|
Тэма: Бібліяграфія на тэррыторыі Беларусі у перыяд ВКЛ і Рэчы Паспаслітай (да 1795 года).Date: 2015-10-07; view: 956. Лекцыя Тэма: Асноўныя кірункі развіцця бібліятэчнай справы ў 20-21 стагоддзі. Міжнароднае бібліятэчная супрацоўніцтва. Бібліятэчны закон – 1995 год. Беларуская бібліятэчная ассацыяцыя – 1992 год.
Для 20ага стагоддзя характэрна тэндэнцыя адмовы ад вычарпальнага камплектавання. Так сама можна адзначыць каардэнацыю і кааперацыю бібліятэк і бібліятэчнай дзейнасці, у планаванні і абмену бібліяграфічнай інфармацыяй (цэнтралізаваная каталагізацыя ў ЗШП).
Ячшэ перад другой сусветнай вайной працэссы сумеснага бібліяграфавання і апісання кніг праводзяцца ў Скандынаўскіх странах. 1895 – па ініцыятыве Поля Атле ствараецца міжнародный бібліяграфічный інстытут у Брусселе. 1931 год – пераіменаваны ў міжнародны інстытут па дакументацыі, а пазней (1937) – международная федырацыя па дакументацыі. ІФЛА – Міжнародная федэрацыя бібліятэчных ассацыяцый. Першае пасяджэнне адбылося ў Італіі (1929). Іосіф Венецыянавіч Сіманоўскі.
Ствараецца сістэма сярждняй адукацыі (1929).
Канец 8ых-пачатак 90: дурната ў дакументацыі бібліятэчнака блоку.
У перыяд да другой паловы 16 стагоддзя, умовы, якія спрыялі развіццю беларускай бібліяграфіі, былі прыкладна тыя ж, што і ў другіх краінах. Асноўная прычына – распаўсюджванне пісьментсва. Кніжная культура старабеларускіх княсстваў не саступала яе ўзроўню ў любой іншай краіне, аднак зветскі аб стварэнні бібліяграфічных дакументаў да другой паловы 16(5?) стагоддзя не захавалася. Узнікалі цэнтры, дзе ствараліся і выкарыстоўваліся тэксты і кнігі: цэрквы, манастыры. Так сама развіццё прыватных бібліятэк, якія былі характэрны для царкоўнікаў, шляхетства і магнатаў.
Гістарычным рубежом у развіцці беларускай культуры бібліяграфіі стаў выпуск Скарынай першых друкаваных кніг у пачатку 16 ст. У гэты час асноўным суб'ектам бібліяграфічнай дзейнасці былі самыя адукаваныя людзі таго часу: манахі. Так сама прадстаўнікі свецкіх колаў, шляхты і іншых.
Калі разглядаць перыяд з 1569 па 1794 (у складзе Рэчы Паспалітай) - на яго працягу вылучаюць 2 этапы: · З 1569 года да 1773 года. На працягу гэтага перыяда бібліяграфія ў Беларусі развівалася па тых асноўных напрамках і ў тых сферах, якія склаліся ў папярэдні перыяд. Адбывалася павелічэнне колькасці суб'ектаў дзейнасці, бібліяграфічнай прадукцыі, з'явіліся асобныя новыя віды, паляпшалася методыка падрыхтоўкі. · З 1773 года па 1794. Паскарэнне папярэдніх працэссаў, у бібліятэках стваралася значная колькасць бібліяграфічных работ. Выдзяляецца на аснове ўзнікненн дзяржаўнага кіравання бібліятэчна-бібліягрфічнай дзейнасці.
Развіццю бібліяграфіі спрыялі: · Развіццё рэлігіёзных органаў. Былі прадстаўлены канфессіі: уніятаў, каталікоў, праваслаўных і пратэстантаў. Найбольш актыўна адукацыйнай дзейнасцю займаліся: іезуіты, базыльяне, піяры. На чале сістэмы адукацыі і навуковай дзейнасці была Віленская духоўная акадамэя (1575). · У архіве Літоўскай метрыкі, як і на папярэднем этапе, ствараюцца бібліяграфічныя матэр'ялы, пераважна ў выгляддзе спісаў кніг пры прадажы маёмасці, прадажы манастарым. · Новым фактарам развіцця беларускай бібліяграфіі было пашырэнне ў друугоё палове 17-18 стагодддзяў навуковых даследаванняю, выдатных вучоных, выпуск кніг. Аўтары-даследчыкі значна пашырылі паняцці латэнтнай і бібліяграфічнай інфармацыі У кнігадруку і кніжнай справе бібліяграфічныя матэр'ялы былі кніжнай справай.
Нацыянальная адукацыйная каміссія была ўтворана 14 кастрычніка 1773 года для кіравання ўсёй сістэмай адукацыі. Данная каміссія разглядала ў не парыўнай сувязі з практыкай асобныя пытанні касаема бібліятэк.
Асноўныя кірункі бібліяграфічнай палітыкі: стварэнне ва ўсіх навучальных установах бібліятэк, склад якіх вызначаўся налепшым дакладным спісам аўтараў, найперш классічных; у кожнай бібліятэцы павінен быў весціся каталог. Паводле закона адукацыйнай каміссіі ад 2 лютага 1791 года была ўведзена пасада Бібліятэкара ў галоўнай школе ВКЛ, яго абавязкі: · “Рэестр утрымліваць у парадку, а новыя паступлення апісываць паводле інструкцыі”. Па рашэннях адукацыйнай каміссіі бібліятэкі навучальных устаноў былі пераутвораны ў публічныя агульнадаступныя бібліятэкі.
