![]() |
Выпадковыя падставыDate: 2014-04-05; view: 649. Мэтай улады з’яўляецца: ¨ Служэнне ўсяму грамадству ¨ Абарона сацыяльна неабароненых слаёў Хрысціянства разглядае дзяржаву і працэс сацыяльнага кіравання як падтраманне належнага баланса паміж рознымі нераўнапраўнымі слаямі. Хрысціянства патрабуе большай абароны для слабых і большай адказнасці для сільных. Хрысціянства патрабуе ад улады выканання сваіх функцый у арганізацыі сацыяльнага жыцця, пры гэтым улада павінна караць злых і супрацьстаяць развіццю зла. Дзяржава не можа забяспечыць пабудову царства Нябеснага. У хрысціянстве дзяржава – гістарычная з’ява, якая знікне ў гістарычным працэссе. Хрысціянства супрацьстаіць хіліястычным вучэнням, якія лічаць,т што дзякуючы дзяржаве можна вырашыць усе сацыяльныя праблемы. Хрысціянін павінен падпарадкоўвацца любой дзяржаве ў любых пытаннях, прычым сумленна выконваць усе свае сацыяльныя абавязкі. Але ён павінен адмовіць у падпарадкаванні ў выніку прымуса адступлення ад Бога. Праблема суадносінаў дзяржавы і царквы ўзнікае ў Візантыі, калі дзяржава становіцца хрысціянскай. Хрысціянства заклікае маліцца за ўлады. У перыяд Візантыі і сярэдневечча дзяржава ставіць адной з галоўных функцый рэлігійную. Пачынаючы з эпохі Адраджэння (Макіявеллі), дзяржава перастае звязваць палітыку і мараль і пачынае мець пэўнае тэрэтарыяльнае абмежаванне. Рэфармацыя ўводзіць у сутнасць дзяржавы такі элемент, як суверэнітэт. Суверэнітэтам валодае галоўны кіруючы орган. Эпоха Рэфармацыі прыводзіць да ўзнікнення канцэпцыі паліцэйскай дзяржавы, абсалютнай і дэмакратычнай дзяржаў. Дэмакратычная дзяржава – імкненне вярхушкі трэцяга саслоўя да магчымасці ўплыва на ўладу. Дзяржава разглядаецца як выключна зямны інстэтут, які павінен кіраваць сацыяльным жыццём, абараняць натуральныя правы чалавека, што патрабуе вызначэння межаў дзяржаўнай улады. Ліквідацыя манархіі прыводзіць да ўзнікнення антытрадыцыйнага, ліберальнага, камуністычнага, нацыяналістычнага падыходаў да сутнасці дзяржавы. Лібералізм прыводзіць да рэзкага ўзроста сацыяльнай несправядлівасці, да немагчымасці значнай колькасці людзей годна існаваць у соцыуме. У сучаснасці робяцца прапановы аб неабходнасці змяншэння дзяржаўнай прысутнасці ў соцыуме, аб неабходнасці абмежавання яе суверэнітэту. На сучасны момант дзяржава – адзіны інстытут, які можа забяспечыць справядлівае размеркаванне грамадскага дабрабыту. Ліберальны падыход. Дзяржава павінна мінімальна прысутнічаць у кіраванні грамадствам, выстпаючы ў ролі “начнога вартаўніка”. Этатістскі падыход. Дзяржава – асноўны інстытут кіравання грамадствам. Сацыяльны падыход. Задача дзяржавы – арганізаваць належнае забеспячэнне жыццядзейнасці грамадства. Марксістскі падыход. Дзяржава – сродак прымусу, сродак падтрамання належнага тыпу вытворчых адносінаў. Гістарычны падыход. Сутнасць дзяржавы мяняецца з цягам часу. Псіхалагічны. Мы псіхалагічна патрабуем для сябе легетымнай улады. Сутнасць дзяржавы залежыць ад высвятлення першасці або другаснасці тых ці іншых з’яў, пакладзеных ў аснову класіфікацыі. 1. Дзяржава – першансая ў дачыненні да права (этатыстычны) – акцэнт робіцца на прымусовасць права і яго выкананне сродкамі дзяржавы. 