Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX ст. Пачатак прамысловай рэвалюцыі.


Date: 2015-10-07; view: 995.


Сацыяльна-эканамічнае становішча Бел.адпавядала агульным працэсам і тэндэнцыям, характэрным для расійскай і сусветнай эканомікі. Перыяд вызначаецца новымі з'явамі ў развіцці прамысловасці, буржуазнай рэформай у сельскай гаспадарцы. Асаблівасцю новага этапа развіцця з'яўлялася тое, што тэхніка і тэхналогія маглі быць паспяхова выкарыстаны толькі на буйных прадпрыемствах. Узнікла манаполія - гэта саюз буйных прадпрымальнікаў.У пачатку 1914 г. на Беларусі былі 34 акцыянерныя таварыствы. Яны карысталіся падтрымкай банкаў. Прамысловы ўздым цесна звязаны з аграрнай рэформай П. Сталыпіна. Гэта былі самыя высокія тэмпы развіцця за ўсю гісторыю Беларусі. Найбольш высокія тэмпы развіцця назіраліся ў дрэваапрацоўцы. На другім месцы знаходзілася папяровая прамысловасць, Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і прамысловы ўздым станоўча паўплывалі на паляпшэнне становішча рабочых фабрык і заводаў, дамагліся скарачэння працоўнага дня да 8-9 гадзін. 4 сакавіка 1906 г. дазвалялася ўтварэнне прафсаюзаў рабочых і служачых у прамысловасці. Назіралася тэндэнцыя да росту заработнай платы, Згодна са сталыпінскай аграрнай рэформай кожны селянін мог аб'явіць прыватнай уласнасцю надзел зямлі, які знаходзіўся ў яго карыстанні; кожны селянін мог свабодна выйсці з абшчыны, свабодна выбраць месца жыхарства; кожны селянін, які замацаваў зямлю ў прыватную ўласнасць, мог патрабаваць аб'яднання ўсіх яго раскіданых палосак у адзіны надзел. Рэформа ажыццяўлялася ў два этапы. Першы пачаўся з Указа ад 9 лістапада 1906 г. Згодна з ім кожны селянін мог выйсці з абшчыны і замацаваць свой надзел у прыватную ўласнасць.Дазвалялася ствараць хутары, што садзейнічала ліквідацыі цераспалосіцы. Другі этап пачынаецца з Указа ад 29 мая 1911 г. Зем-леўпарадкавальныя камісіі атрымалі права прымусова-у мэтах ліквідацыі цераспалосіцы- выдзяляць сялянам зямлю ў адным участку і такім чынам штурхаць іх да перасялення на хутары, прымаліся меры па ўзмацненню агранамічнай, службы, арганізацыі пунктаў продажу і пракату сельскагаспадарчых машын. Паскорыўся працэс распаду феадальнай і рост буржуазнай зямельнай уласнасці. Дваране, чыноўнікі, афіцэры прадавалі сваю зямлю. У той жа час больш за 40 тыс. двароў сялян-беднякоў і сераднякоў не змаглі наладзіць гаспадарку і былі вымушаны прадаць сваю зямлю. Сталыпінская аграрная рэформа не атрымала свайго лагічнага завяршэння. Забойства прэм'ер-міністра і пачатак Першай сусветнай вайны не далі магчымасці рэалізаваць паступовы пераход да амерыканскай мадэлі развіцця сельскай гаспадаркі.

 

32. Абвастрэнне эканамічных супярэчнасцей у Расіі ў сярэдзіне XIX ст. Буржуазныя рэформы 60-70 гг. XIX ст. і асаблівасці іх правядзенне: ў Беларусі.

