Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Тэма: Развіццё Беларускай бібліяграфіі з 1918 года па чэрвень 1941 (БССР у міжваенны перыяд).


Date: 2015-10-07; view: 922.


  1. Фарміраванне арганізацыйнай структуры бібліяграфіі.

У развіцці Беларускай бібліяграфіі пасля заканчэння першай сусветнай вайны і да пачатку 20ых гадоў адбыўся істотны спад. Вядомы толькі асобныя выпадкі падрыхтоўкі бібліяграфічных выданняў. Са стварэннем БССР пачалі наладжвацца спрыяльныя для бібліяграфіі сацыяльна-эканамічныя і культурныя ўмовы.

 

З пачатку адбыўся пад'ём ў развіцці беларускай бібліяграфіі. У першыню Беларуская дзяржава пачала планава ствараць адукацыйныя, культурныя, навуковыя ўстановы, бібліятэкі; фарміраваць эканоміку адпаведна партэбе пабудовы каммуністычнага грамадства.

 

Актывізацыі бібліяграфічнай дзейнасці вельмі паспрыяла адкрыццё ўстаноў: БДУ, ІнБелКульт, Дзяржаўнай бібліятэкі, Дзяжаўнага выдаведства.

Сацыяльна-культурныя і эканамічныя пераўтварэнні спрыялі хуткаму развіццю сістэмы дакументальных каммунікацый, у складзе якой функцыянавала і бібліяграфічная інфармацыя. У гэты час павышаліся інфармацыйныя патрэбы карыстальнікаў (спецыялістаў, навукоўцаў, кіраўнікоў).

Менавіта ў гэты час з'явіліся працы на беларускай мове. Дзяржаўная падтрымка бібліяграфіі паставіла яе ў роўныя ўмовы з іншымі сферамі жыцця. Так ў пастановах дэкрэтаў, якія прымаліся ЦККП і СНК, ставіліся задачы, важныя арганізацыйныя пытанні.

 

Паводле існуючай сістэмы, афіцыйныя дакументы ў БССР прымаліся ў след за пэўнымі афіцыйнымі дакументамі партыйных/дзяржаўных органаў СССР.

 

Да ліку важнейшых рашэнняў гэтага перыяду адносіліся:

· Пастанова СНК БССР ад 15 верасня 1922 года: “Аб зацьвярджэнні беларускай дзяржаўнай бібліятэкі і абавязковай рэгістрацыі ўсіх твораў друку, выдадзенных на тэррыторыі БССР”.

· Пастанова СНК БССР ад 1924 года: “Аб Беларускай кніжнай палаце”.

· Пастанова Бюро ЦККПБ ад 1931 года: “Па пытанні аб рабоце БелДзяржВыдаведства”.

· Пастанова СНК БССР ад 1932 года: “Аб рэарганізацыі БелДзяржБібліятэкі ў Дзяржаўную бібліятэку і Бібліяграфічны інстытут БССР імя Леніна”.

І інш.

Афіцыйныя дакументы паклалі пачатак працэссу фарміравання сістэмы цэнтраў асобных відаў бібліяграфіі ў БССР.

 

Суб'ектыўныя фактары, якія ўплывалі на развіццё бібліяграфіі ў БССР:

· У гэты час не існавала прафессійнай падрыхтоўкі бібліятэкараў-бібліёграфаў.

· Вялікі ўклад ва ўстанаўленне арганізацыйнай структуры бібліяграфіі належыць дырэктару Дзяржаўнай бібліятэкі – Іосіфу Раманавічу Сіманоўскаму, які быў адзін з лепшых прадстаўнікоў гэтай галіны ў БССР, так сама ён адзін з першых абгрунтаваў ролю Рэспубліканскай Дзяржаўнай (нацыянальнай) бібліятэкі ў бібліяграфічным забеспячэнні інфармацыйных патрэб грамадства.

Буйнейшымі бібліяграфічнымі цэнтрамі сталі: Дзяржаўная бібліятэка; Кніжная Палата; Бібліяграфічная каміссія ІнБелКульта.

Дзяржаўная бібліятэка рэспублікі пачала выконваць функцыі цэнтра агульнай рэтраспектыўнай рэкамендацыйнай навукова-дапаможнай бібліяграфіі, стварыла буйнейшыя каталогі і картатэкі на фонд нацыянальных дакументаў, вяла даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне.

Кніжная палата, якая з'яўлялася аддзелам дзяржаўнай бібліятэкі БССР, стала цэнтрам бягучай дзяржаўнай бібліяграфіі.

Бібліяграфічная каміссія ІнБелКульта (ад 1925) і створанае сумесна з Дзяржаўнай бібліятэкая БССР Бібліяграфічнае Бюро былі адмысловымі цэнтрамі навукова-дапаможнай бібліяграфіі.

Арганізацыяй бібліяграфічнай дзейнасці займаліся партыйныя, дзяржаўныя органы, установы адукацыі, выдаведствы і іншыя.

 

Ва ўмовах пабудовы саветскага таталітарнага грамадства функцыянавала так заваная забараняльная бібліяграфія, дзякуючы жорсткаму кантролю за фондамі бібліятэк і ассартыментам кніжных магазінаў.

 

  1. Развіццё агульнай бібліяграфіі.

Значныя поспехі былі дасягнуты па відах бягучай дзяржаўнай, каталожнай, агульнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі. Кнігавыдаведская і кніганадлёвая бібліяграфіі функцыянавалі слаба.

 

У 1922 годзе Кніжная палата прыступіла да рэгістрацыі выданняў ў бягучых дзяржаўных бібліяграфічных паказальніках “Летапісах Беларускага друку”. Узнікненне бягучай бібліяграфіі мела вялікае значэнне – Беларусь у першыню ўвайшла ў кола краін, якія сістэматычна інфармавалі аб сваіх новых выданняў. Першыя з летапісаў былі апублікаваны ў часопісе “Асвета” у нумары другім за 1924 год. Аднак рэгулярны выпуск ўдалося пачаць ў 1926 годзе.

З пачатку выхаду летапісу у ім рэгістраваліся розныя віды выданняў, кола якіх пашыралася.

