Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Узнагароды і званні


Date: 2015-10-07; view: 741.


Кнігі для дзяцей

Кнігі паэзіі


«На этапах» Вільня, 1936

«На этапах» (1936, факсымільнае ў 1983, Менск),

«Журавінавы цвет» (1937),

«Пад мачтай» (1938),

«Выбраныя вершы» (1940),

«Вастрыце зброю» (вершы і паэмы, 1945),

«Праз вогненны небасхіл» (1945),

«Выбраныя вершы» (1947),

«Вершы» (1947, 1948),

«Каб ведалі» (1948),

«На камні, жалезе і золаце» (1951),

«Выбраныя творы» (1952, 1954),

«У дарозе» (1954),

«След бліскавіцы» (1957),

«Мой хлеб надзённы» (1962),

«Лірыка» (1963),

«Глыток вады» (1964),

«Вершы» (1967),

«Ключ жураўліны» (1972),

«Хай будзе святло» (1972),

«Дарога, закалыханая жытам» (1976),

«Вершы» (1979),

«Прайсці праз вернасць» (1979),

«Лірыка» (1982),

«За маім сталом» (1984),

«Лірыка» (1987),

«Дарога і хлеб» (1988),

«Збор калосся: Вершы 1983-1988» (1989),

«Паслухайце, вясна ідзе» (1990),


 

 


Кнігі вершаў:

«Галінка і верабей» (1946),

«Кніжка пра мядзведзя» (1947),

«Вершы» (1948),

«Урачыстае абяцанне» (1949),

«Сярод лясоў наднёманскіх» (1951, 1987),

 

Кнігі казак:

«Ехаў казачнік Бай» (1955, 1984),

«Конь і леў» (1955),

«Казкі. Легенды» (1960),

«Светлячок» (1970)

«Быліна пра касмічнае падарожжа мураша Бадзіні» (1979).


Зборнік гумару

«Селядцы з вершамі» (1966).

Паэма «Нарач» (1937).

Напісаў кнігу-дзёньнік «Лісткі календара» (1970).

Збор твораў у 2-х (1958), Збор твораў у 4-х (1966—1967), Збор твораў у 6 тамах(1978—1981).

Пераклады.На беларускую — асобныя творы Аляксандра Пушкіна, Уладзімера Маякоўскага, Паўло Тычыны, М. Рыльскага, А. Венцлавы, Я. Судрабкална, Адама Міцкевіча, Ю. Славацкага, Ю. Тувіма, У. Бранеўскага, Р. Дабравольскага, Т. Ружэвіча, А. Германава і іншых.

Дзяржаўнай прэміі СССР (1948) за зборнік паэзіі «Каб ведалі», Літаратурнай прэміі Янкі Купалы (1959) за зборнік «След бліскавіцы»,

Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы (1966) за зборнік «Мой хлеб надзённы»,

Народны паэт БССР (1968), Літаратурнай прэміі імя А.Фадзеева (1980) за кнігу «Прайсці праз вернасць».

Прэмія аўтарскага аб'яднання «ЗАІКС» (1971) за пераклады твораў польскай літаратуры і ўмацаванне дружбы паміж народамі,

Герой Сацыялістычнай Працы (1974),

Ленінская прэмія (1978) за зборнік «Нарочанские сосны» (Масква, 1977),

Ганаровы грамадзянін горада Менска (1987).

Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыйнай вайны II ступені, Дружбы народаў і медалямі, а таксама афіцэрскім крыжам Адраджэння Польшчы, ордэнамі Заслугі ПНР.

У самым пачатку дарогі малады летуценнік, сялянскі хлопец з невялікай нарачанскай вёскі Пількаўшчына, Яўген Скурко (Максім Танк) выявіў зайздросную асаблівасць: ён настройваўся не толькі на засваенне фальклору і вопыту папярэднікаў, але і на мастацкі эксперымент, на новыя формы ў мастацтве. «Прабую вызваліцца са старых паэтычных канонаў, з палону пявучасці, традыцыйнай вобразнай сістэмы, хоць пакуль што ў мяне больш паражэнняў, як удач. Адчуванне крызісу архаічных форм яшчэ нічога не дае. Да новага цяжка знайсці ключы», — пісаў Максім Танк. 1 ён іх шукаў, вучыўся глядзець шматгранна, не з адной, а з некалькіх пазіцый. Крок за крокам набліжаўся да той ісціны, што жыццё — гэта сінтэз дабра і зла, праўды і маны, сілы і слабасці, руху наперад і супынку ў дарозе.

Пра такое шматколернае ўспрыманне рэчаіснасці і сваёй місіі сведчаць першыя кнігі паэта «На этапах», «Журавінавы цвет», «Пад мачтай» і ў значнай меры дзённікавыя запісы «Лісткі календара» (пачатыя яшчэ ў 1932 г., яны асобным выданнем выйшлі ў 1970 г.). 3 іх паўстае асоба інтэлектуальная, засяроджаная на сабе, адкрытая адначасова і болю, і радасці, чуйная да ўсіх змен, што адбываліся ў лёсе народа, бо жыць прыйшлося «на пераломе жалеза і песні».

«Пра ўсё гэта трэба пісаць.., — чытаем у яго «Лістках календара», — народ можа дараваць пісьменнікам многае, але не можа дараваць маўчання ў часы, калі вырашаецца яго лёс».

Я не магу вас песняй цешыць

3 абмытых бурамі эстрад,

Хоць меў бы пенсію штомесяц

І спакайней бы жыў я шмат.

... Таму што на жывое слова,

Што вынес я з сялянскіх хат,

Сплыла крыві цяжкая кропля

У мільёны тры карат.