Рэформа 1861 лiквiдавала прыгоннае права. Сяляне атрымалі асабістую свабоду і некаторыя грамадзянскія правы. Памешчыкі пазбаўляліся права распараджацца сялянамі як сваёй уласнасцю, але захоўвалі поўнае права ўласнасці на зямлю, пры гэтым частку зямлі яны павінны былі прыдаставіць для надзялення сялян, якія павінны былі яе выкупіць. У Беларусі, улічваючы традыцыйна склаўшыяся сістэмы сял. землекарыстання, былі ўжыты 2 палажэнні, адно для Віленскай і Магілёўскай губерняў, другое для Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губерняў. Ва ўсходняй частцы па меры надзелы складвалі ад 2 да 6 дзесяцін, у зах. і цэнтр. частцы сялянам перадавалася тая зямля, якая ў іх была да 1861 г. паводле інвентароў. Калі ў сялян атрымлівалася, што надзел зямлі большы чым указана ў інвентары ці ў памешчыка заставалася меней 1/3 часткі прыгодных для земляробства зямель, то памешчык меў права адрэзаць 1/6 сялянскай зямлі. Зямля станавілася ўласнасцю селяніна ў выніку выкупа, а выкупная сума вызначалася такім чынам, каб памешчык мог атрымоўваць штогадовы даход, які раўняўся памеру былога гадавога аброка, такім чынам з`ящлящся выкупам не толькі зямлі, але і ўсяго селяніна. Зямельная рэформа не апраўдала падзеісялян, яна не скасавала феад. інстытуты ў прыватсці памешчыцкае землеўладанне, разам з тым адмена прыгон. права садзейнічала хутчэйшаму развіццю капітал. адносін. Адмена прыгон. права абумовіла неабходнасць правядзення іншых буржуазных рэформ: 1. земская рэформа(1864 г.) – пачатак стварэння ва ўездах і губернях ўстаноў для кіравання мясцовай гаспадаркай, а таксама адукацыяй, аховай здароўя; 2. судовая рэформа(1864 г.) – ліквідацыя саслоўных судоў, судапрамысловасць і незалежнасць судзей, уводзілася новая пасада адвакат, уводзіўся суд прысяжных; 3. рэформа гарадскога самакіравання(1870 г.) – стварэнне выбарных устаноў, гарадской думы і ўправы, якія займаліся пытаннямі ўладкавання гарадоў, гандлю, прамысловасці, транспарта, аховы здароўя і народнай адукацыі; 4. ваенная рэформа(1862-1874 гг.) – увядзенне замест рэкруцкай сістэмы камплектаванне войска, усеагульнай воінскай павіннасці, скарачэнне срока службы да 6-7 год; 5. школьная рэформа(1864 г.) – адмена саслоўных абмежаванняў пры паступленні ў пачатковыя народныя вучылішчы, гімназіі і прагімназіі, а таксама ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, г.зн. уваходзіўся прынцып усесаслоўнай адукацыі; 6. цэнзурная рэформа(1865 г.) – дэмакратызацыя перыядычнага друку, адмена цэнзуры на навуковыя выданні, на Беларусі першым і на доўгі час адзіным перыядычным недзяржаўным выданнем стала газета “Мінскі лісток”(1886-1902 гг.). Што тычыцца правядзення ўсіх гэтых рэформ на Беларусі, то ўсе яны былі ажыццёўлены значна пазней і са зменамі ў параўнанні з агульнарасійскімі з-за напружанага становішча ў связі з паўстаннем 1863 г. Так земская рэформа на Беларусі была ўведзена толькі ў 1911 г. і закранула толькі Віцебскую і Магілёўскую губерні. Судовая рэформа не толькі спазнілася на 8 год, але і была пазбаўлена аднаго з важнейшых пунктаў – выбранасці судзей. Рэформа гарадскога самакіравання праводзілася на тэр-рыі Беларусі ў 1875 г. Ад выбараў у гарадскія думы былі адсунуты гараджане, якмя не мелі адпаведнага маёмаснага цэнза(рабочыя, рамеснікі, хатняя прыслуга і г.д.). У сферы адукацыі на Беларусі былі штучнае стрымліванне развіцця сярэдняй адукацыі і зачыненне апошняй у Беларусі ВНУ (Горы-Горыцкага земляробчага інстытута).

33. Паўстанне ў Польшчы і Беларусі ў 1863-1864 гг. Яго вынікі і значэнне.