 

У галіне дзяржаўнай бібліяграфіі Дзяржаўная бібліятэка распрацавала план бібліяграфічнага ўліку выданняў на тэррыторыі БССР з 1917 па 1924 год і выданняў на беларускай мове за дэравалюцыйны перыяд. Вынікам гэтай працы павінна была стаць серыя рэтраспектыўных паказальнікаў пад назвай “Летапіс Беларускага друку”. Да рэтраспектыўнага бібліяграфічнага уліку супрацоўнікі Дзяржаўнай бібліятэкі падыйшлі зыходзячы з шырокай трактоўкі паняцця “Беларускай кнігі” (выданні на беларускай мове ў перыяд Рассійскай Імперыі, выданні на розных мовах з 1917 па 1924).

 

Буйнейшыя каталогі вяліся ў Дзяржаўнай Бібліятэкі БССР. Буйнешай была цэнтральная краязнаўчая картатэка выданняў, якія выйшлі на Беларусі і выданні аб Беларусі.

 

На фоне складання ідэалагічнай атмасферы, выкліканай культам асобы Сталіна, праявілася забараняльная функцыя бібліяграфіі. Загад ГлаўЛіта БССР № 33 “Спіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі з бібліятэк для массавага карыстання, устаноў і кнігагандлю” чэрвень 1937 года.

 

  1. Развіццё спецыяльнай бібліяграфіі.

Ў гэты час поспехі ў галінах навукі, адукацыі спрыялі развіццю навукова-дапаможнай бібліяграфіі. У першыню асаблівае значэнне набыло бібліяграфічнае забеспячэнне галін беларусазнаўства. Адзінага цэнтра навукова-дапаможнай бібліяграфіі не было.

Бібліяграфічная інфармацыя стваралася каллектыўнымі, індывідуальнымі суб'ектамі навукі.

 

Буйнешым праектам ІнБелКульта і бібліяграфічнай каміссіі пры ім была распрацоўка серыі навукова-дапаможных паказальнікаў : “Матэр'ялы да беларускай бібліяграфіі”. За 2 гады планавалася выпусціць 19 выпускаў, але выйшлі толькі 2 паказальніка.

 

Бібліяграфічная інфармацыя аб новай літаратуры адлюстроўвалася ў галіновых часопісах. Частка бібліяграфічных матэр'ялаў паступала да публікацыі з бібліятэк. Часопісы “Наш край”, “Асвета”, “Беларуская медычная думка”, “Бальшавік беларусі” і інш.

 

Ідэйна палітычная сітуацыя ў БССР аб'ектыўна накіроўвала найбольшую ўвагу да рэкамендацыйна-бібліяграфічнай работы.


У распрацоўцы асобных пытнняў тэорыі і методыкі беларускай бібліяграфіі важнейшая роля належыла Дзяржаўнай бібліятэкі БССР І. Сіманоўскага. Па меркаванню Сіманоўскага дзяржаўныя бібліятэкі павіны стаць цэнтрамі навукова-бібліяграфічнай работы. Імкнуўся падрыхтаваць навуковыя кадры бібліёграфаў.

 

Тэма: Развіццё беларускай бібліяграфіі за межамі БССР у міжваенны перыяд і пад час другой сусветнай вайны ў Заходняй Беларусі.

Пытанні:

  1. Дасягненні па стварэнні бібліяграфічнага рэпертуару беларускай кнігі.

У выніку паддзела тэррыторыі Беларусі пасля заканчэння 1шай сусветнай вайны і кастрычніцкай рэвалюцыі частка беларускіх зямель адыйшла да Польшчы. У выніку неспрыяльнай палітычнай сітуацыі, якая склалася на тэррыторыі БССР , частка вучоных была вымушана эміграваць.

У выніку гэтых прычын за межамі БССР аказалася вялікая колькасць нашых суайчыннікаў, сярод якіх былі выучоныя з багатым бібліяграфічным вопытам: Карскі, Доўнар-Запольскі, Ластоўскі.

Так, у вельмі складаных абставінах, Карскі і Ластоўскі выпусцілі працы, падагульняючыя дасягненні беларускага пісьменства і друку, якія па праву павінны быць аднесены да залатога фонду беларускай бібліяграфіі.

 

Так, у перыяд 1921-1922 годы, Карскі ў Петраградзе выпускае другую і 3цюю часткі 3цяга тома працы “Беларусы”. Другая частка: “Старая заходне-русская пісьменнасць”, яна прысвечана адлюстраванню старажытнай беларускай літаратуры. У другую частку ўвайшлі арыгінальныя і перакладныя дакументы на беларускай мове за перыяд: 14-18 стагоддзі, напісанныя ці надрукаваныя пераважна кірыліцай. Группоўка іх была ажыццяўлена па змястоўных і фармальных аддзелах. У характарыстыку дакументаў было уключана многа звестак аб аўтарах, былі прасочаны сувязі перакладаў з арыгіналамі, дадзены спасылкі на літаратурныя, бібліяграфічныя крыніцы, было выкарыстана цытаванне. Вялікая увага была ўдзелена характарыстыцы Скарынаўскай літаратурнай спадчыне.

Трэцяя частка: “Художественная література на народном языке”, яна прысвечана літаратуры з 19 стагоддзя да 1921 года. Сюды ўвайшлі мастацкія творы, публіцыстыка, рэвалюцыйныя брашуры, пракламацыі і іншая літаратура. У раздзеле “Беларускі Рух” пералічаны арганізацыі/выдаведствы, якія існавалі ў канцы 19-пачатку 20ага стагоддзя і выдадзенныя імі кнігі. Пачатак 20ага стагоддзя прадстаўлены толькі выданнямі мастацкіх твораў. Пра кожнага аўтара Карскі прывёў кароткія біяграфічныя данныя, агульную характарыстыку дзейнасці, агляд твораў. У канцы кнігі змешчаны алфавітны спіс пісьменнікаў, з кароткай характарыстыкай іх твораў. Назва гэтага спіса: “Матэр'ялы для слоўніка астатніх беларускіх пісьменнікаў апошняга часу”.