2 кастрычніка 1750 года, канстытуцыя вальнага сейму, ардынацыйнага ў Варшаве, была прысвечана папаўненню публічнай бібліятэкі Залусскіх і папаўненні бібліятэкі Галоўнай школы ВКЛ, новымі кнігамі, якія былі выдадзены ў краіне. Гэта было першае ў айчыннай гісторыі афіцыйнае рашэнне аб абавязковым экзэмпляры і першы ў свеце абавязковы экзэмпляр, які выконваў выключна кульутрную функцыю.
Бібліятэчная палітыка адукацыйнай каміссіі можа быць ацэнена як канструктыўная, а яе патрабаванні да каталагізацыі фондаў – першыя афіцыйныя рашэнні па пытаннях бібліяграфіі ў беларускай гісторыі.
Складальнікамі бібліяграфічнай прадукцыі з'яўляліся манахі, бібліятэкары, друкары, выкладчыкі, вучоныя, юрысты. Да прафессіі бібліятэкара, які займаўся і бібліяграфічнай працай, высокія патрабаванні прад'явіла адукацыйная каміссія: агульная адукацыя, прафессіянальная кваліфікацыя, грамадская адказнасць.
На працягу першага перыяду (ВКЛ) паступова сфарміраваліся афінная і латэнтная бібліяграфічная інфармацыя, але адсутнічала постэдэцыйная. Па грамадскім прызначэнні пераважалі матэр'ялы агульнай бібліяграфіі (каталогі).
У гэты час узнікае спецыяльная бібліяграфія, якая была прадстаўлена рэкамендацыйнай.
Найбольш ранняй была афінная бібліяграфічная інфармацыя. Менавіта Ф. Скарына ўвёў тытульны ліст.
Латэнтная бібліяграфія стваралася пераважна аўтарамі, кнігадрукарамі, якія давалі спасылкі на іншыя творы, характарызавалі і ацэнівалі іх. Наватарскія формы унутрытэкставай бібліяграфічнай інфармацыі выкарыстаў Ф. Скарына. У прадмовах да кніг Бібліі ён агранічна спалучыў кароткі пераказ зместу твораў, іх дакладную і, па магчымасці, усебаковую характарыстыку, з выкладаннем уласных поглядаў. Усе кнігі, што ўваходзілі ў біблію ён паддзяляў на “гнёзды”. Гэта як прыклад рэкамендацыйнай аннатацыі. Скарына ўвёў элементы даведачна пошукавага аппарату кнігі, імкнўся павысіць культуру успрымання чытачамі кнігі.
Агульная бібліяграфія ў асноўным была прадстаўлена каталожнай бібліяграфічнай прадукцыяй: інвентары (вопісы манастыроў), рэгістры і рэестры прыватных бібліятэк. Найбольш буйная і вядомая прыватная бібліятэка ў 1шай чвэрці 16 стагоддзе належыла віленскаму ваеводзе канцлеру Альбрэхту Гаштольду.
У дакументах літоўскай метрыкі захаваўся спіс (1516) на частку кніг бібліятэкі Солтана Александровіча. Вядомым кніжным аматарам быў Жыгімонд 1шы Стары, але сапраўдна большай колькасцю кніг валодаў яго сын Жыгімонд ІІ Аўгуст. Гэта бібліятэка была найбольшай ў Польшы, на фонд яе быў складзены навуковы каталог, які быў першым на тэррыторыі Беларусі і Літвы, складальнік яго Станіслаў Катульскі.
У другі перыяд (Рэч Паспалітая) – у гэты час працягвалася падрыхтоўка бібліяграфічнай прадукцыі па тых відах, што ўзніклі раней. Развівалася каталожная, выдаведская, гандлёвая, навукова-дапаможная і інш. .Не прадстаўлены былі нацыянальныя і рэкамендацыйныя дапаможнікі.
Каталожная бібліяграфічная прадукцыя развівалася найбольш актыўна. Была прадстаўлена: каталогамі, індэксамі, рэестрамі, спісамі, інвентарамі бібліятэк розных тыпаў. Характэрна было: · Значнае павелічэнне па колькасці адлюстроўваемых дакументаў. · Лепшая якасць бібліяграфічных апісанняў. · Ускладненне структуры каталожных дапаможнікаў.
Атрымалі развіццё каталогі кляштарных бібліятэк. Гэтыя каталогі адыгралі значную ролю ў развіцці беларускай бібліграфіі. Каталогі паказваюць што сабіралі кнігі тэалагічнага характару (містытычна-аскетычнага), літургічныя творы, творы аб беларускай зямлі, творы па медыцыне, геаграфіі. Шырокі быў моўны склад гэтых бібліятэк.
Каталогі бібліятэк прыватных асобаў: буйнейшымі былі: Бібліятэка Жыгімонда ІІ у Вільні, бібліятэка Радзівілаў у Нясвіжы, бібліятэка Храптовічаў у Шчорсах.
