|
Тэма: Бібліятэчная справа на усходзе: Кітай, Японія, Арабскі Халіфат.Date: 2015-10-07; view: 494. Лекцыя 4.
Кітай: станаўленне феадалізму ў Кітаі, фарміраванне дзаржаўнасці было звязана з распаўсюджваннем буддызму. У 6ым стагоддзі ў Кітаі налічвалася каля 50.000 будыскіх манастыроў, і да 2млн манахаў. Асноўнай задачай іх было умацаванне светскай улады.
Менавіта Кітай з усіх краін Азіі адыграў роль “Грэцыі для Еўропы”. Папера массава распаўсюджваецца каля 3 стагоддзя. Так сама была распаўсюджана ксілаграфія.
У 4-6 стагоддзі ў Кітаі наібольш былі распаўсюджаны манастырскія бібліятэкі, якія змяшчалі ў асноўным рэлігійную літаратуру, так сама па кнігі па медыцыне і іншых навуках. Былі пэўныя шыфры для кніг, спісы страчаных кніг. Працаўнікі бібліятэкі сачылі за захаваннем кніг і ўзнаўлялі страчаныя. Асноўныя функцыі бібліятэк: сбор і захаванне. Існаваў і абмен кнігамі паміж манастырамі.
Не пазней перыяду 8-9 стагоддзя ксілаграфічныя кнігі набываюць даволі шырокае распаўсюджанне.
Імператарскія (прыватныя) бібліятэкі: Імператрар Тінь (3 ст. да н.ч.), Імператар У-Дзі (2-1 ст. да н.ч.), Імператар Чэн-Дзі (1 ст. да н.ч.).
Знешне незменнымі бібліятэкі Кітая заставаліся да пачатку 20 стагоддзя.Тыпы бібліятэк так сама былі традыцыйнымі: · Мэн-фу – “саюзная палата”, кітайскі варыянт палацавых бібліятэк. Адыгрывалі найбольш важную роль у жыцці Кітая. Гэты тып бібліятэк заставаўся вядучым да пачатку 20 стагоддзя. · Шу-юань – “кніжныя двары”, аналаг бібліятэкі навуковага дзяржаўнага цэнтра. Узнікаюць каля 7-9 стагоддзя. Аналаг грэчаскага мусейона. Тут ужо выконвалася і функцыія абслугоўвання чытачоў, таму што кніжны двор быў месцам падрыхтоўкі да экзаменаў на дзяржаўных чыноўнікаў. Не меньш важную ролю адыгрывалі і прыватныя бібліятэкі.
Бібліятэкі Арабскага Халіфата: у сваіх заваявальных паходах арабы больш ашчадна адносіліся да кніжнай культуры захопленных стран.
Спецыфічныя тыпа: · Дамы мудрасці – найбольш ранні тып бібліятэк. Засноўваліся і утрымліваліся за кошт сродкаў халіфаў і размяшчаліся звычайна ў палацах. Былі даступныя і іх чытачамі з'яўляліся і вучоныя, і паэты, і правазнаўцы. Адной з першых бібліятэк такога тыпу (7 стагоддзе) была бібліятэка халіфаў у Дамаску (гэтая бібліятэка лічыцца першым навуковым цэнтрам мусульманскага свету). У аснове фонда была літаратура рэлігійнай тэматыкі (каранічная), значная увага надавалася збору літаратуры іншых краін па астраноміі, матэматыцы, медыцыне, філасофіі і г.д. У 8 стагоддзі гэтая бібліятэка была перанесена ў Багдад. Так сама на тэррыторыі Іспаніі была собрана эмірам Аль Хакамам ІІ бібліятэка на 400.000 кніг, каталог якіх складаўся з 44 тамоў. Быў значны штат перапісчыкаў, кожны год для бібліятэкі перапісвалася ад 60.000 да 80.000 кніг. Кнігі тыражыраваліся. У перапісцы каранічнай літаратуры удзельнічалі дзяўчыны. Кіраваў бібліятэкай вакіл, простага бібліятэкара звалі хазін, над імі быў “інспектар” муштры. Кнігі мелі пэўную сістэматызацыю і шыфры. Асаблівая увага надавалася захаванню кніг, шафы зачыняліся. · Дамы навукі – з канца 9 стагоддзя данны тып бібліятэк атрымліва шырокае распаўсюджванне. Тут і навучаліся, і праводзіліся навуковыя даследаванні. Паступова гэтыя дамы навукі перараслі ў старажытныя універсітэты. Размяшчаліся ў: Трыпаль, Іерусаліме, Халефе, Дамаску, Масуле, Багдадзе. Дом навукі ў Багдадзе заснаваны ў 993 годзе, тут быў навуковы цэнтр і першы мусульманскі універсітэт. Фонд бібліятэкі змяшчаў кнігі універсальнага зместу. Фонд бібліятэкі быў спалены пресамі ў 1059 годзе. Бібліятэка ў Каіры: 1005 год заснавання. На пачатку гэта была палацавая бібліятэка халіфа, заснаваня яшчэ ў 10 стагоддзі, але паступова яна пераўтварылася ў Дом навукі (Дар-Аль-Ім). Асноўнай задачай было распаўсюджванне рэлігійных ідэй, так сама гэта былі цэнтры навуковай думкі, якая нараджалася ў дыскуссіі. Бібліятэка дома навукі ў Трыпале: ў 11 стагоддзі яе фонд складаў 3 млн кніг, было толькі 50.000 каранаў. Працавала 180 супрацоўнікаў біблітэкі. Спалілі крыжакі. · Далучаныя бібліятэкі – існавалі пры школах(медрэссэ), пры мячэцях, пры маўзалеях, бальніцах і абсерваторыях. Такія існавалі амаль пры кожнай школе. 1064 год медрэссэ Нідомія. Мечэць Аннуры, біблятэка медрэссе Мустан-Сірыя. Усе яны працавалі прыблізна ў 11-13 стагоддзі.
У Арменіі на пачатку 4-5 стагоддзяў ствараецца алфавіт, з'яўляецца літаратура. Узнікаюць бібліятэкі пры манастырах і манастырскіх школах. З'яўляюцца калекцыі феадалаў.
Грузія: кнігасховішча ў Мсхецкім патрыяршым падвор'і і Гарэдждскім манастыры. Ў пачатку 12 стагоддзя пры Геладскім манастыры адкрываецца акадэмія і бібліятэка.
Распаўсюджванне асветы ў сярэдней азіі 4-6 стагоддзяў спрыяла распаўсюджванню школ і бібліятэк, частка з якіх загінула ў 8 стагоддзі з-за арабскіх набегаў. Бухара, Самарканд, Махарэз – актыўна развіваюць сваі культурныя фонды. У Бухары існавалі далучаныя бібліятэкі.
|