Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Лекцыя.


Date: 2015-10-07; view: 546.


Англія: Эпоха Асветніцтва. З 1662 года бібліятэкі Оксфарда і Кэмбрыджа атрымліваюць абавязковы экзэмпляр усіх выданняў. Актыўна развіваецца кірунак публікацыі каталогаў навуковых бібліятэк. Узвядзенне асобных будынкаў для навуковых бібліятэк. Пад канец 17 стагоддзя ў Лондане засноўваецца публічная, агульнадаступная бібліятэка (1684).

У першай паловае 18 стагоддзя ў Лондане і правінцыях адкрываюцца “падпісныя” бібліятэкі.

1753 – парламент прыняў закон аб стварэнні “Брытанскага музея” і яго бібліятэкі. Гэта бібліятэка і стала нацыянальнай бібліятэкі Англіі. Асновай фонду сталі ахвяраванні з каралеўскіх сбораў, так сама іншыя буйныя прыватныя кнігасборы. Так сама гэтай бібліятэцы перайшло права на абавязковы экзэмпляр выданняў у Англіі і Ірландыі. Адкрываецца для чытачоў у 1759 годзе.

 

Шатландыя: нацыянальнай бібліятэкай тут з'яўляецца бібліятэка Эденбурскага ўніверсітэта (юрыдычны факультэт), у якасці асновы. Так сама атрымлівае права (1682) на абавязковы экзэмпляр. Атрымоўвае статус нацыянальнай ў 1710 годзе.

З'яўляюцца і падпісныя, і платныя бібліятэкі.

 

ЗШП: адкрыццё першых бібліятэк прыходзіцца на яшчэ даваенны перыяд. Першай стала ў 1657 годзе, аднрытая Томасам Фрэеем, у паўднёвай Караліне, бібліятэка для грамадскага карыстнання. Распаўсюджвала рэлігію.

Бенжамін Франклін – дзякуючы яму ствараюцца першыя свецкія бібліятэкі. Пры філадэльфійскім бібліятэчным таварысстве, першая палова 18 стагоддзя, ствараецца адна з першых свецкіх бібліятэк, на аснове папярэдняй падпісцы. Найбольш патрабаванымі былі падручнікі і календары. Гэта бібліятэка стала потым прыкладам для стварэння агульнадаступных бібліятэка. Садзейнічала развіццю бібліятэчнай справы увядзенне абавязковага навучання.

Томас Джэферсон – яго ідэі былі звязаны з распаўсюджваннем публічнай бібліятэкі, таму што роля выхавання і навучання была найважнейшай. Былі платныя бібліятэкі для служачых і працоўных.

Бібліятэкі буйнейшых універсітэтаў: Гарвардскага універсітэта (1636), Йельскага універсітэта.(1701), Пенсільванскага калледжа (1759), Калумбійскага каледжа (1759).

 

Францыя: Бібліятэкі былі адносна даступнымі для пэўных слаёў грамадства. 1737 год – адкрываецца каралеўская бібліятэка для шырокага доступу.1789 – Вялікая Французская рэвалюцыя. У каралеўскай бібліятэкі адбываюцца самыя значныя змены. Так сама пападаюць пад нацыяналізацыю і рэквізацыю часныя зборы прыхільнікаў караля. Фонды звозіліся ў каралеўскую бібліятэку, а так сама ў бібліятэкі рэгіёнаў, аднаразова з чысткай.

15 студзеня 1790 г – Агульны дэкрэт, выходзіць інструкцыя аб паскарэнні сбору літаратуры ў муніцыпалітэты.

30 сакавіка 1792 г – выходзіць дэкрэт аб канфіскацыі маёмасці іміграваўшых прыхільнікаў караля.

10 кастрычніка 1792 – аб прымяненні агранічэнняў на продаж бібліятэк і кніжных калекцый.

2 студзеня 1792 г – уводзіўся улік кніжных фондаў, так сама справядлівае размеркаванне кніжнай массы паміж дэпартаментамі.

1795 год – каралеўская бібліятэка Францыі абвяшчаецца нацыянальнай бібліятэкай.

У выніку рэквізацыі назапасілі 10. 000. 000 тамоў. Быў адменены абавязковы экзэмпляр.

Яшчэ да 19 стагоддзя бібліятэкі мелі роль складаў, з якімі не вялася амаль работа. Была вялікая праблема з забеспячэннем кадрамі.

25 лютага 1795 года – дыкрэт, паводле якому ствараюцца бібліятэкі пры цэнтральных школах. Дзякуючы камітэту народнай адукацыі ствараецца бібліятэчная секцыя, якая займаецца і падрыхтоўкай бібліятэчных кадраў.

17мая 1791 года – зацьвярджаецца інструкцыя па інвентарызацыі і каталагізацыі, паводле якой прадугледжвалася стварэнне зводнага каталога Францыі. Кожная бібліятэка абавязвалася ствараць каталог. Але гэтая інструкцыя амаль не выконвалася.

 

Каралеўская бібліятэка ў Капенгагене – 1793.

 

Бібліятэка Рэчы Паспалітай – 1774 год, у аснове ляжыць прыватная каллекцыя братоў Залусскіх, і на іх жа кошт была адкрыта сама бібліятэка.

 

Узнікненне нацыянальных бібліятэк: 17-18 стагоддзі. У гэты час ў Еўропе фарміруецца бібліятэка новага тыпу – нацыянальная бібліятэка, якая становіцца адным з важнейшых інстытутаў дзяржавы і мае пэўныя абавязкі ў адносінах да грамадзян. Звычайна такую ролю мае цэнтральная універсальная бібліятэка, якая валода самым значным фондам літаратуры універсальнага профілю. Так сама гэта амаль заўсёда агульнадаступная бібліятэка, але гэта адносна. Такая бібліяэка павінна захоўваць усё і вечна.

Нацыянальныя бібліятэкі ўзнікаюць у гэты перыяд, таму што з'яўляюцца нацыянальныя дзяржавы. Функцыя асноўная – функцыя нацыянальнай памяці. У некаторых выпадках датай стварэння нацыянальных бібліятэк становіцца дата прыняцця “абавязковага экзэмпляра”.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Лекцыя. | Тэма: Канцэпцыя народнай бібліятэкі.
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.192 s.