Кнігавыдаведская і кнігагандлёвая бібліяграфічная прадукцыя амаль адсутнічала, што з'яўляецца парадаксальным у кантэксце развіцця кнігадрукавання. Ёсць звесткі аб адзінкавых дапаможніках. Вядомы друкаваны каталог надворнага кнігагандляра Гроля.
Спецыяльная бібліяграфія: ў 18 стагоддзі пачалі стварацца краязнаўчыя бібліяграфічныя матэр'ялы, якія былі прысвечаны населеным пунктам, фізіка-геаграфічным аб'ектам Літвы і Беларусі. Гэта былі несамастойныя формы ў даведачная літаратуры. Складальнікамі іх былі вучоныя. Сярод даведачных выданняў шырокае распаўсюджванне атрымалі гербоўнікі шляхты. Лепшы з іх склаў манах-іезуіт Каспар Нясецкі называўся “Карона польская”, тут ёсць спісы літаратуры, якая прысвечана ваяводствам, уніяцкім і каталіцкім біскупствам, так сама спісы біябібліяграфічнага характару аб ваяводах і кашталянах. Акрамя гэтага, краязнаўчыя бібліяграфічныя звесткі ўключаліся ў польскамоўныя выднанні Статута, выкарыстоўваліся прадметныя паказальнікі з рубрыкамі асобых тэррытарыяльных аб'ектаў Беларусі. Да рэдкіх кніг, з выдатным афармленнем, належылі творы базыльянскага святара Ігната Сабельскага, якія былі прысвечаны гісторыя хрысціянскага манастыра ў Полацку. Несамастойныя бібліяграфічныя матэр'ялы выкарыстоўваліся аўтарамі навуковых прац. Тэма: Развіццё асноўных відаў бібліяграфіі у 19 – першай палове 20ага стагоддзя. Пытанні:
У канцы 19 стагоддзя буйнешыя бібліятэкі свету пачалі выпуск друкаваных каталогаў. Часцей за ўсё яны прысвячаліся асобным раздзелам, каллекцыям фондаў, але сапраўды выдатнай падзеей стаў выпуск універсальных каталогаў кніг і перыядычных выданняў. Каталогі мелі характар міжнародных бібліяграфічных паказальнікаў, паколькі адлюстроўвалі кнігі, якія былі выдадзены ў многіх краінах свету. Напрыклад, такія каталогі былі выдадзены: Нацыянальнай бібліятэкай Францыі, Бібліятэкай Брытанскага музея, Кангрэсса СШП. Гэтыя каталогі шырока выкарыстоўваліся ў бібліятэчна бібліяграфічным абслугоўванні. Устанаўліваліся аўтары ананімных твораў.
Сярод буйнейшых быў каталог, які падрыхтаваў і выдаў Брытанскі музей: Агульны каталог друкаваных кніг Бібліятэкі Брытанскага музея. Выйшаў у 393 тамах, і да яго было складзена 44 тамы дадаткаў. Выдаваўся з 1881 па 1905 гады. Адлюстроўваў звыш 4.5 мільёнаў назваў кніг на мовах лацінскага шрыфту, якія выйшлі да 1899 года ўключна. Была выкарыстана алфавітная группоўка па аўтарах, назвах і прадметах. У асобны каталог былі ўключаны перыядычныя выданні. З 1931 года бібліятэка пачала новае выданне каталога. Быў прыменены метад фоталітаграфавання карткавага каталога. Гэты праект быў завершаны толькі ў 1966 годзе. Ужо на гэты час ён налічваў 263 тамы, у якіх былі звыш 6 млн. бібліяграфічных запісаў. Адлюстроўваў фонд да 1955 года.
Другім прыкладам быў каталог нацыянальнай бібліятэкі Францыі: Агульны каталог друкаваных кніг Нацыянальнай бібліятэкі (Францыі). Яго выпуск пачаўся ў канцы 19 стагоддзя. Выконваў ролю міжнароднага бібліяграфічнага рэпертуару. Гэты каталог павінен быў складацца з 3 серый: · Кнігі якія маюць аўтараў. · Ананімныя кнігі. · Спецыяльня віды друку. У гэтым каталоге бібліяграфічнае апісанне кніг было выканана поўна і дакладна, але выхад каталога ажыццяўляўся вельмі павольна і нацыянальная бібліятэка Францыі не здолела выканаць каталог у адведзены тэрмін.
У СШП у вельмі кароткі тэрмін (5 гадоў) выйшла выданне: Каталог кніг, прадстаўленных друкаванымі карткамі бібліятэкі Кангрэсса, вададзеннымі да 31 ліпеня 1942 года. Быў здейсненны на аснове фатаграфаванага карткавага каталога, які з 1898 года веўся на падставе друкаваных картак на новыя паступленні ў бібліятэку. Для храналагічнага працягу гэтага каталога былі выкарыстаны дапаўненні, якія выдаваліся да 1947 года. А затым стала выдаваць штомесячныя спісы новых паступленняў і іх штоквартальную кумуляцыю. З 1956 года спісы новых паступленняў так сама сталі выдаваць іншыя бібліятэкі СШП і Канады. Потым гэтае выданне атрымала новую назву: Нацыянальны зводны каталог.
