![]() |
Этнічныя працэсы на беларускіх землях у XIV – XVI ст.ст. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура Беларусі ХІV–ХVІ стст.Date: 2015-10-07; view: 1058. Уключ. зах.рус. зямель у склад ВКЛ супадае з працягам прац. фармірав. народнасці. Народн. – гіст. сфарміравауш. супольнасць людзей, для я-й характ. адзіная мова, тэрыт., пануючы эканам. лад (натур. гасп.), псіхічны склад, культ. і этнічн. самасвяд.. Народн., я-я толькі пачынае фармірав., назыв. протанародн.. Бел. народн. фармірав. і існавала у 12-19 ст.. Народн., як этн. супольн. папярэжвалі такія суп., як род і племя. Народн. характ. для рабаулад. і феад. грамадства. Як толькі у нетрах феад. з'яул. парасткі капіталізма (на Бел. апош. трэць 18 ст.), пачын. працэс ператвар. феад. народн. у бурж. нацыю. Нацыя – непазбежны прадукт і форма развіцця бурж. грам..Нацыі захоуваюцца і ва умовах сацыяліст. фарвацыі. Пачатак фармірав. бел., рус.,укр. трэба шукаць у тыя часы, калі пачалос масавае рассяленне славян, іх узаемдз. з мясц. этнасамі, асіміліраванне славянамі мясц. насельн. Славяне, я-я рассяліліся на тэрыт. суч. Бел., перамяшаліся з балтамі. Там, дзе сфарміруецца рус. народн., слав. змешв. з вугра-фінскім насельн., а там, дзе укр. народн. – з угорскім насельн.. Але гэта яшчэ былі слав. этн. супольн. крывіч., дрыгавіч., радзім., паалян, драулян, вяцічау і інш.. Гэтыя этн. суп. у межах Кіеу.Русі аб'ядналіся і утвар. Старажытнарус. народн.. Пасля расп. КР у ХІ-ХІІ ст. распал. стар.рус. народн. Прыкл. з ХІІ ст. пачын. працэс фармірав. бел., рус., і укр. народн.. Гэты працэс заняу перыяд феад. раздробл. (ХІІ-ХІІІ ст.), перыяд знаходж. бел. зямель у складзе ВКЛ (2-я пал ХІІІ – 1-я пал 16 ст.) і перыяд знаходж. бел. ямель у складзе РП. (2-я пал. 16 – кан. 18 ст.) і нават перыяд знах.Бел. у складзе РІмп (кан. 18 – пач. 19 ст.). У 13-16 ст. адзін. дзярж. кіраун. і вярх. улада садзейніч. больш цесным паліт., эканам. і этн. сувязям паміж княствамі, паветамі і воласцямі ВКЛ. Паступ. фармір. этн. бел. тэрыт. – агульн. рысы гасп. дзейн., аднольк. бытав. культ., аг. рысы у абрад. і звыч., у маст. творч. Фарміруецца адзіная стар.бел. мова. Гэта мова пат. станов. афіц. мовай дзярж. дакументау. Яшчэ адна прыкм. народн. – этн. самасвяд. – фармір. больш склад. і доуга. Яна з'яул. тады, калі народ пачынае аддзяляць сябе ад інш. Народау Беларуская культура другой паловы XIII – першай паловы XVI ст. развівалася на аснове засвойвання багатых традыцый высокаразвітых візантыйскай і старажытнарускай культур, пад уздзеяннем мясцовых умоў.У другой палове XIII – першай палове XVI ст. паралельна з працэсамі стварэння беларускай арыгінальнай літаратуры ішло развіццё старабеларускай літаратурнай мовы.З усіх жанраў беларускай літаратуры перыяду яе станаўлення найбольш дынамічна развіваліся летапісы.У другой палове XVI ст. летапісы сталі паволі адміраць, уступаючы месца іншым гістарычным жанрам.