![]() |
Беларусь у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654-1667 гт.). Вынікі вайны для Беларусі.Date: 2015-10-07; view: 995. 1609 - польскі кароль Жыгімонт III - адкрытая інтэрвенцыя супраць Расіі. Масква апынулася ў руках інтэрвентаў. Кастр. 1612 - апалчэнцы вызвалілі Маскву. 1613 - на рас. прастол - Міхаіл Раманаў. Вайна 1654–1667 – нац.-вызваленч. барацьба бел. народа супраць польск.паноў і каталіцк.экспансіі за ўз'яднанне з Расіяй. Амаль адразу былі заняты 33 гарады.Летам 1655 =уся Б. была занята рускімі войскамі. Праваслаўнае насельніцтва, якое пражывае ў Рэчы Паспалітай, падвергалася нацыянальнаму і рэлігійнаму прыгнёту з боку палякаў-каталікоў. Пратэст супраць прыгнёту ў паўстанні пад кіраўніцтвам Хмяльніцкага. Паўстанцы, якія складаліся пераважна з казакоў, а таксама з украінскіх і беларускіх сялян, атрымалі шэраг перамог над польскім войскам і склалі з Варшавай Зброўскі мірны дагавор, які надаў казакам аўтаномію. Неўзабаве, вайна аднавілася гэтым няўдала для паўстанцаў, якія пацярпелі цяжкае паражэнне пад Берасцечкам. Хмяльніцкі, бачачы немагчымасць перамогі паўстання, звярнуўся да Расіі з просьбай прыняць украінскія тэрыторыі ў яе склад. Земскі сабор прыняў рашэнне задаволіць просьбу Хмяльніцкага і абвясціў вайну Польшчы. ў Пераяслаўе адбылася Рада, якая выказалася за ўваходжанне ў склад Расіі. Хмяльніцкі перад рускім пасольствам прынес прысягу на пэўнасць цару Аляксею Міхайлавічу.Падрыхтоўка да вайны вялася ад пачатку царавання Міхайлавіча былі створаны тры арміі- паўночна-заходняя, цэнтральная і паўднёва-заходняя Даведаўшыся што цар найперш хоча ўдарыць па Смаленску, сойм паслаў рэвізораў для агляду смаленскіх умацаванняў з тым, каб забяспечыць зброяй для пачатку вайны стала памылка паслоў Рэчы Паспалітай у напісанні царскага тытулу. Усе тры царскія арміі павінны былі ўдарыць адначасова. Ход вайны ад самага пачатку агрэсіі разгортваўся надта ўдала для заваёўнікаў..царскія войскі захапілі Полацк. царскія войскі ўзялі Смаленск і пасля моцнага супраціўлення, здалі горад, здаўся и Магілёў. задалася Дуброўна, пасля чаго, з гораду выгналі ўсіх людзей, шляхту адправілі цару пад Смаленск а сам горад спалілі. Шарамец'еў з баямі ўзяў Віцебск,. Працягваў аказваць моцнае супраціўленне толькі Стары Быхаў, моцная крэпасць. Баявыя дзеянні 1654 года, скончыліся толькі глубокай восенню. У выніку Рэч Паспалітая перастала існаваць як дзяржава. Землі Беларусі далучыліся да Расійскай імперыі. Толькі перамір'е, заключанае ў Андрусаве (1667), спыніла гэтае супрацьстаянне.
23. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў другой палове XVII -пачатку XVIII ст. Напярэдадні Люблінскай уніі на Б. - 1 800 тыс. жыхароў, (шляхта, сяляне, мяшчане). Шляхта дзялілася на групоўкі. Найбольш буйнымі былі магнаты, складалі сенатарскае саслоўе і валодалі ў большасцю сялянскіх гаспадарак. Самай шматлікай - група дробнай шляхты, але ў яе руках былі толькі 28% с/г. XVI - шляхта, як ваенна-служылае саслоўе, пачынае разлагацца знутры. У 1633 г. сейм абвясціў, што не толькі шляхціч, але і яго нашчадкі назаўсёды будуць пазбаўлены шляхецкіх правоў за гандаль ці шынкарства. Самым шматлікім саслоўем - сяляне. Аграрная перабудова гаспадаркі была вызначана каралём у 1557: заснаванне фальварачнай гаспадаркі, канчатковае запрыгоньванне сялян, павелічэнне павіннасцей, рост даходаў дзяржаўнага скарбу і шляхты. Пасля рэформы сяляне: цяглыя, асадныя, сяляне-слугі. Сялянская гаспадарка пачала ўцягвацца ў рыначныя адносіны. З 2й п. XVII - эканамічны заняпад Беларусі, выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі, як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і знешніх войнаў. Аднаўляць разбураную гаспадарку пачалі з раздачы зямлі сялянам і перавод іх на грашовы і натуральны аброк. Вяртаецца паншчына і павялічваюцца павіннасці. Мяшчане (жыхары гарадоў) павялічвалiся за кошт вольных сялян, уцекачоў і прыгонных. Да першай паловы XVIII магдэбургскае права мелі ўсе буйныя гарады.Саслоўе мяшчан складалася з заможных вярхоў, сярэдняга пласта і беднаты. Рамёствы і гандальУласныя карпарацыі рамеснікаў – цэхі.Пашыраўся гандаль як унутраны, так і знешні. Найбольш трывалыя сувязі былі з Расіяй, Польшчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з краінамі Заходняй Еўропы.У 1784 г. было завершана будаўніцтва канала Агінскага, які злучаў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала. Такім чынам, сельская і гарадская гаспадарка Беларусі да сярэдзіны XVIII ст. была ў асноўным адноўлена.