Менавіта гэты від атрымаў актыўнае развіццё ў разглядаемы перыяд. Тэндэнцыі развіцця навукова-дапаможнай бібліяграфіі: · Бесперапынны колькасны рост крыніц бібліяграфічнай інфармацыі. · Пашырэнне жанрава-тыпалагічнага складу бібліяграфічнай прадукцыі. · Павелічэнне ролі бягучай, галіновай навукова-дапаможнай бібліяграфіі па прыродазнаўчых навуках і тэхніцы. Распаўсюджванне рэфератыўных крыніц. · Арганізацыя спецыяльных бібліяграфічных устаноў (інстытутаў, фірм) прызначаных для вытворчасці навукова-дапаможнай бібліяграфічнай інфармацыі. · Пачатак інфармацыйна-бібліяграфічнай дзейнасці навуковых арганізацый, суполак, устаноў па забеспячэнні галін навукі і вытворчасці.
Прыклады: · СШП – бібліяграфічная фірма Уілсана. · Германія – міжнае бібліяграфічнае бюро Атле і Лафантэна і міжнародны бібліяграфічны інстытут Века. Ужо ў другой палове 19 стагоддзя па большасці галін прыродазнаўства, тэхнікі , па дакладных навуках ўзніклі перыядычныя бібліяграфічныя выданні. У Германіі ў 1830 годзе быў заснаваны “Цэнтральны фармацэўтычны лісток”(потым перыіменаваны ў “Цэнтральны хімічны лісток”). У СШП і Велікабрытаніі у першай палове 20 стагоддзя узніклі:Рэфераты па хіміі(CШП), Брытанскія рэфераты па хіміі. Па біялогіі рэфератыўныя часопісы пачалі выпускацца ў Германіі, затым ў СШП, а потым і іншых краінах. Па сацыяльна гуманітарных дысцыплінах – стварэнне сігнальных бібліяграфічных і рэфератыўных бягучых дапаможнікаў вялося ў заметна меньшых памерах. Выключэннем стала юрыдычная навука. У Германіі і Францыі з сярэдзіны 19 стагоддзя і да другой сусветнай вайны выдаваліся такія паказальнікі як: Бібліяграфія права і навук аб дзяржаве; Усеагульная бібліяграфія літаратуры па юрыспрудэнцыі і інш.
У пачатку 20ага стагоддзя Герман Век у Германіі арганізаваў міжнародныя інстытуты бібліяграфіі сацыяльных, тэхнічных, медыцынскіх і юрыдычных навук. З 1905 па 1928 годы выйшлі 24 тамы бібліяграфіі сацыяльных навук. Гэта была бягучая бібліяграфічная інфармацыя аб кнігах, часопісных артыкулах з міжнародным ахопам. Так сама можна прывесці як прыклад Лонданскае каралезскае навуковае таварысства, якое з 1867 года пачало выдаваць Каталог навуковых артыкулаў. Выданне ажыццяўлялася да 1925 года, выйша 19 выпускаў.
Акрамя гэтага важнае значэнне меў Міжнародны каталог навуковай літаратуры.
У другой палове 19 стагоддзя актуўна развіваецца рэкамендацыйная бібліяграфія. Яе пад'ёму спрыялі выжныя грамадская фактары: · Значнае пашэрэнне ў краінах Еўропы і СШП чытання сярод шырокіх кол насельніцтва. Характрэрна массавае чытанне. · Лідзіруючы статус чытання у вольны час інтэллігенцыі, які захаваўся да 1шай сусветнай вайны. · Стварэнне ў краінах сетак публічных бібліятэк, кантынгент чытачоў якіх шукаў самыя цікавыя і карысныя кнігі.
Сярод найбольш вядомых бібліяграфічных прац вызначаюць: · Бібліяграфічны дапаможнік Х. Д. Аўчэўскай “Што чытаць народу?”. · М.А. Рубакін “Сярод кніг. Вопыт агляду русскіх кніжных багаццяў…”. · “Кніга аб кнігах” – каллектыўнае выданне. Рэцэнзія Леніна на працу Рубахіна дала штуршок для выхначэння у якасці галоўнага метадалагічнага прынцыпу прынцыпа каммуністычнай партыйнасці.
Стварэнне рэкамендацыйных бібліяграфічных прац было вынікам таленавітых асветнікаў першых гадоў савецкай улады і устаноў палітычнай прапаганды. У 20ыя гады бібліяграфічныя матэр'ялы рыхтаваліся ГлавПалітАсветай, на базе бібліяграфічнага падраздзялення якога, па ініцыятыве Тракоўскага, быў створаны спецыяльны інстытут рэкамендацыйнай бібліяграфіі. Рэкамендацыйная бібліяграфічная інфармацыя развівалася публічнымі бібліятэкамі, дабрачыннымі асветніцкімі арганізацыямі, школамі і іншымі арганізацыямі і ўстановамі. У гэты час пераважалі невялікія формы рэкамендацыйных бібліяграфічных матэр'ялаў – тэматычныя спісы, аннатацыі кнігі, перыядычныя агляды.
У Польшчы ў часопісе “Бібліятэкар” рэгулярна друкаваўся каталог новай літаратуры “Кніга ў бібліятэцы”. Ён жа выходзіў і як самастойнае выданне.