У пачатку 60-х гг. у нацыянальна-вызваленчым руху на тэр-рыі былой Рэчы Паспалітай аформіліся 2 паліт. групоўкі: чырвоныя і белыя. Чырвоныя падзяляліся на памяркоўную і радыкальную плынь. Чырвоныя меркавалі аднавіць незалежнасць Польшчы праз народнае паўстанне, а найбольш радыкальная плынь выказвалася за рэспубліканскі і дэмакратычны лад самавызначэння народаў, разлічвалі на падтрымку рэвалюц. сіл з Расіі. Белыя прадстаўлялі інтарэсы буйных землеўладальнікаў і вярхоў буржуазіі, імкнуліся недапусціць, каб паўстанне перарасло ў сял. рэвалюцыю. А спадзяванні незалежнасці Польшчы звязвалі з націскам на Расію заходнееўрапейскіх дзяржаў. Белыя планавалі аднавіць Польшчу ў межах 1772 г. Для кіравання каардынацыі падрыхтоўкі паўстання ў Варшаве ў 1862 г. быў створаны цэнтральны нацыянальны камітэт(ЦНК) на чале з чырвонымі Дамброўскім і Урублеўскім. Пад уплывам гэтых падзей на тэр-рыі Беларусі(у Вільні) быў створаны літоўскі правінцыяльны камітэт(ЛПК), фармальна падначалены ЦНК, на чале з Кастусём Каліноўскім. У ім былі прадстаўлены літ.-бел. чырвоныя. Паўстанне пачалося ў царстве Польскім у ноч з 22 па 23 студзеня 1863 г. 1 лютага 1863 г. ЛПК абвясціў сябе часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі і абнародаваў праграмн. дакументы, што дубліравалі праграмы польскіх паўстанцаў. Нас-ва заклікалася падняцца на ўзброен. барацьбу, жыхары аб`яўляліся раўнапраўнымі гражданамі, не залежна ад саслоўн. прынадлежнасці, нацыянальнасці і веравызнання. На ўласнасць сялян бязвыплптна перадаваліся зям. надзелы, якія знаходзіліся ў іх карыстанні, а памешчыкамі за зямлю разлічвалася дзяржава. Беззямельн. сяляне, але толькі ўдзельнікі паўстання, павінны былі атрымаць па 3 маргі зямлі(1,72 га). Рэкруцтва адмянялася трохгадовай усеагульнай вайсковай павіннасцю, аднаўлялася уніяцкая царква. Па сутнасці гэта была буржуазная праграма.

Першыя атрады паўстанцаў з`явіліся ў зах. раёнах Беларусі з Польшчы у канцы студзеня 1863 г. Мясцовыя атрады сфарміраваліся ў сакавіку-красавіку з ліку дробнай шляхты, навучэнцаў, моладзі, рамеснікаў, сялян, а таксама афіцэраў, якія пакінулі царскую армію. Калі першапачатковая ініцыятыва належыла чырвоным(радык. часткі), то з развіццём паўстання ініцыятыва пераходзіць да белых, якія імкнуліся пазбавіць паўстанне рэвалюцыйнай накіраванасці. Так у сакавіку 1863 г. яны ўсталявалі кантроль над кіруючымі органамі паўстання і быў утвораны аддзел кіраўніцтва правінцыямі на чале з памешчыкам Гейштарам. Прыход белых да кіраўніцтва кампраментаваў справу ў вачах сялянскіх мас, што вельмі актыўна выкарысталі царскія ўлады. У выніку асноўная маса сялянства на тэр-рыі Беларусі да паўстання так і не далучылася, іх доля складала толькі 18 %. У такіх неспрыяльных умовах выявілася няздоленасць белых кіраваць паўстаннем. У чэрвені 1863 г. пасля арышту многіх членаў аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы ў яго былі ўведзены Каліноўскі і іншыя левыя. Яны стварылі так званы літ.-бел. чырвоны жонд(падпольны ўрад, які спрабаваў удыхнуць у паўстанне новыя сілы, але час быў страчаны). Восенню 1863 г. узброеная барацьба спынілася на Беларусі, а да восені 1864 г. паўстанне было разгромлена і ў Польшчы. Каліноўскі доўгі час спрабаваў аднавіць дзейнасць паўстанцаў, але ў хуткім часе быў арыштаваны і 10 сакавіка 1864 г. быў публічна павешаны на Лукінскай плошчы у Вільні. Паводле афіцыйных дадзеных у Беларусі і Літве 128 паўстанцаў былі пакараны смерцю, 850 чал. асуджаны на катаргу, каля 12 тыс. чал. – сасланы і высланы. Пасля паўстання ў Беларусі і Літве быў усталяваны выключны рэжым, накіраваны на ўзмацненне палітыкі русіфікацыі. Паўстанне 1863-64 гг. было апошнім значным сумесным выступленнем за аднаўленне дзяржаўнасці былой Рэчы Паспалітай.

