|
Тэма: Канцэпцыя народнай бібліятэкі.Date: 2015-10-07; view: 532. Лекцыя. Мэлвін Дзьюі (асновы УДК) і Чарльз Кэттэр (англаязычная табліца аўтарскіх знакаў). Асновай стала укараненне ідэі агульнадаступнай публічнай бібліятэкі. Аднак, у Еўропе гэтая ідэя укаранялася крыху па іншаму.
У Германіі дзейнічалі правобразы першых агульнадаступных бібліятэк - чытацкія таварысствы і платныя чытацкія аб'яднанні. Всё гэта было сільна пад уздзеяннем ідэй народнай педагогікі і адукацыі. У першую чаргу была задача прадастаўляць чытачам лепшую літаратуру. Менавіта тут з'яўляецца форма “кіравання чытаннем”. Адрознівалася фінансаванне – не было вызначана дакладнага фінансавання. Складвалася цэнтралізаваная сістэма (19 стагоддзе).
У Францыі ў 19 стагоддзі склалася супярэчлівая сітуацыя. Існавалі гарадскія бібліятэкі з багатымі фондамі, якія не былі арыентаванымі на шырокае кола чытачоў. Публічныя бібліятэкі мелі небагатыя фонды.
Іспанія – рэвалюцыя 1868 года, глава новага ураду Іспаніі выступае з ініцыятывай стварэння агульных бібліятэк. На цягу 1869-1870 гадоў было створана каля 100 народных бібліятэк. Фонды былі так сама не вялікія.
Балгарыя – узнікаюць народныя бібліятэкі на хвалі нацыяльна-вызваленчага руку. Накшталт народных чытальных залаў.
Фінляндыі – народным бібліятэкам тут папярэднічалі бібліятэкі народных таварысстваў. Рух за стварэнне народных бібліятэк – 1856 год, стварэнне валасных бібліятэк на народныя сродкі, сбор сродкаў узначальвала царква; галоўны імпульс даў гэтаму працэссу рух фінаманаў.
Швецыя – 1842 год, у адпаведнасці з загадам аб народных школах, увелі народныя бібліятэкі. Царква так сама прымала удзел.
Данія – сувязь народнай бібліятэкі з народнай адукацыяй. У Даніі бібліятэкарамі у бібліятэках пры школах працавалі настаўнікі. Парламент Даніі закладвае стабільнае фінансаванне і падтрымку народных бібліятэк, але гэта падтрымка не стабільная і была вялікая розніца паміж сельскімі і гарадскімі бібліятэкамі.
Індыя – невялікае княсства на ўсходзе Індыі пад назвай Барода была створана вельмі добрая бібліятэчная сетка. Акрамя таго было арганізавана прафессіянальнае бібліятэчнае таварысства. Фінансаванне было на 2\3 дзяржаўнае. Пачал стварацца прафессійны часопіс на англійскай мове.
|