![]() |
Першабытнае грамадства, яго асноуныя рысы i перыядызацыя.Date: 2015-10-07; view: 1240. Першабытны лад на тэрыторыі Беларуси падзяляецца вучонымі на тры перыяды (у залежнасці ад таго, з якіх матэрыялаў рабіліся прылады працы): каменны, бронзавы, жалезны вякі. Першыя спробы першабытнага чалавека пранікнуць на тэрыторыю Беларусі датуюцца прыкладна 35 тыс. гадоў назад. Тагачасных людзей называюць краманьёнцамг (рэшткі чалавека такога тыпу знайшлі ў пячоры Кра-Маньён у Францыі). Яны па знешнім выглядзе вельмі падобныя да сучасных. Людзі прыстасаваліся да жыцця ў халодным клімаце, які быў абумоўлены знаходжаннем на тэрыторыі Беларусі ледавіка. Краманьёнцы пачалі рассяляцца на поўдні Беларусь Самыя старажытныя паселішчы людзей (стаянкі) знойдзены археолагамі на берагах рэк Прыпяць і Сож каля вёсак Юравічы і Бердыж у Гомельскай вобласці. Яны існавалі прыкладна 26—23 тыс. гадоў назад. Тут знойдзены рэшткі вогнішча, прылады працы з крэменю, а такса-ма косці і чарапы мамантаў, што выкарыстоўваліся для 6у-даўніцтва жылля. 1. Каменны век на тэрыторыі Беларусі, па меркаваннях вучоных, закончыўся прыкладна 3 тыс. гадоў да н. э. За гэты перяд адбылося некалькі наступленняў ледавіка. Найбольш важнымі дасягненнямі першабытных людзей былі асваенне агню, вынаходства востраканцовых прылад, На тэрыторыі, што заставала-ся свабоднай ад ледзянога покрыва ў час адыходаў ледавіка, людзі займаліся збіральніцтвам каранёў, клубняў. Для гэтага яны выкарыстоўвалі палкі-капалкі, вострыя камяні. Заняткам людзей таксама было загоннае паляванне на маман-таў, паўночных аленяў і іншых жывёл з дапамогай каменных востраканечнікаў, нажоў, сякер, дзідаў (коп'яў). Людзі выкарыстоўвалі вуду, касцяныя гарпуны, сеткі, кручкі пры рыбнай лоўлі. Асаблівасцю заняткаў людзей каменнага веку было тое, што яны бралі ад прыроды ўсё ў гатовым выглядзе. Такі від гаспадаркі называюць спажывецкім. Першабытныя людзі пасту-пова сталі займацца індывідуальным паляваннем. У гэтым ім дапамагаў сабака — першая прыручаная чалавекам жывё-ла. Людзі пераходзілі да аселага жыцця, вынайшлі лук і драўляныя стрэлы з каменнымі наканечнікамі, свідраваныя і шліфаваныя каменныя сякеры, каменную зерняцёрку, пачалі выкарыстоўваць пры рыбнай лоўлі выдзеўбаныя з дрэва чаўны (лодкі). Зараджаюцца гончарства і ткацтва. Людзі пачал! вырабляць вастрадонны гліняны посуд, які ўтыкаўся ў земляную падлогу жылля або ў цэнтр вогнішча. Незаменным матэрыялам для вырабу прылад працы стаў крэмень. Яго здабывалі ў першабытных шахтах — вертыкальных калодзежах глыбінёй 3—5 м; знойдзены археолагамі каля пасёлка Краснасельскі Ваўкавыскага раёна. Першым вядомым калектывам людзей быў першабытны чалавечы статак. Верагодна, краманьёнцы жылі ўжорода-вымі абшчынамі, якія аб'ядноўвалі 50—70 кроўных родзічаў, на чале з выбраным старэйшынам. Паступова роды аб'ядноў-валіся ўплямёны. Некаторыя гісторыкі падзяляюць думку аб тым, што роднасць першапачаткова лічылася па мацярын-скай лініі, бо жанчына адыгрывала вызначальную ролю ў жыцці першабытнага грамадства. Такі парадак жыцця называюць матрыярхатам. 2. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі пачаўся на мяжы III і II тыс. да н. э. і доўжыўся прыкладна да пачатку I тыс. да н. э. У гэты час вырабы з медзі і бронзы з поўдня трапля-юць на тэрыторыю Беларусі. Тут не было радовішчаў медзі і волава, сплаў якіх утварае бронзу. Людзі пачалі прыручаць усё больш жывёл, а потым перайшлі да іх развядзення. Вера-годна, свіння стала першай свойскай жывёлай. Адбываецца пераход ад палявання да жывёлагадоўлі і ад збіральніцтва да земляробства. Ён азначаў пераход ад спажывецкай да вытвор -чай гаспадаркі. Пры вытворчым тыпе гаспадаркі старажыт-ныя людзі ўласнай працай здабывалі неабходныя для жыцця прадукты, якіх не існавала ў гатовым выглядзе ў прыро-дзе.Спачатку земляробства было матычным, калі асноўнай прыладай працы служыла матыка, а потым — падсечна-агнявым. Старажытныя людзі высякалі сякерамі лес, карча-вал! і палілі пні, попел выкарыстоўвалі ў якасці ўгнаення, зямлю апрацоўвалі бараной-сукаваткай. Для збору ўраджаю выкарыстоўвалі сярпы, муку атрымлівалі на зерняцёрках. Для захавання зерня і малака ад разведзеных жывёл рабілі пласкадонны гліняны посуд. Жывёлагадоўля і падсечна-агнявое земляробства ў брон-завым веку сталі асноўнымі заняткамі мужчыны. Роля муж-чынскай працы паступова ўзрастала. У выніку на змену ма-цярынскаму роду прыйшоў бацькоўскі (патрыярхат). У час бронзавага веку на тэрыторыю Беларусі паступова пачалі пранікаць індаеўрапейцы — шматлікія плямёны жы-вёлаводаў-вандроўнікаў, якія жылі першапачаткова ў Малой Азіі па суседстве з народамі Старажытнага Усходу. У час рас-сялення на тэрыторыі Еўропы ў выніку змешвання індаеўра-пейцаў з мясцовым насельніцтвам узніклі племянныя аб'яд-нанні германцаў, славян і балтаў. Балцкія плямёны, якія з'яўляюцца продкамі сучасных літоўцаў і латышоў, пачалі паступова асвойваць тэрыторыю Беларусі. 3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі пачаўся прыклад-на ў VII ст. да н. э. Людзі навучыліся здабываць жалезную руду. Яе называлі балотнай, таму што знаходзілі яе па бурым кодеры на балоце або пад дзірваном на лузе. 3 руды выплаў-лялі ў сыродутных домніцах — печах, зробленых з гліны, по-рыстую масу — крычнае жалеза. Паступова развівалася земляробства, якое стала ворным. Выкарыстоўваліся ралы з жалезным нарогам-наканечнікам. Родавая абшчына ў працэсе рассялення людзей на новых землях у пошуках урадлівай глебы і пашы для жывёлы, а так-сама змешвання прышлых земляробаў і жывёл аводаў з мясцовым насельніцтвам пачала паступова ператварацца ў су-седска-родавую. На чале абшчыны стаяў выбарны савет ста-рэйшын. Удасканаленне прылад працы прывяло да з'яўлення ліш-каў прадуктаў і ўзнікнення маёмаснай няроўнасці сярод людзей. З'явіліся багатыя і бедныя. Паміж імі ўзнікалі сутычкі. Для абароны людзі пачалі будаваць умацаваныя паселішчы — гарадзішчы. 