Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Літаратура


Date: 2015-10-07; view: 1227.


План

Аддам усе дзівы тых казак вясёлых.

Мэты − фарміраваць веды у студэнтаў пра жыццевы і творчы шлях М. Танка, звязаны з яго дзейнасцю працэс нацыянальнага адраджэння; паказаць значэнне грамадскай і літаратурнай дзейнасці М. Танка на развіццё дзіцячай літаратуры і бел. культуры ў цэлым; пазнаеміць з паэзіяй М. Танка для маленькага чытача, яго прыродаапісальнай лірыкай, багаццем іх вобразна-выяўленчых сродкаў, а таксама з казкамі яго для дзяцей, сувязь с фальклорам,

− ствараць ўмовы для паспяховага развіцця пазнаваўчых працэсаў(памяці, мысленчай дзейнасці, увагі, станоўчых эмоцый);

− садзейнічаць выхаванню маральных і валявых якасцей асобы (вытрымкі, дысцыплінаванасці, самастойнасці, цікаўнасці да пазнаваўчай дзейнасці, нацыянальнага самасазнання, агульнай і прафесійнай культуры). Абсталяванне: слоўнік тэрмінаў на дошцы.

Змест лекцыі:

1. Уступ (мэта – зацікавіць і накіраваць увагу аўдыторыі на успрыманне вучэбнага матэрыяла). Акрэсліваецца важнасць вывучэння дадзенай тэмы, ступень яе складанасці.

1. Жыццёвы і творчы шлях Максіма Танка.

2. Тэматыка і праблематыка твораў М. Танка для дзяцей. Метафарычнасць, казачная асацыятыўнасць, нацыянальны каларыт паэзіі.

3. Сувязь з традыцыямі фальклору, апрацоўка народных сюжэтаў у вершаваных казках.

 

1. Мікуліч, Мікола Уладзіміравіч. Максім Танк : На скразняках стагоддзя. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1999. — 255 с.

2. Мікуліч, Мікалай Уладзіміравіч. Паэзія рэчаіснасці : У свеце Максiма Танка / Мiкола Мiкулiч;Уклад.Г.В.Ролiч. — Мн. : Маст. літ., 2001. — 126 с.

3. Рагойша, В. П. Паэтыка Максіма Танка / В. Рагойша ; [пад рэд. М. Р. Ларчанкі]. — Мінск : Выд-ва БДУ імя У. І. Леніна, 1968. — 227 с.

4. Беларуская дзіцячая літаратура. вучэб. дапам. для студ. фiлал. фак. i фак. педагогiкi i методыкi пач. навучання / пад рэд. М. Яфiмавай, М. Бареток. — Мінск: Вышэйшая школа, 1980 г.

5. Гiсторыя беларускай лiтаратуры ХХ стагоддзя. У 4 т. — Мінск, 1999—2002.

6. Гурэвiч, Э.С. Беларуская дзiцячая лiтаратура (1917-1967) / Э.С. Гурэвіч. — Мінск, 1970.

2. Асноўная частка (мэта − выкладанне зместу лекцыі ў строгай адпаведнасці з прапанаваным планам).

 

Талент сапраўднага паэта — заўсёды загадка, тым больш, шматгранны талент. Як вядома, загадка прыносіць эстэтычную асалоду тады, калі знаходзіцца адгадка. А як жа з паэзіяй Максіма Танка? У чым жа галоўны сакрэт яго творчасці? Дзе хаваецца залаты ключык, якім можна было б адамкнуць і пазнаць дзівосныя чары казак, калыханак, скорагаворак, лічылак, задачак, дзіцячых вершаў таленавітага мастака? Што з'яўляецца крыніцай яго натхнення? Сам паэт адказвае, што ён шукае «непаўторныя і фарбы і гукі» паўсюдна — «сярод людскіх клапот і спраў, сярод сузор'яў, дрэў і траў, там, дзе ніхто іх не шукаў», і. нарэшце, знаходзіцьіх на блізкай і роднай пявучай зямлі беларускай, дзе «крыніцы звіняць, пераліўчата ззяюць азёры».

