![]() |
Культура Беларусі ХVІІ-ХVІІІ ст.ст.Date: 2015-10-07; view: 648. Другая палова XVII – XVIII ст. – панаванне ў мастацтве стылю барока і пачатак стылю класіцызму.Асвета і кнігадрукаванне.У XVIII ст. на беларускіх землях пашыраецца свецкая адукацыя. Гэтаму садзейнічала рэформа школ.Бібліятэчная і архіўная справа. Багацейшай у Рэчы Паспалітай з'яўлялася Нясвіжская бібліятэка Радзівілаў, заснаваная ў 1600 г. У бібліятэцы налічвалася больш за 20 тыс. тамоў кніг амаль на ўсіх еўрапейскіх мовах. У 1772 г. бібліятэка была канфіскавана і перавезена ў Пецярбург. У бібліятэцы захоўваліся таксама рэдкія рукапісы. Сярод іх – Радзівілаўскі летапіс, упрыгожаны 617 каляровымі малюнкамі.Больш за 6 тыс. рэдкіх кніг, старажытных рукапісаў, геаграфічных карт Беларусі, Літвы і Польшчы знаходзіліся ў Шчорсах, у маёнтку магната Храптовіча. У Нясвіжскім замку знаходзіўся і архіў, у якім налічвалася больш за 500 тыс. гістарычных актаў, грамат, пісьмаў і іншых дакументаў. Гэтыя матэрыялы былі сабраны з 1551 г., калі Мікалай Радзівіл Чорны атрымаў права захоўвання ў Нясвіжы т. зв. Літоўскай метрыкі – дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага.Літаратура. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі паступова саступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі. Тэатр і музыка. Шырокае распаўсюджанне на Беларусі ў XVI ст. атрымаў тэатр лялек – батлейка. Сюжэты батлейкі былі заснаваны на біблейскай і евангельскай тэматыцы, а таксама бытавых матывах.Выяўленчае мастацтва. У беларускім жывапісе акрэсліліся два напрамкі. Першы – мастацтва, заснаванае на старажытнарускіх традыцыях; другі – жывапіс, які знаходзіўся пад уплывам заходнееўрапейскай мастацкай школы. ца новаму стылю ў выяўленчым мастацтве – класіцызму. Архітэктура. Найбольшае пашырэнне ў княстве атрымаў кальвінізм, абаронцам якога стаў Мікалай Радзівіл Чорны. Ён заснаваў у Вільні першую пратэстанцкую абшчыну.У 60-я гады XVI стагоддзя на Беларусі, у Літве і на Украіне з кальвінізму вылучыўся больш радыкальны напрамак – арыянства, ці антытрынітарызм.Папства зрабіла стаўку ў выратаванні каталіцкай царквы на ордэн езуітаў. У ВКЛ езуіты з'явіліся на наступны год пасля Люблінскай уніі, выкліканыя віленскім біскупам для барацьбы з Рэфармацыяй.К канцу XVII стагоддзя контррэфармацыя ў княстве перамагла.Да сярэдзіны XVII стагоддзя польскія каралі практычна падпарадкавалі сабе праваслаўную царкву.Такім чынам, на працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай беларускі народ вымушаны быў весці цяжкую барацьбу за сваю веру, мову, культуру. Узнікненне і развіццё беларускай літаратуры і кнігадрукавання. Вядомыя асветнікі.Літаратура. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі паступова саступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі.Сымон Будны (1530–1593) упершыню ў сусветнай літаратуры выдаў Евангелле. Ён адстойваў чалавечую прыроду Хрыста, выступаў супраць замагільнага жыцця, Боскай Троіцы. Крытыкаваў феадальнае самавольства, захопніцкія войны, быў абаронцам верацярпімасці і інтэлектуальнай свабоды.