![]() |
Паходжанне хрысцiянства. Хрышчэнне Русi. Распаусюджанне хрысцiянства на тэрыторыi Беларусi. Роля хрысцiянства у развiццi культуры.Date: 2015-10-07; view: 1038. Хрысцiянства прыйшло на ўсходнеславянскiя землi ўжо ў IX ст. у Полацкай зямлi былi хрысцiяне. Хрысціянства на Кіеўскую Русь прыйшло з Візантыі. Сучасніца Візантыйскага імператара Канстанціна Барвянароднага – руская княгіня Вольга прыняла хрысціянства. А яе ўнук Уладзімір Святаслававіч у 988–989 гг. пачаў хрышчэнне Русі. Ён найперш знішчыў язычніцкіх багоў. Спрачацца з князем асмеліліся нямногія. Язычнiцкае насельнiцтва хрысцiлася прымусова. Забаранялася старая абраднасць i ўводзiлася новая. Хрысцiянства стала дзяржаўнай рэлiгiяй.. Пасля прыняцця хрысцiянства ў буйных гарадах i княствах пачалi стварацца епархii. У XII ст. Полацку ўзнiкаюць манастыры. Культура старажытных беларускiх зямель мае шмат усходне-славянскiх народаў. Аднак Старажытная Русь меласваю спецыфiку. Найбольш яскрава гэта выявiлася ў Полацкай зямлi. Там развiвалася пiсьменства, вялося летапiсанне, шырока распаўсюджвалiся рамествы. З прыняццем хрысцiянства ў архiтэкрутры Беларусi пачынаецца ўзвядзенне культавых пабудоў быў пабудаваны Сафiйскi сабор, Благавеншчанская царква, Спаскi сабор. Помнiкам Гродна Каложская царква. На Беларусi развiвалася пiсьменства. Маюцца звесткi аб тым, што летапiсы складалiся ў Полацку, Тураве, Новагародку. З прадстаўнiкоў кнiжнай асветы : Кiрыл Тураўски, Ефрасiння Полацкая. Кiрыла Тураўскi з`яўляўся епiскапам г. Турава. Ён быў выдатным царкоўным аратарам. Ефрасiння Полацкая паходзiла з сям`i полацкiх князеў. Прыняўшы манаства, яна пачала працаваць над перапiсваннем кнiг. Манастыр, у якiм знаходзiлася Ефрасiння, хутка стаў буйным культурным i рэлiгiйным цэнтрам. Аб высокiм узроўнi прыкладнога мастацтва сведчыць крыж, якi заказала Ефрасiння таленавiтаму мясцоваму майстру Лазару Богшы. 8. Культура Беларусі ў Х-ХІІІ ст.ст. Фальклор і пісьменства, архітэктура і жывапіс. Дамінантам мастацкай культуры ў гэты пер-яд з`яўл. архітэктура. На яе аснове сінтэзаваліся ўжытковае і выяўленчае мастацтва: музыка, элементы літ-ры, тэатра і красамоўства. У пер-яд хрысціянізацыі сцвярджаліся новыя хрысціянскія каштоўнасці. У 12 ст. на Беларусі склаліся 2 школы дойлідства: полацкая і гродненская. Полацкая была вынікам сінтэзу візантыйскіх каланічных узораў і мясцовых традыцый дойлідства. Архітэктура гродненскай школы складвалася пад уплывам Візантыі і зах.-еўрап. раманскай архітэктуры(каложская царква, Ніжняя царква і інш.). .У сярэдзіне ХІ ст. у Полацку, следам за Кіевам і Ноўгарадам, быў пабудаваны старажытнейшы з вядомых на тэрыторыі Беларусі мураваны Сафійскі сабор.У XII ст. у Віцебску была пабудавана Благавешчанская царква, якая моцна пацярпела ў гады Вялікай Айчыннай вайны і канчаткова разбурана ў 1961 г.У сярэдзіне ХІІ ст. у Полацку быў пабудаваны Спаса-Праабражэнскі (Спаса-Ефрасіннеўскі) сабор, які захаваўся амаль цалкам. Мастацтва беларусаў 9-13 ст. было прадстаўлена фрэскамі, мазаікамі, іконамі і кніжнай графікай. Састаўной часткай культуры беларускіх зямель з'яўлялася вусная народная творчасць: песні, быліны, легенды, прымаўкі, казкі, плачы-галашэнні, загадкі. Пасля прыняцця хрысціянства развівалася пісьменнасць. Цэрквы былі не толькі культавымі ўстановамі, але і важнейшымі цэнтрамі інфармацыі аб палітычных, рэлігійных і грамадскіх справах і падзеях. У іх захоўваліся казна, бібліятэкі, архівы. Пры храмах і манастырах навучалі грамаце, тут пісаліся славутыя рускія летапісы. Адбывалася станаўленне маст. літ-ры, рукапіснай кніжнай культуры. Асноўнай крыніцай літ. мастацкіх сюжэтаў была Біблія. У 4-13 ст. з`явіліся рэгіянальныя пераклады біблейскіх кніг. У тым ліку пераклад на царкоўна-слав. мову асветнікамі Кірылам Тураўскім і Міфодзіем(9 ст.). Пра сталую біблейскую традыцыю сведчаць тураўскае “Евангелле”(11 ст.) і 1-е і 2-е полацкае “Евангелле”(12-13 ст.). Пераходныя жанры ад царкоўнай літ-ры – гэта жыціе святых, патрыстыка. Вяршыняй маст. сярэднявечнай літ-ры з`яўляецца “Слова пра паход Ігаравы”(80-я гг.12 ст.). У ім змешчаны звесткі пра полацкіх князёў і інш. Першы гіст. твор бел. літ-ры – гэта “Жыціё Ефрасіні Полацкай”. У 12 ст. Е. Полацкая стварыла кніжна-асветніцкі цэнтр ў Полацку. З яе імем звязана творчасць Лазара Богшы, які ў 1161 г. для Ефрасіні зрабіў напрастольны крыж. Адкрыццём усходнеслав. хрысціянск. культуры былі летапісы. Самы ранні – “Полацкі летапіс”(11-13 ст.). Сярод іншых летапісаў можна адзначыць “Аповесць мінулых гадоў”, “Іпацьеўскі летапіс” і інш. Пра высокі ўзровень адукацыі сведчаць імёны царк. дзеячаў:К.Смаляціча, А.Смаленскага і К.Тураўскага.