Бібліяграфічныя працы Карскага, якія ўвайшлі ў склад трэцяга тому “Беларусаў”, належаць да вышэйшых дасягненняў вывучэння тэкстаў на беларускай мове, і захоўваюць беларусазнаўчае значэнне да сённяшняга часу.

 

Ластоўскі эммігрыраваў у Літву. Ён займаўся навуковай, журналістскай, выдаведскай і бібліяграфічнай справай. Да даты “400годдзя беларускага друку” ён прысвяціў сваю працу: “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Спроба паясніцельнай кнігапісі ад канца 10 да пачатку 19 стагоддзя”. У гэтай кнізе аўтар адлюстраваў больш за 900 дакументаў, сярод якіх былі друкаваныя кнігі, акты. Группоўка матэр'яла была па стагоддзях, а ўнутры – па алфавіце.

Каля паловы дакументаў атрымалі разгорнутую характарыстыку ў гісторыка-кніжных аннатацыях і рэфератах. Былі дадзены звесткі аб захаваўшыхся асобніках, месцы іх знаходжання, пазнейшыя публікацыі, вытрымкі з тэкстаў, звесткі аб аўтарах, навуковыя і мастацкія ацэнкі.

Наватарства Ластоўскага праявілася ў апісанні вусных выказванняў і надпісаў на розных матэр'яльных носьбітах.

Для арганізацыі пошуку былі складзены слоўнікавы і тэматычны дапаможныя паказальнікі.

Разважанні і высновы даследчыка аб развіцці беларускай кнігі адлюстраваны ў вялікім уступе да кнігі і ва ўводзінах перад аддзеламі.

Кніга была вельмі багата на іллюстрацыйны матэр'ял.

 

  1. Развіццё бібліяграфіі ў Заходней Беларусі (1921-1939).
    1. Арганізацыя бібліяграфічнай дзейнасці.

На беларускіх землях, што адыйшлі да Польшчы, былі створаны 4 ваяводствы: Віленскае, Навагрудскае, Палесскае, Беластокскае.

Узнікла таварысства Беларускай школы, грамадскія навуковыя/культурныя/асветніцкія арганізацыі. Перыядычны друк на Беларускай мове. Цэнтрам беларускага жыцця заставалася Вільно. У складаных умовах распаўсюджвання афіцыйнай польскай і нацынаяльнай беларускай культур. Таму бібліяграфія ў заходняй Беларусі арганізацыйна і па зместу развівалася ў 2ух кірунках.

1шы кірунак – як частка, створанай дзяржавай, арганізацыйна функцыянальнай структуры бібліяграфіі ў Польшчы. Гэты кірунак быў непарыўна звязаны з дзяржаўнай бібліяграфічнай сістэмай ў Польшчы, таму быў лепш арганізаваны, ажыццяўляўся па пэўных дзярж. праграммах. Яго вынікам была разнастайная бібліяграфічная прадукцыя на польскай мове. Вяліся навуковыя, метадычныя распрацоўкі.

Суб'ектамі бібліяграфічнай дзейнасці як выхадцы з уластна польскіх і беларускіх зямель, якія прынялі польскую культуру і дзяржаўную палітыку.

2гі кірунак – як элемент нацыянальна-культурнай і навуковай дзейнасці беларускіх арганізацый і дзеячоў. Ажыццяўляўся намаганнямі беларускай інтэллігенцыі на добраахвотных пачатках. Быў звязаны з навуковымі, асветніцкімі і іншымі інтарэсамі асобных дзеячаў.

 

Працяглая тэррытарыяльная адасобленнасць заходнебеларускіх зямель праявілася ў асаблівай пазіцыі бібліятэчных спецыялістаў края адносна арганізацыі бібліяграфіі. Кіраўніцтва бібліятэкі Віленскага універсітэта імя С. Баторыя абгрунтавала канцэпцыю стварэння асобнага бібліяграфічнага рэгіёна на тэррыторыі заходнебеларускіх ваяводстваў. Цэнтрам Віленскага бібліяграфічнага рэгіёна павінна была стаць публічная бібліятэка ўніверсітэта. Мэтай дзейнасці – бягучы ўлік новых выданняў у крае. Для рэалізацыі гэтага плана з пачатку 20ых гадоў публічная бібліятэка пачала штодзённа друкаваць у “Дзённіку Віленскім” спісы новых выданняў, якія былі апублікаваны ў заходнебеларускіх ваяводствах.

 

Канцэпцыя рэгіянальнай арганізацыі бібліяграфіі актыўна развівалася на польскіх і міжнародных з'ездах бібліятэкараў. Яна так сама была замацавана ў дыкрэце прызедэнта ад 10 мая 1927 года, як “Галоўны прынцып пабудовы бібліяграфіі ў краіне, у адпаведнасці з гістарычнымі і этнічнымі межамі рассялення народаў пасля паддзелу Рэчы Паспалітай”.

 

Афіцыйнае зацьвярджэнне бібліяграфічнага рэгіёну ўмацавала краязнаўчы характар бібліяграфічнай дзейнасці, якія накіраваліся на падрыхтоўку бібліяграфічнай прадукцыі па тэррытарыяльна-змястоўным прынцыпе.

 

Аднак, у 1930 годзе бібліяграфічныя рэгіёны прызідэнтскім рашэннем былі скасаваны, як “шкодныя на шляху інфармацыйнай і тэррытарыяльнай інтэграцыі” і было прынята рашэнне аб арганізацыі нацыянальнай бібліяграфіі.

Пасля гэтых падзей, публічная бібліятэка працягвала выпускаць краязнаўчыя бібліяграфічныя паказальнікі рознай тэматыкі.

 

Другім бібліяграфічным цэнтрам стала публічная бібліятэка імя Еўстафія і Эмініі Урублеўскіх. Яна была заснавана на аснове прыватнай бібліятэкі Тадэвуша Урублеўскага. Асноўныя раздзелы фондаў гэтай бібліятэкі былі прысвечаны ВКЛ і Віленскаму краю.

 

Беларускія СМІ таго часу імкнуліся да бібліяграфавання літаратуры на беларускай мове і беларусазнаўчых выданняў на польскай мове.

 

    1. Кірункі стварэння бібліяграфічнай прадукцыі і яе метадычныя асабліваці.