24. Беларусь ў час Паўночнай вайны (1770-1721 гг.). Паўночная вайна (1700–1721): Данія, Расія, Саксонія і Рэч Паспалітая - саюз супраць Швецыі.Ваенныя дзеянні распачаў Аўгуст II. Данія церпіць параженне ад Карла XII.Пасля адной бітвы пад польскім горадам, дзе рускія атрымалі перамогу, гал. шведскія войскі накіраваліся на Беларусь. Пры набліжэнні шведаў белэ насельніцтва хавала збожжа, жывелу. Шведскае войска галадала.Бітва паміж Левенгаўптам і Пятром І, які ўзначальваў атрад з 12 тыс. чалавек, - 1708 г. Шведы пацярпелі паражэнне. 27 чэрвеня 1709 наступленне шведаў пад Палтавай. Рус. армія атрымала бліскучую перамогу. Б. у выніку страціла 700 тыс. жыхароў, многія паветы былі спустошаны У канцы XVII ст. на поўначы Еўропы склалiся эканамiчныя i палiтычныя перадумовы памiж мацнейшымі дзяржавамi рэгiёну. Расiя, Саксонiя i Данiя ўтварылi каалiцыю пад назвай "Паўночны саюз" (адсюль i назва вайны), паспрабавалi захапiць частку ўладанняў Швецыі. У ходзе вайны Расія імкнулася забяспечыць сабе выхад да Балтыйскага мора,. Пад час вайны тэатрам ваенных дзеянняў становіцца тэрыторыя Літвы, Польшчы, Украіны і амаль усю Беларусь . Грамадства падзялілася на праціўнікаў і прыхільнікаў шведаў. У ВКЛ на бок шведаў перайшлі Сапегі і Патоцкія, якія разам з ворагам руйнавалі гарады і вёскі. Агінскія і Вішнявецкія шукалі падтрымкі ў рускай арміі. Тэрыторыя Беларусі часта станавілася полем баёў. Былі спалены Карэлічы, Нягневічы, Мір, Свержань, Клецк. Шведы разрабавалі Наваградак і канчаткова разбурылі яго замак захапілі і зруйнавалі Ляхавічы і Нясвіж. У красавіку 1706 г. у бітве каля Клецка шведы разграмілі 5-тысячны расійскі атрад Няплюева . Бедствы насельніцтва Беларусі падчас ваеннага ліхалецця. Чарговая вайна прынесла жыхарам беларускіх зямель велізарныя страты. Утрыманне шматтысячных армій Расіі і Швецыі цалкам забяспечвалася за кошт пабораў з мясцовага насельніцтва. Пры несвоечасовай выплаце накіроўваліся ўзброеныя атрады для “экзекуцыі” – прымусовага спагнання. 28 верасня 1708 г. пад вёскай Лясная ля Прапойска руская армiя разграмiла шведскі корпус генерала Левенгаўпта, які ішоў з Рыгі на дапамогу Карлу ХІІ.Разгром шведаў пад Палтавай рэзка памяняў палiтычную сiтуацыю ў краiне. Расiйскае і польскае войскі ачысцiлi ад шведаў i iх прыхiльнiкаў Беларусь, Жамойцію i Польшчу, ваенныя дзеяннi перакiнулiся на тэрыторыю Швецыi i iшлi далей пры поўнай перавазе Расii. Трон Рэчы Паспалiтай пры падтрымцы саксонскага войска зноў заняў Аўгуст II, прыхiльнiк цара Пятра, якi разам з прускiм каралём устанавiў над Рэччу Паспалiтай палiтычны кантроль Хоць межы Рэчы Паспалітай пасля Паўночнай вайны (1700 - 1721 гг.) засталіся некранутымі, але рэальны суверэнітэт дзяржавы быў згублены. Вялiкае княства Лiтоўскае зноў было адкiнута на дзесяткi гадоў назад у сваiм гаспадарчым развiццi. Ваенныя дзеяннi, грабяжы, пастоi войскаў, непасiльныя кантрыбуцыi давялi Беларусь да страшнага спусташэння, нанеслi вялiкi ўрон яе эканомiцы. Сотнi населеных пунктаў ляжалi ў руiнах. Былi спалены Нясвiж, Ляхавiчы, Магiлёў, Вiцебск, Мсцiслаў i шмат iншых гарадоў. Ваенныя спусташэннi ўзмацнiлiся засухай, што спасцiгла сельскую гаспадарку. Вялiкiм цяжарам для разрабаванага i збяднелага народа была эпiдэмiя У Наваградку пасля яе засталася толькi палова жыхароў. Сельская гаспадарка, гарады, рамяство, гандаль прыйшлi ў глыбокi заняпад. Вялiкай цаной заплацiў беларускi народ у гэтай вайне.