9. Беларускія землі ў канцы XII - першай палове XIII ст. Перадумовы ўтварэння ВКЛ (Беларуска-Літоўскай дзяржавы). Міндоўг, Войшалк. Сярод мноства фактараў, якія садзейнічалі ўзнікненню ВКЛ, можна выдзеліць наступныя:1. Развіццё сельска-гаспадарчай вытворчасці, рамяства, гандлю, рост гарадоў. Усё гэта спрыяла ўзбагачэнню мясцовай эліты, якая і стала ініцыятарам утварэння новай дзяржавы, каб абараніць сваю маёмасць і статус 2. Паглыбленне сацыяльнай дыферэнцыяцыі грамадства, сацыяльных супярэчнасцей паміж саслоўямі. У самім саслоўі феадалаў таксама абвастрылася барацьба за панаванне. Усё гэта выклікала грамадскую патрэбу ва ўтварэнні дзяржавы, якая б заканадаўча абмежавала грамадска небяспечныя разбуральныя працэсы, якія праяўляліся ў знішчэнні людзей і матэрыяльных каштоўнасцей. 3. Неабходнасць барацьбы са знешняй небяспекай. Такая небяспека зыходзіла найперш ад мангола-татараў і крыжакоў, а таксама галіцка-валынскіх і польскіх князёў. ВКЛ як на поліэтнічную дзяржаву чатырох асноўных народаў – беларускага, літоўскага, украінскага і рускага, дзе славяне займалі 11/12 тэрыторыі і складалі 80% насельніцтва краіны. Працэс утварэння ВКЛ быў працяглым і складаным. Ён адбываўся больш за стагоддзе – з другой чвэрці ХІІІ па трэцюю чвэрць XIV ст. Аб'яднанне праходзіла рознымі шляхамі: на аснове пагадненняў паміж мясцовай палітычнай элітай і літоўскімі князямі, шляхам дынастычных шлюбаў, у некаторых выпадках – шляхам захопу. Працэс фарміравання новай дзяржавы пачаўся з узвышэння Новагародскага княства, якое прыпала на сярэдзіну ХІІІ ст., і быў звязаны з імем князя Міндоўга. Заслуга яго заключаецца ў тым, што пры ім з разрозненых літоўскіх плямён і беларускіх княстваў пачалося станаўленне дзяржавы на новай аснове – ВКЛ, бо менавіта Міндоўг аб'яднаў Новагародскае княства з часткай балцкіх зямель. Першай сталіцай княства стаў Новагародак. Але Міндоўг сустрэў супраціўленне старой знаці, якая забіла вялікага князя і яго двух сыноў у 1263 г. Далейшы тэрытарыяльны рост дзяржавы расцягнуўся больш, чым на стагоддзе. Полацкае княства трапіла пад уплыў Літвы ў сярэдзіне ХІІІ ст., калі ў Полацку княжыў пляменнік Міндоўга Таўцівіл. У канцы ХІІІ ст. пры вялікім князю Віцені быў пакладзены пачатак далучэнню Жамойці і канчаткова далучана Полацкае княства. Жамойць жа была канчаткова далучана толькі у першай палове XV ст. Пры вялікім князю Гедыміне (1316 – 1341) у склад ВКЛ увайшла Віцебская зямля, Берасцейская, Турава-Пінская землі і Мінскае княства. У 1323 г. Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню. Пры вялікім князю Альгердзе (1345 – 1377) было цалкам далучана Беларускае Падняпроўе, у 1355 г. – Бранскае княства. У 1362 г. Альгерд разбіў татар у бітве на р. Сінія Воды і далучыў да ВКЛ Кіеўскую, Чарнігава-Северскую, Падольскую і Валынскую землі. Пры вялікім князю Вітаўце (1392 – 1430) у 1404 г. да ВКЛ было далучана Смаленскае княства, быў ўстаноўлены пратэктарат над Разанскай, Пскоўскай, Наўгародскай землямі. У гады праўлення Вітаўта ВКЛ дасягнула найвышэйшай магутнасці і займала найбольшую тэрыторыю.