Інстытут інтэллектуальнай кааперацыі Лігі Нацый – гэта установа ставіла адной з задач ажыццявіць унікальны бібліяграфічны праект – “Спіс выдатных твораў, выдадзенных у шматлікіх краінах за … год”. Пачалі яго выдваць з 1929(?) года.
Трэба казаць, што адным з асноўных пытанняў, якое займала ўвагу, была распрацоўка тэрміналагічнага апарату і вызначэнне паняцця “бібліяграфія”. Так у першай палове 19 стагоддзя панавалі кнігазнаўчыя трактоўкі бібліяграфіі. Гэты падыход быў характэрэн для поглядаў такіх навукоўцаў, як Э. Г. Пеньё, Хорн, Сопікаў, Анастасевіч і іншыя. (куска нет) … праца “2 кнігі па бібліяграфіі”, Вільня 1823-26 гады. Паступова ў бібліёграфаў павышаецца увага да чытачоў кніг і зместу бібліяграфуемых твораў. Вызначаецца новы падыход да пазнання бібліяграфіі, вынікі распрацоўкі якога мелі прынцыповае значэнне для методыкі падрыхтоўкі бібліяграфічных дапаможнікаў.
Сярод рускіх бібліёграфаў, такія як Васіль Рыгоравіч Анастасевіч, Сопікаў, у цэлым падзяляючы погляды еўрапейскіх бібліёграфаў, выказалі новыя ідэі. Яны асабліва падкрэслівалі культурна-гістарычную ролю бібліяграфіі, яе адукацыйныя і асветніцкія задачы.
Трэба адзначыць дзейнасць Фрыдрыха Адольфа Эберта (1791-1834). Яго дзейнасць і погляды ў пачатку 20ых гадоў 19 стагоддзя аказалі значны ўплыў на даследаванне бібліяграфіі. Асноўныя яго погляды выкладзены ў прадмове да выдання “Усеагульны бібліяграфічны слоўнік” (Лейпцыг, 2 т. 1821-23 гады, у спецыяльным артыкулы энцыклапедыі Эрша і Грубера). Эберт даў 2 азначэння бібліяграфіі: · Адно з іх разглядае яе агульную культурна-гістарычную ролю. · Другое разглядае бібліяграфію, як новую назву той навукі, якая займаецца вывучэннем твораў пісьменнасці ўсіх часоў і народаў, і вылучае іх ў адпаведнасці знешнімі акалічнасцямі. На падставе гэтых азначэнняў Эберт паддзяліў бібліяграфію на “чыстую” і “прыкладную”.: · Чыстая бібліяграфія – мае справу з сукупнасцю твораў пісьменнасці і павінна адлюстроўваць іх па розных прыкметах, ці улічваць усю існуючую літаратуру, без абмежаванняў. · Прыкладная бібліяграфія – забяспечвае патрэбы бібліяфіла, тлумачыць ім і кнігагандлярам прычыны каштоўнасці асобных кніг. Эберт разглядаў статус бібліяграфіі толькі у якасці дапаможніка (дапаможная роля) для развіцця галін навукі, яе статус як інфармацыйнага кампанента ў навуцы, называе яе “памошніцай і служанкай навукі”. Эберт наблізіў пачатак распрацоўкі функцыянальнага падыходу да бібліяграфіі.
На працягу другой паловы 19 ст. – першай паловы 20ага працягвалася тэарытычнае асэнсаванне бібліяграфіі, але нічога істотна значымага ў гэты час не было вызначана.
У другой палове 20ага стагоддзя значна павысілася роля бібліяграфіі для забеспячэння развіцця навукі, эканамічнага прагрэссу. У гэты час найбольш вострымі становяцца спрэчкі паміж прыхільнікамі дэмакратычнага і акадэмічнага кірункаў пры разглядзе сутнасці бібліяграфіі. Асноўны прадстаўнік акадэмічнага падыходу – Варнадскій. Дэмакратычны падыход: Дзеруноў, Уладзіслаўеў, Рубакін і іншыя вядомыя навукоўцы, яны абгрунтоўвалі прынцып выбарачнасці уліку дакументаў у бібліяграфічных дапаможніках, у адпаведнасці з мэтамі уздзеяння на чытачоў з боку бібліёграфаў і выкарыстанне дапаможнікаў самімі чытачамі.
У СССР з канца 20ых гадоў бібліяграфія пачала трактавацца як з'ява ідэалагічная, галоўным абавязакам бібліёграфаў сталі лічыць ацэнку твораў з пазіцыі прынцыпа каммуністычнай партыйнасці. З гэтага часу і ў пасляваенны перыяд развіваецца “дапаможна-ідэалагічная” парадыгма бібліяграфіі. Другім пытаннем, якое было характэрна для гэтага часу, было вырашэнне праблем бібліяграфічнага апісання, каталагізацыі, классіфікацыі дакументаў. У першай палове 20ага стагоддзя ў розных краінах выйшлі грунтоўныя даследаванні па пытаннях гісторыі, методыкі, тэорыі бібліяграфіі, шматлікія бібліяграфічныя дапаможнікі. Асаблівую вядомасць атрымалі наступныя працы: “Дзесятковая классіфікацыя”(1876 год, Мэлвелл Дзьюі”, “Кіраўніцтва па бібліяграфіі”(1923 год, Шнэйдэр), “Кіраўніцтва па бібліяграфіі (1924, Жыўны). Выйшлі работы па анатаванню, методыцы бібліяграфавання, тэорыі. Так сама істотнае значэнне мела прыняцце рашэння аб памеры каталожнай карткі (75х125 мм).