У канцы XV – пачатку XVI ст. складаліся перадумовы Рэнесанса на Беларусі: рост гарадоў, фарміраванне беларускай народнасці, ажыўленне грамадска-палітычнай дзейнасці і нацыянальна-класавай барацьбы.Прадстаўніком рэнесансавай культуры на Беларусі быў першадрукар, гуманіст і асветнік Францыск Скарына (каля 1490 г. – каля 1551 г.). У Празе Ф. Скарына пры дапамозе заможных віленскіх і полацкіх мяшчан заснаваў друкарню. 6 жніўня 1517 г. выйшла з друку першая кніга “Псалтыр”. Першадрукар выдаў пераважную частку Старого Запавету Бібліі, прычым выбраў найбольш важныя кнігі. Выдатным дзеячам беларускай культуры быў паэт-гуманіст, прадстаўнік новалацінскай літаратурнай школы М. Гусоўскі. Нарадзіўся будучы паэт у сям'і вялікакняскага лоўчага і атрымаў адукацыю ў Вільні, Польшчы, Італіі.На працэс станаўлення і развіцця беларускай архітэктуры і выяўленчага мастацтва значна паўплывалі старажытнарускія традыцыі, а таксама лепшыя дасягненні архітэктуры і мастацтва заходнееўрапейскіх краін.Готыка на Беларусі была прадстаўлена шматлікімі абарончымі збудаваннямі – замкамі, якія адначасова з'яўляліся адмістрацыйнымі, палітычнымі, эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі. Мураваныя замкі пачалі будавацца ў першай палове XVI ст.У сувязі з пашырэннем каталіцызму на ўсёй тэрыторыі Беларусі пачалося будаўніцтва касцёлаў.У культавай архітэктуры канца XV – першай паловы XVI ст. з'яўляецца новы тып пабудоў – інкастэляваныя храмы, прыстасаваныя да абароны.У выяўленчым мастацтве Беларусі другой паловы XIII – першай паловы XVI ст. вылучаюцца іконапіс, фрэскі, кніжная мініяцюра, гравюра, арнамент, драўляная разьбяная скульптура.У рамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на Беларусі ў другой палове XIII – першай палове XVI ст. развівалася размалёўка па дрэву, чаканка па металу, выраб керамікі.
18.Рэфармацыя ў Еўропе, перадумовы рэфармацыйнага руху ў Беларусі. Рэфармацыя і контррэфармацыя ў Беларусі. Берасцейская царкоўная унія. Геаграфічныя адкрыцці адкрылі перад еўрапейцамі дзверы ў невядомыя землі і такім чынам падарвалі ўсталяваныя схаластычныя ўяўленні аб чалавеку і Сусвеце. Усё гэта суправаджалася аслабленнем тысячагадовага панавання каталіцкай царквы ў духоўным жыцці еўрапейскага грамадства. Быў распачаты з гэтай прычыны рэфарматарскі(пратэстанскі) рух. Вынікам рэфармацыі стала стварэнне з пачатку 16 ст. шэрагу пратэстанцкіх цэркваў, якія адасобіліся ад каталіцтва. Лютэранства (Германія,Скандынавія), у Швецыі і Нідэрландах – кальвінізм, у Англіі – англіканская царква. Хуткае распаўсюджванне пратэстантызму прымусіла Ватыкан перайсці да Контррэфармацыі. У першую чаргу яна была накіравана на ўмацаванне пазіцый каталітызму ў свеце. Трэба адзначыць, што ўплыў Контррэфармацыі адчуваўся ва ўсім свеце. Найбольш вядомымі негатыўнымі праявамі яе ажыццяўлення сталі: бязлітасная дзейнасць судоў інквізіцыі ў Іспаніі, а таксама Варфаламееўская ноч у Францыі(24-25 жніўня 1572 