10.Беларуска-Літоўская дзяржава ў канцы XIII - першай палове XIV ст. Заснаванне дынастыі Гедыміна. Панаванне князя літоўскага Тройдзеня(1270-1282 гг.) вызначалася барацьбой з Галіцка-Валынскім княствам, якая працягвалася з папераменным поспехам. У 1277-1281 гг. паспяхова ваяваў з крыжакамі за горад Дынабург(Дзвінск), ажыццяўляў паходы ў Мазовію падчас панавання вял. князя Віценя(1293 ці 1295-1316 гг.), пры якім канчаткова было замацавана Полацкае княства на падставе “рада” ад 1307 г., які гарантаваў аўтаномію і захаванне мясцовых законаў. Ён таксама ўвёў герб і пячатку з выявай пагоні. Пашырэнню тэр-рыі садзейнічала панаванне Гедыміна(1316-1341 гг.) – заснавальнік дынастыі Гедымінавічаў. Ён упершыню ўвёў тытул “вялікі князь літоўцаў і рускіх”. У 1320 г. ў склад ВКЛ увайшла Віцебская зямля, у 20-30-я гг. 14 ст. – Берасцейская зямля, Менскае княства і Турава-Пінская зямля. У 1323 г. перанёс сталіцу ў Вільню. Яго панаванне адзначана поспехамі ў барацьбе з крыжакамі. З гэтай жа мэтай узводзіліся абарончыя збудаванні(крэпасці ў Троках, Вільні, Медніках, Крэве і Лідзе). Яшчэ пры жыцці яго сыны атрымалі спадчыну. Альгерд атрымаў Віцебскае княства, Кейстут, Токі, Гарадзенскую і Берасцейскую землі, а малодшы сын Яйнут атрымаў Вільню і тытул вялікага кназя(1341-1345 гг.). У выніку змовы Альгерда і Кейнута Яйнут быў скінуты з прэстола і яму была перададзена васлаўскае княства. Вял. князем стаў Альгерд(1345-1377 гг.). Пры ім у сяр. 14 ст. у склад ВКЛ увайшло бел. Падняпроўе. У 1355 г. далучаецца Бранскае княства, у 40-я гады 14 ст. – Чарнігава-Северскае, у 60-70-я гады ў ВКЛ увайшлі Кіеўская зямля, Падольскае і Валынскае княствы і Жамойцкія землі. За час княжання Альгерда тэр-рыя ВКЛ павялічылася амаль удвая. Уся тэр-рыя Беларусі была ўключана ў склад ВКЛ. У 50-я гады 14 ст. ў паліт залежнасці ад ВКЛ апынулася Смаленскае княства. Прадпрыняў 3 паходы на маскву(1368, 1370, 1372 гг.), атрымаў перамогу над татарамі ў бітве пры Сініх Водах у 1362 г. Альгерд памёр у 1377 г. Тройчы Альгерд, які імкнуўся падпарадкаваць сабе ўсходнеславянскія землі, рабіў паходы супраць Маскоўскага княства, не жадаючы ўзмацнення маскоўскага князя Дзміт-рыя Іванавіча. Пасля смерці Альгерда вялікім князем Стаў Ягайла. Ён імкнуўся замацаваць сваю велікакняжацкую ўладу ў ВКЛ і разлічваў на падтрымку з боку Польскага каралеўства. Знеш-няя небяспека з боку крыжакоў таксама рабіла неабходным збліжэнне ВКЛ і Польшчы. Самой Польшчы патрабавалася модная каралеўская ўлада. 14 жніўня 1385 г. у Крэўскім замку была заключана Крэўская унія — пагадненне пра аб'яд-нанне ВКЛ і Польскага каралеўства на чале з адным валада-ром. Адной з яго ўмоў стала патрабаванне буйных польскіх феадалаў, каб вялікі князь літоўскі, 34-гадовы Ягайла, ажа-ніўся з дачкой польскага караля 13-гадовай Ядвігай. У вышку шлюбу з Ядвігай Ягайла далучыў да свайго велікакня-жацкага тытула яшчэ і пасаду польскага караля. Ягайла прыняў каталіцтва і атрымаў пасля гэтага імя Уладзіслаў. Ён выдаў прывілей — грамату (дзяржаўны дакумент), які да-ваў дадатковыя правы і вольнасці феадалам каталіцкага ве-равызнання і не распаўсюджваўся на праваслаўных феа-далаў. Ягайла, у адрозненне ад свайго дзеда Гедзіміна, імкнуўся зрабіць каталіцкую царкву пануючай у ВКЛ, што выклікала нездавальненне праваслаўнай часткі насель-ніцтва. Княжанне Вітаўта ў 1392—1430 гг. было звязана з імкненнем захаваць дзяржаўную самастойнасць ВКЛ пасля заключэння Крэўскага пагаднення. На беларускіх земляx актыўна вялася барацьба супраць акаталічвання, якое