Умовы для усталявання міжнародных сувязей у галіне бібліяграфіі: · Высокі рост вытворчасці друкаванай прадукцыі, яе шырокі састаў па аўтарскай прымеце, зместу, мовах, месцах выдання і інш. · Развіццё бібліятэк розных тыпаў, фарміраванне бібліятэчных сетак, канцэнтрацыя ў іх фондах большасці выданняў і іншых дакументаў. · Бесперапыннае ўзрастанне выпуску бібліяграфічнай прадукцыі ў краінах, пачатак арганізацыі бібліяграфічнага абслугоўвання ў бібліятэках, інстытутах, музеях, кнігарнях. · Павелічэнне супольнасці прафессіянальных бібліёграфаў і бібліёграфаў-непрафессяналаў і асэнсаванне імі тэарэтыка-метадычных і арганізацыйных праблем, якія стаялі перад тагачаснай бібліяграфіяй. · Асноўная праблема: прадстаўленне бібліяграфічных паведамленняў і іх распаўсюджванне.
Пачаткам бібліяграфічнага ўзаемадзеяння з'явілася стварэнне нацыянальных бібліяграфічных арганізацый і ўзмацненне бібліяграфічнага кірунку ў дзейнасці сумежных і зацікаўленных аб'яднанняў. Першае бібліяграфічнае таварысства ў Еўропе было заснавана ў Францыі, у 1868 годзе. Яго галоўнай мэтай было аб'яднанне сродкаў для арганізацыі на высокім узроўні прадстаўлення бягучай бібліяграфічнай інфармацыі аб новых кнігах, якія выйшлі ў краіне і свеце.
Праблемы, якія стараліся вырашыць у сферы бібліяграфіі прафессіянальныя і непрафессіянальныя бібліёграфічныя арганізацыі: · Уніфікацыя бібліяграфічнага апісання. · Каталагізацыя дакументаў. · Классіфікацыя дакументаў. · Міжнародны бібліяграфічны рэпертуар. Звярнуць увагу на дзейнасць міжнароднага бібліяграфічнага інстытута, які звязаны з Полем Атле і Анры Лафантэнам. Дзейнасць міжнародных бібліяграфічных інстытутаў Германа Бека і бібліяграфічныя праекты Лігі Нацый.
Тэма: Беларуская бібліяграфія ў перыяд Рассійскай Імперыі (1795-1917) . Падтэма: З 1795-1864 (падаўленне паўстання К. Каліноўскага). Пытанні:
Канец 18, пачатак 19 стагоддзя. Сярод ВНУ асаблівае значэнне мела дзеяцельнасць бібліятэкі Імператарскай Віленскай Акадэміі (універсітэта). Дзейнасць узначальваў бібліятэкар-прэфер Гродэн. Тут у першыню пачынаюцца тэарытычныя даследаванні ў галіне бібліяграфіі, арганізаваны курсы.
Так сама існавалі школьныя, манастырскія, публічныя ў асноўным займаліся каталагізацыяй фондаў. Дрэнна на развіццё бібліятэкі і бібліграфічнай справе сказаліся рэпрэсіі супраць удзельнікаў паўстання, закрыццё ВНУ. У першыню ў Беларускай бібліяграфіі праявіўся палітычны ўціск уладаў, напрыклад пад час канфіскацыі складаліся спісы із'ятых кніг, якія былі сваеасаблівымі каталогамі бібліятэк. Да нашага часу захаваліся рукапісныя каталогі бібліятэк і тайных таварысстваў, якія былі канфіскаваныя ў той час.
Вялікая роля была і прыватных бібліятэк. Кніжная каллекцыя Еўстафа Тышкевіча.
Выдаведская і кнігагандлёвыя галіны больш чым у папярэдні перыяд спрыялі бібліяграфічнай дзейнасці. Атрымалі развіццё накступныя віды бібліяграфчнай інфармацыі: · Бібліяграфічныя матэр'ялы рэкламнага характару, якія змяшчаліся ў новых кнігах, рэгіянальным і перыядычным друку, асабліва ў польскамоўных газетах і часопісах, што выпускаліся ў Вільно. · У навуцы ў асноўным ставаралі бібліяграфічную інфармацыю прафессары і выкладчыкі ВНУ, якія ў сваіх навуковых творах (манграфіях, артыкулах) змяшчалі агляды, спісы літаратуры, бібліяграфічныя спасылкі, паказальнікі да выданняў. Зрэдку вучоныя выпускалі самастойныя друкаваныя бібліяграфічныя дапаможнікі. У цэлым, арганізацыйны ўзровень беларускай бібліяграфіі не быў высокім. Стан яе адпавядаў сацыяльна-культурным і эканамічным умовам края, які паступова ўцягваўся ў сістэму грамадскіх адносін Рассіі і знаходзіўся пад пільным кантролем з-за палітычнай ненадзейнасці.
