Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Грамадскі лад ВКЛ у 14-15ст.


Date: 2015-10-07; view: 1094.


Классавы састаў: наяўнасць классаў феадалаў,феадальна залежных людзей, рабоў(халопы=чэлядзь невольная). Новым для сацыяльнай структуры грамадства ў той час стала падзел грамадства на саслоўі. Саслоўе-вялікая адзіночная группа людзей, якая адрозніваецца ад іншых сваім прававым становішчам.

Асобнымі саслоўямі у ВКЛ былі:

· Шляхта

· Мяшчане

· Сяляне

· Духавенства

Класс феадалаў-неаднародная группа насельніцтва. Ён валодаў асноўнымі сродкамі вытворчсці(зямлёй) і феадальна залежнымі людзьмі. Найбольш багатыя феадалы называлісь панам і князямі. Сярэднія і дробныя сяляне называліся баярамі. Гэтым старажытным словам спачатку называліся ўсе землеўладальнікі, абавязанныя несці вайскову службу, у тым ліку заможныя сяляне(зажіточные).

У 15-16 ст. сярэднія і дробныя землеўладальнікі, якія неслі ваенную службу сталі называцца шляхтай.

“ У сярэдзіне 19 ст. у Рассіі 0,78% дваранства. У зах.Еўропе- 1,5%” .

Прававое становішча шляхты канчаткова аформілася ў 16 ст. Гэтае становішча рэзка адрознівалася ад пр. становішча іншых групп насельніцтва.

Важнейшыя права шляхты: 1) пр.уласнаці на зямлю 2)пр. валодання залежнымі людзьмі

Шляхта вызвалялася ад усіх павіннасцей за выключэннем 2-х: 1) нясенне ваеннай службы

2) унясенне грошэй для вядзення вайны.

Асабістыя свабоды шл.: 1) свабодна вывозіць за граніцу прадукты сваёй гаспадаркі, 2) да суда шляхціча нельга было трмаць у заключэнні. Можна было трымаць, калі яго спаймаоі на месцы злачынства, альбо на працяну 24 гадзін яго спаймалі, але не ў яго доме. 3)мелі пр. выязжаць за мяжу без дазвола. 4) нельга было яго падвергнуць цялесным пакаранням.

Палітычныя правы шл.: 1) прадстаўнікі шл. маглі займаць любую пасаду ў дзяржаве 2) мелі права браць удзел у рабоце Сойма і павятовых Соймікаў. 3)прызнаваліся паўнапраўнымі грамадзянамі ВКЛ(грамадзянства не было).

Класс феадальна залежных людзейуключал у сябя асабіста свабодных(даннікау), якія плацілі рэнту ў дзярж.казну, і сялян, якія знаходзіліся ў прамой залежнасі ад феадалаў.

Захоўвалася рабства. Спроба ліквідаваць рабства- статут ВКЛ 1588. Рабом мог стаць толькі палонны чалавек.

У гарадах і сёлах пражывала вялікая колькасць людзей, якая была асабіста свабоднымі.

Прававое становішчя мяшчан залежала ад горада, у якім яны пражываюць. Гарады былі як дзяржаўнымі, так і прыватна ўуладальніцкімі(Слуцк).

Прав.статус мяшчан хар-ся тым, ўто яны маглі валодаць маёмасцю у межах горада, маглі свабодна выязжаць за граніцу. Асноўным абмежаваннем праў мяшчан было тое, ўто яны не маглі удзельнічаць у рабоце Сойма. Затое яны маглі ствараць мясцовыя гарадскія органы кіравання.

Асноўны занятак- рамесніцтва і гандаль.

Маёмаснае становішча неаднароднае. Вярхушка – гарадская арыстакрытыя, найбольш багатыя і ўплывовыя мяшчане. Другую группу стваралі цэхавая майстры і гандляры сярэдняй заможнасці. Мяшчане прыватна-уласніцкіх гарадоў плацілі натуральныя падаткі, працавалі на панскіх палетках, рамантавалі дарогі,… Акрамя гэтага павінны былі плаціць царкоўную дзесяціну і выстаўляць ў патрэбны час пэўную колькасць узброенных воінаў.

У нізе сац.лестніцы- проста рамесліннікі і дробныя гандляры. На іх плечы- асноўны цяжар падатковага гнёту.

 

Дзяржаўны лад ВКЛ у 14-15 ст.

