Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё беларускіх зямель у ІХ-ХІІ ст.ст.


Date: 2015-10-07; view: 890.


Да сярэдзіны 9 ст. старажытн. слав. насельніцтва фарміравалася ў ранне-феадальныя княтсвы, княжанні складалі з былых радавх абшчын, улада падзялялася паміж князем і Вечай.Веча- заканадаўчая ўлада, функцыицыі вечы- абранне князя, вызначала колькасць платы.Князь- выканаўчая ўлада, не меў права мець маемасць.Развіццё земляробства і жывелагад., рамяства і гандлю, гарадоў абумовілі ўтварэнне дзяржавы Кіеўская Русь – ранне феадальная дзяржава, манархія, на чале князь, дума, баяры Князю падпаражкоўваўся вялікі апарат кіравання. Полацкае княстваўтварылася ў 9-10ст Летапiсец адзначау, што заснавалi Полацк крывiчы. Заканадаучая улада.-веча, выканаўчая-князь. існавала дынастыя крывіцкіх князёў. Тураўскае княства ўтварылася ў канцы 9 ст, аснова гаспадаркі-земляробства і жывелагадоўля, паляванне-другое места. Сяліліся селамі , жылі у падзямеллях. Земляр. насельніцтва было арганізавана у абшчыны . Характар эканамічнага жыцця бел. зямель вызначала сельская гаспадарка. Важнай галіной з'яўлялася жывёлагадоўля. 3 IX па XIV ст. больш за 50 пасяленняў гарадскога тыпу - Полацк , Тураў , Віцебск і інш., Аднак и былі княжацкія і феадальныя замкі. Так былі заснаваны Заслаўе Друц і інш. Развіваўся і знешні гандаль, а таксама гандаль паміж асобнымі землямі і княствамі. 3 узнікненнем уласнаці на зямлю на тэрыторыі Беларусі ўмацоўвалася феадальнае землеўладанне 3 цягам часу феадальная ўласнасць на зямлю пашыралася: сёламі валодалі як князі, так і баяры і княжацкія дружыннікі, На працягу XI - XIII стст. на Б. развівалася свецкае, і царкоўнае землеўладанне. частка сялян бяднела ад уплаты цяжкіх княжацкіх данін,таксама судовыя штрафы У выніку абшчынныя сялянскія землі пераходзілі да феадалаў, а землі, якія не былі імі захоплены, станавіліся ўласнасцю дзяржавы.

Гарады з'яўляліся не толькі цэнтрамі рамеснай вытворчасці (ужо ў IX - X стст. у іх налічвалася звыш 40 спецыяльнасцяў: кавалі, збройнікі, ювеліры, бондары, ткачы, шаўцы і інш.), але і гандлю, як унутранага, так і знешняга. У XII - XIII стст., відаць, склаўся абмен на ўнутраным рынку ў сувязі з аддзяленнем горада ад вёскі, што не магло не выклікаць абмену паміж імі. Развіваўся і знешні гандаль, а таксама гандаль паміж асобнымі землямі і княствамі. Шмат тавараў (жыта, пшаніца, агародніна, віна, прыправы) дастаўляліся ў Ноўгарад праз Полацк і Віцебск транзітам. Значным гандлёвым цэнтрам быў і старажытны Менск. Шлях па р.Свіслач, Бярэзіна і Днепр звязваў яго з Кіевам. 3 паўночнага захаду блізка да горада падыходзілі прытокі Віліі, якая ўпадала ў Нёман. Са шматлікімі гарадамі Менск злучалі сухапутныя дарогі. Купцы з беларускіх зямель падтрымлівалі шырокія гандлёвыя сувязі не толькі з суседнімі, але і з больш далёкімі краінамі. Праз Русь праходзіў, як вядома, вялікі водны шлях "з вараг у грэкі" (Балтыйскае мора - Нява - Ладажскае возера - Волхаў - возера Ільмень - Ловаць - Днепр - Чорнае мора). На Русь прывозіліся дарагія самацветы, прадметы раскошы, перац, лаўровы ліст, фарбы і інш.

6. Фарміраванне старажытна-рускай дзяржавы. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі.