Бягучы ўлік мясцовага друку тых выданняў, якія былі выдадзены ў Віленскім бібліяграфічным рэгіёне, ажыццяўляўся ў паказальніках: “Віленская рэгіянальная бібліягарфія у …”, “Перыядычныя выданні Віленскага бібліяграфічнага рэгіёну” (перыёдыка за год, газеты, часопісы, группаваліся па раздзелах у алфавіце месцаў выдання). Друкаваліся гэтыя паказальнікі на старонках “Віленскага дзённіка” і навуковага часопіса “Атэныўм Віленскі”.

Каталожная бібліяграфічная прадукцыя была прадстаўлена алфавітнымі і карткавымі сістэматычнымі каталогамі. У публічнай бібліятэцы Віленскага універсітэта, з канца 1927 па 1931 год вёўся каталог друкаў, якія выйшлі ў Беластоцкім, Навагрыдскім, Палесскім і Віленскім ваяводствах. Такі каталог быў і ў публічнай бібліятэцы імя Ўрублеўскіх. Каталогі вяліся па дзесятковай классіфікацыі.


Пасля аб'яднання Беларускіх зямель в 1939 годзе, бібліятэкі на тэррыторыі Беларусі пачалі знішчацца або рассейвацца.

Пасля аккупацыі Вільно ў 1943 годзе быў складзены на беларускай мове рукапісны каталог: “Каталог старадрукаў бібліятэкі Беларускага музею імя Івана Луцкевіча ў Вільно”. Змяшчаў 411 апісанняў.

 

Атрымала развіццё тэндэнцыя складання краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў. Буйнейшым паказальнікам краязнаўчай літаратуры была праца: “Бібліяграфія гісторыі зямельВКЛ за год…” (1929-1936 гады). Выходзіў як самастойна, так і друкаваўся на старонках часопіса “Атэныўм Віленскі”. Менавіта гэты паказальнік з'яўляецца пераемнікам бягучых паказальнікаў публічнай бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта. Усяго ў гэтым паказальніку было адлюстравана звыш 2000 дакументаў па розных галінах гаспадаркі, культуры, мастацтва, вайсковай справы, рэлігійнага жыцця і іншых напрамкаў. Адлюстроўваліся кнігі, зборнікі, артыкулы, рэцэнзіі, якія былі апублікаваны ў Польшчы, БССР, СССР, Германіі, Латвіі, Літве, Англіі, СШП і інш. У кожным выпуску былі звесткі аб кнігах і іншых дакументах, апублікаваных на тэррыторыі Заходняй Беларусі.

 

Унутрычасопісныя паказальнікі, якіх было не шмат, насілі тэматычны і персанальны характар.

Тэма: Узнікненне міжнароднага бібліяграфічнага супрацоўніцтва.

(глядзець ў папярэдняй тэме).

Тэма: Міжнароднае бібліяграфічнае супрацоўніцтва і асноўныя тэндэнцыі развіцця бібліяграфіі на сучаснрым этапе.

Пытаніі:

  1. На сучасным этапе вырашаюцца задачы:

· Аптымізацыі абмена бібліяграфічнай інфармацыяй, стварэнні сусветнай сістэмы бібліяграфічнай інфармацыі і доступу да гэтай сістэмы. В вырашэнні гэтай задачы прыярытэтнае значэнне маюць стандартызацыя і уніфікацыя бібліяграфічнага апісання.

· Павышэнню прафессійнай кваліфікацыі бібліятэчных і інфармацыйных кадраў. Вырашаюцца праблемы стварэння дабратворнага працоўнага асяроддзя для бібліятэкараў, прыцягненне новых людзей.

· Навучання карыстальнікаў пошуку бібліяграфічнай інфармацыі, фарміравання інфармацыйнай культуры.

 

Для міжнароднага бібліяграфічнага супрацоўніцтва вядучую ролю адыгрываюць міжнародныя і рэгіянальныя бібліятэчна-бібліяграфічныя арганізацыі. Асаблівае значэнне для развіцця міжнароднага бібліяграфічнага супрацоўніцтва мае дзейнасць ЮНЭСКА і ІФЛА.


  1. Дзейнасць ЮНЭСКА.

Гэта арганізацыя ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры. Гэта міжурадавая арганізацыя, створана была ў 1945 годзе. Штаб-кватэра ў Парыжэ.

1972 год – ЮНЭСКА прымае канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыне.

ЮНЭСКА аб'ядноўвае і каардэнуе дзейнасць усіх міжнародных і рэгіянальных бібліятэчна-бібліяграфічных ассацыяцый і камітэтаў, да якіх адносяцца ІФЛА, Міжнародная арганізацыя па стандартызацыі і інш.

 

Задачы ЮНЭСКА:

· Аказанне дапамогі ў арганізацыі нацыянальных бібліяграфічных цэнтраў, цэнтраў НТІ.

· Падтрымка навуковых даследаванняў у вобласці бібліяграфіі, бібліятэчнай справы, дакументацыі.

 

У 1951 годзе пры ЮНЭСКА быў створаны спецыяльны кансультатыўны камітэт бібліяграфіі, які зараз называецца “Камітэт па бібліятэках, дакументацыі і архівах”.

 

Пры дапамозе ЮНЭСКА вядзецца велізарная работа па захаванні/вяртаніі (шляхам інфармацыйных тэхналогій)/забеспячэнні даступнасці да культурных каштоўнасцей. Дакументальныя каштоўнасці разглядаюцца як важнейшая частка культурнай спадчыны чалавецтва.

 

Аддзел агульнай інфармацыйнай праграммы ЮНЭСКА ў супрацоўніцтве з іншымі арганізацыямі вядзе работу па складанні сусветнага пераліку бібліятэчных і архіўных сбораў, якія знаходзяцца ў крытычным становішчэ, а так сама па рэгістрацыі дзейнасці па выратаванні дакументальнай спадчыны.

Для фінансавання праектаў у межах праграммы “Памяць свету” створаны міжнародны фонд.