 

34. Навукова-тэхнічны прагрэс і яго ўплыў на сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX ст.

2-ая палова 19 ст. была адзначана хуткім эканамічным развіццём краін Еўропы, Паўн. Амерыкі, Японіі. Яно выявілася перш за ўсё ў прамысловасці і звязана было з пераходам ад ручной да машыннай вытворчасці прамысловай прадукцыі. Храналаг. рамкі прамысл. перавароту ў Расіі: мяжа 30-40-х-мяжа 70-80-х гг. 19 ст. Не такімі рэзкімі былі перамены ў с/г. Сельск. г-ка перадавых краін ужо насіла таварны хар-р і была шчыльна звязана з рынкам. У той час як у Расіі феад. адносіны на вёсцы сталі тормазам у развіцці капіталізму. Сельск. г-ка ў Расіі развівалася па прускаму шляху. Панаванне памешчыцкага землеўладання для Беларусі было ўласцівай рысай. Менавіта памешчацкія гаспадаркі былі галоўнымі пастаўшчыкамі прад-цыі на мясцовы, усерасійскі і заходне-еўрап. рынкі. У 60-70-я гг. 19 ст. с/г Беларусі спецыяліўавалася на вытворчасці збожжа. Паступленне ў 80-я гг. на заходне-еўрап. рынак больш таннага і якаснага збожжа з Паўн. Амерыкі, Аргенціны і Аўстраліі выклікала рэзкае падзенне цэн на яго. У выніку таварная спецыялізацыя с/г пераарыентавалася на вытворчасць мяса-малочнай прад-цыі. Так у пер-яд з 1883 па 1900 г. пагалоўе жывёлы на тэр-рыі Беларусі павялічылася ўдвая; павысілася значэнне вырошчвання таксама тэхнічных культур і бульбы. Так у 80-90-я гг. плошча бульбянога поля павялічылася больш чым у 3 разы. Прасочвалася пэўная рэгіянальная спецыялізацыя с/г у Беларусі. Так у Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях утварыўся рэгіён бульбаводства. На льне спецыялізаваліся Віцебск і паўночна-ўсходнія паветы Віленскай губерні. На Магілёўшчыне ў асноўным вырошчвалі канаплю. На працягу 60-80-х гг. у Гродзенскай і Віленскай губернях паступова развівалася танкарунная авечкагадоўля. Адметнай рысай прамысловасці Беларусі 2-ой паловы 19 ст. была яе шматукладнасць – суіснаванне характэрных для феадалізма рамесных майстэрэнь, для пераходн. стадыі капіталізму – мануфактур і капіталістычных прадпрыемстваў(фабрык і заводаў). Прычым удзельная вага дробных майстэрняў была вельмі высокая. У 1860 г. яны давалі да 84 % ад усяго аб`ёму прамысл. прад-цыі. У той час як мануфактуры 7 %, а фабрыкі 9 %. Аднак з цягам часу сітуацыя змянілася. У 1900 г. фабрыкі і заводы забяспечвалі 46 % прад-цыі, мануфактуры – 15 %, а дробн. прадпрыемствы – 37 %. Пры гэтым на Беларусі пераважалі дробныя і сярэднія фабрыкі і заводы(колькасць працоўных – 50 чал.). Буйных прадпрыемстваў, дзе працавала 500 чал. і болей, было вельмі мала. У 1900 г. іх было толькі 9. Самая буйная на Беларусі – тытунёвая ф-ка Шырышэўскага ў Гродне – 1445 чал. Найбольш развітымі галінамі прамысловасці былі вінакурная(у 1890 г. у 5 бел. губернях дзейнічала 18 % вінакурных заводаў усёй Расійскай імперыі), дрэваапрацоўваючая, папярова-кардонная, тытунёвая, будаўнічая, тэкстыльная, ільно і пенькаапрацовачная, металаапрацовачная на прывазной сыравіне. У другой палове 19 ст. у шэрагу галін адбыўся прамысловы пераварот. У папярова-кардоннай – у сяр. 80-х гг., вінакурнай, дрэваапрацов. і металаапрац. – у 90-х гг. Адным з важных фактараў фарміравання нацыян. рынку і развіцця гаспадаркі было пашырэнне сеткі шляхоў зносін і ў першую чаргу – чыгунак. Першая чыгуначная лінія на тэр-рыі Беларусі была пабудавана ў 1862 г.(участак Пецярбуржска-Варшаўскай дарогі).