г.), калі былі забіты тысячы французскіх пратэстантаў(гугенотаў). Беларусь: Беларусь у складзе ВКЛ уяўляла сабой рэгіён, адкрыты для знешняга культурнага ўздзеяння. У першую чаргу гэта датычылася кантактаў з Зах. Еўропай. Найбольш яскравымі праявамі культурных кантактаў Беларусі з Цэнтр. і Зах. Еўропай стала амаль абавязковая адпраўка на вучобу ва універсітэты Германіі, Італіі і Францыі моладзі з асяроддзя шляхты і заможнага мяшчанства, а таксама запрашэнне сюды еўрапейскіх дойлідаў, жывапісцаў і майстроў-рамеснікаў для забеспячэння патрэб дзяржавы і правячай эліты. Значна актывізаваліся міжнародныя кантакты ВКЛ з канца 15 ст., калі ў Беларусі ўсё большую папулярнасць сталі атрымліваць гуманістычныя ідэі італьянскага Рэнесансу. Іх першай праявай у рэгіёне стаў пачатак кнігадрукавання і пераклад на родную мову шырока вядомых кніг, пераважна рэлігійнага зместу. Пратэстанскі рух. Найбольш раннім этапам стварэння ў Беларусі пратэстанскай абшчыны можна лічыць 1535 г., калі князь Ю. Алелькавіч выдзеліў у Слуцку зямельны ўчастак пад будаўніцтвам лютэранскай кірхі. Аднак больш шырокае распаўсюджванне ў ВКЛ атрымаў усё ж кальвінізм. У цэлым к сярэдзіне 17 ст. на бел. землях было пабудавана 85 кальвінісцкіх і 7 арыянскіх храмаў. Найбольш значныя рэфарматарскія абшчыны знаходзіліся ў Вільні, Берасце, Мінску, Навагрудку, Оршы, Полацку і інш. У 1557 г. у Вільні быў утвораны Сінод пратэстанскіх абшчын ВКЛ. У 1564 г. уся шляхта і магнаты ў ВКЛ былі ўраўнаваны ў правах незалежна ад веравызнання, а ў 1573 г. сейм Рэчы Паспалітай зацвердзіў “Акт Варшалаўскай канферэнцыі”, дзе быў агучаны прынцып талерантнасці пры выбары рэлігіі(Статут ВКЛ 1588 г.). Менавіта пратэстанты актывізавалі кнігавыдавецкую справу ў Беларусі. У 1553 г. у Берасце(Брэсце) была выдадзена “Біблія”, у тэкстах якой добра прасочваўся ўплыў бел. народнай мовы. Берасцейская царкоўная унія. Некаторых мясцовых праваслаўных лідэраў прывабіў сваёй жыццяздольнасцю каталіцкі захад. Гэты шлях быў рэалізаваны ў выглядзе Берасцейскай уніі.Новы накірунак хрысціянства – уніяцтва – быў аформлены на Берасцейскім саборы 1596 года. Ён прадугледжваў захаванне праваслаўнай абраднасці, царкоўна-славянскай мовы ў набажэнстве, але прызнаваў вяршэнства папы рымскага, каталіцкае веравучэнне.Але замест спакою унія стала крыніцай раздораў. Першы напрамак рэлігійнай барацьбы – гэта пачатак літаратурна-багаслоўскай палемікі. Другім напрамкам была парламенцкая барацьба. Трэцяй формай рэлігійнай барацьбы была адміністрацыйная барацьба: закрыццё праваслаўных цэркваў, перадача іх і манастыроў уніятам.Па Беларусі пракацілася хваля антыуніяцкіх выступленняў. У XVII–XVIII ст. на Беларусі ўзмацнілася дзейнасць каталіцкіх манаскіх. Яны праводзілі гвалтоўнае акаталічванне беларускага насельніцтва. Абаронцамі праваслаўя становяцца праваслаўныя брацтвы, якія ўзніклі ў XVI ст. Галоўны напрамак іх дзейнасці – захаванне чысціні праваслаўнага вучэння, богаслужэння і царкоўнага кіравання.Такім чынам, на працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай беларускі народ вымушаны быў весці цяжкую барацьбу за сваю веру, мову, культуру.