ажыц-цяўлялася пад кіраўніцтвам Ягайлы. У такіх умовах яму цяж-ка было адначасова трымаць уладу ў Польскім каралеўстве і захаваць яе за сабой у ВКЛ. Паміж Ягайлам і Вітаўтам пача-лася міжусобная барацьба, якая завяршылася заключэннем у 1392 г. Востраўскага пагаднення аб уладзе ў княстве. Ягайла перадаваў яе ў ВКЛ Вітаўту, які стаў вялікім князем літоўскім. У пачатку XV ст. улада ў ВКЛ стала практычна нале-жаць Вітаўту. Пры ім ВКЛ стала адной з найбуйнейшых па сваёй тэрыторыі дзяржаў у Еўропе, якая размяшчалася на абшарах ад Балтыйскага да Чорнага мора. У1430 г. вялікім князем літоўскім стаў малодшы сын Аль-герда Свідрыгайла. Яго галоўнай апорай сталі феадалы пра-васлаўнага веравызнання. Ён прыцягваў іх да дзяржаўна-га кіравання, раздаваў ім замкі і пасады. Гэта выклікала нездавальненне феадалаў ВКЛ, якіх падтрымалі буйныя польскія землеўласнікі. Дамовіўшыся паміж сабой, яны аб-вясцілі вялікім князем Жыгімонта Кейстутавіча. Адбыўся часовы раскол ВКЛ. Гэтапрывялоў 1432—1436 гг. давайны за ўладу паміж прыхільнікамі Свідрыгайлы і Жыгімонта. Вайна скончылася перамогай Жыгімонта, які стаў вялікім князем.
11.Унутрыпалітычнае становішча і знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIV - пачатку XV ст. Знешняя палiтыка ВКЛ не была свабоднай ад уплыву ўнутрыпалiтычных працэсаў у дзяржаве. Унiя з Польшчай нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынiкi, умацавала мiжнародныя пазiцыi княства. Галоўным ворагам, з якiм ВКЛ даводзiлася весцi напружаную барацьбу, былi Тэўтонскi i Лiвонскi ордэны. У 1409 г. пачалася «вялiкая вайна» памiж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, i Тэўтонскiм ордэнам – з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены крыжакам у бiтве пад Грунвальдам i нямецкая агрэсiя была спынена.У XIV працягвалiся набегi татар на тэрыторыю ВКЛ. Значнай падзеяй у барацьбе з iмi быў разгром Альгердам мангола-татар.затым атрады мангола-татар былi разбiты войскамi кiеўскага князя Алелькавiча. На гэтым набегi Арды на тэрыторыю ВКЛ практычна спынiлiся. XV ст. у знешняй палiтыцы ВКЛ паўстае пытанне ўзаемаадносiн з Крымскiм ханствам. Першапачаткова адносiны былi добрыя, але потым ханам ён па дамоўленасцi з Масквой пайшоў вайной на Кiеўскiя землi, узяў Кiеў. з 1500 па 1569 г. татары зрабiлi на Бел. землi 45 набегаўдайшлi да Мiнска i Новагародка, спустошылi землi памiж Слуцкам i Мiнскам. Затым лiт., бел. i ўкр. атрадамi было нанесена паражэнне крымскiм татарам на Ўкраiне. З гэтага моманту яны ўжо не пагражалi ВКЛ. Такiм чынам, знешняя палiтыка ВКЛ была складанай i супярэчлiвай, прыярытэты ў ей мянялiся. У XIV—XV стст. – гэта барацьба супраць крыжакоў i татарскiмi ханствамi i пашырэнне сваей тэрыторыi, XV—XVI стст. напрамкам знешнепалiтычнай дзейнасцi ВКЛ сталi адносiны, а па сутнасцi канкурэнтная барацьба з мацнеючай маскоўскай дзяржавай. Знеш. палiт. ВКЛ не была сваб. ад уплыву на яе ўнутрыпалiт. працэсаў у дзярж.. Унiя з Польшчай (1385), нягледз. на склад. ўнутр. вынiкi, умацавала мiжнародн. пазiцыi княства. Гал. ворагам, з якiм ВКЛ даводзiлася весцi напруж. барацьбу, былi Тэўтонскi i Лiвонскi ордэны. У 1409 г. пачалася «вялiкая вайна» памiж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, i Тэўтонскiм ордэнам – з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены крыжакам у бiтве пад Грунвальдам (1410), i ням. агрэсiя была спынена.