ВКЛ было феадальнай манархіей. Кіраваў краінай вялікі князь, у адносінах да вышэйшай асобы дзяржавы маглі ужывацца тытулы “гаспадар”, “кароль”. Першым каралем ВКЛ быу Міндоуг. Ен каранавауся у сталіце ВКЛ у Навагрудку у 1253 г.

Па-рознаму магла называцца сама краіна: ВКЛ, Панства(Дзяржава), Гаспадарства. Князь меў значна ўласныя палнамоцтва:камандаваў войскам,ажыццяўляў знешнюю палітыку, выдаваў прававыя акты,кірівах фінансава-гаспадарчай дзейнасцю, але ўлада князя не была абсалютнай, абмяжоўвалася вярхамі феадалаў, якія ўваходзілі у састау рады ВКЛ і соймам, у склад каторага ўвоходзілі прадстаўнікі павятовай шляхты.

У васальных княствах гасудар вымушаны быу дзяліць уладу з мясцовымі князямі. Прастол у ВКЛ, как правіла, пераходзіў ў спадчыну. Да 1572 г. дзяржавай кірівала дынастыя Гедымінавічау.

У розныя перыяды ўлада князя праяўлялася па-рознаму. Многае тут залежыла ад пазіцыі класа феадалау і таксама ад асобы самаго князя. Юрыдычна ўлада в.князя была абмежавана да 1492г. (Аляксандрау прывілей).

Гедымін – быў сынам Віценя( у летапісах Едзіман, у сучасных Гедімін ) пры ім да ВКЛ былі далучаны Полацк, Гродна, Брэст, Віцебск, Мінск. Вядомы тым, што заснаваў замак і зрабіў Вільно сталіцей ВКЛ. Быу забіты у 1341 г. з агнястрэльнай зброі пры штурме нямецкай крэпасці Байербург.”

Альгерд – (Волігорд) на яго пячатцы – Ольгерд, валодаў Крэвам, быу князем Віцебскім, садзейнічаў развіццю праваслаўя у ВКЛ, далучыў да ВКЛ значную частку украінскіх земляу, так у 1361 г. пасля перамогі татар на Сініх Водах далучыў Кіеушчыну. Па завяшчанні Альгерда яго ўладанні у ВКЛ перайшлі да Ягайлы, які не быу старэйшым сынам”.

Вітаўт - сын Кейстута. Быў князем у Гродна,актыўны удзельнік Грундвальскай бітвы. На з'ездзе еўрапейкіх манархаў у Луцку ў 1429 абмяркоўвалася пытанне аб каранацыі Вітаўта. Царымонія была адзначана на 8 верасня 1430, але не адбылася .”

Пры ажыццяўленні ўлады князь апіраўся на дапамогу службовых асоб цэнтр. і мясцов.кірнавння , а таксам найбольш уплывовых феадалаў. Усе яны ўваходзілі у склад вялікакняжаскай Рады, якая адыгрывала рашаючую роль у дзярж.спарвах.

Рада ўключала таксама бліжэйшых сваякоў князя і князёў вассальных княстваў. На яе разгляд выносіліся пытанні, па якіх трыба было садзеянне вярхушкі феадалаў.

У 14 ст. пачалі рэгулярна склікацца Соймы. Гэты орган вырас с традыцыі старажытных вечавых сходаў. Але ўжо у той час- саслоуна-классавы інстытут прадстаунічага улады. Соймамі маглі называцца сходы жыхароў асобных тэррыторый(гарадоў, паветаў,…).

Агульна-дзяржаўны орган прадстаўнічай улады- Вялікі Вальны сойм. У ім удзельнічалі ўсе епіскапы, князі вассальных княстваў, службовыя асобы цэнтр. і мясцовага кіравання, уплывовыя феадалы.

Да 16 ст. арганізацыйныя пытанні дзейнасці Сойма і яго кампетэнцыі рэгуляраваліся звычаёвым правам. Правам рашаючага голоса на Сойме вылодалі: Князь, члены рады. Таму вальныя соймы у той час мелі больш дараччы(совеўательный) хар-р , чым заканадаўчы.

Функцыі сойма пашырыліся толькі у 16 ст. Соймы склікаліся па меры неабходнасці, месцы іх правадзення дакаладна вызначэны не былі.


<== previous lecture | next lecture ==>
Утварэнне ВКЛ(13 ст.) | ANAMNESІS VІTAE
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.669 s.