4. Немагчымасць растлумачыць прыродныя з'явы (малан-ку, гром і інш.) парадзіла веру людзей у звышнатуральныя сілы прыроды. Чалавек верыў у існаванне душы, здольнай жыць асобна ад цела і нават пасля смерці. Такія вераванні называюць анімізмсш (ад лацінскага «душа»). Вера чалаве-ка ў духаў, што маглі ўсяляцца ў асобныя неадушаўлёныя прад-меты, атрымала назву «фетышызм». Фетыш (ідал, амулет) — гэта прадмет, які будзе дапамагаць яго ўладальніку. Кожны род меў сваю свяшчэнную жывёлу — «татэм». Вера ў звыш-натуральную сувязь паміж членамі роду і якой-небудзь жы-вёлай ці раслінай называецца татэмізмам. Анімізм, феты-шызм і татэмізм — адны з першых формаўрэлш'г'. Узнікненне рэлігійных вераванняў, а таксама гаспадар-чыя заняткі першабытных людзей паўплывалі на ўзнікнен-не мастацтва. Першымі яго помнікамі сталі статуэткі жанчын, мужчын, лася, качкі, арнамент (узор) на гліняным посудзе, малюнкі на косці, жаночыя ўпрыгажэнні — падвескі, пацеркі, лунніцы, зашпількі, музычныя інструменты — бубен, дудкі. У 2 тыс. да н.э. тэрыт., на якой жылі славяне паменьшылася ў сувязі з германскімі памешчыкамі, якія злучыліся з балцкімі і адрэзамі ад мора. 1 тыс. н.э. (другая палова)– перыяд феадалізму, распад рымскай імперыі. Пад націскам пляменаў лютаў і гунаў адбываецца значнае расшырэнне арэала, націск з боку германцаў, хазараў. У выніку славяне балцкага сінтэзу у 8-10 ст. узніклі новыя этнічныя супольнасці: дрыгавічы, радзімічы, крывічы Дрыгавічы – паміж Прыпяццю, Зах. Дзвінй, займалі балцкую частку Паўдневай, сярэдняй Б., мова славянская. У культуры слав. Элементы Радзімічы – паміж Дняпром і Дзясной у балоце ракі Сож, пераважалі элементы славянскай культуры Крывічы – займалі Паун. Б., Падняпроўе, Падзвінне. Найбольш шматлікія па насельніцтву. Культура- балацка-смаленская. Раннія супольнасці дрыгавічы, радзімічы, крывічы сфарміраваны ў выніку змяшчэння славянскіх і балцкіх груп насельніцтва. У іх культуры і мове былі усе рысы. Менавіта гэтыя супольнасці, а не наступныя ўтрымлівалі балцкі субстрат. Гэта не плямены, а протанародныя народцы 2. Насельніцтва Беларусі ў раннім жалезным веку. Вялікае перасяленне народаў і Беларусь. Балцкія плямёны. Этнас (ад грэч. ethnos – племя, народ) – устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць. Бронзавы век - з часу рассялення на тэрыторыі індаеўрапейскіх плямён (3–2 тыс. гг. да н.э. – да нашага часу). 3 – 2 тыс. гг. да н.э. - дэмаграфічны выбух, пачалося “вялікае перасяленне народаў”. Існуе некалькі канцэпцый прарадзімы індаеўрапейцаў. Адна з іх – канцэпцыя еўрапейскай лакалізацыі – Паўночнай Германіі і Паўднёвай Скандынавіі. У канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. узнікла так званая балканская канцэпцыя прарадзімы індаеўрапейцаў.Найбольш навукова абгрунтаванай з'яўляецца канцэпцыя пярэднеазіяцкай прарадзімы індаеўрапейцаў. У адпаведнасці з ёй праіндаеўрапейцы да міграцыі жылі ў Пярэдняй Азіі, там, дзе цяпер знаходзяцца Іран, Ірак, АфганістанУ 4–3 тысячагоддзі да н.э. пачалася міграцыя праіндаеўрапейцаў са сваёй прарадзімы. Гэты магутны міграцыйны паток стаў крыніцай рассялення праіндаеўрапейцаў у Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі.Пры сустрэчы з мясцовым насельніцтвам індаеўрапейцы, якія знаходзіліся на больш высокай ступені сацыяльна-эканамічнага развіцця перамагалі яго і асімілявалі. У выніку асіміляцыі мясцовага неалітычнага насельніцтва індаеўрапейцамі сфарміраваўся новы этнас – балты. Балты жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі да прыходу сюды славян.Каменны век уступіў месца бронзаваму веку (3–2 тыс. гг. да н.э. – 1 тыс. гг. да н.э.). Агульная колькасць насельніцтва ў бронзавым веку магла быць ад 50 да 75 тыс. чалавек.Бронзавы век уступіў месца жалезнаму веку (1 тыс. гг. да н.э. – IV–V стст. н.э.). Мясцовыя плямёны асвоілі жалезаапрацоўку.Ёсць некалькі канцэпцый прарадзімы славян. Но найбольш навукова абгрунтаванай і распаўсюджанай з'яўляецца канцэпцыя цэнтральнаеўрапейскай лакалізацыі славян, паводле якой прарадзімай славян трэба лічыць тэрыторыю дзе сёння знаходзяцца Германія, Чэхія, Славакія, Польшча, самыя заходнія раёны Беларусі. У IV–VII стст. адбылося другое “вялікае перасяленне народаў”. Аднак яго храналагічныя Са сваёй прарадзімы частка славян пачала масавы рух на поўдзень. Сёння гэта – балгары, сербы, харваты, славенцы, македонцы і інш.Другая частка славян са сваёй прарадзімы рухалася на ўсход. Яны асімілявалі мясцовае балцкае, фіна-угорскае і цюркскае насельніцтва. Усходнія славяне сёння – гэта беларусы, рускія і ўкраінцы.У VI–VII стст. славяне пачынаюць пранікаць у балцкі арэал. У VIII–IX стст. пачынаецца масавае рассяленне славян на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У выніку славяна-балцкага ўзаемадзеяння ўзніклі крывічы, дрыгавічы, радзімічы – не непасрэдныя продкі беларусаў, а этнічныя супольнасці на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў IX – першай палове XII ст. 3. Усходнія славяне; рассяленне на тэрыторыі Беларусі; грамадскі лад; гаспадарчая дзейнасць; рэлігійныя ўяўленні. Славяне вылучылiся з індаеўрапейскай моўна–этнічнай супольнасці ў самастойную групоўку прыкладна да сярэдзiны I тысячагоддзя да н.э. Масавыя міграцыі людзей у эпоху Вялікага перасялення народаў (ІІІ — VІІ ст. н.э.) уплывалі і на рухомасць славян. На тэрыторыю Беларусі першыя славяне прыйшлі з поўдня прыкладна ў VI—VII ст., калi ўзрост балцкiх старажытнасцяў тут сягаў ужо двух тысячагоддзяў. Храналагiчна гэта супала з пачаткам распаду агульнаславянскай мовы. Моцная славянская групоўка з'явiлася тады на Ўкраiне i на поўднi Беларусi, нiжэй Прыпяцi. Але абшары на поўнач ад гэтай ракi славяне пачалi асвойваць толькi ў VIII ст. Што ж да паўночных i заходнiх зямель краiны, дык iх тут не было да IХ ст. Рухаючыся па рэках, славяне сялiлiся побач з балтамi, нярэдка падпарадкоўваючы iх, займалi гарадзiшчы абарыгенаў. Яны пераўзыходзiлi балтаў па ўзроўнi сацыяльнай арганiзацыi, мелi больш развiтую гаспадарку: займалiся ворыўным земляробствам, ведалi двухполле, карысталiся ралам з жалезным наканечнiкам, чараслом. Аб паступовым рассяленнi ўсходнiх славян па тэрыторыi ўсёй Беларусi ў IХ ст. сведчаць пашыраныя тут тыпова славянскiя старажытнасцi — акруглыя курганы з пахаваннямi паводле абраду трупаспальвання, паўзямлянкi з печамi–каменкамi ў куце, спецыфiчная керамiка, асаблiвыя