Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Тэма: Бібліятэкі Рассіі (14-17(18)стагоддзя).


Date: 2015-10-07; view: 653.


Тэма: Прыватныя бібліятэкі і кнігасборы.

Лекцыя.

Сапегі, Хадкевічы, Раддзівілы – часткі іх кнігасбораў рассеяны сёння па розных бібліятэках свету. Вылучаны тыпы прыватных кнігасбораў па уладальніцкай прыналежнасці. Ужо на пачатку 20 стагоддзя існуюць каталогі прыватных каллекцый, куды ўключаліся і сборы Беларусі.

 

Значныя кнігасборы (з 16 стагоддзя) адыгрывалі істотную ролю, мелі вялікую значнасць да канца 19 стагоддзя. Менавіта ў такіх бібліятэках многія дакументы захоўваліся ад знішчэння.

 

Бібліятэкі вялікіх Князёў: бібліятэка Жыгімонта Аўгуста, бібліятэкі Раддзівілаў (асабліва бібліятэка Нясвіжскай ардэнацыі, тут захоўваліся дакументы гістарычна-афіцыйнага характару).

Бібліятэка Віленскага універсітэта.

 

Магнатскія бібліятэкі: Раддзівілы, Сапегі, Храптовічы. Праграмма “Радзівіліяна” – рэканструкцыяя і даследаванні сбору. Бібліятэка Храптовічаў.

 

Мяшчанскія бібліятэкі.

 

Першыя звесткі па прыватных кнігасбораў зрабіў Ю. Лаўрык.

Так сама – М. Мікалаеў.

 

14 стагоддзе – асноўны тып бібліятэкі – манастырскі. Салавецкі манастыр, Кірыла-Белазёрскага манастыра, Іосіфа-Валакаламскі, бібліятэка Троіца-Сергіевай лаўры.

 

Вопісы – самы ранейшыя адносяць да канца 15 стагоддзя. Але найбольш іх з другой паловы 16 па 17 стагоддзе. Па распараджэнні І. Грознага – такія вопісы былі асабліва.

 

Патрыяршая бібліятэка, бібліятэка імя Сіміёна Полацкага.

 

Бібліятэка маскоўскіх Цароў – “Бібліятэка Івана Грознага”.

 

Потым складваецца сістэма “урадавых устаноў – прыказаў” (1645-76, цар Аляксей Міхайлавіч). Колькасць іх дасягае 50.

Пры гэтых прыказах фарміраваліся спецыяльныя бібліятэкі.

Першая з іх – Бібліятэка Прыказа Кнігадрукарскага двара (“Тыпаграфская бібліятэка”) – узнікла ў пачатку 17 стагоддзя. Тут сбіраліся кнігі на многіх мовах. Пад канец 17 стагоддзя ператвараецца ў буйнейшае кнігасховішча Рассіі. Змест кнігі мелі самы розны.

Бібліятэка пасольскага прыказа - кнігі, прывезенныя з-за мяжы. Тэматыка: палітыка, права, гісторыя, філасофія.

Бібліятэка аптэкарскага прыказа – першая спецыяльная медыцынская бібліятэка.

Бібліятэка пушкарскага прыказа – першая спецыялізаваная тэхнічная бібліятэка (артылерыя, фартыфікацыя).

 

Біблятэкі вучэбнага характару: асноўныя тыпы адукацыйных устаноў – школы пры манастырах, першыя школы свецкага характару (ў 17 стагоддзі).

Маскоўская дзяржаўная службовая школа – канец 17 стагоддзя. Так сама адкрываюць гімнасіёны.

1687 год – Славяна-грэка-лацінская акадэмія ў Маскве і пры ёй бібліятэка.

 

Адкрываюцца першыя кніжныя лаўкі.

 

Адкрыццё універсітэтскіх бібліятэк прыпадае на 18 стагоддзе.

 



<== previous lecture | next lecture ==>
Тэма: Навуковыя, вучэбныя і прыватныя бібліятэкі. | Лекцыя.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.054 s.