 

На Беларусі створаны міжнародны савет па праекту віртуальнай рэканструкцыі дакументальнай спадчыны і бібліятэкі Раддзівілаў. Міжнародны кансультатыўны камітэт ЮНЭСКА прыняў рашэнне аб уключэнні дакументальнай спадчыны і бібліятэкі раддзівілаў у сусветны рэестр “Памяць свету”.

З дапамогай ЮНЭСКА была створана электронная версія вопісу кнігазбору Храптовічаў.

 

У мэтах забеспячэння доступа да захаваўшыхся матэр'ялаў вялікай айчыннай вайны створаны дыск “Падпольны і партызанскі друк”.

 

ЮНЭСКА непарыўна працуе з ІФЛА.

 

  1. ІФЛА.

Гэта міжнародная федэрацыя бібілятэчных ассацыяцый і ўстаноў. З'яўляецца сусветнай, незалежнай, пазаўрадавай міжнароднай прафессійнай арганізацыяй, мэта якой – спрыяць міжнароднаму ўзаемапаразуменню, дыскусіі і развіццю па абласцям бібліятэчнай дзейнасці, так сама бібліяграфічнае, інфармацыйнае абслугоўванне, дастаўку дакументаў, падрыхтоўку кадраў.

 

У цэнтры ўвагі ІФЛА:

· Пытанне пашырэння доступа да інфармацыі для спажыўцоў у сусветным масштабе.

· Пытанне развіцця бібліятэчнай прафессіі.

· Садзейнічанне росту і развіццю бібліятэк.

· Пашырэнне кола разнастайнасці інфармацыйных рэсурсаў, якія даступны праз бібліятэкі.

 

Дзейнасць ІФЛА вядзецца праз асноўныя прафессійныя падраздзяленні, як сецыі, круглыя сталы, якія сфармівараны па тыпах бібліятэк, відах бібліятэчнай дзейнасці. І

У 2009 годзе выйўоў выпуск па тэматычных прыкметах

 

  1. Міжнародныя бібліяграфічныя і інфармацыйныя праграмы.

Юнісіст” – была прынята ў 1967 годзе. “Сусветная сістэма навуковай інфармацыі. Гэта праграмма стпрыяла стварэнню ў краінах галіновых інфармацыйных сістэм, каардэнацыі і кааперацыі іх дзейнасці. У рамках гэтай праграммы была створана ў 1972 годзе міжнародная сісттэма Данных аб перыядычных выданнях.

 

1974 год – “Націск”. Рэалізацыя гэтай праграммы спрыяала стварэнню ў краінах свету універсальных інфармацыійных сістэм начале з універсальнымі бібліяграфічнымі цэнтрамі, садзейнічала развіццю нацыянальнай бібліяграфіі.

 

Прыняцце гэтых праграмм паспрыяла распрацоўцы новай праграммы: “Агульная інфармацыйная праграмма” (1976).Тычылась выкарыстання інфарматыкі ва ўсіх абласцях выхавання, прафессійнай адукацыі, павышэння кваліфікацыі. Праграмма садзейнічае паляпшэнню навучання і развіцця рэгіянальных сетак, а так сама нацыянальных праграмм інфарматыкі.

Падтрымлівае міжнародны абмен інфармацыяй, якая назапашана ў бібліятэках, архівах, цэнтрах дакументацыі ўсяго свету.

Асноўны кірунак яе работы – навучанне бібліятэкараў, архіварыўсаў з краін, якія развіваюцца і развіццё статыстычных і бібліяграфічных банкаў данных.

 

Праграмма “Памяць свету”. Была прынята ў 1992 годзе, яе мэта – абараніць дакументальную спадчыну, забяспечыць доступ да яе, інфармаваць аб значэнні канкрэтных дакументаў і неабходнасці іх захавання.

Задачы:

· Абарона рукапісных, друкаваных, аўдыёвізуальных фондаў.

· Пашырэнне інфармавання краін-удзельніц аб іх дакументальнай спадчыне і актывізацыя доступа да яе.

· Забеспячэнне найлепшых умоў для захавання/кансервацыі і бяспекі дакументаў.

Адбор архіўных і бібліятэчных сбораў для ўключэння ў праграмму заснаваны па наступных крытэрыях:

· Змест.

· Значнасць ў нацыянальным/рэгіянальным/міжнародным масштабе.

· Фізічны стан.

· Культурный кантэкст.

· Неабходнасць прыняцця неадкладных мер.

· Магчымасць рэалізацыі праекта.

 

Беларусь у кірунку стварэння электронных бібліятэк прымае удзел ў праектах “Манускрыпторыум”, Еўрапіана” (Manuscriptorium, Europeana).

 

Праграмма “Инфармацыя для ўсіх”. Пачалася ў 2000 годзе, з'явілася вынікам аб'яднання 2ух важнейшых праграмм Юнэска. Гэта агульная праграмма па інфармацыі і міжурадавая праграмма па інфарматыцы. Гэта праграмма створана ў якасці асновы для міжнародных дыскуссій аб палітычных, прававых, этычных, сацыяльных праблемах, якія звязаны з пабудовай глабальнага інфармацыйнага грамадства, і звязаны з пабудоўкай праектаў, якія арыентаваны на забеспячэння усеагульнага доступа для інфармацыі. Для кіраўніцтва праграммай створаны міжурадавы савет, у які ўвайшлі прадстаўнікі 26 краін.

Мэты праграммы:

· Стварыць платформу для ўсеагульнага доступа да інфармацыі.

· Стварэнне асновы для міжнароднага супрацоўніцтва і партнёрства ў інтарэсах стварэння інфармацыйнага грамадства ўсіх.

· Удзел у стварэнні элементаў глабальнага інфармацыйнага грамадства.

· Аналіз этычных, прававых і іншых сацыяльных наступстваў развіцця інфармацыі і каммунікацыйных тэхналогій.

· Развіццё агульных стратэгій і метадаў, інструментарыя для пабудовы прававога і свабоднага інфармацыйнага грамадства.

 

  1. MARK і UBCIM.

Праграмма ubcim з'яўляецца рэзультатам супрацоўніцтва МАРК і УБУ. Цэнтры: Нямецкая бібліятэка ў Франкфурце На Майне.

