|
Лекцыя.Date: 2015-10-07; view: 495. Тэма: Бібліятэкі Рассіі другой паловы 17 – пачатку 18 стагоддзяў. Вялікую вагу маюць Пятроўскія рэформы. Цар-рэфарматар разумеў не толькі ролю інфармацыіі ў жыцці грамадства, дапамагаў распаўсюджанню кнігадрукарства. Вызначальнымі былі кірункі: · Распрацоўка новай азбукі і новага шрыфту (1708). · Паддзел царкоўнага і свецкага кнігавыданняў. · 1703 – друкуецца першая газета “Ведамасці”. · Новыя друкарні ў Маскве. · 1711 год – першыя друкарні ў Пецербургу. Першыя прымяняюць друк на грамадзянскім шрыфту. · Першае з'яўленне свецкіх выданняў. · Павялічваецц колькасць адукаваных людзей – попыт на кнігі павялічваецца.
Паслядоўніцай рэформ была і Кацярына ІІ. Спрабавала ўкараніць ідэалы асветніцтва. За часы яе кіравання друк, асветніцтва і навука набываюць ролю істотных фактраў развіцця краіны. Рассія пачынае назапашваць лепшыя набыткі культуры і навукі Европы. Кнігазборамі славіцца Ст. Пецербург. Развівалі бібліятэчную справу: · В. Кіпрыянаў (____-1723). У 1706 г. у Маскве пры друкарні адкрывае “кніжны склад”, і пачынае займацца продажам русскіх і замежных кніг. Распрацоўвае ідэю комплексных выдаведска-бібліятэчных прадпрыемстваў. Разглядваў бібліятэку як “архіў нацыянальнага айчыннага друку”. Сын яго так сама займаўся гэтай справай. · Фёдар Салтыкоў – чалавек, адпраўленны ПП за мяжу для вывучэння бібліятэчнай справы. Асноўныя яго праекты адносіліся да навуковых бібліятэк пры навучальных установах. · Феафан Пракаповіч. Так сама адносіўся да тых, хто быў за стварэнне біблітяэк пры школах. Асноўныя ідэі адлюстраваў у працы “Духоўны рэгламент”. Прапаноўваў рэарганізацыю манастырскіх бібліятэк (самыя бальшыя і багатыя фонды павінны былі быць перададзены дзяржаве).
1714 год, па загаду ПП ў Пецербургу адкрыта Кунцткамера і пры ёй бібліятэка. Досуп да бібліятэкі быў адкрыты.Па сутнасці гэта першая дзяржаўная бібліятэка. Кнігі паступаюць пераважна з-за мяжы, з Масквы сюды перамяшчаецца бібліятэка аптэкарскага прыказа. Сюды ахвяруюць кнігі з прыватных кнігасбораў. На працу сюды быў запрошаны немец Іоганн Даніэль Шумахер.
1724 год – Кунцткамера і бібліятэка перададзены Акадэміі Навук. Менавіта тут пачынаецца дзейнасць першай навуковай бібліятэкі Рассіі. Бібліятэка АН садзейнічае з Каралеўскімі біблітяэкамі Парыжа, Лондана, Вены, Берліна і з акадэмічнымі бібліятэкамі Францыі, Англіі, Германіі і Партугаліі.1783 год – бібліятэка пачынае атрымліваць абавязковы экземпляр. Першапачаткова бібліятэка працавала толькі 2 разы на тызень, з 1742 года – працуе штодзённа. З працай гэтай бібліятэкі звязана дзейнасць Ламаносава.
Другая палова 18 стагоддзя – навуковыя спецыяльныя бібліятэкі: бібліятэка акадэміі мастацтваў (з 1757); 1756 – рэпертуарная біблітяэка Русскага Драматычнага Тэатра і Бібліятэка вольнага эканамічнага таварысства.У 18 стагодззі пашыраацца дзейнасць універсітэтскіх бібліятэк. 1755 – адкрываецца універсітэт у Маскве, дзе з 1456 году бібліятэка абслуговае чытачоў. Х.А, Чабатароў, які стаў загадчыкам універсітэтскай біблітяі.
Адкрыццё спецыялізаваных навучальных устаноў, з бібліятэкамі, асабліва тэхнічныя бібліятэкі. Бібліятэка ў Барнаўле 1764 года. Пры Пятры Фралове была праведзена інвентарызацыя кніг, распрацавана уласнася схема классіцікацыі
В. Мікітавіч Тацішчаў (1686-1750). Найболь вядомы як дзяржаў ны деяч. Быў каіраўніком казённынх заводаў на Урале. Як гісторык працаваў на выяўленнем гістарычных асаблівасцяў развіцця Рассіі. У сваіх працаў карыстался і адным са спісаў полацкага летапісу.
1784год – загад аб адкрыцці вольных дуркарняў. У Маскве заснавана тыпаграфічная кампанія М. І. Навікова (філіялы яго магазінаў былі ў 16 гарадах).
Уладамі Тулы, Іркутска і Калугі былі створаны публічныя бібліятэкі, але не на доўгі час. Ні водзін з крупных праектаў стварэння сеткі публічных бібліятэк не быў зацверджаны афіцыяльнай уладай.
А. Строганаў – неаднаразова прадстаўляў праекты Публічнай імператарскай бібліятэкі. Барыс Салтыкоў – так сама прадстаўляў праекты.
1796 год – Кацярынай падпісана распараджэнне аб страіцельстве будынку публічнай бібліятэкі.
|