|
Тэма 13. Навуковыя і нацыянальныя бібліятэкіDate: 2015-10-07; view: 521. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя ўмовы развіцця бібліятэк у эпоху прамысловага перавароту. Рост патоку друкаванай прадукцыі. Далейшае пашырэнне кола чытачоў. Асноўныя тыпы бібліятэк. Новыя ўяўленні грамадства аб універсітэце. Разуменне бібліятэкі як інстытута развіцця навукі (Германія). Буйнейшыя навуковыя бібліятэкі універсітэтаў у Вялікабрытаніі і ЗША. Ідэі Роберта фон Моля. Нацыянальная бібліятэка як важнейшы інстытут дзяржавы. Узнікненне новых нацыянальных бібліятэк у ЗША, Іспаніі. Нацыянальна-вызваленчы рух і стварэнне нацыянальных бібліятэк у Аргенціне, Чылі, Перу, Балівіі. Феномен “нацыянальных бібліятэк” Аўстра-Венгерскай імперыі. Адкрыццё нацыянальнай бібліятэкі ў Расіі. Дзейнасць В. І. Сабальшчыкова, В. С. Сопікава, У. У. Стасава. Бібліятэка Маскоўскага публічнага Румянцаўскага музея. Універсітэцкія бібліятэкі. Дзейнасць М. І. Лабачэўскага. Галоўныя крытэрыі камплектавання фондаў нацыянальных і навуковых бібліятэк. Спецыялізацыя і пошук шляхоў узаемадзеяння паміж бібліятэкамі. Тэма 14.Агульнадаступныя бібліятэкі Рэфармаванне бібліятэчнай справы ў Вялікабрытаніі. Узнікненне тэрміну “бясплатная публічная бібліятэка”. Асноўныя палажэнні англа-амерыканскай канцэпцыі публічнай бібліятэкі. Развіццё бібліятэчнага заканадаўства ў Вялікабрытаніі і ЗША. Асаблівасці прынцыпу адкрытага доступу. Цэнтралізацыя бібліятэчнай справы і арганізацыя сеткі бібліятэк. Стварэнне першых прафесійных аб'яднанняў бібліятэкараў і першых прафесійных часопісаў. Адкрыццё вышэйшых бібліятэчных школ у ЗША і Германіі. Дзейнасць М. Дзьюі, Ч. Кетэра. Фарміраванне канцэпцыі “народнай” бібліятэкі ў Германіі і ідэі народнай педагогікі. Прадастаўленне чытачам “добрай” літаратуры. “Кніжнае ядро” В. Хофмана. Арганізацыя сеткі народных бібліятэк. Выданне нямецкага прафесійнага часопіса. Развіццё публічных (губернскіх і павятовых) бібліятэк у Расіі (А. Ф Смірдзін, М. С. Мардвінаў). Рэакцыйнае заканадаўства аб бібліятэках. Нелегальныя бібліятэкі. Заснаванне земствамі народных бібліятэк (Ф. Ф. Паўленкаў). Арганізацыя бібліятэчных курсаў (Л. Б. Хаўкіна), стварэнне аб'яднанняў бібліятэчных работнікаў, выданне першага ў Расіі прафесійнага часопіса, І Усерасійскі бібліятэчны з'езд.
Тэма 15. Бібліятэчная справа ў Беларусі Фарміраванне капіталістычных адносін, нацыянальнай свядомасці. Цэнзурнае становішча кнігі і бібліятэк. Рэформа асветы і друку. Нацыянальна-вызваленчы рух і асаблівасці бібліятэчнай справы ў ХІХ ст. Дзейнасць і закрыццё навуковай бібліятэкі Віленскага універсітэта. Стварэнне сістэмы каталогаў, распрацоўка правіл карыстання бібліятэкай, абслугоўванне чытачоў. Г. Гродэк і кафедра бібліяграфіі. Гісторыка-кнігазнаўчыя і бібліяграфічныя працы выкладчыкаў універсітэта (І. Лялевель, А. Багаткевіч). Спецыяльная бібліятэка Горы-Горыцкага сельскагаспадарчага інстытута. Пашырэнне бібліятэк гімназій, павятовых вучылішч. Узнікненне першых публічных бібліятэк, іх разнастайнась. Склад бібліятэчных фондаў, чытацкае кола. Ліквідацыя бібліятэк каталіцкіх і уніяцкіх кляштараў. Нелегальныя бібліятэкі. Арганізацыя камерцыйных бібліятэк. Грамадскія і ведамасныя бібліятэкі. Распаўсюджанне народных бібліятэк (Я. І. Хлябцэвіч). Буйнейшыя прыватныя кнігазборы літаратараў, краязнаўцаў, настаўнікаў і іх роля ў захаванні нацыянальнай кніжнай спадчыны (У. Сыракомлі, Г. Татура, А. К. Ельскага, А. П. Сапунова, А. Храптовіча і інш.). Рэканструкцыя прыватных кнігазбораў у сучаснасці. Семінар 5. Бібліятэчная справа ў ХІХ – пачатку ХХ ст. Раздзел VІІ. Бібліятэчная справа ў XX – пачатку ХХІ ст. Тэма 16. Асноўныя кірункі развіцця бібліятэчнай справы Асноўныя тэндэнцыі ў камплектаванні бібліятэк. Каардынацыя дзейнасці бібліятэк у планаванні, абмене бібліяграфічнай інфармацыяй, дакументамі. Развіццё ідэі стварэння зводных каталогаў пэўнай