19. Перадумовы ўтварэння Рэчы Паспалітай. Люблінскі сойм і яго рашэнні. Рэч Паспалітая на палітычнай карце Еўропы ў канцы XVI – першай палове XVII ст. ВКЛ было вымушана весці цяжкія войны супраць Маскоўскай дзяржавы, якая прэтэндавала на ўсходнія землі ВКЛ. У выніку войнаў 1492 – 1494, 1500 – 1503, 1507 – 1508, 1512 – 1522, 1534 – 1537 гг. ВКЛ страціла частку сваіх тэрыторый. 8 верасня 1514 г. каля Оршы войскі ВКЛ на чале гетмана К. Астрожскага ўшчэнт разбілі большыя па колькасці войскі Маскоўскай дзяржавы, але поўнасцю скарыстаць вынікі перамогі вялікі князь не здолеў. У 1558 – 1583 гг. адбылася яшчэ больш маштабная Лівонская вайна. У 1558 г. войскі цара Івана IV Грознага рушылі на Лівонію. Лівонскі ордэн і Рыжскае арцыбіскупства былі вымушаны звярнуцца за дапамогай да ВКЛ і прызнаць сваё падданства. У адказ у 1563 г. Іван IV захапіў Полацк. Войска ВКЛ, большая частка якога змагалася ў Лівоніі, апынулася ў цяжкім становішчы. Польшча не спяшалася з дапамогай, намагаючыся поўнай інкарпарацыі ВКЛ. 10 студзеня 1569 г. у Любліне (Польшча) пачаў працу агульны сойм ВКЛ і Кароны Польскай. Незадаволеная яго ходам дэлегацыя ВКЛ ў лютым пакінула Люблін. Кароль быў вымушаны асобнымі актамі далучыць да Польшчы Падляшша і амаль усю тэрыторыю Украіны. Магчымасцей весці вайну яшчэ і з Польшчай у ВКЛ не было. Таму ўлетку 1569 г. дэлегацыя ВКЛ зноў наведала Люблін і падпісала дамову аб уніі. Адна з важных прычын паўстання ўніі 1569 года - супярэчнасці ў пануючым саслоўі ВКЛ: паміж магнатэрыяй (багатай шляхтай) і шляхтай сярэдняй ды дробнай. У Кароне на той час шляхта ўжо мела "залатыя вольнасці", доступ да ўлады, рашуча ўплывала на ўнутраную і знешнюю палітыку ўрада. Літоўская, беларуская і ўкраінская шляхта жадалі зраўняцца з ёй у правах і прывілеях, атрымаць верх над магнатэрыяй, заняць вядучую ролю ў сваёй дзяржаве. Дасягненне гэтых мэтаў яна звязвала з заключэннем уніі з Каронай. Польшча сама дамагалася ўніі з княствам, у якой ёй бачыўся багаты тэрытарыяльны прыдатак. Польскім каралем і Вялікім князем літоўскім у гэты трывожны час быў Жыгімонт ІІ Аўгуст. Для канчатковага вырашэння пытання быў назначаны з'езд у Любліне на 23 снежня 1568 года. Паслы ВКЛ, сярод якіх было шмат магнатаў - праціўнікаў уніі. Найбольш актыўна супрацьдзейнічалі падпісанню ўніі дэлегаты княства - канцлер і Віленскі ваявода Мікалай Радзівіл, падканцлер Астафій Валовіч, жамойцкі стараста Ян Хадкевіч. Пры падтрымцы польскіх паслоў Жыгімонт ІІ, скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча краіны, фактычна здзейсніў акт дзяржаўнай здрады - незаконна, насуперак сваім абяцанням і прысягам аб захаванні цэласнасці тэрыторыі ВКЛ, 5 сакавіка ён выдаў універсал аб далучэнні да Польшчы Падляшша з гарадамі Беласток, Бельск, Драгічын на Бузе, Мельнік. Такімі ж незаконнымі актамі, без згоды сойма, былі адарваны ад княства і далучаны да Польшчы Валынь, Падолле, Кіеўшчына. Гэта быў моцны ўдар па магутнасці дзяржавы, якая і без таго была падарвана стратай часткі беларускіх зямель у Лівонскай вайне. Ісці на ваенны канфлікт з Польшчай у тых умовах яна не магла. 