Максім Танк нарадзіўся ў цудоўным нарачанскім краіна Міншчыне 17 верасня ў вёсцы Пількаўшчына. Маляўнічая прырода Мядзельшчыны, цікавыя i духоўна багатыя людзi нарачанскай зямлі былі яго i музай, i крыніцай натхнення, што жывіла паэзію, давала разнастайны матэрыял для творчасці.

 
 

Нарадзіўся ў вёсцы Пількаўшчына Вілейскага павету Мінскай губерні (зараз Мядзельскі раён Мінскай вобласці) ў сялянскай сям'і. У час першай сусветнай вайны бацьку мабілізавалі ў войска, a маці разам з сынам выехала ў Маскву. На радзіму сям'я вярнулася ў 1922 годзе. Скончыў польскую пачатковую школу ў вёсцы Шкленікова, вучыўся ў Вілейскай расейскай і ў Радашковіцкай беларускай гімназіях, з апошняй быў выключаны за ўдзел у школьнай забастоўцы. Потым вучыўся ў віленскіх беларускай, расейскай гімназіях. У 1927 годзе уступіў у камсамол і пачаў актыўна ўдзельнічаць у падпольным руху. Працаваў інструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусі (1932—1933), вёў рэвалюцыйную дзейнасць на Віленшчыне і Наваградчыне. З траўня 1933 да траўня 1934 году і з верасьня да сьнежня 1934 году сядзеў у віленскай турме «Лукішкі». Працаваў у легальным і падпольным камуністычным друку.У 1939—1940 працаваў у абласной газэце «Вілейская праўда», якая ў пачатку 1940 году была перайменавана ў «Сялянскую газету». Адначасова займаў пасаду інспэктара нацыянальных школ пры абласным аддзеле народнай асьветы. У час Вялікай Айчыннай вайны працаваў у газеце «За Савецкую Беларусь» (Бранскі фронт), у агітплакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну». У 1945—1948 гадох працаваў літаратурным рэдактарам часопісу «Вожык», у 1948-1966 гадох — галоўным рэдактарам часопіса «Полымя», у 1966 годзе прызначаны першым сакратаром Саюзу Пісьменьнікаў БССР, а ў 1971—1990 гадох быў старшынём праўленьня СП БССР.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1969-1989) і БССР (1947-1971), сакратар праўлення СП СССР (з 1966), сябра Савецкага камітэта абароны міру, старшыня Беларускага аддзялення савецка-польскай дружбы (з 1958 г.). Старшыня Вярхоўнага Савета БССР VI-VII скліканняў. Акадэмік АН БССР. Сябра СП СССР з 1940 г. Памёр 07.08.1995 г.

Народны паэт БССР (1968).

ТворчасцьМ. Танка шырока вядом за межамі нашай краіны.Паказальна, што прызнаны класік беларускай літаратуры выявіў свой талент не толькі ў творах для дарослых, але i ў творах для дзяцей, моладзі.

У жыцці будучаму паэту давялося перажыць шмат выпрабаванняў i нягод, якія гартавалі характар нязломнага змагара за народнае шчасце. Бежанства ў га­ды першай сусветнай вайны, жыццё ў Маскве ў змрочным падвале, адсутнасць магчымасці вучыцца на роднай мове на радзіме, рэвалюцыйнае падполле, а потым падпольная работа з яе штодзённымі трывогамі і кароткачасовымі радасцямі, з турмамі і этапамі — гэта этапы таго пакручастага шляху, які спрыяў фарміраванню ў Я. Скурко высокага пачуцця грамадзянскай адказнасці. Знаёмства з мастацкай літаратурай пачалося з кніг на рускай мове (творы А. Пушкіна, М. Лермантава, М. Някрасава, М. Гогаля), потым на польскай (творы А. Міцкевіча, Ю. Крашэўскага, М. Канапніцкай, Э. Ажэшкі). Толькі ў 1925 г. Яўген пазнаёміўся з вершам Я. Купалы «Горы ды каменні», надрукаваным на роднай мове у беларускім календары.

