Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Лекцыя 3.


Date: 2015-10-07; view: 552.


Тэма: Бібліятэкі у Антычнай эпохі ў Грэцыі і Рыме.

Менавіта ў антычнай Грэцыі з'явілася слова “бібліятэка”, ў значэнні “тое месца, дзе кнігі ствараюцца і распаўсюджваюцца” (кніжная лаўка/выдаведства). З развіццём навукі і адукацыі, распаўсюджваннем пісьменства змяняецца сэнс паняцця.

 

Адбываецца з'яўленне “бібліятэкі-мусейона”, ідэя належыла Арыстоку (афінянін, 5-4 ст. да нашагу часу). Мусейон уяўляў сабой пэўнае аб'яднанне людзей на адзінай рэлігійна-этнічнай аснове. Так сама гэта была і навукова-даследчая установа і адукацыйны цэнтр. Значнае месца тут займала менавіта бібліятэка. Хто узначальваў бібліятэку – той узначальваў мусейон. Будуецца мусейон у Афінах, у акропалі.

 

Найранешыя антычныя бібліятэкі датуюцца першай паловай другога тысячагодззя да нашага часу. Адна са старажытнейшых бібліятэк была пры натур-філасоўскай школе.

 

5-4 стагоддзе да н.э. – Афіны сталі цэнтрам інтэлектуальнага жыцця.

Прыватныя бібліятэкі адукавуаных грамадзян – Эўклід і Эўрыпід.

Так сама прыватная біблятэка Арыстотеля, якая налічвала каля 40.000 скруткаў. Маглі карыстацца ёй вучні і сябры вучонага.

Пазней гэтая бібліятэка увайшла ў склад Афінскага мусейона.

 

5 стагоддзе да н.э. існавала багата кніжных лавак.

Грэчыскі вучоны Дэмафіл стварыў працу “Аб кнігах, вартых набыцця”. Гэта быў сваеасаблівы рээкамендацыйны бібліяграфічны паказальнік.


Бібліятэка мела функцыі скрыпторыя.

 

Александрыя – тут быў крупны мусейон: Апалоній, Калімах, Эрэстефен, Арыстафан, Арыстафарх.

Тут ужо была пэўная спецыялізацыя – улік новых рукапісаў, разбор і прагляд манускрыптаў, капіраванне твораў (перапіс). Фонд быў расстаўлены ў сістэматычным парадку. Кнігі былі расстаўлены ў шафах, які закрываліся. Кнігі падзяляліся на асноўны фонд і на дублетный. Галоўнай задачай бібліятэкі было сабраць найпаўнее усю грэчаскую літаратуру (на грэчаскай мове і пераклады на грэчаскую). Лічыцца, што бібліятэка была заснавана на пачатку 3 стагоддзя да нашага часу. За 200 гадоў свайго існавання яна налічвала каля 700.000 скруткаў. Менавіта ў гэту бібліятэку была выкуплена бібліятэка Арыстоцеля.

Адным з самых яркіх прыкладаў працаўнікоў быў Калімах – і вучоны і паэт, аўтар 800 твораў па гісторыі, граматыцы, паэзіі. Яго праславіў унікальны бібліяграфічны паказальнік з аннатацыямі “Пінакес” (“Спісы”, “Табліцы”), які складаўся са 120 скруткаў. Гэта праца адначасова сістэматычны каталог і бібліяграфічны паказальнік. Вылучаліся фонды – мастацкая літаратура (6 раздзелаў: эпасы, эллегіі, ямбы, меліку, трагедыю, камедыю); навуковая літаратура (5 раздзелаў: гісторыя, рыторыка, філасофія, медыцына, заканадаўства); рознае. Унутры кожнага раздзела кнігі размяшчаліся па імёнах аўтараў. Да кожнага аўтара была дададзена кароткая біяграфія аўтара і спіс яго прац.

Дзякуючы граматыцы Арыстафана Візантыйскага мы можам даведацца пра гэты спіс Калімаха. Абсталяванне бібліятэкі было зручным і камфартабельным. Сюды прывозілі кнігі з усіх эленестычных краін.

У 47 годзе да н.ч. большая частка фондаў была падрыхтавана для перавозкі ў Рым, але з-за пажара бібліятэка знікла. Тое, што захавалася працавала ў якасці бібліятэкі да канца 4ага стагоддзя нашага часу.

З-за распаўсюджвання хрысціянства большая частка бібліятэкі была знішчана.

 

У 1974 годзе адзін з прафессараў Александрыйскага універсітэта выступіў з ідэяй узнаўлення бібліятэкі. Праект пачаўся ў 1995 годзе. Быў завершаны ў 2001 годзе, 16 кастрычніка 2002 года бібліятэка была афіцыйна адкрыта.

 

Пергамскае царства: існавала ў 3 тысячагоддзі да нашага часу. Пергам лічыўся навуковым і медыцынскім цэнтрам таго часу. Бібліятэка тут была створана царом Эўменам ІІ (2ое стагоддзе да нашагу часу). Была канкурэнтам Александрыйскай. Будынак знаходзіўся на цэнтральнай плошчы горада. Кнігі займалі 4 вялікія залы. Там размяшчалася не меньш 200.000 скрутаў. Бібліятэка спецыялізавался на медыцынскай літаратуры. Кнігі захоўваліся ў нішах мармуровых сцен, нішы былі створаны з кедра. Бібліятэка мела вялікую і малую чытальныя залы. У штаце бібліятэкі былі розныя спецыялісты (перапісчыкі, перакладчыкі). У бібліятэке быў складзены каталог.

У 133 годзе да нашага часу Пергам становіцца правінцыяй Рыма, а ў 43 годзе да нашагу часу Марк Антоній большую частку бібліятэкі падарыў Клеапатры.

 

Першапачаткова стварэнне бібліятэк у Рыме было модай. Таму многа кніг вывозіліся з Грэцыі і іншых краін.

 

Сярод першазбіральнікаў вызначаўся Марк Тэрэнцый Варон.

У Рыме узнікае цэлая сетка публічнай бібліятэк. Арганізатарам першай стаў Азіній Паліо(н?). На пачаткк 4 стагоддзя ў Рымскай дзяржаве налічвалася не менш за 30 буйнейшых публічных бібліятэк. Была спроба увядзення цэнтралізаванага кіравання гэтымі бібліятэкамі.



<== previous lecture | next lecture ==>
Лекцыя 2. | Тэма: Бібліятэчная справа на усходзе: Кітай, Японія, Арабскі Халіфат.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.576 s.