20. Гарады і мястэчкі Беларусі ў ХVІ-ХVІ ст. Магдэбургскае права. У ХІІІ-ХVI стст. на беларускіх землях інтэнсіўна развіваюцца гарады і мястэчкі, якія ўсё ў большай ступенi канцэнтравалi рамеснiцтва, гандаль, станавiлiся цэнтрамi ажыўленага палiтычнага i культурнага жыцця насельнiцтва Беларусi. У крынiцах XIV - першай паловы XVII стст. упамiнаецца прыкладна 350 гарадскiх паселiшчаў на тэрыторыi сучаснай Беларусi, з якіх пераважную большасць складалi мястэчкi ў 200-300 дамоў. Гарадское насельнiцтва фарміравалася за кошт уцёкаў прыгонных сялян, перасялення вольных сялян, натуральнага прыросту. Але частыя войны i масавыя эпiдэмii зводзiлi натуральны прырост да мiнiмуму. 80% гараджан складалi беларусы (літвіны). Этнiчны склад гарадскога насельнiцтва iстотна дапаўняўся рускiмi, яўрэямi, палякамi, украiнцамi, немцамi i татарамi, якiя складалi ад 20, а ў некаторых гарадах - да 40% насельнiцтва. Разнастайным быў канфесiйны склад гараджан: праваслаўныя, католiкi, унiяты, iўдзеi, мусульмане, кальвiнiсты i iншыя, але пераважалі хрысцiяне. Гарады мелі неаднародную сацыяльную структуру. Вярхушку складала багатая частка купецтва i рамеснiцкiя майстры, якім належала ўся ўлада ў горадзе. Уплывовы пласт складалi таксама прадстаўнiкi ваенна-служылага саслоўя - баяры. Сярод гарадской вярхушкi была i шляхта, якая масава перасялялася ў гарады на працягу XVI - першай паловы XVII стст. Найбольш шматлiкую групу гараджан складалi дробныя гандляры, радавыя рамеснiкi, чаляднiкi і іх сем'i. Гэты сярэдні слой складаў 40-50% усiх жыхароў, улiчваючы, што частку iх складала таксама духавенства, чыны ўрадавай адмiнiстрацыi i iнш. Найбольш абяздоленай часткай гарадскога люду былi так званыя "люзныя людзi" i "гульцяi" - даведзеныя да галечы i абеззямеленыя сяляне, вымушаныя пакiнуць сваю гаспадарку і шукаць прытулку ў горадзе. У пачатку XVII ст. іх колькасць даходзiла да адной трэцi гарадскога насельнiцтва. Гарады i мястэчкi існавалі як на дзяржаўных вялiкакняжацкiх, так i прыватнаўласнiцкiх землях. Больш 40% усiх гарадскiх пасяленняў Беларусi ў першай палове XVI ст. падпарадкоўвалiся юрысдыкцыi буйных магнатаў (Слуцк, Стары Быхаў, Клецк, Копысь, Тураў, Шклоў, Зэльва, Маладзечна, Смаргонь, Лагойск i iнш.). Жыхары мястэчак i невялiкiх гарадоў побач з рамяством i гандлем займаліся апрацоўкай зямлi i сельскагаспадарчымi промысламi. Невялікімі тады былі і гарады. Гарады з насельнiцтвам 10 тыс. жыхароў i больш лічыліся буйнымі. Да iх адносiлiся Полацк, Вiцебск, Слуцк, Магiлёў, Пiнск. Дзеля абароны сваіх інтарэсаў рамеснікі стваралі свае ўласныя карпарацыі. Такiмi аб'яднаннямi сталi цэхi. Цэхi ў беларускiх гарадах былi трох тыпаў: спецыялiзаваныя (уваходзiлi рамеснiкi адной прафесii); аб'яднаныя (уваходзiлi рамеснiкi дзвюх i больш блiзкiх прафесiй) і зборныя (уваходзiлi прадстаўнiкi розных прафесiй). Апошнiя карпарацыi ўзнiкалi тады, калi ў тым цi iншым горадзе было мала рамеснiкаў адной спецыяльнасцi.