 

35. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў другой палове XIX ст.

Прыгнечанне паўстання 1863 г., якія развярнуліся затым рэпрэсіі ў адносінах да яго ўдзельнікаў, фактычная забарона беларускага друку надоўга затрымалі развіццё нацыянальнага руху. Яно ажывілася зноў толькі ў канцы 70-х гадоў, калі ў барацьбу ўступіла новае, народніцкае пакаленне. На чале яго апынуліся разначынцы-народнікі, прыхільнікі тэорыі сялянскага сацыялізму, распрацаванага А. Герцэнам і Н. Чарнышэўскім. Народніцтва Беларусі ідэйна і арганізацыйна з'явілася часткай агульнарасійскага руху. Вядомымі прадстаўнікамі гэтага руху былі выхадцы Беларусі М. Судзиловский, А. Бонч-Асмалоўскі, будучы царазабойца І. Грыневіцкі і інш. У 1874 - 1884 гг. зямляцтвы і нелегальныя групы беларускіх студэнтаў існавалі ў шматлікіх вышэйшых навучальных установах Расіі. Чальцы гэтых арганізацый часта былі кіраўнікамі народніцкіх кружкоў у Менску, Магілёве, Гародня, Пінску, Слуцку і іншых гарадах. Ідэйна і арганізацыйна яны былі злучаны з «Зямлёй і воляй», створанай у Пецярбургу ў 1876 г. Пасля яе расколу ў 1879 г. большасць беларускіх кружкоў падтрымала прыхільнікаў «Чорнага перадзелу». Лідар яго Г. Пляханаў двойчы наведваў Беларусь. У Менску ў 1881 г. былі выдадзены тры нумары газеты «Чорны перадзел» і газета для працоўных «Збожжа». Пасля распаду «Чорнага перадзелу» ў 1882 г. беларускія народнікі перайшлі на пазіцыі «Народнай волі». «Нарадавольцы» спрабавалі аб'яднацца ў адзіную рэгіянальную Паўночна-заходнюю арганізацыю «Народнай волі», але ў канцы 1882 г. арышты прывялі да яе распаду.

