|
Лекцыя 5.Date: 2015-10-07; view: 560. Тэма: Бібліятэчная справа ў Візантыі, Заходняй Еўропы, Беларусі і Русі. Асноўныя тут тыпы бібліятэк: манастырскія бібліятэкі.
Візантыя: у першую чаргу асаблівасць адносін у Візантыі ў Антычнай спадчыны, якія былі даволі талерантныя. З антычнай была вельмі звязана візантыйская філасофія. Развіццё і распаўсюджванее пісьменства было падгрунтавана дзяржаўна (Канстанцін ІІ стварае дзяржаўны скрыпторый). Існавалі значныя кнігасборы ў манастырах Канстанцінопаля. Кнігі былі выкананы на пергаменце. І тут рана пераходзяць на форму кнігі “кодэкс”. Так сама тут рана (8-9) з'яўляецца і распаўсюджваецца папера.
Вельмі рана тут стаў распаўсюджвацца такі тып бібліятэк як універсітэтская (ад 4 стагоддзя). У Афінах, у Александрыі, у Канстанцінопале (універсітэт тут быў заснаваны ў 425 годзе, Феадосіям ІІ) існавалі такія бібліятэкі. Наглядальніка за бібліятэкай называлі “бібліяфіл”.
Існавалі і публічныя бібліятэкі (з 4 стагоддзя). Для прыкладу: Бібліятэка Імператара Канстанціна (на 475 год тут налічвалася 120.000 тэкстаў).
У 12 стагоддзі у Канстанцінопалі арганізавана Вышэйшая Патрыяршая Школа. Пры ёй знаходзілася бібліятэка канстанцінопальскага Патрыярха, якая была створана ў 8 стагоддзі. У бібліятэцы быў фонд універсальнага зместу. Гэтай бібліятэкай маглі карыстацца усе жадаючыя.
Сярод прыватных кнігазбораў можна адзначыць калекцыі: Леў Матэматык, Патрыярх Фоцій (напісаў “Мірыя Бібліё” праца па бібліяграфічным апісанні).
Гэтыя усе бібліятэкі сталі разбурацца на пачатку крыжаковых паходаў і арабскіх набегаў.
Заходняя Еўропа: манастырскія бібліятэкі адыгрывалі значную роль у захаванні кніжнай спадчыны (з'яўляюцца ў 5-6 стагоддзі). Значныя былі бібліятэкі бенедыкенскага ордэну, і адна найбольш значная з іх: Бібліятэка кентерберыйскага Аббатства. У сярэднім ў манастырскіх бібліятэках было каля 300 рукапісаў.
З'яўляеца цэнзура і спісы забароненных кніг (405 год выдадзены спіс кніг “на знішчэнне”). Асноўным шляхам камплектавання фоднаў была перапіска кніг ў скрыпторыях.
Асноўнымі відамі каталогаў для манастырскіх бібліятэк былі інвентарныя опісы (вопісы маёмасці манастыра).
Крупныя бібліятэкі пры універсітэтах узнікаюць у Кракаве, Празе. Буйнейныя прыватныя-каралеўскія бібліятэкі: Бібліятэка французскіх Каралёў.
Балрагыя: 865 год – прымаюць хрысціянства. 9 век лічыцца залатым векам балгарскай кнігі. Звязаны гэты час з Кірылам і Міфодзіям, так сама Храбр і Іаан Экзарх. Літаратурны цэнтр пры двары. Вельмі прыгожае афармленне кніг. Першыя буйнейшыя бібліятэкі пры манастырах былі ў Охрыцэ, Пліске і Прэславе.
Беларусь: перадумовы стварэння бібліятэк: стварэнне цэркваў і манастыроў (распаўсюджванне хрысціянства), развіццё пісьменства. Некаторыя даследчыкі адносяць стварэнне першых бібліятэк аж на 9 стагоддзе, яшчэ да хрысціянства. Такія бібліятэкі маглі быць ў князёў, таму што ў жыціі Еўфрасініі Полацкай, таму што яна “чытала кнігі з бібліятэкі прадзеда”.
Першай бібліятэкай манастырскага тыпу лічыцца бібліятэка полацкага Сафійскага сабору (1066 г). Так сама да ранняга часу адносяць узнікненне бібліятэк пры саборах у Мінску, Віцебску, Гародне, Тураве, лічыцца што ўсе яны ўзніклі не пазней 12 стагоддзя. Сярод прыватных бібліятэк адзначаюць так сама бібліятэку Кірылы Тураўскага.
|