Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Тэма: Публічныя і народныя бібліятэкі Рассіі.


Date: 2015-10-07; view: 581.


Народная бібліятэка: для “сярэдняга пласта”, па сутнасці бесплатная.

М. С. Марвінаў – па яго ініцыятыве ствараюца губернскія і павятовыя публічныя бібліятэкі (1830ыя гады).1830 год – прапанова адкрыцця губернскіх і павятовых бібліяк. 5 ліпеня 1830 года з'яўляецца спецыяльны цыркуляр, згодна якому трэба было сазваць усіх “рухавікоў адукацыі” для пошуку сродкаў на адкрыццё бібліятэк.

 

У 19 стагоддзі ў Рассіі паняцце публічная бібліятэка ўжывалася ў адносінах да буйнейшых губернскіх і павятовых бібліятэк. Так сама да буйнейшай імператарскай “публічнай” бібліятэкі ў Пітерэ.

 

Ў першай палове 19 века з'явілася 31 губернская бібліятэка і 7 павятовых бібліятэк. Адкрываліся яны там, дзе ідэя іх стварэння падтрымлівалася губернатарам і мясцовым дваранствам.

 

Другая палова 19-пачатак 20 стагоддзя: перыяд, які значна адрозніваўся. Гэта час інтэнсіўнага развіцця русскай культуры, магутнай русіфікацыі, росквіт рускай літаратуры. Таму праца “не русскіх бібліятэк” мела не вельмі высокія вынікі.

 

Да 1900 года дзейнічаў спецыяльны спіс міністэрства народнай асветы русскай імперыі, паводле якога камплектаваліся бібліятэкі. Ў гэтым спісе не было ні воднай кнігі на мясцовых мовах. У адказ на гэта павышаецца інтарэс да прыватных кнігасбораў, якія часткова сталі выконваць функцыі нацыянальнай памяці народаў.

 

Стварэнне народных бібліятэк: становішча было іх больш складаным. Звычайна, на пачатку, ствараліся пры школах. Найбольш спрыялі развіццю такіх бібліятэк земствы (органы мясцовага кіравання). Аднак, гэта амаль не актуальна для Беларусі.

 

Ідэі развіцця бібліятэк падтрымлівалісь Лаўрэнціем Фёдаравічам Паўленкавым. З яго дапамогай ствараліся сеткі бесплатных народных бібліятэк. Згодна яго завяшчанню было створана з 1900 да 1909 года 2000 бесплатных народных бібліятэк.

 

Кадры для земскіх бібліятэк рыхтаваліся на спецыяльных бібліятэчных курсах. Такіе курсы былі арганізаваны ў 1913 годзе пры народным універсітэце імя Шаняўскага, ў Маскве, па ініцыятыве Хаўкінай.

 

1910 год – прафіссійны журнал “Бібліятэкар”. Выдаваўся да 15 году.

1911 - Правядзенне першага усерассійскага бібліятэчнага з'езду. На з'ездзе была пастаўлена задача стварэння усерасійскай сеткі бібліятэк, з губернскімі бібліятэкамі ў якасці мясцовых цэнтраў. Адным з шляхоў каардэнацыі была ідэя стварэння зводнага каталогу і міжбібліятэчнага абанементу. Задача падрыхтоўкі кадраў. Разглядвалася пытанне прыёму на працу на конкурснай аснове. Крытыкавалася палітыка дзяржавы. Удзельнікамі з'езду былі і прадстаўнікі Беларусі (Яўген Іванавіч Хлябцэвіч, інцыятар і стваральнік Паўленкаўскіх народных бібліятэк на Беларусі).

 

Менавіта Беларусь: Яшчэ ў канцы 18 стагоддзя склалася сетка бібліятэк, з цэнтрам у Вільні (універсітэт). Так сама бібліятэка Полацкай іезуітскай Акадэміі (да 1820).

У першай палове 19 стагоддзя налічвалася 17 павятовых бібліятэк. Адпаведна, ў 30ыя гады на тэррыторыі Беларусі ствараюцца губернскія публічныя бібліятэкі (1833 – губернская публічная бібліятэка ў Магілёве (51 экз), 1834 – губернская публічная бібліятэка ў Гродне). З сярэдзіны 1830 гадоў разглядвалася пытанне адкрыцця бібліятэкі ў Мінску (адкрыта прыкладна ў 1845 годзе), абслугоўванне было бясплатная.

1840 год – адкрыта першая спецыяльная спецыяльная сельскагаспадарчая бібліятэка, адкрыта ў Магілёўскай губерніі.

Адносна бібліятэк прымаецца фармуляр Мураўёва аб іх закрыцці (тых, што захоўвалі кнігі на польскай мове).

 

Другая палова 19 стагоддзя: з 1867 году па царскім загадзе гарадскія і грамадскія бібліятэкі перадаваліся ў падпарадкаванне міністэрству унутраных спраў. З 1884 года ў Віленскай вучэбнай акрузе былі распаўсюджаны часовыя правілы, паводле якіх прызначаўся спецыяльны чалавек, які сачыў за бібліятэчнай справе. Так сама ў гэты час былі складзены алфавітныя спісы забароненных твораў друку, якія не павінны быць ў грамадскіх бібліятэках. На 1886 год – на ўсю Беларусь 35 публічных бібліятэк, сярод іх: грамадскія публічныя бібліятэкі (платныя), камерцыйныя бібліятэкі і кабінеты для чытанняў, прышольныя народныя бібліятэкі (першая такая бібліятэка была адкрыта на ахвяраванні ў 1890, пры белавежскім вучылішчы ў гродзенскай губерніі).

Агульны нагляд за бібліятэкамі выконваў спецыяльны упаўнаважаны.

Прышкольныя бібліятэкі сталі асноўным апірышчам русіфікацыі.

 

Пачатак 20 стагоддзя: ўзнікаюць пэўныя паслабленні ў друку і дакументах забарон. 1907 год – адмяняюцца алфавітныя спісы забароненных кніг. Колькасць бібліятэк павялічваецца (1900 год – створана Мінская публічная бібліятэка Імя Пушкіна, сродкі на бібліятэку выдзяляліся гарадской думай. На пярэдадні сусветнай вайны фонд Пушкінкі складаў 50.000 экзэмпляраў. 1911 год – бібліятэка-чытальня імя Талстога. 1912 год – бібліятэка-чытальня ў гонар перамогі над французамі).

Ствараюцца народныя бібліятэкі. Ініцыятарамі іх стварэння былі студэнты з Беларусі, што навучаліся ў Піцерэ. На ахвяраванні Паўленкава было створана на Беларусі 11 бібліятэк, 9 з іх ў гродзенскай губерніі.

 

На канцу 19 стагоддзя і пачатку 20ага павышаецца роля бібліятэк навуковых таварысстваў. Бібліятэкі таварысстваў урачоў і прадстаўнікоў сельскай гаспадаркі.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Тэма: Канцэпцыя народнай бібліятэкі. | Тэма: Бібліяграфія на тэррыторыі Беларусі у перыяд ВКЛ і Рэчы Паспаслітай (да 1795 года).
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 3.156 s.