![]() |
Аналіз зместу гістарычнага дакументаDate: 2015-10-07; view: 886. Характарыстыка творчасці дзеяча культуры. Дайце характарыстыку творчасці Б.А. Тарашкевіча. Прачытайце дакументы. Параўнайце два падыходы да беларускай дзяржаўнасці. Трэцяя Устаўная грамата Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. 25 сакавіка 1918 г. Год таму назад народы Беларусі разам з народамі Расеі ськінулі ярмо расейскага царызму, які найцяжэй прыціснуў быў Беларусь; ня пытаючыся народу, ён кінуў наш край у пажар вайны, якая чыста зруйнавала гарады і вёскі беларускія. Цяпер мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, ськідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці, якое гвалтам накінулі расейскія цары на наш вольны і незалежны край. Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнаю і вольнаю дзяржавай. Самі народы Беларусі ў васобе Устаноўчага Сойму пастановяць аб будучых дзяржаўных зьвязях Беларусі. На моцы гэтага трацяць сілу ўсе старыя дзяржаўныя зьвязі, якія далі магчымасьць чужому ўраду падпісаць і за Беларусь трактат у Берасьці, што забівае на сьмерць беларускі народ, дзелячы зямлю яго на часткі. На моцы гэтага ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі мае ўвайсьці ў зносіны з зацікаўленымі старанамі, прапануючы ім перагледзець тую часціну Берасьцейскага трактату, якая датычыць Беларусі і падпісаць мірную ўмову з усімі ваяваўшымі дзяржавамі. Беларуская Народная Рэспубліка павінна абняць усе землі, дзе жыве і мае лічбенную перавагу беларускі народ, а ласьне: Магілёўшчыну, беларускія часьці Меншчыны, Гродненшчыны (з Гродняй, Беластокам і інш.), Віленшчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Чарнігаўшчыны і сумежных часьцяў суседніх губэрняў, заселеных беларусамі. Беларуская Народная Рэспубліка зацьвярджае ўсе тыя правы і вольнасці грамадзян і народаў Беларусі, якія абвешчаныя Устаўной Граматай ад 9 сакавіка 1918 року. Абвяшчаючы аб незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, Рада яе пакладае свае надзеі на тое, што ўсе любячыя волю народы дапамогуць беларускаму народу ў поўнай меры зьдзейсьніць яго палітычна-дзяржаўныя ідэалы. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі. Дана ў Менску-Беларускім 24 сакавіка 1918 року. Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы. - Мінск, 2005. - С. 250-251
Дырэктыва Народнага Камісарыята па справах нацыянальнасцяў РСФСР аб практычных мерапрыемствах утварэння БССР ад 27 снежня 1918 г. 1. Правительство Белорусской республики состоит из председателя и 15 членов правительства. 2. Для текущих дел существует президиум из трех человек - председателя и двух членов. 3. В состав республики входят губернии: Гродненская, Минская, Могилевская, Витебская и Смоленская. Последняя является спорной, по усмотрению местных товарищей. 4. Областной комитет партии Северо-Западной области превращается в Центральное Бюро КП(б) Белоруссии. 5. Председатель Центрального Бюро партии должен быть представителем ЦК партии и правительства. 6. Права и обязанности ЦБ партии и отделов правительства остаются такими же, как бывшего Областного комитета и отделов Облискомзапа. Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. 2-е выд. - Мн., 2003. - С. 204. 3. Суаднясенне падзей (працэссаў) гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі. Савецкая індустрыялізацыя ў СССР. Агульнае і асобнае ў правядзенні індустрыялізацыі ў 1930-я гады на тэрыторыі БССР.
|