з гісторыяй першабытнага грамадства, этнаграфіяй; 3. авалоданне практычнымі навыкамі (асновы фатаграфіі, чарчэння, арыенціроўкі на мясцовасці); 4. азнаямленне з археалагічнымі знаходкамі ў мясцовым краязнаўчым музеі; 5. азнаямленне з археалагічнымі даследаваннямі, якія вядуцца на тэрыторыі роднага краю; 6. вывучэнне археалагічных помнікаў роднага краю, азнаямленне з ужо вядомымі помнікамі; 7. археалагічная разведка – летам, пад час канікул (летні аздараўленчы лагер) 8. праца ў складзе археалагічнай экспедыцыі, практычнае азнаямленне з працэсам раскопак Самастойныя раскопкі забараняюцца!
14.Школьны краязнаўчы музей. На Беларусі паступова расце колькасць школьных музеяў. Для таго, каб такі музей прыносіў плен па выхаванню дзяцей і моладзі, ен павінен быць краязнаўчым.У падобным музеі павінна быць некалькі раздзелаў і, фарміруючы іх экспазіцыю, трэба разлічваць у першую чаргу на запатрабаванні вучняў сваёй школы, на іх цікаўнасць да асобных старонак гісторыі нашай краіны, на той уклад, які яны могуць унесці ў фарміраванне экспазіцыі. У школьным краязнаўчым музеі пажадана мець наступныя разделы: 1. Раздзел аб Беларусі - яе гісторыі, прыродзе і культуры. Гэта будзе дамагаць вывучэнню школьных прадметаў: гісторыі, геаграфіі, біялогіі, бел. літаратуры, выяўленчага мастацтва. Такі раздел паступова будзе папаўняцца новымі экспанатамі:матэрыялы археалагічны храскопак, узоры карысных выкапняў і старадаўняй зброі, старыя грошы і дакументы, кнігі і шмат чаго іншага, якое звычайна гіне з цягам часу. 2. Раздел, првсвечаны гісторыі свайго паселішча:старыя рэчы і фотаздымкі, археалагічныя матэрыялы, радаводы асобных сем'яў, апісанні прыродных ці гістарычных помнікаў паселішча і яго ваколіц, гісторыя вуліц і асобных прадпрыемстваў. Можна дапоўніць гэты раздзел расказам аб выдатных людзях сваёй мясцовасці, аб іх лёсах і гістарычных падзеях даўніх часоў і такім чынам аддаць ім сваю пашану. 3. Раздел аб роднай школе, яе традыцыях. Тут можа быць паказана гісторыя стварэння школы, усё тое, чым яна ганарыцца: лепшыя настаўнікі і вучні, школьныя дасягненні традыцыі, уклад школы ў сістэму адукацыі, змены адукацыі з цягам часу. 4. У школьным музеі абавязкова павінны быць прадстаўлены і рысы ранейшага побыту,народныя вырабы і абрады, абсталяванне жытла і ўзоры адзення, працоўныя прылады і выявы помнікаў старажытнасці. Падобную экспазіцыю можна дапоўніць макетамі, каб можна было больш дакладна паказаць адрозненні старадаўняга побыту ад сённяшніх дзён. Стварэнне і папаўненне экспанатамі такога музея абавязкова актывізуе краязнаўчую і пошуковую работу ў школе, павялічыць цікаўнасць вучэнняў да вывучэння гісторыі сваёй краіны, свайго паселішча - гэта значыць да таго, з чаго і пачынаецца станаўленне патрыятызма, грамадзяніна і асобы.
|