У пачатку 70ых гадоў была абгрунтавана УБУ “Універсальнага бібліяграфічнага уліку дакументаў”, прынцыповай асновай якога была дэцэнтралізаваная арганізацыя.

Бібліяграфічная інфармацыя аб новыхкнігах і іншых выданнях павінна з'яўляцца аператыўна ў краіне, дзе здзейсненна гэта выданне, так сама гэта інфармацыя павінна быць максімальна поўнай і дакладнай. Гэтай мэце павінна адпавядаць нацыянальная бібліяграфія, якая павінна стварацца ў машыначытальнай форме.

Актуалізацыя ролі нацыянальнай бібліяграфіі краіны, якая ў сукупнасці павінна стварыць сусветную сістэму бібліяграфічнай інфармацыі, паказала неабходнасць/наяўнасць метадычных асаблівасцей яе стварэння ў розных краінах.

Вывучэнне дапаможнікаў нацыянальнай бібліяграфіі паказала, што выкарыстанне бібліяграфічных запісаў, абмен імі, фактычна не магчымы, паколькі маюцца істотныя адрозненні ў ахопе інфармацыі, яе апрацоўцы і прадстаўленні.

Патрабавалася ўнесці радыкальныя змяненні ў палягчэнне стану нацыянальнай бібліяграфіі краіны.

Гэта было звязана з неабходнасцю вырашэння наступных пытанняў:

· Стандартызацыя тэхнікі і тэхналогіі, у тым ліку стандартызацыя каталагізацы і прадметызацыі.

· Стандартызацыя бібліяграфічнага апісання, спіска аднастайных рубрык, міжнароднага кніжнага нумара.

Пачалася распрацоўка міжнародных стандартаў на асобныя віды дакументаў. Асобная ўвага пачала надавацца прымяненню аўтаматызаваных тэхналогій пры стварэнні і выкарыстанні нацыянальнай бібліяграфіі. На шляху вырашэння гэтай праблемы, выдатным дасягненнем стала распрацоўка і выкарыстанне МАРКфарматаў, як нацыянальных, так і каммунікатыўнага фармату ЮНІМАРК, які дазваляе канверціраваць нацыянальныя МАРКфарматы.

ІФЛА саздала органы кіравання УБУ: Упраўленчы камітэт УБУ, міжнародае бюро па УБУ.

Міжнароднае Бюро Па УБУ збірае і распаўсюджвае інфармацыію аб выкананні праграммы УБУ, рыхтуе афіцыйныя дакументы, якія адносяцца да гэтай праграммы. На цягу 1990-2000ых гадоў, дзякуючы рэалізацыі аб'яднанай праграммы УБУ МАРК былі здзейснены выдатныя дасягненні ў развіцці бібліяграфіі ў свеце. У Капенгагене адбылася міжнародная канферэнцыя па нацыянальных бібліяграфічных службах. Канцэпцыя УБУ была вызначана як “доўгатэрміновая праграмма развіцця сусветнай сістэмы ўліка і абмена бібліяграфічнай інфармацыяй. Падкрэслівалась неабходнасць узмацнення нацыянальнага бібліяграфічнага ўліку, які з'яўляецца асновай праграммы УБУ. Вызначаецца важнасць нацыянальнай бібліяграфіі, як асноўнага інструмента ў забеспячэнні поўнай рэгістрацыі нацыянальнага друку і дасягнення эффектыўнага бібліяграфічнага ўліку.

Рэкамендацыі гэтай канферэнцыі разглядалі заканадаўства аб абавязковым экзэмпляры, аб аператыўнасці нацыянальнай бібліяграфіі, формах яе прадстаўлення, аб міжнародных стандартах, якія выкарыстоўваліся пры яе стварэнні. Так сама “Рэкамендацыя 4”: нацыянальныя бібляграфіі павінны ахопліваць бягучую нацыянальную прадукцыю і, па магчымасці, забяспечваць рэтраспектыўны ахоп. Пры неабходнасці, нацыянальнае бібліяграфічнае агенства павінна выпрацаваць і апублікаваць крытэрыі адбору. Нацыянальная бібліяграфія павінна ўключаць зветскі на ўсіх мовах і/ці графіцы, на якіх яны публікуюцца на тэррыторыі дзяржавы, і, па магчымасці, у запісах павінны ўказвацца звесткі аб мовах/графіцы першакрыніцы.

 

У сувязі з выкарыстаннем машыначытаемай каталагізацыі быў створаны МАРКфармат. Для пераадолення перашкод у абмене інфармацыяй паміж рознымі нацыянальнымі версіямі МАРКфармата было прынята рашэнне аб стварэнні ЮНІМАРКфармата, які бы з'яўляўся фарматам пасрэднікам, ці універсальным фарматам.

ЮНІМАРКфармат стаў афіцыйным міжнародным фарматам, які ІФЛА рэкамендавала для выкарыстання.

Для рэалізацыі працэсса абмена, кожнаму нацыянальнаму бібліяграфічнаму цэнтру неабходна выкарыстоўваць 2 канвертары: адзін для канвертавання ў ЮНІМАРК, другі для адваротнага працэсу.

На сучасным этапе праяўляецца тэндэнцыя да інтэграцыі фарматаў, у мэтах “каб пазбегнуць працэсса канвертацыі”.

У англамоўных краінах былі здейснены спробы стварыць адзіны фармат. Такім чынам быў распрацаваны МАРК21. Гэты фармат прадстаўляе сабой комплекс спецыялізаваных фарматаў: для бібліяграфічных данных, для аўтарытэтных данных, для данных аб фондах, для классіфікацыі данных, для грамадскай інфармацыі.

Асноўны – фармат для бібліяграфічных данных, які распрацаваны для атрымання каталагізацыйнага запісу ў машыначытаемай форме. Аб'ектамі апісання сталі ўсе віды дакументаў. Прадугледжанна атрыманне асноўнага і дабавачнага апісання, раскрыццё зместу дакументаў.