Развіццё капіталізму прывяло да фармавання значных кадраў працоўнага класа Беларусі. У сілу наяўнасці тут мноствы дробных прадпрыемстваў становішча працоўнага класа Беларусі было цяжэйшым, чым у Расіі. 13 - 14-гадзіннікавы працоўны дзень, нізкая зарплата, штрафы, адсутнасць страхавога і пенсійнага забеспячэння пхала працоўных да розных формаў барацьбы. Спачатку гэта было ўцёкі, а ў 70-е гг. асноўнай формай сацыяльнага пратэсту станавіцца стачка. У 70-х - першай палове 80-х адбылося 23 страйкі. Прынятае ў 80 - 90-х гг. заканадаўства пра абмежаванне выкарыстання дзіцячай і жаночай працы, памераў штрафу, працягласці працоўнага дня, уводзіны фабрычнай інспекцыі істотна не паўплывала на становішча працоўных Беларусі, бо яго сфера была абмежавана толькі часткай прамысловых прадпрыемстваў.

У 80-е гады сталі стварацца кружкі сярод працоўных, дзе вывучаліся творы К. Маркса і Ф. Энгельса. Першы кружок быў створаны ў Менску студэнтам Э. Абрамовічам. Улетку 1885 г. у марксісцкіх кружках займалася 130 працоўных. Якасна новы этап у распаўсюдзе марксізму злучаны з узнікненнем групы «Вызваленне працы», якая ўзнікла ў 1883 г. у Жэневе. Працоўны рух Беларусі зліваецца з агульнарасійскім сацыял-дэмакратычным рухам. Чальцамі групы былі выхадцы Беларусі І. Гецев, А. Гурыновіч, С. Левков, А. Баязліўцаў і інш. На актывізацыю сацыял-дэмакратычнага руху ў Беларусі аказаў уплыў створаны ў 1895 г. у Пецярбургу «Звяз барацьбы за вызваленне працоўнага класа». Яго чальцамі былі выхадцы Беларусі: Л. Лепяшынскі, М. Левашкевич, Т. Максімаў і інш.

Актывізацыя рэвалюцыйнага руху, колькасны рост сацыял-дэмакратычных арганізацый рабілі надзённым стварэнне адзінай усерасійскай арганізацыі. У сакавіку 1898 г. у Менску адбыўся I з'езд сацыял-дэмакратычных арганізацый Расіі, і было абвешчана стварэнне Расійскай сацыял-дэмакратычнай працоўнай партыі (РСДРП).

У працоўным і сацыял-дэмакратычным руху Беларусі ў канцы 90-х гг. з'явіліся свае спецыфічныя рысы: імкненне габрэйскіх, літоўскіх і польскіх сацыял-дэмакратаў ствараць працоўныя арганізацыі па нацыянальнай прыкмеце. Былі створаны сацыял-дэмакратычныя арганізацыі Каралеўствы Польскага (у 1900 г. сацыял-дэмакратыя Каралеўствы Польскага і Літвы), «Усеагульны габрэйскі звяз у Літве, Польшчы, Расіі» (Бунд).

 

36. Культура Беларусі XIX ст. Гістарычныя ўмовы фарміравання беларускай нацыі.

Класіцызм ў архітэктуры.. Распаўсюджанне - антычная ордэрная сістэма і простыя дэкаратыўныя ўпрыгожванні. Iнтэнсіўнае развіццё горадабудаўніцтва. Новыя тыпы будынкаў: правільныя абрысы. Горадабудаўніцтва станавілася дзярж.справай. У п. XIX - планы забудовы звыш 40 беларускіх гарадоў. Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, 1809- 1819: ідэі класіцызму атрымалі перавагу над традыцыямі будаўніцтва праваслаўных храмаў. Палацава-сядзібнае будаўніцтва: ад невялікіх сядзіб дробнай шляхты да манументальных пабудоў буйных магнатаў. Го-мельскі, Жыліцкі, Сноўскі (Нясвіжскі раён) палацы. Пры гэтых збудаваннях =ствараліся паркі ў стылі рамантызму, аздобленыя штучнымі гротамі, каскадамі, руінамі. Класіцызм панаваў да сярэдзіны XIX ст. Альтэрнатывай класіцызму выступаў рамантызм, які праявіўся пераважна ў пейзажна-паркавым мастацтве.