На мяжы 8-9 ст. вакол Полацка пачало складвацца аб`яднанне крывічоў, якое ў перш. палове 9 ст. сфарміравалася ў самастойную тэрытарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку. Полацк ўпершыню ўзгадваецца у латапісах(“Аповесць мінулых гадоў”) у 862 г. Сваім раннім ўзнікненнем і інтэнсіўным развіццём полацкая зямля абавязана шляху з варагаў у грэкі, У 10-11 ст. Полацкае княства з`яўлялася адным з буйнейшых і магутнейшых княстваў на тэр-рыі зах. Еўропы. У 40-е-70-е гг. 10 ст. Полацк выйшаў з-пад улады Кіева і аднавіў сваю паліт. самастойнасць. У апошняй чвэрці 10 ст. у Полацку правіў Рагвалод. Рагвалод замацаваў свае пазіцыі на землях дрыгавічоў, што стала прычынай ўтварэння Тураўскага княства. У 10 ст. вакол Турава сфарміравалася другое па значэнні дзярж. утварэнне. Пачатак паліт. адраджэнню Полацкага княства на мяжы 10-11 ст. паклаў князь Усяслаў(Уладзіміравіч). Другая палова 11 ст. звязана з імем Усяслава(Чарадзея): 3 сакавіка 1067 г. адбылася бітва на рацэ Нямізе. Палачане былі разбіты, але яраславічы адступілі да Оршы, куды запрасілі Усяслава на перамовы. Калі ж той з`явіўся, вераломна яго схапілі і адвезлі ў Кіеў. Эпоха Усяслава была часам найбольшай магутнасці полацкай зямлі. Полацкае веча не раз выганяла князёў(1128 г., 1132 г., 1159 г. і г.д.). Веча ў Полацку вырашала таксама пытанні, звяаныя з падаткавай палітыкай, а таксама міжнар. справы. Кіеўская Русь – агульная раннефеадальная дзяржава-манархія ўсходніх славян, утвораная у VІ – ІХ стст. Існуе тры групы ўнутраных і знешніх прычын утварэння дзяржавы.1– сацыяльна-эканамічныя, звязаныя з развіццём земляробства і жывёлагадоўлі, рамяства і гандлю. Развіваліся таксама рамяство і гандаль. Цэнтрамі мясцовага гандлю былі гарадзішчы. Важную ролю ў развіцці знешняга гандлю іграў шлях “з вараг у грэкі”. Сталі з'яўляцца гарады як цэнтры рамяства і гандлю. Развіццё земляробства і жывёлагадоўлі, а таксама гарадоў, рамяства і гандлю патрабавала еднасці славянскіх зямель.2 група прычын звязана з унутрыпалітычным развіццём усходнеславянскіх зямель. Працэсы славянізацыі краю і неабходнасць падпарадкавання мясцовага балцкага, фіна-угорскага і цюркскага насельніцтва, з'яўленне мясцовых князёў (“княжанняў”) і сацыяльнай няроўнасці, захоп мясцовай знаццю зямель сваіх супляменнікаў і стварэнне зямельных уладанняў –вотчын (іменняў феадалаў), збор даніны з насельніцтва, прымус залежных сялян працаваць у гаспадарках землеўладальнікаў – усё гэта патрабавала фарміравання інстытута феадальнага права і сістэмы феадальных адносін, узмацнення палітычнай улады і вайсковай сілы феадалаў, іх яднання. 3 група прычын звязана са знешнепалітычнымі абставінамі. Неабходнасць абароны славянскіх зямель ад нападзення з боку суседніх дзяржаў і ад набегаў з боку авараў, печанегаў, полаўцаў і іншых ваяўнічых вандроўнікаў, пераадолення спусташальных міжкняжацкіх усобіц. Гэта прывяло да аб'яднання ваенных, эканамічных і людскіх рэсурсаў і стварэння вялікай і магутнай дзяржавы – Кіеўскай Русі. Мясцовыя княжанні ўяўлялі протадзяржавы. Гісторыя Старажытнарускай дзяржавы пачынаецца з 862 г., калі чудзь, славене і весь накіравалі сваіх паслоў за мора – да варагаў, каб аб'явіць ім сваё рашэнне. Пачынаецца дынастыя Рурыкавічаў у рускай гісторыі.


<== previous lecture | next lecture ==>
Першабытнае грамадства, яго асноуныя рысы i перыядызацыя. | Паходжанне хрысцiянства. Хрышчэнне Русi. Распаусюджанне хрысцiянства на тэрыторыi Беларусi. Роля хрысцiянства у развiццi культуры.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 1.565 s.