Фармат для аўтарытэтных данных цесна звязанны з бібліяграфічным. Яны змяшчаюць важнейшую інфармацыю, якая з'яўляецца пунктамі доступа да бібліяграфічных запісаў. Аб'ектамі апісання з'яўляюцца ўсе загалоўкі асноўных і дабавачных апісанняў. Вызначаны 2 тыпы загалоўкаў: “Аўтарытэтны” (для ўсіх відаў запісаў), “Не устаноўленны”.

Фармат МАРК21 апублікаваны ў 2ух варыянтаў: поўнае апісанне і краткае апісанне. Пры бібліятэцы кангрэсса СШП створана служба развіцця сеткі і стандарта МАРК.

 

  1. Праграмма захавання і кансервацыі.

Яе мэта – захаванне ўсіх матэр'ялаў, як апублікаваных, так і не вельмі, на ўсіх носьбітах інфармацыі, ў мэтах максімальнага падаўжэння тэрміну іх выкарыстання, садзеійнічанне ў пошуку рашэння праблем фізічнага разбурэння бібліятэчных і інфармацыйных матэр'ялаў. Так сама праграмма прадугледжвае садзейнічае распрацоўке нацыянальных і міжнародных стандартаў, якія маюць адносіны да вытворчасці, захавання і выкарыстоўвання бібліятэчных матэр'ялаў.

 

  1. Універсальная праграмма перадачы данных і інфармацыі.

Садзейнічае развіццю перадачы данных паміж бібліятэкамі і карыстальнікамі. Прадугледжвае знішчэнне перашкод, здзяйсненне кантроля за падрыхтоўкай і выкананнем міжнародных стандартаў па выкарыстанні электронных сродкаў перадачы данных ў бібліятэках, інфармацыйнага забеспячэння ў даннай вобласці. Падтрымка і практычная дапамога ў выкананні іншых праграмм шляхам выкарыстання электронных сродкаў перадачы данных.

 

Праграмма “Развіццё бібліятэчнай справы ў краінах 3цяга свету”. Асноўныя кірункі: садзейнічанне бібліятэчнай прафессіі, бібліятэчным установам, бібліятэчнаму і інфармацыйнаму абслугоўванню ў найменьш развітых краінах. Прадугледжваецца дапамога ў стварэнні бібліятэчных і інфармацыйных цэнтраў і па іншых кірунках.
Адной з тэндэнцый сучаснага міжнароднага ўзаемадзеяння з'яўляецца кааперацыя дзейнасці бібліятэк, у тым ліку - у бібліяграфічнай справе.
Напрыклад, цэнтралізаваная каталагізацыя была найперш апрабавана ў СШП. 1957 год – прыняты першы міждзяржаўны план камплектаваннем замежнай літаратурай. Удзельнікі гэтага плана: Бібліятэкі Даніі, Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі.

 

У Еўропе адзін з найбольш паспяхова рэалізаваных карпаратыўных праектаў па каталагізацыі з'яўляецца праект аўтаматызацыі працэссаў сумеснай каталагізацыі, цэнтрам якога з'яўляецца Каралеўская бібліятэка ў Нідэрландах.

Асаблівае месца займаюць праекты па раскрыцці фондаў каштоўнай нацыянальнай літаратуры, яе захаванасці. У Рассіі сёння рэалізуецца праграмма “ЛІБНЕТ” па стварэнні агульна Рассійскай інфармацыйнай камп'ютарнай сеткі. У Беларусі ідуць работы па стварэнні зводнага каталога.

Тэма: Развіццё нацыянальнай бібліяграфіі ў асобных краінах свету і рэгіёнах.

Пытанні:

  1. Нацыянальная (дзяржаўная) бібліяграфія як від сучаснай бібліяграфіі.

Нацыянальная бібліяграфіяінфармацыйная інфраструктура, якая забяспечвае падрыхтоўку, распаўсюджванне і выкарыстанне ўніверсальнай бібліяграфічнай інфармацыі аб дакументах (тэкстах) асобнай краіны (нацыі).

 

Блізкім да нацыянальнай бібліяграфіі з'яўляецца паняцце дзяржаўнай бібліяграфіі. Гэта інфармацыйная інфраструктура, якая забяспечвае падрыхтоўку, распаўсюджванне і выкарыстанне ўніверсальнай бібліяграфічнай інфармацыі аб дакументах (тэкстах) асобнай дзяржавы.

 

Ня гледзячы на тое, што тэрмін “нацыянальная бібліяграфія” атрымаў шырокае распаўсюджванне, аднак да сёння ён канчаткова не вызначаны і мае шматлікія трактоўкі. Гэта тлумачыцца асаблівасцямі гістарычнага боку яго выкарыстання ў практычнай дзейнасці па падрыхтоўцы бібліяграфічных дапаможнікаў.

 

У першыню тэрмін “Нацыянальная бібліяграфія” выкарыстаў Дэніс у працы “Нарыс бібліяграфіі” у 1774 г. Аўтар абазначыў ім рэтраспектўны, бібліяграфічныя і біябібліяграфічныя дапаможнікі, якія прысвечаны друкам нацыянальных літаратур.

 

Для нацыянальнай і дзяржаўнай бібліяграфіі на сучасным этапе ўласціва паўната характарыстык, якія дазваляюць кваліфікаваць гэтыя віды бібліяграфіі як развітые віды бібліяграфічнай дзейнасці.

Так сама характэрна наяўнасць прафессійных суб'ектаў дзейнаці: спецыяльных бібліяграфічнхы цэнтраў і кадраў-бібліёграфаў.

Цэнтрамі нацыянальнай міжнароднай бібліяграфіі з'яўляюцца нацыянальныя бібліяграфічныя агенствы, у якіх кваліфікаванымі спецыялістамі вяздзецца падрыхтоўка бягучай і рэтраспектыўнай бібліяграфічнай прадукцыі: У краінах постсавецакай прасторы: кніжныя палаты, ў Польшчы – бібліятэчныя інстытуты, у шмат краінах Еўропы – бібліяграфічныя інстытуты.

 

На міжнародным кангрэссе па нацыянальнай бібліяграфіі (1977) былі вызначаны наступныя галоўныя функцыі, якія належалі нацыянальнаму бібліяграфічнаму агенству:

· Поўны ўлік усіх друкаў краіны.