Васіль Цяпінскі (1540–1600) у прадмове да Евангелля, якое ён выдаў на беларускай мове, крытыкаваў палітыку акаталічвання беларускага народа, выступаў за развіццё беларускай мовы, быў прыхільнікам збліжэння славянскіх народаў.Лявонцій Карповіч (1580–1620) – змагар за веру продкаў і нацыянальныя традыцыі. Яго асноўныя творы – “Казанні”.Афанасій Філіповіч – абаронца інтарэсаў сацыяльных нізоў беларускага і ўкраінскага народаў. Ганьбіць знешнюю і ўнутраную палітыку, а таксама духоўных і свецкіх феадалаў за іх імкненне да раскошы.Мялецій Сматрыцкі (1572–1630) – аўтар “Граматыкі”. У сваіх творах Сматрыцкі звяртаецца да народа з заклікам еднасці ўсіх сіл у барацьбе з наступаючым каталіцызмам.Сімяон Полацкі (1629–1680) – паэт і драматург, кнігавыдавец і грамадскі дзеяч. Ён лічыў, што пашырэнне асветы ўсталюе поўную гармонію і мір. Ён асуджаў багацце, апяваў беларускія землі, асабліва Полацк і Віцебск. Ён піша п'есы на біблейскія тэмы. 27. Рэформы ў Рэчы Паспалітай і яе падзелы. Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюўкі. Палiтычны крызiс РП – адна з галоўных прычын знiкнення гэтай краiны з палiтычнай карты свету. Ен меў некалькi вытокаў. Першы закладзены з падпiсання Люблiнскай унii. З гэтага моманту ўся гiст. РП – гэта барацьба ў дыпламатычных, палiт. i культ. адносiнах дзвюх дзярж., якая аслабляла iх у экан. i ваенных адносiнах, рабiла легкай здабычай сусед. дзяржаў. Адсутничала моцнае войска у поль. караля. У РП факт. адсутничау адзины моцны кирауник. Другiм вытокам, заканамерна падрываўшым самыя асновы дзяржаўнасцi РП, з`явiлiся шляхецкiя вольнасцi (права вета), стварэнне канфедэрацый – саюзаў узброенай шляхты для абароны сваiх прывiлеяў, мясцовыя соймiкi, якiм належыла ўся ўлада ў ваяводствах i паветах. Гэта вяло да ўзмацнення шляхты, заняпада адмiнiстрацыйнага кiравання. Трэцiм вытокам палiтычнага крызiсу была бязглуздая рэлiгiйная палiтыка, iмкненне апалячыць жыхароў ВКЛ, перавсцi iх з праваслаўных у каталiцкую веру. Чацьверты выток – спалучэнне нацыянальнага i рэлiгiйнага прыгнеты з феадальным, што выклiкала сялянскiя выступленнi, падрывалi моц дзяржавы. Пяты выток – барацьба памiж магнатамi за ўладу ў краiне. Асноўные сапернiкi – Радзiвiлы, Пацы, Сапегi. Звароты розных груповак за дапамогай да суседнiх краiн, стварэннi канфедэрацый, падзенне нораваў пануючага шляхецкага саслоўя, няздольнасць кiраваць дзяржавай. А таксама няспынныя войны, якiя вялiся на тэрыторыi дзяржавы, руйнавалi яе. Першы падзел РП адбыўся па iнiцыятыве Прусii ў 1772 г. Тэрыторыя РП была падзелена памiж Расiяй, Прусiяй i Аўстрыяй. Да Расii адышлi Iнфлянты, большая частка Полацкага ваяводства, амаль усе Вiцебскае, Мсцiслаўская ваяводства, Магiлеўскае ваяводства. Убачыўшы пагрозу дзяржаўнаму iснаванню, сейм 1791 г. прыняў канстытуцыю. Яна адмяняла выбарнасць караля, адмяняла вольнасцi шляхты, рашэннi сейма прымалiся большасцю галасоў, забаранялася назва ВКЛ, абвяшчалася свабода веравызнання i iншыя рашэннi, накiраваныя на цэнтралiзацыю i ўмацаванне дзяржавы. Знайшлiся сiлы, якiя былi незадаволены прыняццем Канстытуцыi. Яны ўзялiся за барацьбу за расiйскiя парадкi кiравання. Зноў пачалася грамадзянская вайна. Гэта скарысталi суседзi. Адбыўся другi падзел РП у 1793. Да расii адышла цастка полацкага ваяводства, рэшткi Вiцебскага i Мсцiслаўскага, Мiнская i ўсходняя часткi Навагрудскага i Брэсцкага ваяводстваў. У адказ на раздзел краiны ў сакавiку 1794 г. пачалося паўстанне Т.