Пісаць па-беларуску М. Танк, па ўласных успамінах, пачаў пад уплывам паэзіі Я. Коласа i Я. Купалы, а такса­ма народных казак i песень: «Яшчэ будучы малым, я не раз прыслухоўваўся, як nяялi жнеі. доўга, працяжна, быццам нашы нізінныя рэкі, звонячы нізка звісаючай лазой, алешнікам, чаротам, калышучы срабрыстыя россыпы сонца, пераліваючыся вясеннім разлівам, парываючы сваей бязмернай глыбінёй пачуцця. I не ведаю, чаму, пачуўшы народную песню, не толъкі заслухоўваюся, але мне хочацца глянуцъ вачамі ў яе». Першыя спробы пяра юнага паэта адносяцца да часу вучобы ў Віленскай рускай iРадашковіцкай беларускай гімназіях. Пад уплывам фальклору быў напісаны адзін з першых яго твораў: зарыфмаваная легенда аб Шкленікаўскім возеры, пачутая яшчэ ў гады вучобы ў польскай пачатковай школе. Я.І. Скурко прайшоў суровую школу рэвалюцыйнай барацьбы, зведаў арышты, турмы, катаванні. Невыпадкова свае першыя спробы пяра малады паэт падпісваў псеўданімамі Аўгень Бура, A. Ciвep, А. Граніт, якія дапамагаюць зразумець бунтарскі, змагарскі характар паэзіі Я. Скурко iяго героя - мужнага, непахіснага, загартаванага гадамі змагання за правы заходнебеларускага наро­да. Псеўданімам Максім Танк упершыню быў падпісаны верш «Заштрайкавалі гіганты-коміны», апублікаваны і газеце-аднадзёнцы «Беларускае жыццё», якую легальна выдалі 7 красавіка 1932 г. заходнебеларускія камуністы ў Львове. Гэты літаратурны псеўданім дакладна перадаваў iрамантычны характар ранняй (давераснёускай) твор­часці паэта, яго прагу самасцвярджэння, духоўна-грамадзянскай актыўнасці iяе рэалістычную скіраванасць. Паэт-патрыёт разам з народам горача адстойваў на «Крэсах Усходніх» права беларусаў на нацыянальнае вызваленне, за што тройчы трапляў у Лукішскую турму. Пазней М. Танк напіша: «Юнацтва мінула // На сцежках этапных //У пошуках шчасця, / / Штодзённага хле­ба, // Незакратаванага сонца i песні». Ад ідэалаў, выказаных у гэтым вершы, М. Танк ніколі не адступаўся: ніў творчасці, ні ў жыцці. Шчыра iаддана ён служыў наро­ду iў гады Вялікай Айчыннай вайны, iў мірнычас, кaлiсумяшчаў творчую дзейнасць з працай у СП БССР iВярхоўным Савеце БССР. Памёр М. Танк 7 жніўня 1995 г. Апошнім прыстанішчам сапраўды народнага паэта стала родная веска Пількаўшчына. У 1997 г. (ужо пасля смерці паэта) у выдавецтве «Юнацтва» была выдадзена кніга «Блікі сонца», якую склалі лепшыя вершы i казкі, напісаныя мастаком для дзяцей. Гэтую кнігу па праву можна ўключыць у залаты фонд беларускай дзіцячай літаратуры.

Друкавацца пачаў у 1932 годзе ў часопісе «Пралом» (які выдаваў разам з паэтам Я. Гарохам), «Часопісе для ўсіх», газэтах-аднадзёнках «На пераломе» і «Беларускае жыцьцё» (апошняя выдадзена ў Львове, у ёй змешчаны першы, падпісаны псэўданімам Максім Танк, верш «Заштрайкавалі гіганты-коміны»).


<== previous lecture | next lecture ==>
А вам, мае дзеткі, з вачыма, як золак, | Узнагароды і званні
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 2.921 s.