У XIV—XV стст. працягвалiся набегi татар на тэрыт. Залатая Арда ужо распалася і утварылася Вялік. Арда (ад Волгі да Дняпра), узначальвау Саід-Ахмед. ВКЛ. Значнай падзеяй у барацьбе з iмi быў разгром Альгердам (гал. войска – Навагар.) мангола-татар на р. Сiнiя Воды (1362), далучэнне да ВКЛ Кiеўшчыны, Падолii. У 1527 г. лiт., бел. i ўкр. атрадамi было нанесена параж. крымскiм татарам пад Каневам на Ўкр.. З гэтага моманту яны ўжо не паграж. ВКЛ. Пазней татар. ханствы выкарыстоўвалiся ВКЛ як iнтрумент усх. палiтыкi. З кан.XV ст. абвастр. аднос. памiж ВКЛ i Р.дзярж.. Прычыны – 1)завярш. палiт. аб`яднання Паўн.-Усх. Русi пад уладай Масквы (вылучылiся 2 цэнтры аб`ядн. зямель былой Старажытнарус. дзярж. – ВКЛ i М. дзярж.), 2) асаблiв-ці. выраш. канфесiйнага пыт. ў ВКЛ,Маск.князь прэтэндавау на ролю адзін. правасл. гасудара. Наступ каталiцызму падштурхн. бел. феад. да перах. пад уладу Масквы. Канфрант-я памiж М.дзярж. i ВКЛ неаднараз. прыводзiла да войн. Ккнязь Васіль ІІІ вырашыу захапіць Смаленск. 1514г. Смаленск капітуліравау. Рус. войскі рушылі на зах. да Оршы і Друцка. Каля Оршы адбыл. вял. бітва войск ВКЛ з войскамі Мас.дзярж., войскі М.дзярж. пацярпелі параж. Т.ч., знеш. палiт. ВКЛ была склад. i супярэчл., прыярытэты ў ей мянялiся. Страта 1/4 тэрыт. ВКЛ у гэтай барацьбе сведчыла пра значн. аслабл. ВКЛ i вымушала яго да больш цесн. саюза з Польшчай. 12. Дзяржаўны лад, органы ўлады і сістэма кіравання Вялікага княства Літоўскага. Сістэма кіравання ў ВКЛ развівалася на аснове старажытнага права, якое бытавала ў Полацкім, Менскім, Наваградскім, Тураўскім і інш. княстваў. Пасля заключэння Крэўскай уніі і ўсё большага збліжэння з Польшчай у арганізацыю кіравання сталі пераносіцца тыя рысы і формы, якія склаліся ў Польшчы. Кіраўніком дзяржавы быў вялікі князь(гаспадар). Ён з`яўляўся таксама суддзёй, адміністратарам, галоўнакамандуючым узброеных сіл краіны. Вялікі князь меў даволі шырокія паўнамоцтвы: права весці міжнародныя справы, уступаць у саюзы, абвяшчаць вайну, заключаць мір, прызначаць на дзярж. пасады і распараджацца дзярж. Маёнткамі, права заканадаўчай ініцыятывы. Выбіраўся з прадстаўнікоў дома Гедымінавічаў,а пазней–Ягелонаў. Джярж. лад ВКЛ-парламанская манархія. Непасрэдны уплыў вялікага князя, які адначасова з`яўляўся і польскім каралём на дзярж. справы аслабляўся працяглымі ад`ездамі ў Польшчу. Рада або паны-рада спачатку была дарадчым органам пры князю і назначалася па яго ўласным выбары. Потым ўзмацнілася, ператварылася ў кіруючы орган. Права засядаць у ёй мелі каталіцкія віскупы па Яволі, Кашталяну, нек. старосты і найбольш важныя службовыя асобы. Поўны састаў рады налічваў 45 чал., а пазней 65. Кампетэнцыя рады: пытанне абароны дзяржавы, міжнар. адносіны, бягучае кіраванне, фінансавая дзейнасць, прызнач. на вышэйшыя дзярж. пасады. Важнае значэнне меў сойм. На яго пасяджэнне запрашаліся ўсе прадстаўнікі шляхецкага саслоўя, вярхі каталіцкага і праваслаўнага духавенства. У 1512г-павятовай шляхтай выбіраліся па 2 дэпутаты адпаведна. На соймах выпрацоўваліся агульныя кірункі знешняй і унутранай палітыкі. Вышэйшымі службовымі асобамі ў дзяржаве былі:1.маршалак дземскі,2.гетман найвышэйшы,3.Канцлер,4.падскарбій земскі. Асобнае кіраванне было ў гарадах, якія атрымалі магдэб. права (Вільня,Брэст,Гродна,Менск). Галоўнай асобай у ваяводстве быў ваявода. Ваявода назначаўся вялікім князем і радай пажыццёва. Кіраўніком адміністрацыі ў павеце быў староста. Як і ваявода назначаўся вялікім князем і радай з ліку буйных феадалаў. Саслоўна-прадстаўнічымі органамі ў павеце былі павятовыя сеймікі, на якіх маглі прысутнічаць усе шляхціцы паветаў. Яны збіраліся штогод, або некалькі разоў у год, у павятовых цэнтрах.
