Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Культура Беларускіх зямель у другой палове 13 першай палове 16ст


Date: 2015-10-07; view: 930.


Культура Б. другой паловы 13- першай пловы 16развівалася на аснове засвойвання багатых традыцый высокаразвітых візантыйекай і старажытнарускай культур, пад уздзеяннем мясцовых прыродна-геаграфічных і кліматычных умоў, а таксама сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага ладу ВКЛ. Адной з крыніц фарміравання самабытнай беларускай культуры быў фальклор, які на працягу стагоддзяў адлюстроўваў гісторыю побыту народа, яго веравызнанняў, цяжкіх іспытаў і нешматлікіх радасцей. Беларуская культура мела ў асноўным рысах сярэдневяковы характар, развівалася на феадальна-прыгоннай аснове. Культурныя здабыткі з'яўляліся прывілеяй вышэйшых саслоўяў. Так, пісьменнасць была распаўсюджана ў асноўным толькі сярод класа феадалаў, школы існавалі пераважна пры кляштарах і цэрквах і былі мала даступныя народу. У XV — XVI стст. фарміруюцца і ўзбагачаюцца буйныя царкоўна-манастырскія і прыватныя бібліятэкі. Пісьмовыя помнікі з беларускай моўнай асновай можна падзяліць на тры групы: юрыдычна-дзелавыя, свецка-мастацкія і канфесійныя. Гэтыя помнікі адрозніваюцца не толькі прызначэннем і зместам, але і сістэмай моўных сродкаў.У ХПІ — XVI стст. на Беларусі па-ранейшаму шырока распаўсюджвалася царкоўна-рэлігійная літаратура з яе асноўнымі жанрамі. Гэта -кнігі Бібліі, жыціі святых, апокрыфы. Творы былі перакладныя ці арыгінальныя. Варта адзначыць асобу Грыгора Цамблака, выхадца з Балгарыі, які з'яўляўся кіеўскім мітрапалітам. Ён стварыў шматлікія пропаведзі, пахвальныя "словы" і шэраг жыцій. 3 арыгінальных тво-раў іншых жанраў царкоўна-рэлігійнай літаратуры неабходна адзначыць "Хаджэнне ў Царград і Іерусалім" Ігната Смаляніна. Яго апісанне падарожжаў мела важнае пазнавальнае значэнне. Адраджэннебыло абумоўлена якаснымі зменамі ў эканамічным і палітычным жыцці краін: зараджэннем каігіталістычных адносін, фарміраваннем нацыянальных дзяржаў і абсалютных манархій, узмацненнем антыфеадальнай і рэлігійнай барацьбы. Шырокае распаўсюджаяне на Беларусі набыла готыка - мастацкі стыль, запазычаны ў Заходняй Еўропе. Готыка з сярэдзіны XII ст. прыйшла на змену раман-скаму стылю і атрымала сваю назву ад назвы герьвднскага племені готаў. Найболып тыповыя гатычныя пабудовы вылучаліся вялікай вышынёй, стромкім сілуэтам і

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у 9-13 ст. | 
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.182 s.