Віленскі ўніверсітэт, ня гледзячы на кароткі перыяд свайго існавання, стаў цэнтрам навуковых даследаванняў па філасофіі, тэалогіі, мовазнаўстве і іншым галінам ведаў, у тым ліку і па бібліяграфіі. Трэба казаць, што на той час бібліяграфія была новай навукай, якая асабліва цікавіла прафессуру універсітэта і яго кіраўніцтва. У гэты час асобы ўклад у развіццё бібліяграфіі (выданне бібліяграфічных дапаможнікаў і тэарытычных прац) ўнеслі такя асобы: Іахім Лелевель, Аляксандр Багаткевіч.
Лелевель – адзін з першых, хто стаў прысвячаць увагу бібліяграфіі, але глыбокае вывучэнне звязана з імём Багаткевіча. Менавіта яму было прызначана распрацаваць курс “Бібліяграфія”. У 1829 годзе Багаткевіч чытае адкрытую лекцыю па распрацаванаму ім курсу, і ў гэтым жа годзе ён ананімна публікуе гэтую лекцыю ў “Дзённіку Віленскім” пад назвай “Аб усеагульнай бібліяграфіі”. У наступным годзе выпусціў кнігу, якая так сама была прысвечана тэарытычным праблемам бібліяграфіі. Гэтыя творы дазваляюць весці пачатак тэарытычнага вывучэння бібліяграфіі ў Беларусі з канца 20ых гадоў 19 стагоддзя.
У гэтых працах Багаткевіч распрацаваў пытанні: · Паняцце бібліяграфіі і яе сутнасць. Ён вылучыў 3 значэнні бібліяграфіі: o Шырокае значэнне – яно звязана з магчымасцю бібліяграфіі захоўваць і перадаваць дакументаваныя культурныя каштоўнасці, здабыткі інтэллектуальнага развіцця. “Бібліяграфія павінна дэманстраваць прагрэс чалавечага розуму”. o Звужанае значэнне – “Бібліяграфія вывучае уласнае існаванне кніг і умелую іх перадачу”. Г.зн. аўтар падкрэсліваў важнасць бібліяграфіі ў вывучэнні патокаў, массіваў дакументаў, важнасць дакладнасці бібліяграфічнага апісання. o Самае вузкае значэнне – бібліяграфія на ўзроўні бібліяграфічных дапаможнікаў. · Узаемадзеянне бібліяграфіі з іншымі навукамі, асабліва з гісторыяй літаратуры. Больш падкрэсліваў тое, што бібліяграфія назапашвае матэр'ялы для гісторыі літаратуры і крыніцазнаўчы характар. · Структура бібліяграфіі. Разглядаў і выдзяляў 3 разделы бібліяграфіі: o Графіка/“Рукапісазнаўства”. o Тыпаграфская справа – сувязь з “пераплётнай справай”. o Бібліятэчная справа – у межах якой разглядалася бібліятэчна-бібліяграфічная тэхналогія, у тым ліку каталагізацыя фондаў. Структура бібліяграфіі ахарактарызавана традыцыйна, і заснавана на поглядах Лелевеля. · Карысць бібліяграфіі. Падкрэсліваў значэнне бібліяграфіі ў дапамозе навукі, актыўны ўплыў бібліяграфіі на чытанне, магчымасць пераўтварэння ахвоты да чытання ва ўстойлівую патэбу і магчымасць бібліяграфіі ўдасканаліць мысленне чалавека. Погляды Багаткевіча развіваліся на аснове навуковага асмыслення бібліяграфіі ў межах шыкрокага кнігазнаўчага падыхода. Зрабіў першую крок у навуковым пазнанні бібліяграфіі, да вывучэння якой беларускія даследчыкі звернуцца толькі праз шмат год.
Такім чынам, у перыяд з 1829 па 1831 гады бібліяграфія ў айчыннай гісторыі ў першыню ўвайшла ў склад універсітэтскіх дысцыплін. Выкладанне агульнай бібліяграфіі вялося на факультэце літаратуры і вольных мастацтваў. Студэнты далучаліся да авалодання рэсурснымі і, верагодна, тэхналагічнымі аспектамі бібліяграфіі, за кошт чаго павышаўся іх узровень ведаў і ўменняў па арыентацыі у свеце інфармацыі.
У гэты час ствараліся дапаможнікі каталожнай, кнігавыдаведскай, кнігагандлёвай бібліяграфіі. Менавіта каталожная бібліяграфічая прадукцыя займала вядучае месца. Асноўнымі яе формамі былі: · Рукапісныя каталогі (як і раней). · Друкаваныя каталогі (выпушчаныя ў першыню). Так па ініцыятыве Г.Г. Гродэка была пачата праца па новай каталагізацыі фондаў бібліятэкі Віленскага Ўніверсітэта. Быў запланаваны да падрыхтоўкі новы рукапісны каталог ў 6ці тамах, але каталог не быў завершаны. Акрамя гэтага, стваралася інфармацыя аб новых паступленнях у фонд бібліятэкі Віленскага Ўніверсітэта. Так, у Віленскай газеце “Кур'ер Літоўскі” рэгулярна друкаваліся спісы новых кніг. У асноўным тут знаходзілі адлюстраванне навуковыя выданні, пераважна замежныя. Афіцыйныя органы, якія праводзілі канфіскацыю бібліятэк каталіцкіх кляштараў/касцёлаў/прыватных асоб стваралі “Описи книг, оставленных после упразднения”.