Мастацтва Беларусі ў 19 ст. Жывапіс бел. зямель у 19 ст. прайшоў 3 мастацкія накірункі: класіцызм, рамантызм, рэалізм. У пачатку 19 ст. на базе Віленскага універсітэта была створана мастацкая школа – умоўная назва маст. кафедр, факультэта літ-ры і мастацтва. Яе заснавальнік – прафесар Смуглевіч. За 35 гадоў сваёй дзейнасці школа падрыхтавала больш за 250 мастакоў, гравёраў і скульптараў. Аляшкевіч – адзіны прадстаўнік класіцызму, жывапісец, партрэтыст і майстар гістарычнай кампазіцыі. Стварыў шмат партрэтаў у стылі класіцызму, сярод іх групавыя партрэты моладзі, юнакоў, дзяўчат, партрэты Сапегі, Радзівіла, Чартарыйскага, Міцкевіча і інш. Ян Дамель. Творчасць сфарміравалася пад уплывам класіцызму, але пісаў пераважна карціны на гіст. тэматыку. Сярод іх “Смерць князя Панятоўскага”, “Хрышчэнне славянаў”, “Вызваленне Касцюшкі з цямніцы”, “Адступленне французаў праз Вільню”. Вікенцій Ваньковіч. “Адам Міцкевіч на скале Аюдах”, “Подзвіг маладога кіеўляніна пры аблозе Кіева печанегамі у 968 г.”, аўтар партрэта Пушкіна, аўтар рамант. пейзажаў “Возера Свіцязь”, “Замак і вежа у Троках”, “Вуліца ў Вільні”. Напалеон Орда – выдатны піяніст, кампазітар, педагог, музык. пісьменнік, мастак-графік. Стварыў серыю графічных замалёвак, архітэктурных пабудоў Беларусі, якія на сённяшні дзень з`ящляюцца гист. крыницай па развиццю архитэктуры Беларусі. Хруцкі – майстар нацюрмортаў, скончыў факультэт вольных мастацтваў Полацкага калегіума, Акадэмію мастацтва у Санкт-Пецярбургу, акадэмік жывапісу за нацюрморт “Кветкі і садавіна”. Ён упершыню звярнуўся да сялянскай тэматыкі(“Хлопчык у саламяным капелюшы”). Сільвановіч. Яго творчасць развівалася ў пераходны пер-яд ад рамантызму да рэалізму. У стылі рэалізму напісаў карціну “Пастух са Свянцяншчыны”, адзін з першых белар. мазаістаў за мазаічнае пано “Тайная вячэра”, за аздабленне Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу атрымаў званне акадэміка. Альхімовіч – жывапісец і графік, прадстаўнік позняга рамантызму і рэалізму ў бел. жывапісу. Найбольш вядомы твор – “Пахаванне Гедыміна”. Бялыніцкі-Біруля развіваў традыцыі рускага лірычнага пейзажу, у ранні пер-яд былі напісаны пейзажы. За пейзажы “Вясна ідзе” аўтар атрымаў першую прэмію маскоўскага таварыства аўтараў мастацтва. У стылі мадэрна працавалі архітэктары Шабунеўскі, Краснапольскі і мастак Фердымонд Рушчыц, аўтар эмацыян.-вобразных пейзажаў, сац. матывы назіраюцца ў карцінах “У свет” і “Эмігранты”. Мадэрн – стылявы накірунак у мастацтве канца 19-пач. 20 ст. Яго характэрнымі рысамі былі новыя прынцыпы формаўтварэння, багатая арнаментыка, шырокае ўжыванне хвалістай лініі ў дэкоры з элементамі готыкі, класіцызму і інш. У канцы 19 ст. у Віцебску заснавана мастацкая школа-майстэрня. Яе заснавальнік Юдаль Пэн(настаўнік Марка Шагала), працаваў у жанры пейзажа і тэматычнай карціны. Найбольш знакамітыя творы “Жабрак”, “Вуліца ў Віцебску” і інш.