ўпрыгожваннi i iнш. Вынiкам працяглых і актыўных мiжэтнiчных кантактаў, паступовага змешвання славян з карэнным балцкiм насельнiцтвам ды яго метысацыi стала ўтварэнне новых мiжплемянных супольнасцяў — сiмбiёз балцкай i славянскай культуры. Сведчаннем такога сiмбiёзу можна лiчыць прысутнасць балцкiх элементаў у славянскiх старажытнасцях, спалучэнне ў адных помнiках i славянскiх, i балцкiх этнавызначальных рысаў. Пералічваючы ўсходнеславянскія плямёны, Географ Баварскі ў ІХ і Канстанцін Парфірародны ў Х ст., а таксама «Аповесць мiнулых гадоў», створаная на пачатку ХІІ ст., называюць вяцiчаў, дрыгавiчоў, драўлянаў, крывiчоў, палачанаў, палянаў, радзiмiчаў, севяранаў, славенаў, цiверцаў, улiчаў, ды бужанаў i дулебаў, якiх звалi яшчэ валынянамi. Тэрыторыю Беларусi займалі дрыгавiчы, крывiчы i радзiмiчы. Яны з'явiлiся тут, вiдаць, у VIII—IХ ст., хоць працэс актыўнай асiмiляцыi балтаў цягнуўся яшчэ некалькi стагоддзяў. Палачане былі хутчэй не этнiчнай, а тэрытарыяльна–палітычнай супольнасцю. Крывiчы займалi абшары Падзвiння i Верхняга Падняпроўя. Iх племянным цэнтрам быў Полацк. Дрыгавiчы засялялi землi ад Прыпяцi да лiнii Заслаўе — Лагойск — Барысаў. На ўсходзе яны былi абмежаваныя Дняпром, на захадзе — Выганаўскiмi балотамi, а цэнтрам мелi Тураў. На поўначы Беларускага Палесся славянскiя рысы дрыгавiцкiх старажытнасцяў малазаўважныя, паколькi дрыгавiчы перанялi тут усю матэрыяльную культуру балцкага насельнiцтва. Радзiмiчы ж займалi басейн Сожа да левага берага Дняпра. Самым значным пасяленнем на радзiмiцкай тэрыторыi быў Гомель, магчыма, iх племянны цэнтр. Прыкладна з Х ст. крывiчы i дрыгавiчы распачалi каланiзацыю Панямоння, заселенага плямёнамi яцвягаў па левы i лiтвы па правы бераг Нёмана. Туды ж памкнулiся валыняне i драўляне. Аднак асiмiляцыя балтаў тут праходзіла надта марудна, таму Панямонне яшчэ стагоддзямi заставалася змяшанай балта–славянская зонай. У VIII—IX стст. на тэрыторыі Беларусі склалася некалькі аб'яднанняў усходніх славян. Крывічыпалачане- сяліліся па цячэнні Заходняй Дзвіны. Паўднёвымі суседзямі полацкіх крывічоў былі дрыгавічы, якія жылі паміж Прыпяццю і Дзвіной..Суседзямі дрыгавічоў былі радзімічы, якія пасяліліся на рацэ Сож. Усходнія славяне паступова асвойвалі тэрыторыю Беларусі і да X ст. сталі яе асноўным насельніцтвам. Асноўнымі заняткамі насельніцтва. былі земляробства і жывёлагадоўля. Пры земляробства высякалі лес, палілі пні, засявалі вызваленую з-пад лесу зямлюў. Распаўсюджанымі сельскагаспадарчымі культурамі былі жыта, проса, пшаніца. Другарадную ролю адыгрывалі паляванне, рыбалоўства, бортніцтва — збор мёду лясных пчол. Пераход ад родавай да суседскай абшчыны быў звязаны з пераходам ад падсечнаагнявога да ворнага земляробства. Цяпер апрацоўваць зямлю з дапамогай сахі і рала і збіраць ураджай можна было сіламі адной невялікай сям'і. Людзі атрымалі магчымасць жыць асобнымі сем'ямі. родзічы з адной сям'і пачалі пакідаць гарадзішчы і будаваць на новых землях неўмацаваныя паселішчы. Насельніцтва ў паселішчах складала суседскія абшчыны. Самастойныя