2. Права з’яўляецца першасным у дачыненні да дзяржавы. Натуральна-прававы+Дагаворна-прававы+Ліберальны. 3. Дзяржава і права ўзнікаюць адначасова, узаемна ўплываюць адзін на аднога і вызначаюць узаемнае існаванне. Дзяржава і права – гэта формы існавання публічнай улады і агульнаабавязковых нормаў у вялікіх грамадствах. Улада адлюстроўвае ўзаемаадносіны паміж сацыяльнымі ралямі. Права рэгламентуе належныя паводзіны. Паяняцце і прыкметы дзяржавы. Дзяржава – суверэнная арганізацыя публічнай улады, якая распаўсюджваецца на пэўную тэрыторыю і насельніцтва, забяспечвае выкананне агульнасацыяльных функцый шляхам легальных функцый. Дзяржава мае наступныя прыкметы: · Суверэнітэт. Магчымасць ажыццяўлення незалежнай самастойнасці вышэйшай улады. Як прыкмета дзяржавы з’яўляецца ў XVI-XVII ст., у XX яе значэнне зноў абмяжоўваецца. Сучасная дзяржава ўзнікае падчас рэфармацыі для мінімізацыі рэлігійных супярэчнасцей у грамадстве. У сярэднявеччы вярхояўны суверэнітэт – папа Рымскі і германскі імператар, іх улада адлюстроўвае ўладу Хрыста. Гістарычна існуюць наступныя формы дзяржавы: - Прывадырства (не дзяржава, але ёсць правадыр) - Тэрытарыяльная імперыя - Поліс, горад-дзяржава. Поліс заўсёды падзяляўся на свабодных з вялікімі правамі і залежных без правоў. - Тэрытарыяльная праява рэлігійнай карпарацыі · Наяўнасць тэрыторыі, на якую распаўсюджваецца суверэнная ўлада дзяржавы. · Насельніцтва, якое знаходзіцца ў пэўнай палітыка-прававой сувязі з дзяржавай. · Грамадства, або падданства · Наяўнасць публічнага апарату, які прафесійна выконвае агульнасацыяльныя функцыі і функцыі кіравання грамадствам. Дзяржава ўзнікае тады, калі фарміруецца спецыялізаваны апарат кіравання, калі фарміруюцца людзі, якія займаюцца выключна кіраваннем. · Выкананне агульнасацыяльных функцый, якія забяспечваюць існаванне соцыума. Сучасны соцыум не здольны выжыць без дзяржавы, дзяржава зараз павінна з аднаго боку аптымальна кіраваць соцыумам, з другога – стымуляваць самакіраванне ў гэтым соцыуме. · Права легальнага прымусу · Права прыняцця агульнаабавязковых нормаў · Права і абавязак падтрымання правапарадку, вырашэння канфліктаў і ажыццяўлення правасуддзя · Права легальнага збору падаткаў і вызначэння ўмоў сацыяльнага жыцця · Наяўнасць дзяржаўных сімвалаў. Узровень уплыва дзяржавы на грамадства залежыць ад пэўнай сферы грамадскіх адносінаў. Такі ўплыў павінен быць адэкватным. Паходжанне дзяржавы. Трэба раздзеляць тэорыі паходжання дзяржавы і паходжанне дзяржавы як гістарычна абумоўлены працэс. Тэорыі паходжання – навуковыя канцэпцыі і гіпотэзы, якія апісваюць паходжанне дзяржавы, мэты яе існавання і сутнасці. Паходжанне дзяржавы – складаны працэс узнікнення пэўнай дзяржавы, на які ўплываюць геаграфічныя, культурныя, псіхалагічныя і іншыя фактары. Да XIX ст. тэорыі паходжання дзяржавы былі метафізічнымі, гэта значыць яны не вельмі апіраліся на навуковыя факты. Разыіццё этнаграфіі, геаграфіі і іншых навук пачынае даваць навуковы матэрыял аб прымітыўных плямёнах і аб працэсах утварэння дзяржаўнасці. Кожная дзяржава мае пэўныя адметнасці свайго ўзнікнення. Дзяржава заўсёды ўзнікае на пэўнам гістарычным этапе падчас ускладнення грамадскіх адносінаў і павелячэння колькасці сацыяльных канфліктаў. Узнікненне дзяржавы звязваецца