![]() |
Мясцовае кіраванне і самакіраваннеDate: 2014-04-05; view: 618. У РБ акрамя вышэй пералічаных галін выдзяляецца кантрольна-наглядная галіна ўлады (пракуратура і камітэт дзяржаўнага кантролю). Структура дзяржаўнага апарата ў РБ. У Рб існуюць наступныя дзяржаўныя органы і службовыя асобы: 1. Прэзідэнт. Гарант канстытуцыі, глава дзяржавы, ажыццяўляе актыўную ролю ў кіраванні дзяржавай. Яму належаць пэўныя паўнамоцтвы ў галіне выканаўчай улады, заканадаўчай улады. Дзейнасць Прэзідэнта забяспечваецца яго адміністрацыяй, а таксама іншымі органамі: кіраванне справамі Прэзідэнта, нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследванняў, нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі, інстэтут сацыяльна-прававых даследванняў, пры Прэзіденце створаны Савет Бяспекі, Прэзідэнт – галоўнакамандуючы ўзброенымі вайскамі. 2. Парламент. Ажыццяўляе заканадаўчую ўладу і складаецца з двух палат: Ніжняя фарміруецца праз прамыя выбары і прымае законы; Верхняя праз ускосныя і яе роля – гэта ўдзел у закоадаўчай дзейнасці і прызначэнні вышэйшых службовых асоб. 3. Выканаўчая ўлада ў РБ ажыццяўляецца Прэзідэнтам і Урадам. Ураду падпарадкоўваюцца рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання (звычайна міністэрствы і дзяржаўныя камітэты). 4. Судовая ўлада. Кодэкс аб судовым уладкаванні і статусе суддзяў. 3 судовых сістэмы:
|