Дзейнасць цэха i кожнага яго члена рэгламентавалася статутам. Статут ахоўваў гарадскi рынак ад канкурэнтаў і быў накіраваны як супраць нецэхавых рамеснікаў - "партачоў", так i супраць прыезджых рамеснiкаў i купцоў. Рост рамяства садзейнiчаў развiццю гандлёвай дзейнасцi. Гандлёвыя сувязi звязвалi горад з вёскамi i мястэчкамi, а буйныя гарады - памiж сабой. Буйнейшымі гандлёвымі цэнтрамі Беларусі былі Вiцебск, Полацк, Менск, Магiлёў, Бярэсце. Гарады гандлявалі таксама з Расiяй, Польшчай, Турцыяй, Малдавiяй і інш. Вялiкiм цяжарам для купецтва былі мытныя зборы, якія яны абавязаны былі плаціць не толькі пры правозе тавару ў другую краіну за дазвол на яго продаж у іншым горадзе, але і плаціць феадалам за праезд па збудаваных iмi мастах, насыпах, а то i проста па дарозе, якая праходзiла праз iх уладаннi. З умацаваннем эканамiчнай і грамадскай ролi гарадоў расло іх iмкненне пашырыць свае правы i прывiлеi. З канца XІV ст. дзяржаўная ўлада ВКЛ пайшла на дараванне гарадам самакiравання на аснове магдэбургскага права. У 1390 г. такое права было дадзена Брэсту, у 1391 г. - Вiцебску i Магiлёву, у 1496 г. - Гародні, 1499 г. - Менску, і інш. Да сярэдзiны XVII ст. яго атрымала большасць буйных гарадоў, каля паловы сярэднiх гарадоў Беларусi, у тым лiку i прыватнаўласніцкіх. Горадам, які атрымаў магдэбургскае права, кіраваў магiстрат, што складаўся з рады i лавы. Рада ажыццяўляла функцыi гарадской улады i суда па маёмасных i грамадзянскiх справах, лава судзiла гараджан па крымiнальных справах. На чале магiстрата стаяў войт, якому належала вышэйшая судовая i выканаўчая ўлада. Спачатку войты, як правiла, прызначаліся ў гарады вялiкiм князем з лiку буйных феадалаў, а з другой паловы XVI - першай паловы XVII стст. - усё часцей войты выбiралiся самiмi гараджанамi, а пасля зацвярджалiся каралём. Паўсядзённы нагляд за дзейнасцю магiстрата ажыццяўляў намеснік войта - лентвойт. Радцы са свайго асяроддзя выбiралі 3-4 бурмiстраў, якія па чарзе старшынствавалі на пасяджэннях рады, кантралявалі дзейнасць камунальных службаў, наглядалі за грамадскiм парадкам, выдаткамі гарадской казны i г. д. Пасяджэннi магiстрата праходзiлi ў будынку ратушы, які ўзводзіўся ў цэнтры горада, атрымаўшага магдэбургскае права. Жыхары такіх гарадоў вызвалялiся ад улады i суда дзяржаўнай адмiнiстрацыi і ад выканання феадальных павiннасцей (па рамонту замка, абарончых умацаванняў i iнш.), што давала iм магчымасць больш часу займацца сваёй прафесiйнай дзейнасцю. Павiннасцi былi заменены аднаразавым штогадовым грашовым падаткам.
|