Касцюшкi. Яго галоўная мэта – незалежнасць нацыi, РП у межах 1772 г. Паўстанне Т.Касцюшкi пачалося ў Кракаве, затым у Лiтве. Пацярпела паражэнне. У Варшаву ўвайшлi прускiя, рускiя, ааўстрыйскiя войскi. У 1795 г. адбыўся трэцi падле РП. Да Расii адышла Заходняя Беларусь i ўсходняя Лiтва, а таксама ўкраiна да Зах. Буга. Т.ч. РП перастала iснаваць як самастойная дзяржава: не абмежаваныя шляхецкiя вольнасцi, нацыянальны прыгнет,рэлiгiйны фанатызм, падзенне нораваў шляхецкага саслоўя, адсутнасць моцнай улады ў краiне, анархiя, раскол грамадства паводле этнiчных i iдэалагiчных прыкмет, няспынныя войны i iнш. – усе гэта аслабляла дзяржавы знутры, рабiла легкай здабычай суседзяў.
28. Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі, асноўныя напрамкі палітыкі рускага ўрада на далучаных землях Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XIX ст. Рэч Паспалітая, з якой больш за 2 стагоддзі быў цесна звязаны лёс бел. народа, у выніку 3-х падзелаў паміж Расіяй, Аўстра-Венгрыяй і Прусіяй(1772, 1793, 1795) перастала існаваць. Бел. землі каля 3-х млн чалавек адышлі да Расіі. Этапы палітыкі рас. урада на тэр-рыі Беларусі: 1. канец 18 ст. – паўстанне 1830-31 гг.(палітыка “заспакойвання”); 2. паўстанне 1830-31-1917 гг. Пасля ўключэння Беларусі ў склад Расіі царскі ўрад пачаў праводзіць палітыку, накіраваную на невіліроўку мясцовых асаблівасцей і мейшую мэтай збліжэнне з рускімі рэгіёнамі, у прыватнасці ўводзіўся агульнарас. адміністрацыйны падзел “органаў і ўстановы кіравання”. Бел. землі ўвайшлі ў склад Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў, якія ў сваю чаргу аб`ядноўваліся ў 3 генерал-губернатарствы: беларускае, літоўскае і мінскае. Мясцовая шляхта мела магчымасць займаць адміністрацыйныя пасты. Асноўным заканадаўчым кодэксам заставаўся статут ВКЛ. У саслоўнай палітыцы царызм імкнуўся забяспечыць інтарэсы шляхты, якая пры ўмове прыняцця прысягі на вернасць Кацярыне ІІ атрымоўвала правы рас. дваранства. Разам з тым, для таго, каб стварыць сацыяльную апору на далучаных землях, рас. урад праводзіў палітыку “насаджэння” рускага землеўладання. Бел. сяляне спачатку атрымалі ільготы па ўплаце падаткаў, а ў далейшым усё мясцовае нас-ва было пастаўлена ў аднолькавыя адносіны з жыхарамі рас. губерняў. У гарадах скасоўвалася магдэбургскае права і ўводзіліся нормы рас. гарадскога самакіравання. Пры гэтым частка гарадскіх пасяленняў і такіх правоў не атрымоўвала, а іх нас-ва аўтаматычна пераводзілася ў сялянскае саслоўе. У 1794 г. устанаўлівалася мяжа яўрэйскай аселасці на тэр-рыі 9 зах. губерняў. У гарадах гэтых геберняў дазвалялася сяліцца яўрэям і займацца рамяством і гандлем. Займацца земляробствам ці набываць зямлю ім не дазвалялася. Яны маглі запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі з умовай уплаты падаткаў у падвойным памеры. У адносінах