13. Асноўныя напрамкі развіцця Вялікага княства Літоўскага ў XV ст. Унiя з Польшчай, нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынiкi, умацавала мiжнародныя пазiцыi княства. Галоўным ворагам, з якiм ВКЛ даводзiлася весцi напружаную барацьбу, былi Тэўтонскi i Лiвонскi ордэны. У 1409 г. пачалася «вялiкая вайна» з Тэўтонскiм ордэнам. Вырашальны ўдар быў нанесены крыжакам у бiтве пад Грунвальдам (1410), i нямецкая агрэсiя была спынена.У XIV-XV стст. працягвалiся набегi татар на тэрыторыю ВКЛ. Значнай падзеяй у барацьбе з iмi быў разгром Альгердам мангола-татар на р.Сiнiя Воды. У 1455 г. атрады мангола-татар былi разбiты войскамi кiеўскага князя Сямена Алелькавiча. На гэтым набегi Арды на тэрыторыю ВКЛ практычна спынiлiся. З другой паловы XV ст. у знешняй палiтыцы ВКЛ паўстае пытанне ўзаемаадносiн з мацнеючым суседам на поўднi - Крымскiм ханствам. Першапачаткова адносiны былi добрыя, але калi ханам стаў Менглi-Гiрэй, ён па дамоўленасцi з Масквой пайшоў вайной на Кiеўскiя землi, узяў Кiеў. У 1527 г. лiтоўскiмi, беларускiмi i ўкраiнскiмi атрадамi было нанесена паражэнне крымскiм татарам пад Каневам на Ўкраiне. З гэтага моманту яны ўжо не пагражалi ВКЛ. З канца XV ст. абвастрылiся адносiны памiж ВКЛ i Рускай дзяржавай. Прычыны - завяршэнне палiтычнага аб`яднання Паўночна-Усходняй Русi пад уладай Масквы. Беларускiя феадалы iмкнулiся да пераходу пад уладу Масквы. Такiм чынам, знешняя палiтыка ВКЛ была складанай i супярэчлiвай, прыярытэты ў ей мянялiся. У XIV-XV стст у канцы XV-XVI стст. - галоўным напрамкам знешнепалiтычнай дзейнасцi ВКЛ сталi адносiны з маскоўскай дзяржавай. Страта 1/4 тэрыторыi ВКЛ у гэтай барацьбе сведчыла пра значнае аслабленне ВКЛ i неабходнасцi больш цеснага саюзу з Польшай.
14.Сацыяльна-эканамічныя адносіны ў Вялікім княстве Літўскім, Рускім і Жамойцкім ў ХІV-ХVІ ст.ст. Фарміраванне буйнога землеўладання і павіннасці сялян. Сацыяльна-эканамічнай асновай развіцця беларускіх земляў у сярэднявечную эпоху з'яўлялася сельская гаспадарка. Вярхоўным уласнікам зямлі быў вялікі князь. Значным зямельным фондам валодалі былыя князі і сваякі князя, якіх звалі магнатамі. За ваенную і грамадзянскую службу князь надзяляў людзей зямлёй у часавае ці сталае карыстанне. Гэтых людзей звалі баярамі, а з XV у. - шляхтай. Землеўладальнікамі з'яўляліся таксама царкоўныя ўстановы і духоўныя іерархі. Сяляне ўласнай зямлі не мелі. Яны працавалі і жылі на зямлі магнатаў ці шляхцічаў, завошта да канца XV у. галоўным чынам разлічваліся з абшарнікам прадуктамі - збожжам, мёдам, хатнім начыннем і т.п. Сяляне ставіліся да найнізкага саслоўя і звычайна зваліся «людзі», «мужыкі», «падданкі». Формай грамадскай арганізацыі з'яўляліся суседская сельская абшчына, якая ўваходзіла ў склад шырэйшай арганізацыі - воласці. Абшчына валодала правам разбору некаторых крымінальных спраў у копном судзе, размеркаваннем і зборам даніны і падаткаў. У грамадскім карыстанні абшчыны былі пашы, сенажаці, лясы і воды. У адпаведнасці з характарам зямельнай уласнасці, на якой пражывалі сяляне, яны падпадзяляліся на абшарніцкіх, дзяржаўных і царкоўных. У залежнасці ад колькасці зямлі, якой яны карысталіся, і характару павіннасцяў, сяляне падзяляліся на тяглых, агароднікаў, бабылёў, коморников, кутников і інш. Ад ступені асабістай залежнасці ад феадалаў вылучалася чэлядзь мімавольная (сяляне, якія не мелі сваёй гаспадаркі, жылі ў маёнтках феадалаў), чэлядзь прыдворная (прыслуга), «падобныя» людзі (сяляне з правам пераходу з аднаго маёнтка ў іншае) і «непадобныя» людзі (сяляне, якія былі пазбаўлены такога права). У сярэдзіне XV у. пачалася аграрная рэформа, якая атрымала назву «волочной помери» . Мэтай яе быў больш поўны ўлік і размеркаванне зямлі, уніфікацыя сялянскіх павіннасцяў. У якасці асноўнай адзінкі падаткаабкладання была валока (19,5 дзесяціны, ці ў сучасным вылічэнні 21,3 га), а галоўнай павіннасцю - паншчына. У сувязі з рэформамі паскараўся працэс занявольвання сялянства. Пачатак заканадаўчага