· Прадстаўленне бібліяграфічных запісаў у выгляддзе выданняў нацыянальнай бібліяграфіі і іншых формах.

· Стварэнне рэтраспектыўных паказальнікаў айчынных выданняў і стварэнне банка данных аб іх.

· Стварэнне і вядзенне спіса імён нацыянальных аўтараў.

· Метадычная работа па стварэнні нацыянальных правіл цэнтралізаванай каталагізацыі і бібліяграфічнага апісання, вядзення зводных каталогаў нацыянальнай каллекцыі выданняў.

 

У пасляваенны перыяд нацыянальная бібліяграфія стала аб'ектам вялікай увагі ІФЛА, асабліва яе секцыі бібліяграфіі. Гэта прызнанне выдатнай ролі нацыянальнай бібліяграфіі не толькі як сродка адлюстравання інтэллектуальных здабыткаў народаў, але і як найбольш уніфікаванага (агульнадаступнага ў інфармацыйным узаемадзеянні) на міжнародным узроўні рэсурса.

Пытанні нацыянальнай бібіляграфіі апрацоўваліся на важнейшых міжнародных канферэнцыях. Так ў Парыжы (1950) удзельнікі міжнароднай канферэнцыі па паляпшэнні бібліяграфічных служб вырашылі, што ў аснове нацыянальнага ўліку твораў друку павінен быць тэррытарыяльны прынцып. Гэтае палажэнне падтрымалі і на міжнародным кангрэссе па нацыянальнай бібліяграфіі, які адбыўся ў Парыжэ (1977). У рэкамендацыях Кангрэсса ў першыню былі сфармуляваны галоўныя задачы нацыянальнай бібліяграфіі. З аднаго боку нацыянальная бібліяграфія адлюстроўвае ўзровень эканомікі, навукі, культуры краіны, а з другога – з'яўляецца практычнай дзейнасцю нацыянальных бібліятэк, інфармацыйных і бібліяграфічных устаноў, асобных карыстальнікаў інфармацыі. Вырашэнне гэтых задач залежыць ад прынцыпа, які будзе галоўным пры фарміраванні ўсё сістэмы нацыянальнай бібліяграфіі.

У апошнія дзесяцігоддзі падкрэсліваецца што нацыянальная бібліяграфія – гэта сведка нацыянальнай памяці.

На сёння актыўнае вывучэнне становішча нацыянальнай бібліяграфіі ажыццяўляе секцыя бібліяграфіі ІФЛА.

У канцы 90ых-пачатку 2000ых гадоў рабочая группа гэтай секцыі вывучала нацыянальную бібліяграфію ў краінах Азіі, Афрыкі, Еўропы. Аб'ектамі вывучэння нацыянальнай бібліяграфіі з'явіліся тэксты (дакументныя патокі і массівы), створанныя ў краінах, або прадстаўнікамі адпаведных нацый незалежна ад месца іх пражывання. Паўната адлюстравання новых дакументаў у дапаможніках забяспечваецца законам аб абавязковым экзэмпляры і аўтарскім праве. Закон аб абавязковым праве з'яўляецца надзейнай базай для нацыянальнай бібліяграфіі (вызначаны аб'екты, пералічаны вытворцы і атрымальнікі, колькасць экзэмпляраў, тэрміны прадстаўлення). Прадукцыя нацыянальнай бібліяграфіі з'яўляецца асновай для вытворчасці іншай агульнай і спецыяльнай бібіляграфічнай прадукцыі.

Мэтай з'яўляецца забеспячэнне інтэллектуальнага доступу да рэтраспектыўных массіваў і бягучых дакументных патокаў краін, нацый, магчымасць забеспячэння арыентацыі ў тэкстах. Цэнтрамі нацыянальнай бібліяграфіі аператыўна выпускаюцца універсальныя бягучыя і рэтраспектыўныя друкаваныя і электронныя дапаможнікі.

 

У выніку вялікага гістарычнага вопыту і тэарэтыка-метадычных абагульненняў падрыхтаваны рэкамендацыі па стварэнні сістэм дапаможнікаў нацыянальнай і дзяржаўнай бібліяграфіі. У прадукцыі нацыянальнай бібліяграфіі высокі ўзровень укаранення навейшых стандартаў, што надае ёй высокую якасць. Выкарыстоўваюцца нацыянальная уніфікаваная методыка каталагізацыі, якая заснавана на міжнародных стандартах комплексу ІСБД, якія рэгламентуюць бібліяграфічнае апісанне кніг, прадаўжальных выданняў, электронных выданняў і інш.

Для нацыянальнай бібліяграфіі характэрна выкарыстанне фармату ЮНІМАРК і міжнародных універсальных классіфікацыйных схем (УДК, ДК).

 

  1. Функцыі нацыянальнай бібліяграфіі і яе разнавіднасці.

Галоўнымі функцыіямі нацыянальнай/дзяржаўнай бібліяграфіі з'яўляюцца:

· Пазнавальная – дазваляе ажыццяўляць ідэнтэфікацыю нацыянальных дакументаў, тэкстаў, якія выйшлі ў краіне, або створаны нацыяй, этнасам.

· Інфармацыйна-каммунікатыўная – абвяшчэнне аб нацыянальных дакументах і тэкстах і іх пошук.

Каштоўна-арыенціровачная (ацэначная) функцыя для нацыянальнай бібліяграфіі не уласціва, але яе праяўленні яе можна бачыць часам.

 

Акрамя таго, шэраг функцый:

· Інфармацыйная.

· Мадэлюючая.

· Статыстычная.

· Падагульняючая.

І інш.

 

З улікам функцыянальна-мэтавай прыкметы нацыянальная бібліяграфія можа быць:

· Рэтраспектыўнай (рэпертуарнай). Гэта інфармацыйная інфраструктура, якая забяспечвае падрыхтоўку, распаўсюджванне і выкарыстанне універсальнай бібліяграфічнай інфармацыі аб дакументах асобнай краіны/нацыі за вызначаны перыяд (у мінулым).

· Бягучай.

· Перспектыўнай.

  1. аа

<== previous lecture | next lecture ==>
Падтэма: З 1865 па 1917 гады. | Тыпавая вучэбная праграма
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.279 s.