са з’яўленнем прыватнай уласнасці. Існуюць наступныя тэорыі ўзнікнення і паходжання дзяржавы: ¨ Тэалагічная ¨ Гісторыка-матэрыяльная ¨ Гвалту ¨ Дагаварная ¨ Ірыгацыйная ¨ Псіхалагічная ¨ Спартыўная Працэс узнікнення гістарычнай дзяржавы. Дзяржава ўзнікае па меры ўзбуйнення грамадства і фарміравання тых функцый, якія не могуць быць вырашаны грамадствам аднаасобна. Дзяржава ўзнікае на пэўнам узроўне эканамічнага развіцця, падчас пераходу эканомікі ад прысвайваючай да вытворчай. Першы падзел працы – гэта падзел на жывёлаводаў і земляробаў. Другі падзел ажыццяўляеца, калі пачынаюць выдзяляцца рамёслы. Трэці - выдзяленне гандлю. Забяспечваецца абмен прадуктамі гаспадаркі. Дзяржава пачынае ўзнікаць, калі калі пачынаюць узнікаць буйныя паселішчы і гарады. Першапачаткова быў матрыярхат. Пераход з матычнага на плужнае земляробства забяспечвае пераход з матрыярхата да патрыярхата. Развіццё эканомікі пераводзіць родавую абшчыну ў суседскую і пачынае павышаць статус асобнай сям’і. Значнай падставай узнікнення асобнай сям’і з’яўляецца магчымасць самастойнага існавання, незалежнага ад рода. Развіццё эканомікі дазваляе павялічваць дабавачны прадукт. Як толькі ён дазваляе мець пэўныя лішкі, пачынае ажыццяўляцца пэўнае сацыяльнае размеркаванне. Частка лішкаў пачынае пераходзіць да людзей, якія выконваюць сацыяльныя функцыі. Развіццё грамадства прыводзіць да фарміравання пэўнай группы людзей, якія забяспечваюць бяспеку грамадства і выкананне найбольш значных сацыяльных функцый. На ўзнікненне дзяржавы ўплываюць геаграфічныя фактары. На фарміраванне дзяржавы можа ўплываць фактра наяўнасці агрэсіўных суседзяў або неабходнасці кіравання карыснымі тэрыторыямі. Дзяржава існуе ў дынамічным і статычным станах. Дынамічны стан – гэта публічная ўлада і прымус, статычны – органы і дзяржаўныя ўстановы, якія адлюстроўваюць структуру ўлады. Улада заўсёды імкнецца да сваёй фармалізацыі а форма (нейкі орган) патрабуе для сябе пэўнай кампетэнцыі. Змена сутнасці, накіраванасці ўлады змяняе яе статычны выраз. Дзяржаву можна метадалагічна разглядаць як карпарацыю або як установу. Карпарацыя ўяўляе сабой максімальны ўдзел насельніцтва ў кіраванні дзяржавай, шырокія правы грамадзянскай супольнасці і мясцовага самакіравання, прыняцце рашэнняў на падставе пошуку кампрамісу. Установа – гэта жорсткая цэнтралізаваная дзяржава, мінімізацыя мясцовага самакіравання і амаль што абсалютнае падпарадкаванне цэнтральнай уладзе, акцэнт на абавязкі насельніцтва. Дзяржаўная ўлада павінна быць адэкватнай да грамадскіх і сацыяльных патрэб. Карпарацыя і ўстанова – гэта навуковыя канструкцыі, якія адлюстроўваюць ідэальныя мадэлі. У рэчаіснасці кожная дзяржава мае рысы і ўстановы, і карпарацыі. Змена знешніх выклікаў змяняе ўзровень суадносінаў. Любая ўстанова заўсёды патрабуе пэўнай адваротнай сувязі з насельніцтвам і любая карпарацыя мае прымусовы характар сваёй улады. Карпаратыўнасць адлюстроўвае працэсы фарміравання ўлады, яе сацыяльнай адказнасці, працэсы давядзення да ўлады сацыяльных інтарэсаў. Устаноўнасць акцэнтуе ўвагу на неабходнасці падпарадкавання дзяржаве, на неабходнасці падпарадкавання яе прадпісанням.
§ Формы дзяржавы 1. Агульны падыход да формаў дзяржавы 2. Формы праўлення
|