сялянскія сем'і ўваходзілі ў суседскую абшчыну, якая называлася ў славян «вере ва ўсходніх славян зараджаўся феадальны гаспадарчы уклад — спосаб вядзення гаспадаркі. Ён быў звязаны з і расслаеннем людзей на бедных і багатых. Феадал — уладальнік пэўнай колькасці мясцовых зямель — разам са сваёй (войскам) збіраў з насельніцтва — натуральны падатак прадуктамі, які называўся палюддзем. У X—XI стст. узнікаюць гарады. Прычынамі іх узнікнення сталі: аддзяленне рамяства ад земляробства; Самым старажытным беларускім горадам з'яўляецца Полацк Найбольш распаўсюджанымі рамёствамі ў гарадах былі кавальства ган-чарства бондарства, ткацтва.
4. Асноўныя канцэпцыі этнагенезу беларусаў. Паходжанне назваў "Русь", "Белая Русь". Нацыя - гэта супольнасць людзей, што склалася гістарычна, ддя якіх характэрны сталае пражыванне на адной тэрыторыі, агульнасць гаспадарчага жыцця, адна літаратурная мова, агульныя рысы культуры і псіхалогіі, у тым ліку этнічная самасвядомасць. Паходжанне беларусаў.Працэс фарміравання бел. народнасці заняў дастаткова працяглы пер-яд і адбываўся пад уплывам геагр.-клім, сац-эканам,палітычных, царкоўна-рэлігійных фактараў, а таксама агульнаеўрапейскіх этнічных тэндэнцый. Сярод асноўных канцэпцый этнагенезу беларусаў вылучаюцца:”фінская”; “балцкая”; “крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая”; “старажытнаруская”. Менталітэт і этнічная свядомасць.З часоў старажытнасці ў беларусаў, як і ў іншых народаў, выпрацоўваліся пэўныя адметнасці ў спосабе мыслення і складу розуму, што з`яўляецца праявай глыбінных пластоў свядомасці і падсвядомасці. Вельмі няпростым і цяжкім быў працэс паступовага складвання ў беларусаў этнічнай свядомасці. Першай праблемай тут стала захаванне на працяглы пер-яд у Беларусі так званых “зямляцтваў”, якія аб`ядноўвалі жыхароў некалі незалежных княстваў(палачане, віцебляне, пінчукі). Другой праблемай было асобае палажэнне ў тагачасным грамадстве магнацка-шляхецкіх колаў. Паходжанне назвы “Белая Русь”. Па-першае, вядомы расійскі гісторык 18 ст. В. Тацішчаў меркаваў, што гэта назва паходзіць ад белага колеру льнянога адзення тутэйшых жыхароў, а таксама “цэнтральнага” размяшчэння адзначанага рэгіёна ў славянскім свеце. Па-другое, айчынны этнограф Я. Карскі адзначаў верагоднасць уплыву на утварэнне тэрміна антрапалагічных асаблівасцей беларусаў-“бландзінаў з блакітнымі ці светла-шэрымі вачамі”. Па-трэцяе, бел. філолаг П. Крапівін звязваў паходжанне назвы з наяўнасцю ў рэгіёне вялікай колькасці рэк і азёр, а тэрмін “Белая Русь” з гэтай нагоды пераклаў як “Чыстая вада”. Па-чацвёртае, гісторык М. Ільінскі лічыў, што горад Бельск на тэр-рыі сучаснай Польшчы мог даць абпаведную назву ўсёй падкантрольнай сабе тэр-рыі. Па-пятае, украінскі вучоны М. Дагманаў сцвярджаў, што тэрмін “белы” адзначаў належнасць да мангола-татараў. Па-шостае, расійскі даследчык В. Іваноў адзначаў, што яшчэ да прыняцця хрысціянства ў Еўропе існавала традыцыя суадносіць асноўныя колеры з бакамі свету(поўнач – чорны, поўдзень – чырвоны, захад – белы, усход – жоўты ці блакітны).
|