![]() |
Канстытуцыйны суд.Date: 2014-04-05; view: 490. А) праверка НПА на канстытуцыйнасць Б) папярэдні канстытуцыйны кантроль праектаў законаў. Ажыццяўленне правасуддзя па пэўных справах выконваюць агульныя і гаспадарчыя суды. Да кампетэнцыі агульных судоў адносіцца: Разгляд усіх крымінальных, адміністратыўных спраў, іншых спраў, дзе адзін з бакоў з’яўляецца грамадзянінам. Гаспадарчыя суды разглядаюць справы, якія выцякаюць з эканомікі і з звязаных з ёю адносінаў. Структура агульных судоў: Вярхоўны суд, які складаецца з прэзідыума і судовых калегій (выдзяляюць калегію па грамадскіх справах, па крымінальных справах, патэнтную калегію, ваенную калегію). Другі ўзровень: абласныя, Мінскі гарадскі суд. На правах абласнога суда існуе беларускі ваенны суд. Суды раённыя, суды гарадскія, суды раёнаў у гарадах. Гаспадарчыя суды маюць наступную сістэму: Пленум, прэзідыум, калегіі суддзяў. Абласныя суды. У Беларусі таксама існуе міжнародны арбітражны суд пры гандлёва-прамысловай палаце. Кантрольна-наглядную функцыю ажыццяўляюць: Камітэт дзяржаўнага кантролю, які ажыццяўляе кантроль за выкананнем фінансавай дысцыпліны, выкананнем бюджэта, за распараджэннем дзяржаўнай маёмасцю. Нагляд за выкананнем законаў у розных сферах выконвае пракуратура (вядзе папярэдняе следства па найбольш складаных справах, наглядае за выкананнем законаў у розных сферах, наглядае за законнасцю судовых рашэнняў, падтрыманне абвінавачвання ў судзе, нагляд за выкананнем законаў у месцах зняволення). Структура: Генеральная пракуратура 2. Абласныя, Мінская гарадская і прыроўненыя да іх пракуратуры 3. Гарадоў і раёнаў у гарадах і прыроўненыя да іх пракуратуры Мясцовае кіраванне і самакіраванне. Мясцовае самакіраванне ажыццяўляецца саветамі абласнога, гарадскога, раённага, пасялковага і сельскага ўзройня. Мясцовае кіраванне ажыццяўляецца выканаўчымі камітэтамі розных узроўняў і адміністрацыямі раёнаў у гарадах. У Беларусі таксама могуць стварацца іншыя органы тэрэтарыяльнага самакіравання. Пры рэалізацыі функцый дзяржавы трэба ўлічваць узровень дзяржавы і грамадскіх інтарэсаў. Органы мясцовага кіравання і самакіравання адказваюць за развіццё пэўнай тэрэторыі і павінны ўзаемадзейнічаць з вышэйшымі дзяржаўнымі органамі. Дзяржаўны апарат не з’яўляецца нязменнай структурай, яго трансфармацыя залежыць ад сацыяльных, эканамічных, палітычных і іншых зменаў.
§ Асновы тэорыі прававой дзяржавы Паняцце і прыкметы прававой дзяржавы 2. Развіццё прадстаўленняў аб прававой дзяржаве Суадносіны дзяржавы і грамадскай супольнасці
|