афармлення прыгоннага права ў ВКЛ было пакладзена привилеем 1447 г, а «Статуты на поцягі» 1557 г. распаўсюдзіла яго на тую частку сялян, якая яшчэ захоўвала права пераходу ад феадалаў. Гэта было зафіксавана Статутам 1566 г, які вызначыў 10-летні тэрмін вышуку збеглых сялян, а Статутам 1588 г. гэты тэрмін быў падвоены. Такім чынам юрыдычна было замацавана прыгоннае права. З гэтага часу сяляне страцілі асабістую волю, абшарнікі маглі іх прадаваць, змяняць, закладваць у заклад як усю сям'ю, так і асобных чальцоў сям'і. У заходняй і цэнтральнай Беларусі ажыццяўленне рэформы прывяло да змены супольнага змлекарыстання подворным. У XIV - першай палове XVI ст. прадукцыйныя сілы феадалізму абумовілі інтэнсіўны працэс аддзялення рамяства ад сельскай гаспадаркі, што суправаджалася ростам гарадоў і мястэчкаў гарадскога тыпу - мястэчкаў. Калі напачатку XV ст. у ВКЛ было вядома 83 гарады, то ў канцы XV у. - ужо 530. Найболей буйнымі гарадамі (звыш 8 тыс. чалавек) былі Віцебск, Магілёў, Пінск, Полацак, Слуцак, Гародня, Брэст. Па сваім сацыяльна-эканамічным статуце горада падпадзяляліся на дзяржаўныя (вялікакняжацкія) і прыватнаўласніцкія, якія належалі асобным феадалам. Часам феадалы скуплялі ўчасткі ў самакіравальных гарадах і распаўсюджвалі сваю юрысдыкцыю на ўсіх, хто жыў на гэтай тэрыторыі. Насельніцтва гэтых так званых «юридик» было непадуладна магістрату. З канца XIV у. князі пачалі дарыць гарадам права на самакіраванне, так званае магдэбургскае права. Першым атрымаў гэта права Брэст (1390 г.). Да другой палове XVI у. магдэбургскае права атрымалі амаль усе найбуйныя гарады Беларусі. Галоўным органам адміністрацыйнага кіраўніцтва горадам быў магістрат. Ён складаўся з рады (выбарнага органа) і лавы (судны). На чале радыя стаяў войт, прызначаны вялікім князем. Месцам працы рады былі ратушы. Асноўную масу насельніцтва гарадоў складалі рамеснікі, купцы, якіх звалі гараджанамі. Большасць насельніцтва гарадоў займалася рамяством. У мэтах абароны сваіх эканамічных інтарэсаў рамеснікі аб'ядноўваліся ў звязы па прафесіях, якія зваліся цэхамі. У гэтыя гады хутка развіваўся гандаль. Купцы вялі гандаль з Рыгай і іншымі заходнееўрапейскімі гарадамі. У гарадах праводзіліся кірмашы па продажы тавараў. Такімі былі асноўныя асаблівасці сацыяльна-эканамічнага жыцця Беларусі ў XIV - XVI стст. Узмацнялася эканамічная залежнасць сялян ад феадалаў. Цэнтрамі культурнага жыцця, развіцці рамяства і гандлю станавіліся гарады. 15. Беларуска-Літоўская дзяржава ў канцы XV – сярэдзіне XVI ст. Лівонская вайна і яе вынікі. Уцяг ВКЛ у Лівонскую вайну меў на ўвазе адразу две мэты: 1. Далучыць да сваіх уладанняў тэрыторыю Лівонскага ордэна. 2. Не дапусціць Расію да Балтыйскага мора, а гэта значыць на заходнееўрапейскі рынак. Пасля пераходу Лівонскага ордэна пад патранат ВКЛ, Расія перанесла ваенныя дзеянні на тэрыторыю Беларусі. Лівонская вайна патрабавала ад насельніцтва ВКЛ напружання ўсіх сіл. Яна прывяла да рэзкага павялічэння падаткаў, прынесла працоўным масам разбурэнне іх гаспадарак і смерць. Задача валодаць Лівоніяй здавалася вельмі важнай, але сіл для барацьбы з маскоўскім царом не хапала. Асабліва цярпелі ад маскоўскіх спусташэнняў ўсходнія землі. Нядзіўна, што пры такіх ўмовах Вялікае княства зрабілася больш падатлівым у пытаннях пра унію. З пачатку Лівонскай вайны палякі не пераствалі напамінаць пра унію, і яны знайшлі спачуванне у радах шляхты, стомленай вайной. Сутнасць акта уніі заключаецца ў наступным. Абедзве дзяржавы (Польшча і ВКЛ) зліваюцца ў адзінае і непадзельнае цэлае, члены якога абавязаны дапамагаць інтарэсам і выгадам агульнай дзяржавы. У 1569 годзе у Любліне было падпісана пагадненне аб дзяржаўна-палітычным саюзе ВКЛ з Польшчай паводле якога ўтварылася федэратыўная дзяржава - Рэч Паспалітая. Пасля гэтага ў Лівонскай вайне адбыўся вялікі пералом. Войскі Рэчы Паспалітай дасягнулі значных поспехаў і змаглі вярнуць тэрыторыі захопленыя Маскоўскім княствам на пачатку вайны. Цяжкае становішча пасля