да каталіцкай царквы спачатку праводзілася асцярожная палітыка, маёмасць касцёлаў і манастыроў заставалася недатыкальнай. У 1774 г. былазаснавана бел. каталіцкая епархія, аднак каталіцкаму духавенству забаранялася хрысціць ў сваю веру праваслаўных хрысціян. Пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гг. пачаў ажыццяўляцца комплекс мер, накіраваных на хутчэйшае зліццё зах. губерняў з рускімі пад сцягам праваслаўя і рус народнасці: 1. скасавана дзеянне статута ВКЛ і ўведзена агульнарас. заканадаўства(1840 г.); 2. “разбор шляхты” – палітыка, паводле якой у 30-50-х гг. 18 ст. асобы, якія не даказалі дакументамі свайго шляхецкага паходжання, пазбаўляліся дваранскага звання, а таксама права валодаць сваімі маёнткамі і павінны былі прадаць сваю ўласнасць; 3. у справаводства ўводзілася рус. мова, што вызначала скасаванне польск. мовы; 4. 1832 г. – за ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў за паўстанне быў зачынены Віленскі універсітэт; 5. 1839 г. – была скасавана уніяцкая царква шляхам аб`яднання з праваслаўнай, каб аслабіць польска-каталіцкі ўплыў на бел. нас-ва; 6. на пачатку 40-х гг. царскі ўрад пазбавіў як каталіцкую, так і праваслаўную царкву права валодаць зямлёй з сялянамі, растлумачыў забарону тым, што клопад аб уласнасці адцягвае ўвагу святароў ад іх прамых дух. абавязкаў. Такім чынам палітыка рас. урада, якая праводзілася на другім этапе, поўнасцю ліквідавала юрысдыкцыю мясцовых улад на Беларусі. Адначасова царскі ўрад распачаў пошук апоры ў сялян, чаму садзейнічаў шэраг эканамічных рэформ.
29. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. Змены ў палітыцы рускага ўраду ў адносінах да Беларусі. Рост незадавол. шляхты, катал. дух-тва прымусiла царызм дзейнiч. больш акт.: на Бел. ўводзiцца землеўлад. расiйскага дваранс. за кошт дзярж. фонду; паступ. абмяжоўв. правы мясц. дваранст., канфiскоўв. маенткi за ўдзел у антыўрад. дзейнасцi. Асабл. жорст. меры сталi прымацца ў 30-я гады XIX ст. Гэта было абумоўл. дзвюма прычынамi: рост апазiцыйн. грам.-палiт. настр. i разлаж. феад.-прыгон. права. Першымi праявамi бел. нацыян. руху было стварэнне i дзейнасць тайных таварыстваў фiламатаў (прых. навукі) i фiларэтаў (прых. дабрачыннасці). Значна узмацн. грам.-паліт. рухКульт.-нацыян. iмкненнi выявiлiся ў новай бел. лiт-ры (Баршчэўскi, Чачот, Багрым, Сыракомля, Дунiн-Марцiнкевiч). Гэта сведчыла аб фармiраваннi бел. народн. iнтэлiгенцыi. Пасля падаўл. паўстання ў 1831 г. у Бел., як у Расii, пачын. рух рэвалюц.-дэмакр. разначынцаў. Усе гэта прымусiла рас. ўрад дзейнiчаць больш рашуча. Царызм праводзiў разбор шляхты (змянш. кольк. прывілеяв. саслоуя шляхам пераводу у падатн. сасл. асоб, я-я не мелі дакум. аб шляхецтве); быў адменены статут у 1840 г.; усiм пасадам i дзярж. установам былi дадзены рас. назвы, У 1832 г. быў створ. асоб. камiтэт па справах Зах. губерняў , які распрац. планы пашыр. дваранс. землеулад. і адпав. меры у гал. кірав., суда, асветы, культ., у мясц. адміністр. органы прызнач. перав. рас. чыноун.. У 1832 г. быў закр. Вiленскi ўнiверс.. Усе справаводства было перакл. на рус. мову.