(«Адказ»)

Паэзію для сябе ён лічыў «паветрам і хлебам, хлебам і паветрам». «Я ўсё пачынаю думаць, што сапраўдная паэзія пачынаецца не ад слоўнай і рытмічнай эквілібрыстыкі, але —ад думкі», — пісаў Максім Танк у тых жа дзённікавых нататках.

Шматтраннай асобай мастак слова застаецца і пазней, калі ў Вялікую Айчынную вайну выносіць свой боль за народ, радзіму, край на паказ усяму свету, тонка, элегічна-журботна смуткуе з прычыны нечаканай страты гармоніі, разбурэння парадку на зямлі, пераасэнсоўвае старонкі гісторыі, удакладняе сваю пазіцыю.

У ваеннай лірыцы (зб. «Вастрыце зброю», «Праз вогненны небасхіл») паўстае вобраз маці-Радзімы, якая не скарыцца чужынцам, гучаць заклікі ўзняцца на свяшчэнную барацьбу за волю і родную бацькаўшчыну, выказана вера ў перамогу:

Настане дзень баёў апошніх!

Мы адступілі, каб было

Дзе легчы ворагу на пожнях,

Парослых сіняй гавылой.

А мы шляхі вярнуцца знойдзем,

Як вырай іх знаходзіць век,

Па сонцу, што над намі ўзойдзе,

Па звону беларускіх рэк.

(«Мы вернемся»)

Да апошняга ўдара сэрца ён верыў у праўду, народ, Радзіму, якую любіў адначасна «звонка, сумна, бунтарна» за «песні і сасонкі, узгоркі і даліны». Гэтыя словы з верша 30-х гг. «За песні і сасонкі». Пройдзе час, у 90-я гт. паэт напіша:

Ёсць адна песня песняў—

Пра Радзіму,

Ніхто не знае,

Хто яе пачаў,

І ніхто не знае,

Хто і калі яе скончыць.

(“Ёсць адна песня песняў»)

Паэт складае свае песні «з гоману крыніцаў, шуму ніў і хваль азёрных, з весніх галасоў птушыных», «з польных траў і зёлак, з кропляў дажджавых, з расінак...». Ён шукае простых слоў надзённых, з сэрца ўзятых, з роднай глебы, слоў, якія пахнуць «потам, перагноем, жытнім хлебам».

Даўно стаў хрэстаматыйным верш «Родная мова»,напісаны ў трывожны час вайны (1943 г.). Паэт верыць, што«сатканая»

3 легендаў і казак былых пакаленняў,

3 калосся цяжкога жытоў і пшаніц.

3 сузор 'яў і сонечных цёплых праменняў,

3 грымучага ззяння бурлівых крыніц,

3 птушынага шчэбету, шуму дубровы,

1 з гора, і з радасці...

песня, роднае слова не загіне, зазвініць у кожнай хаце, прашуміць вясновым дажджом і расквеціць усмешкай вусны дзіцяці.

Як асоба, Максім Танк у адначассе сейбіт і філосаф, рамантык і рэаліст, практык і тэарэтык, звычайны і незвычайны, адным словам, — розны і непаўторны... І вынікам неардынарнасці асобы стала неардынарнасць створанага ёю мастацкага свету. Неардынарнасць шматграннасці, непадобнасць да іншых.

Максім Танк — паэт-філосаф, паэт, які ўражвае глыбінёй мыслення, мастацкім асэнсаваннем адвечных праблем жыцця. Нездарма ў яго паэзіі так часта сустракаем вобразы зямлі, плуга, хлеба, маці, роднай мовы. Маральна-эстэтычным эталонам шчасця ён лічыць народнае ўяўленне аб ім:

Простае шчасце людское,

Так як і наша з табою,

Пэўна, складаецца з солі,

3 хлеба, сабранага ў полі.

Мы многа ведаем пра М. Танка як паэта глыбока філасофскага мыслення, наватара, значна менш — як пра аўтара цікавых, дасціпных твораўдля дзяцей. Адметная асаблівасць яго паэзіі для юнага чытача — яе заглыбленасць у маральна-этычную праблематыку. У гэтых адносінах адчуваецца агульнасць набыткаў песняра з набыткамі казак У. Дубоўкі. Абодва мастакі слова валодалі надзвычай зайздроснай здольнасцю заўважаць сур'ёзны і павучальны сэнс у вуснай народнай творчасці розных часоў і набліжаць яе да сучаснасці.

Пісаць для дзяцей М. Танк пачаў у 1937 г. Гэта былі пераважна казкі і вершы з фантастычным сюжэтам, якія друкаваліся ў «Беларускім летапісе» і часопісе «Снапок».

Ва ўcix зборніках паэта ёсць творы, дзе раскрываецца тэма дзяцінства. Гэтая тэма мела глыбокае рэвалюцыйнае гучанне, бо па сутнасці гэта тэма будучыні народа, справядлівасці барацьбы,якую вёў працоўны люд Заходняй Беларусі. Менавіта так гучыць тэма дзя­цінства ў вершыПесня кулікоў» (1936). Дарослыя мужчыны вядуць размову пра нялёгкаежыццё, калі «хлеб на стале кладзецца толькі для гасцей», калі «маладых нямала ў турмы павялі за тое, што дамагаліся, «каб далі вучыцца нам на роднай мове». Трывога, вялікае гора герояў твора выяўляюцца яшчэ глыбей, калі яны гавораць пра лесдзяцей:


<== previous lecture | next lecture ==>
Літаратура | У кутку, на нарах, на старую кніжку цixi голас льецца i чупрыны бель; Сумна з маладзіцай над малой калыскай Усхліпывас песняй белая мяцель.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 1.692 s.