Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Лекцыя 2.


Date: 2015-10-07; view: 544.


Тэма: Уводзіны. Перадумовы узнікнення бібліятэк.

Лекцыя 1.

Маркова Т.Б. “Бібліотека в історіі культуры”.

Б(В?)олодін В.Ф. “Всемірная історія бібліятэк”.

Бібліятэка – установа для захавання, збору, прадуктаў друку і дакументаў, так сама для забеспячэння іх выкарыснання. Інфармацыйна-культурная, адукацыйная установа, валодаюшчаю арганізаваным фондам і якая дае доступ да фонду.

 

Функцыі бібліятэк:

· Збору і захоўвання.

· Абслугоўвання. Гэтая функцыія з'яўляяецца прыблізна ў антычнасці, з развіццём адукацыі і навукі.

 

Асноўныя фактары развіцця бібліятэк:

· Сацыяльна-эканамічныя, палітычныя, культурна - светапоглядныя.

· Сацыяльныя патрабаванні да бібліятэк і бібліятэкараў.

· Тыпы бібліятэк.

· Функцыі бібліятэк.

· Арганізацыя фондаў (даведачна-бібліяграфічны апарат).

· Чытачы.

· Дасягненні бібліятэчнай думкі.

Перыядызацыя:

1. Бібліятэкі старажытнага ўсходу (3-1 тысячагоддзі да нашага часу).

2. Бібліятэкі ў эпоху антычнасці (8 ст. да н.э – 5 ст. н.э).

3. Бібліятэкі ў эпоху сярэднявечча (5 – 13 ст. да н.э.).

4. Бібліятэкі ў эпоху Адраджэння (13 – першая палова 17 стагоддзя).

5. Бібліятэкі ў эпоху Асветніцтва (другая палова 17 – пачатак 19 стагоддзя).

6. Бібліятэкі ў 19 – пачатке 20 стагоддзя.

7. Бібліятэчная справа ў 20 – пачатку 21 стагоддзі.

Тэма: Узнікненне і развіццё бібліятэк у Шумеры, Аккадзе, дзяржаве Хетаў, Ассіра-Вааілоніі і Старажытным Егіпце.

Асноўным фактарам развіцця бібліятэк сталі:

· Павелічэнне попыту на веды.

· Вынаходніцтва пісьма і распаўсюджванне рукапісных кніг.

· Развіццё дзяржавы і кіраўнічага аппарату.

· Развіццё горада, як цэнтра культуры.

 

Першыя бібліятэкі з'яўляюцца на тэррыторыі двурэчча (сучасны Ірак).

 

Адно са старажытнейшых кнігасховішчаў было знойдзена ў развалінах Сіпара. Самыя старажытныя запісы былі зроблены на гліняных таблічках і датаваліся 3 тысячагоддзем да н.э.. Гэта была храмавая бібліятэка. Лічыцца што там захоўвалася не меньш за 5.000 таблічак. Гэта былі рэлігійныя, дэдактычныя і мастацкія творы. І лічыцца што сама пабудова, якая змяшчала ў сябе бібліятэку, была школай.

 

Самая старажытная палацавая бібліятэка была Цара Сарагона І. Гэта бібліятэка мела свой вялікі фонд, так сама быў каталог. Існавала прыблізна ў 2750ых гадах да н.э.

 

Бібліятэка ў храме бога Энліля ў Ніппуры. Існавала прыблізна ў 1.700 годзе да н.э. Захоўвала каля 50.000. Размяшчалася прыблізна ў 62 памяшканніх.

 

Бібліятэка ў Лагашы. Захоўвала больш за 20.000 сістэматызаваных па змесце таблічак.

 

Бібліятэка ў Шурупаку. Менавіта тэксты адсюль былі ў першыню прачытаны.

 

Навогул, знойдзенные ў Шумеры таблічкі сведчаць што была пэўная сістэматызацыя кніг. Былі пэўныя таблічкі-каталогі, існавалі “школы таблічак”. Ў бібліятэках Шумера валодалі тэхнікай захавання тэксту – таблічкі змяшчаліся ў пэўных гліняных, ці драўляных карабах.

 

З Хетскіх бібліятэк можна вызначыць палацавую бібліятэку Цара Хатусіліса ІІІ, ў горадзе Хатусасе. Было знойдзена больш за 9000 таблічак (OVER 9000!!!!!). Летапісы, апісанні цэрыманіялаў і т.д. Былі указаны імя аўтара, яго адрас і імя перапісчыка. Так сама мяркуецца што існаваў каталог, складзенны па імёнах аўтараў.

 

Большасць бібліятэк Ассірыі былі храмавыя, палацавыя. Можна вызначыць месца бібліятэкі Ашур Баніпала, якая займала месца ў 2ух палацах цара. Значная частка знаходзілася ў “Львіным пакоі”. Была адна з самых поўных бібліятэк Вавілоніі. Гэта бібліятэка была ўніверсальнай па змесце. Асаблівасцю была арганізацыя працы ў гэтай бібліятэцы – па загаду цара рабіліся копіі. Тут існавала па некалькі экзэмпляраў твораў. Указвалася назва твора (па першым радку), змест і колькасць таблічак. Указвалася арыгінал гэта ці перапіс. Так сама адзначалася месца дакумента (пакой і паліца). Кожная кніга мела бібліятэчную пячатку (экслібрыс).

Размяшчэнне кніг ішло такім чынам: гісторыя, граматыка, веды аб прыродзе, геаграфія, матэматыка, астраномія, магія, рэлігія, легенды і казанні. На кожнай паліцы была адзначана галіна ведаў.

 

У старажытным Егіпце – гэта Бібліятэкі Аменхатэпа ІІІ і Аменхатэпа ІІІІ. Адначасова ў Егіпце храмавыя бібліятэкі называліся: “Дом кнігі”, “Дом папіруса”. Пры храме маглі існаваць навуковыя установы, якія мелі назву “Дом жыцця”, таму што даследаванні вяліся ў галіне медыцыны.

Кнігамі маглі карыстацца толькі жрацы і адукаваныя асобы, уладары. Пасада захавальніка бібліятэкі была дзяржаўнай і перадавалася патомкам. Яе маглі займаць толькі тыя, хто меў спецыялізаваныя веды.
Адной з самых вядомых храмавых бібліятэк была бібліятэка пры храме Рамесеум паблізу Фіваў (старажытная сталіца), заснавана была каля 1.300 году да н.э. Заснавана Рамзэсам Другім. Над уваходам быў надпіс “Аптэка для душы”. Матэр'ял для пісьма – ў асноўным папірус. Кнігі захоуваліся ў скрынях, нішах сцен.

 

Бібліятэка з'яўлялася складовай часткай сістэмы кіравання дзяржавай. Структурны элемент служэння навуцы і культуры.

Асноўныя тыпы – храмавыя бібліятэкі, бібліятэкі пры храмавых школах, палацавыя бібліятэкі. Выконвалі функцыі збора і захоўвання дакументаў.

Развіваюцца пэўныя формы каталагізацыі: сістэматычны і алфавітны каталогі, тэматычныя спісы.

Абслугоўванне было для вельмі вузкага колу кліентаў (правіцель і кола яго набліжаных, жрацы, кола пасвечаных, вучоныя).

З'яўляецца пасада бібліятэкара.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Талалакіна “Гісторыя бібліятэнага дзела за рубежом”. | Лекцыя 3.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.272 s.