У 1839 г. была аб`яднана ўнiяцкая царква з правасл.. Мэта – аслаб. поль.-катал. ўплыў на бел. землi. Усе дух-ва пазбаўлял. зямлi. Т.ч. гэтымі мерамі была поун. ліквідавана юрысдыкц. мясц. феад. на Бел., падарв. іх фундам. – каліцт.. Адначас. царскі урад распачау пошук шырокай апоры у асяроддзі сялянс., чаму спрыяу дазвол 1860-1862 гг. ужываць бел. мову у школах ніжэйш. ступені. 30. Абвастрэнне міжнароднага становішча ў Еўропе ў пач. XIX ст. Беларусь у вайне 1812 г. Палітычныя і эканамічныя супярэчнасці паміж буржуазнай Францыяй і феадальнай Расіяй прывялі гэтыя дзяржавы да вайны. Напалеон у 1799 г. стаў першым консулам, а ў 1804 г. - імператарам Францыі. Ён устанавіў дыктатуру. У войнах пачатку XIX ст. Напалеон разграміў Прусію, Аўстрыю, Італію, Галандыю і падпарадкаваў іх сваёй уладзе. На шляху да панавання ў Еўропе стаялі Расія і Англія. У лістападзе 1806 г. французскія войскі занялі "прускую" частку Польшчы, дзе было створана так званае Княства Варшаўскае. Расійскі імператар Аляксандр I разлічваў адцягнуць памешчыкаў заходніх губерняў ад Напалеона заявіўшы аб жаданні аднавіць пад эгідай Расіі ВКЛ. Па даручэнні імператара ў 1811 г. князі М. Агінскі, К. Любецкі і граф Л. Плятэр склалі праект "Палажэння аб праўленні аўтаномным ВКЛ.У канстытуцыі Варшаўскага герцагства прапаноўвалася, асабістае вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці. Але гэта адкладвалася,бачылі ў ім аслабленне імперыі. 12 чэрвеня 1812 г. армія Напалеона пераправілася праз Нёман у раёне Коўна і ўварвалася ў межы Расійскай дзяржавы. Беларусь стала арэнай ваенных дзеянняў. У Віцебску Напалеон перагледзеў свой першапачатковы план дайсці да Смаленска а прыняў рашэнне рухацца на Маскву. Амаль уся Беларусь, кантралявалася французскім ваенным камандаваннем. Напалеон тут знайшоў нямала прыхільнікаў сярод тых шляхціцаў, якія паверылі ў абяцанні адрадзіць былую дзяржаўнасць 19 чэрвеня 1812 г. у Вільні была створана Часовая камісія ўрада ВКЛ дзейнасць якой пашыралася на Віленскую, Гродз., Мінс. губерні і Беластоцкую вобласць. Для Віцеб. і Магіл. губерняў было вызначана асобнае прафранцузскае праўленне. Асноўны цяжар вайны лёг на плечы сялян.Новая ўлада не толькі не адмяніла прыгон, а, павялічыла паборы з сялян. 26 жніўня 1812 г. адбылася бітва пад Барадзіном, у якой французская армія была знясілена, але працягвала рух наперад і без бою заняла Маскву. 14-16 лістапада пры пераправе праз раку Бярэзіну каля в. Студзёнка, на поўнач ад Барысава, Напалеон быу разгромлены.У перамогу Расіі ўнеслі ўклад і салдаты, рэкрутаваныя з беларускіх губерняў. Гэта вайна прынесла вялікія спусташэнні Беларусі: шмат загінула людзей, скарацілася колькасць жывёлы .Толькі добрыя ўраджаі 1813 і 1814 гг. выратавалі народ ад масавага голаду і эпідэмій. Аднак царскі ўрад і ў гэтых умовах працягваў адстойваць прыгонніцкія парадкі. Маніфестам 12 снежня 1812 г. аб'яўлялася дараванне тым, хто вернецца з-за мяжы ў двухмесячны тэрмін. Была створана міжнародная арганізацыя-Свяшчэнны Саюз. Галоўным вынікам вайны для Беларусі было тое, што магчымасць вяртання ранейшай дзяржаўнасці на беларускія землі была пахавана.
|