Бел. літ-ра 19 ст. Літ-ра першай паловы 19 ст. развівалася пад уплывам польскай мовы. У гэтым кантэксце можна вызначыць дзейнасць некалькіх паэтаў: Адам Міцкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, Ян Баршчэўскі(паэма “Рабункі мужыкоў”. У сваім галоўным творы шляхціц Завальня або Беларусь у фантастычных апавяданнях, напісан. на польск. мове, аўтар літаратурна перапрацаваў бел. фальклорны матэрыял), Тамаш Зан(вывучаў бел. фальклор, аўтар паэм “Табакерка”, “Мёд” і балады “Свіцязь-возера”), Дунін-Марцінкевіч(паэт, драматург, тэатр. дзеяч, меў уплыў на развіццё бел. літар. мовы, на выпрацоўку новых жанравых літаратурных форм), Францішак Багушэвіч(бел. пісьменнік, публіцыстыка якога стала асновай распрацоўкі ідэялогіі бел. нацыянальна-вызваленчага руху; уступ да зборніка “Дудка беларуская”, пісаў пад псеўданімам Мацей Бурачок, удзельнік паўстання 1863-64 гг., аўтар зборнікаў “Дудка беларуская” і “Смык беларускі”, першы ў поўным сэнсе нацыян. бел. пісьменнік), Янка Купала(паэт, драматург, публіцыст, супрацоўнік газеты “Наша ніва”, яе рэдактар у 14-16 гг., у дакастрычніцкі час выдаў зборнікі “Жалейка”, “Гусляр”, Шляхам жыцця”, паэмы “Магіла льва”, “Курган”, драмат творы “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо” і інш., Якуб Колас( бел. паэт, драматург, крытык, публіцыст, вучоны, педагог, працаваў у газеце “Наша ніва”, у дакастрычніцкі пер-яд вышлі яго зборнікі паэзіі “Песні жальбы”, прозы, апавяданні “Родныя з`явы”, паэмы “Новая зямля”, “Сымон музыка” і інш.), Максім Багдановіч( бел. паэт-перакладчык, крытык і гісторык літ-ры, адзін з найбольш актыўных прадстаўнікоў маладога пакалення бел. дэмакратычных пісьменнікаў, выдаў зборнік вершаў “Вянок”, паэмы “Максім і Магдалена”, “Страцім Лебедзь”і інш.

Для нацый характэрны наступныя прыметы: агульнасць тэр-рыі, адносная супольнасць мовы, агульнасць эканамічнага жыцця, агульнасць культуры, этнічная самасвядомасць(гал. прымета для фарміравання нацыі). Раскіданая па вёсках, расколатая паводле канфесійнай прыналежнасці, беларуская нацыянальная буржуазія не ўсведамляла сваёй ролі ў нацыянальна-культурным адраджэнн. Слабасць нацыянальнай буржуазіі ў пэўнай ступені замаруджвала працэс кансалідацыі беларускай нацыі. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказвала і тое, што ў шматгранным жыцці беларускага горада ў ХІХ ст. не выкарыстоўвалася беларуская мова. У канцы ХІХ ст. паступова стабілізавалася этнічная тэрыторыя беларусаў. Яна ўключала поўнасцю Магілёўскую і Мінскую губерні, частку Віленскай, Віцебскай і Гродзенскай губерняў. Галоўным арэалам кансалідацыі беларускай нацыі былі цэнтральная і паўночна-заходняя часткі Беларусі, найбольш развітыя ў эканамічных, сацыяльных, палітычных і культурных адносінах. Адсюль выйшла большасць дзеячаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху і культуры таго перыяду. Сярэднебеларускія гаворкі склалі аснову беларускай літаратурнай мовы. Асаблівасцю беларусаў як этнасу быў падзел паводле канфесійнай прыналежнасці на праваслаўных і католікаў. У др. п. ХІХ - пач. ХХ ст. завяршыўся працэс фарміравання беларускай нацыі.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Культура Беларусі ХVІІ-ХVІІІ ст.ст. | Беларусь на рубяжы ХІХ-ХХ ст. Грамадска-палітычны і нацыянальна-вызваленчы рух.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.136 s.