шэрага паражэнняў прывяло да таго, што маскоўскі цар заключыў пераміре. У выніку Лівонскай вайны аказалася спустошанай і зруйнаванай паўночна- усходняя частка Беларусі, загінула шмат насельніцтва, былі знішчаны культурныя каштоўнасці. Так, напрыклад, пад час вызвалення Полацка венгерскія наемнікі, якія уварваліся першымі ў горад, рабавалі жыхароў, руйнавалі ўсе. Менавіта ў час рабавання горада наемнікамі Стэфана Баторыя, загінулі многія культурныя каштоўнасці, у тым ліку і Полацкі летапіс. Вынікам Лівонскай вайны на Беларусі было далейшае ўмацаванне пазіцый польскіх феадалаў і каталіцкага ўплыву, яшчэ больш глыбокі раскол беларускага грамацтва на рэлігійнай глебе. 16. Асаблівасці цывілізацыйнага развіцця краін Заходняй Еўропы ў XIV - XVI стст. Рэнесанс ў Еўропе і Беларусі. Яскравай праявай фарміравання новых буржуазных адносін стаў росквіт культуры і навукі. Тэрмін “рэнесанс” паходзіў ад франц. слова renaitre, што можна перакласці як “адраджаць”. Рэнесансавая культура прапагандавала наяўнасць абсалютнай духоўнай свабоды асобы і яе нічым неабмежаваныя магчымасці ў самасазнанні і даследаванні навакольнага свету. Росквіт Рэнесансу прыходзіцца на 15-16 ст., калі ў Італіі хуткімі тэмпамі развівалася свецкая архітэктура,навука, літ-ра (Рафаэль, Тыцыян, Мікеларджэла, Б. Чэліні). Дзякуючы кнігадрукаванню і пратэстантызму Рэнесанс пашырыўся і на іншыя рэгіёны Еўропы ( У. Шэкспір, А. Дзюрэр, М. Сервантэс і інш). Крызіс феадалізму і фарміраванне новых капіталіст. адносін адбываліся ва усёй Зах. Еўропе, што выклікала ўзмацненне эксплуатацыі ніжэйшых колаў нас-ва. Вынікам гэтага стала абвастрэнне міжкласавых адносін і пашырэнне масавых рухаў сялянства і гарадскога плебса. У сваю чаргу гэта прывяло да ліквідацыі апошніх рэшткаў феад. раздробленасці(акрамя Германіі) і такія краіны, як Англія, Францыя і Іспанія, пачалі ператварацца ў моцныя абсалютысцкія нац-ыя дзяржавы, што спрыяла паскарэнню развіцця гаспадаркі і культуры. Завяршэнне кансалідацыйных працэсаў у Зах. Еўропе, акрамя таго, абумовіла і пачатак каланіальнай экспансіі. Эпоха Адраджэння вярнула папулярнасць тэорыі аб шарападобнасці Зямлі, што супала з хуткім удасканаленнем суднабудаўніцтва і навігацыі. Вынікам шматгадовых намаганняў гэтых краін сталі: адкрыццё Х. Калумбам у 1492 г. Кубы і Ямайкі,узбярэжжа Ц. Амерыкі;1492г.- судна Васка да Гамы прыбыла ў Індыю; кругасветнае паляванне экспедыцыі Ф. Магелана(1519-1522). Новыя тэр-рыі сталі невычарпальнай крыніцай прыпраў, золата і срэбра, што празмерна ўзбагаціла эліту Іспаніі і Партугаліі. Што ж датычыцца інш. еўрап. дзяржаў, то іх каланіяльная экспансія да канца 16 ст. мела вельмі абмежаваны хар-р. Англія, Франц. і Нідэрл. імкнуліся знайсці ўласны шлях у Ціхі акіян і Індыю. Аднак іх пошукі так званага “паўночнага праходу” прывялі толькі да пачатку вывучэння сучачнай Канады і пашырэння гандлёвых сувязяў праз Архангельск з Масковіяй. В15-16 условия для становления культуры ВКЛ: рост городов, развитие товаро-денежных отношений, нац. самосознание. На Б: светское направление в живописи, литературе, библиотеки, веротерпимость, статуты ВКЛ, становление искусства, бел языка, лит-ры. 16в - изменения в обычаях, морали. Стремление к роскоши. Шляхта перенимает обычаи и моду Зап Европы. Появление мещанства. Дворы крупных магнатов становятся центрами светской жизни. Радивил открывает 1-ый театр, типографию. Ренесанс в ВКЛ - позже чем в Европе. Скарына (1490 –1551) друкарня, “Псалтыр”, Стары Запавет Бібліі (найбольш важныя кнігі). У 1520 г. Скарына пераехаў у Вільню, дзе ў 1522 г. выйшла ў свет зборнік рэлігійных і свецкіх твораў. Зборнік был больш даступным шырокаму колу насельніцтва.Ф. Скарына выступіў у якасці стваральніка новага літаратурнага жанру – прадмоў. Яны змяшчалі ў сабе кароткі змест твора. Ф. Скарына ўнёс уклад у распрацоўку беларускай літаратурнай мовы.Развитие культуры Возрождения осталось у нас незавершенным, но именно в эту эпоху бел народ достиг высочайшего уровня развития.
|