Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Падтэма: З 1865 па 1917 гады.


Date: 2015-10-07; view: 634.


 

  1. Арганзацыя бібліяграфічнай дзейнасці.

З улікам умоў і стану бібліяграфічнай дзейнасці ў перыяд з 1865 па 1917 гады вылучаюць 2 этапы:

· 1865-70 гады – этап заняпаду Беларускай бібліяграфіі.Знішчэнне кніг на беларускай мове (асабліва лацініцай), палітыка агрэссіўнага заходнерусізму.

· 1880ыя – 1917 – этап аднаўлення, з'яўленне бібліяграфічных прац на беларускай мове. З'яўленне грунтоўных прац па бібліяграфіі. Узмацняецца нацыянальны беларускі рух. Пашыраецца выданне кніг.

 

  1. Развіццё агульнай бібліяграфіі.

Сярод відаў агульнай бібліяграфіі развіваліся агульна-рэтраспектыўныя, каталожныя, кнігагандлёвая і кнігавыдаведская бібліяграфія.

У апошней чвэрці 19 стагоддзя, у працэссе зараджэння новага перыяду нацыянальна вызваленчага руху на Беларусі, актывізавалася работа ў галінах беларусазнаўства, літаратурна-мастацкай творчасці і склаліся спрыяльныя ўмовы для бібліяграфічнага падагульнення развіцця кніжнай культуры беларускага народа, падрыхтоўкі агульных рэтраспектыўных дапаможнікаў.

У гэты час быў працягнуты бібліяграфічны ўлік кніг і іншых дакументаў, якія былі выдадзенны на беларускай мове і на тэррыторыі Беларусі. Найбольшую актуальнасць набыла праблема бібліяграфічнага адлюстравання твораў на беларускай мове.

 

Першым грунтоўны ўлік кніг на беларускай мове, пераважна кіррылічнага шрыфту, здзейсніў таленавіты вучоны (“Бацька беларускага мовазнаўства/бібліяграфіі”) акадэмік Яўхім Фёдаравіч (Т)Кацкі (1876-1931). Одной з першых бібліяграфічных прац па вывучэнні помнікаў пісьмовай культуры Беларусі быў бібліяграфічны нарыс “Да пытання пра распрацоўку старой заходне-рускай гаворкі”(1893).

Так сама праца “Беларусы”. Праца была мнагатомная.

У першай і шостай главах першага тома выдання (1903) былі адлюстраваны агульныя звесткі пра Беларусь, пра дыялекты, гаворкі беларускай мовы. Тры апошнія главы ўяўляюць сабой бібліяграфічныя агляды, з якіх 8 і 9 главы напоўнены матэр'яламі агульнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі. Так ў 8ай главе адлюстраваны рукапісныя, друкаваныя кнігі на старажытна беларускай мове.

У 9ай главе ў першыню бібліяграфічна ўлічаны выданні і творы, якія былі апублікаваны ў перыядычным друку на “новай” беларускай мове.

Другі “том Беларусаў” (1908) быў прысвечаны гукам тагачаснай беларускай мовы, асаблівасцям пісьма на ёй. Гэты том пачынаецца раздзелам “Бібліяграфія”.

(Т)Кацкі апублікаваў першыя грунтоўныя бібліяграфічныя работы па рэтраспектыўнаму ўліку рукапісаў, друкаў на беларускай мове, якія выйшлі на этнічнай тэррыторыі Беларусі.

 

Каталожная бібліяграфія. У гэты час – адзін з асноўных відаў бібліяграфіі. Пасля падаўленне паўстання ажыццяўляліся рэвізіі канфіскаваных бібліятэк, складаліся спісы на іх фонды, якія адлюстроўвалі ў тым ліку старажытныя, каштоўныя беларускія кнігі, якія былі вывезенныя.

У Віленскай публічнай бібліятэцы пачалася каталагізацыя фондаў выданняў і апісанне твораў рукапіснага аддзелу. Важнае значэнне надавалася бібліяграфічнаму адлюстраванню старажытных рукапісаў і кніг, сабраных ў бібліятэцы. У гэты час вылучаюць бібліяграфічны паказальнік Мілавідава: “Апісанне славяно-русскіх старопечатных кніг Віленской публічной бібліотекі 1491-1800 годы”. Каталогі Вільтэнбранта і Дабранскага. У бібліятэках розных тыпаў і відаў складаліся карткавыя каталогі, на прыканцы 19 – пачатку 20ага стагоддзя найбольшае распаўсюджванне атрымліваюць друкаваныя каталогі.