Складаліся каталогі фондаў функцыянуючых бібліятэк. Нередка прычынай іх з'яўлення былі візітацыі (калі хто-небудзь прыходзіў). Да нашагу часу дайшлі асобныя каталогі бібліятэк вучоных, святароў, памешчыкаў, чыноўнікаў, мяшчан і іншых асоб – вядомых беларусаў.
З сярэдзіны 19 стагоддзя, пасля падаўлення паўстання 1830-31 гадоў, улады пачалі больш увагі надаваць распаўсюджванню літаратуры на рускай мове, якую ў той час мала ведалі/ужывалі на Беларусі. Такія кнігі былі важнай часткай фондаў публічных бібліятэк.
Кнігагандлёвая і кнігавыдаведская бібліяграфія. У асноўным данныя віды бібліяграфіі абслугоўвалі разнастайныя патрэбы прыватных пакупнікоў і бібліятэк. Ў гэты час кнігі набываліся з мэтамі адукацыі, дасугавага чытання, прафессійнымі і навуковымі мэтамі. Высока былі запатрабаваны ноты.
Важнае месца займала бібліяграфічная дзейнасць кнігарні Віленскага Універсітэта, якая забяспечвала патрэбы студэнтаў, выкладчыкаў, адукаванай часткі насельніцтва беларускіх губерніў. Аб гэтым сведчаць спісы падпісчыкаў (пранумератаў). Гэтыя спісы сведчаць аб тым, што большасць кніг набывалася з Заходняй Еўропы (нямецкія, французскія), польскамоўныя выданні. Гэтыя спісы кніг і нот друкаваліся асобна, вызначаліся вялікай колькасцю бібліяграфічных апісаняў. Яны рэгулярна друкаваліся ў перыядычных польскамоўных выданнях: “Літоўскі кур'ер”, “Віленскі веснік” і інш.
Акрамя спісаў кнігарні Віленскага Універсітэта, у віленскіх перыядычных выданнях змяшчаліся сігнальныя і анатаваныя бібліяграфічныя паведамленні аб кнігах і перыёдыцы, якія былі выдадзены на тэррыторыі Беларусі і аб навінках друку Еўропы, але доўгі час нічога не змяшчалася аб навінках друку з кнігавыдаведскіх цэнтраў Рассіі. Першым такім паведамленем быў агляд з часопіса «Сын отечества и северный архив», аўтары Булгарын і Грэч. Так сама бібліяграфічная інфармацыя змяшчалася на старонках афіцыйных выданняў “Губернскія Ведамасці” і насіла рэкламны характар.
Да ліку самых значных бібліяграфічных дапаможнікаў агульнай бібліяграфіі належаць рэпертуарныя (рэтраспектыўныя нацыянальныя) дапаможнікі. Патрыятычны характар насіла важная праца “Спіс кніг, што выйшлі на Беларусі да узнікнення кнігадрукавання да нашых дзён” віленскага прафесара М. Пелкі-Палінскага. Створана праца была ў 1847 годзе. У першыню была выкарыстана назва “Беларусь”, методыка падрыхтоўкі – метад непасрэднага вывучэння саміх кніг (Дэ-візу). Але гэты матэр'ял не быў надрукавання.
Прычынай адсутнасці большых поспехаў у нацыянальнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі былі неспрыяльныя гісторыка-культурныя ўмовы, няспеласць нацыянальнай свядомасці, культурнай эліты, яе паланізацыйная арыентацыя.
Прафессарска-выкладчыцкі склад Віленскага універсітэта і Полацкай Езуіцкай акадэміі ўнёс станоўчы ўклад у развіццё навукова-дапаможнай бібліяграфіі гуманітарнай тэматыкі. Некаторы ўдзел у яе стварэнні прынялі і асобныя даследчыкі, пісьменнікі, у адпаведнасці з прыватнымі інтарэсамі. Прадукцыя навукова-дапаможнай бібліяграфіі, што была створана ў той час, была колькасна не шматлікай і не забяспечвала цэласна ні воднай галіны ведаў ці практычнай дзейнасці. Буйных капітальных бібліяграфічных дапаможнікаў не існавала. У асноўным навукова-дапаможная бібліяграфічная інфармацыя была прадстаўлена анатацыямі, тэматычнымі спісамі, аглядамі, рэцэнзіямі ў перыядычным друку, аглядамі ў кнігах, прыкніжнымі спісамі літаратуры.
Важнай з'явай у развіцці навукова-дапаможнай бібліяграфіі было паглыбленне інтарэсу да краязнаўчых/беларусазнаўчых тэм, што сведчыла аб росце цікавасці да навуковых даследаванняў Беларусі. Прыкладам такой працы можа быць агляд гісторыка Даніловіча, які быў прысведчаны апісанню ўсіх вядомых рукапісных і друкаваных экзэмпляраў статута ВКЛ.
У беларусазнаўчай тэматыке былі складзены агляды Грум-Гржымайла “Пра каўтун”, і аўтар Рыпінскі “Беларусь”. Аўтар Падбярэз(с)кі і яго агляд “Ян Баршчэўскі і Беларусь”. Так сама з'явілася складанне бія-бібліяграфічнага слоўніка краязнаўчага персанальнага характару “Бібліятэка пісьменнікаў полацкай часткі” Браўна.
|