25. Эканамічнае развіццё і сацыяльныя супярэчнасці ў ВКЛ ў сярэдзіне і др. п. XVIII ст. Цяжкія вынікі войнаў ускладняліся захаваннем і ўмацаваннем фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадаркі, феадальнай анархіяй і міжусобіцамі. Для вядзення войнаў урад Рэчы Паспалітай пазычыў буйныя грашовыя сумы ў магнатаў. Не маючы сродкаў для іх пакрыцця, ён раздаваў рэшткі дзяржаўных зямель. У выніку на Беларусі ўтварыліся велізарныя латыфундыі - буйныя зямельныя ўладанні, якімі валодалі Радзівілы, Вішнявецкія, Глябовічы, Сяняўскія, Яблонскія і інш. Пастаянная міжусобная барацьба магнацкіх груповак, якая даходзіла да ўзброеных сутыкненняў, прычыняла вялікія спусташэнні. Ні мясцовыя, ні цэнтральныя ўлады не маглі не толькі спыніць, але нават абмежаваць свавольствы ў краіне. За сялянскі кошт жылі і карміліся дзяржава, шляхта, войска, царква. На іх карысць прыгонныя адпрацоўвалі шматлікія павіннасці. Галоўныя з іх, як і раней, - паншчына (дармавая праца сялян з уласным інвентаром у гаспадарцы феадала), чынш (грашовы падатак) і дзякла (натуральная даніна, якая складалася з прадуктаў сельскай гаспадаркі і прыродных дароў). Акрамя штотыднёвай паншчыны сяляне выконвалі адработачныя павіннасці - гвалты, талокі, згоны - работы, звязаныя са жнівом, сенакосам, узворваннем зямлі феадала. За XVII - XVIII стст. нормы паншчыны, грашовыя падаткі павялічыліся. Узмацненне феадальнага прыгнёту выклікала далейшае абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей на Беларусі. Найбольш пашыранымі формамі супраціўлення з'яўляліся падача скаргаў на злоўжыванні з боку феадальнай адміністрацыі, арандатараў, адмова выконваць павіннасці, уцёкі сялян ад сваіх уладальнікаў за межы Рэчы Паспалітай. Вышэйшай формай барацьбы сялян і гараджан былі ўзброеныя выступленні. Адным з найбольш буйных выступленняў сялян на Беларусі было Крычаўскае паўстанне 1740 - 1744 гг., якое ўзначаліў Васгль Вашчыла. Паўстанцы ўстанавілі ў старостве ўладу, выгнаўшы ненавісных арандатараў. Да Крычава падышло вялікае войска з гарматамі, якое ўзначаліў уладальнік староства I. Радзівіл. Расправа над паўстанцамі была жахлівай. Выступленні сялян мелі абмежаваны, стыхійны, разрознены і лакальны характар, а таму лёгка падаўляліся. Пасля разбуральных войнаў жыхары беларускіх гарадоў і мястэчак пачалі расчышчаць пажарышчы і адбудоўваць свае сядзібы. Але вярнуць былую веліч і прыгажосць людным, багатым гарадам Беларусі ім так і не ўдалося. Напрыклад, 18 гарадоў і мястэчак Наваградскага ваяводства страцілі больш чым 40 % свайго насельніцтва. Гарады Беларусі па-ранейшаму карысталіся магдэбургскім правам, паводле якога гараджане вызваляліся ад феадальных павіннасцей, ім гарантавалася свабода занятку рамяством, гандлем, земляробствам і дазвалялася выбіраць свае органы ўлады - магістрат, суд", ствараць рамесныя аб'яднанні - цэхі. У пачатку XVIII ст. на Беларусі з'яўляюцца першыя мануфактуры - Налібоцкая і Урэцкая шкляныя. Еўрапейскую вядомасць мела мануфактура ў радзівілаўскім мястэчку Урэчча - першае прадпрыемства па вырабе люстэркаў ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Шырокую вядомасць атрымалі Слуцкая і Нясвіжская мануфактуры шаўковых паясоў. Слуцкія паясы маюць сусветную славу. Пры іх вырабе выкарыстоўваліся беларускія народныя узоры, нацыянальны арнамент. Даўжыня такога пояса складала 2 - 4, 5 м. Такім чынам у другой палове XVII - першай палове XVIII ст. беларускія вёска і горад перажывалі заняпад, звязаны з ваенным ліхалеццем. Але ў другой палове XVIII ст. пачалося аднаўленне гаспадаркі.
|