 

У гэты час складаліся каталогі на фонды прыватных бібліятэк, так сама бібліятэк розных устаноў (Мінскага Округовага Суда, Вайсковых частак і г.д.).

 

Кнігагандлёвая і кнігавыдаведская дзейнасць.

1869 год губернатарам паўночна-заходнега краю атрыманы дазвол адчыняць кніжныя магазіны, лаўкі, кабінеты для чытання, продажу і выдачы чытачам дазволеннай русскай і замежнай літаратуры. Забаронены заставаліся кнігі на польскай і беларускай мовах.

 

Нягледзячы на пастаянны ўціск, кнігавыданне і кнігагандаль на Беларусі павольна развіваліся і пашыралася праца над бібліяграфічнай інфармацыяй. Гэта інфармацыя друкавалася на старонках перыядычнага друку, кніжных выданнях і насіла больш рэкламны характар. Так сама выдаваліся выдаведскія каталогі, каталогі кніжных магазінаў, выстаў, што спрыяла развіццю кнігагандлёвай бібліяграфіі.

Беларускамоўныя выданні адлюстроўваліся ў бібліяграфічай інфармацыі на беларускай мове на старонках беларускамоўных выданняў (тыпу “Нашай Нівы”).

 

  1. Развіццё спецыяльнай бібліяграфіі.

У разглядаемы час не былі створаны структуры, якія б актыўна спрыялі стварэнню і выкарыстанню спецыяльнай бібліяграфічнай інфармацыі. Яе падрыхтоўкай займаліся вучоныя, навуковыя супрацоўнікі. Гэта сведчыць аб адставанні ў арганізацыі бягучай і рэтраспектыўнай спецыяльнай бібліяграфіі ў параўнанні з іншымі краінамі.

У гэты час палепшыўся стан рэтраспектыўнай навукова-дапаможнай бібліяграфіі, што знайшло адлюстраванне ў выхадзе шэрагу значных бібіляграфічных работ.

Пачынаючы з 80ых гадоў 19 стагоддзя актывізавалася ўвага даследчыкаў да вывучэння праблем, якія былі звязаны з краязнаўствам і беларусазнаўствам.

У гэты час такія вядомыя краязнаўцы, як Раманаў, Ельскі вывучалі і бібліяграфавалі фальклёрна-этнаграфічныя матэр'ялы. Адпаведна навуковым кірункам, на працягу 80-90ых гадоў вялася падрыхтоўка навукова-дапаможнай бібліяграфічнай інфармацыі па фалькларыстыцы, этнаграфіі, мовазнаўстве, мастацкай літаратуры, гісторыі ВКЛ, а так сама педагагічный тэматыкі.

У гэты час высока была запатрабавана бібліяграфічная інфармацыя па заканадаўству і справаводству. Так, буйнейшым бібліяграфічным дапаможнікам па праву быў паказальнік Рубенштейна, які быў надрукаваны ў 1894 годзе і называўся “Хронологический указатель указов и правительственных распоряжений о губерниях Западной России, Беларуси и Малороссии за 240 лет. 1652 по 1892 годы”.

 

У бібліяграфічных працах гэтага перыяду знайшла адлюстраванне і тэматыка народнай адукацыі. У асноўным яна была прадстаўлена паказальнікамі да зборнікаў афіцыйных дакументаў «Циркуляций по Виленскому Учебному Округу”. У гэты час актыўна разгарнулася падрыхтоўка персанальнай бібліяграфічнай прадукцыі. Былі апублікаваны матэр'ялы, прысвечаныя беларускім вучоным.

 

У другой палове 19 стагоддзя павялічваецца выпуск краязнаўчых бібліяграфічных матэр'ялаў, якія былі прысвечаны невялікім тэррыторыям у этнічных межах Беларусі. Бібліяграфічны паказальнік “Палессе”. Краязнаўчыя бібліяграфічныя матэр'ялы змяшчаліся так сама ў выглядзе аглядаў літаратуры, прыкніжных спісаў, падрадковых бібліяграфічных спасылак у шматлікіх краязнаўчых выданнях таго часу, якія былі прысвечаны населеным пунктам і геаграфічным аб'ектам Беларусі.



<== previous lecture | next lecture ==>
Тэма: Бібліяграфія на тэррыторыі Беларусі у перыяд ВКЛ і Рэчы Паспаслітай (да 1795 года). | Тэма: Развіццё Беларускай бібліяграфіі з 1918 года па чэрвень 1941 (БССР у міжваенны перыяд).
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 2.468 s.