краіны. Уплыў англа-амерыканскай канцэпцыі публічнай бібліятэкі на развіццё народных бібліятэк у краінах Еўропы. Асаблівасці развіцця бібліятэчнай справы ў СССР і БССР. Прынцып “сацыялістычнага бібліятэчнага будаўніцтва”. Нацыяналізацыя і ўніфікацыя бібліятэчных фондаў. Заснаванне дзяржаўных бібліятэк. Цэнтралізацыя бібліятэчнай справы. Стварэнне агульнадаступнай бібліятэкі таталітарнай дзяржавы – масавай бібліятэкі, яе функцыі. Развіццё сеткі масавых бібліятэк. Кантроль за дзейнасцю бібліятэк у Германіі ў 1930-я гг. Страты і перамяшчэнні бібліятэк у гады Другой сусветнай вайны. “Саветызацыя” бібліятэчнай справы ў сацыялістычных краінах. Прынцыпы камплектавання бібліятэчных фондаў і доступ да іх. Спісы забароненай літаратуры. Дэмакратычныя змены ў бібліятэчнай дзейнасці ў канцы 1980-х гг. Адмова ад уніфікацыі ў назвах бібліятэк, аднаўленне нацыянальных бібліятэк, інтэграцыя ў сусветныя бібліятэчныя працэсы. Стварэнне бібліятэчных асацыяцый, прыняцце законаў аб бібліятэчнай справе. Змены ў дзейнасці бібліятэк ва ўмовах глабальнай інфарматызацыі. Узнікненне электронных бібліятэк (“Гутэнберг”, “Еўрапеіяна”). Праекты нацыянальных электронных бібліятэк. Політыпалагічнасць бібліятэк. Уклад у даследаванне гісторыі бібліятэк і бібліятэчнай справы К. І. Абрамава, Ю. У. Грыгор'ева, А. М. Ванеева, Б. Ф. Валодзіна, Ю. М. Сталярова, В. І. Талалакінай; М. В. Нікалаева, М. І. Пакала, Л. І. Уладзімірава і інш.
Тэма 17. Міжнароднае бібліятэчна-бібліяграфічнае супрацоўніцтва Усталяванне прафесійных сувязей і кантактаў. Стварэнне Міжнароднага бібліяграфічнага інстытута і яго рэарганізацыя ў Міжнародную федэрацыю па дакументацыі (ФІД). Дзейнасць Ш. Р. Ранганатана. Заснаванне Міжнароднай федэрацыі бібліятэчных асацыяцый (ІФЛА). Асноўныя кірункі дзейнасці. Членства Беларусі. Роля ЮНЕСКА ў падтрымцы і развіцці бібліятэчнай справы. Праграма “Памяць свету”. Распрацоўка і рэалізацыя праграмы “Памяць Беларусі”. Асноўныя мэты дзейнасці Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі (ІСО). Нацыянальная арганізацыя па стандартызацыі ў Беларусі. Буйнейшыя міжнародныя праекты ў галіне каардынацыі камплектавання і каталагізацыі (“Фармінгтонскі план”, “Скандыяплан”, РІСА, ЛІБНЕТ). Выкарыстанне міжнародных фарматаў аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў. Дзейнасць бібліятэчных асацыяцый. Амерыканская бібліятэчная асацыяцы, Бібліятэчная асацыяцыя ў Вялікабрытаніі, Расійская бібліятэчная асацыяцыя.
Тэма 18. Сучасны стан развіцця бібліятэчнай справы ў Беларусі (пасля 1991 г.) Новыя патрабаванні да зместу дзейнасці бібліятэк. Узнікненне бібліятэк грамадскіх арганізацый, аднаўленне царкоўных бібліятэк. Працэс рэарганізацыі і скарачэння дзяржаўных бібліятэк. Перагляд і змены ў агульнай сетцы бібліятэк краіны. Кіраванне бібліятэчнай справай. Праблемы камплектавання бібліятэчных фондаў. “Канцэпцыя развіцця бібліятэчнай справы ў Рэспубліцы Беларусь”. Закон “Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь”. Заснаванне Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі (ББА) і прафесійнага часопіса “Бібліятэчны свет”. Прыярытэтныя кірункі мадэрнізацыі бібліятэк Беларусі. Фарміраванне адзінай інфармацыйнай прасторы ў краіне і роля бібліятэк. Стварэнне публічных цэнтраў прававой інфармацыі. Праграмы інфарматызацыі бібліятэк краіны (“Электронная Беларусь”). Сучасная бібліятэчная сістэма Беларусі (публічныя і спецыяльныя бібліятэкі). Сетка бібліятэк Міністэрства культуры. Новыя арганізацыйныя бібліятэчныя структуры ў сельскай мясцовасці. Значэнне цэнтральных рэгіянальных бібліятэк у захаванні нацыянальнай спадчыны. Дасягненні НББ і ЦНБ імя Я. Коласа НАНБ і іншых бібліятэк у галіне даследавання кнігі, бібліятэк і бібліятэчнай справы. Арганізацыя бібліятэчнай адукацыі ў краіне. Сучасны стан і перспектывы даследавання гісторыі бібліятэк, асноўныя працы па гісторыі бібліятэк Беларусі. Семінар 6. Сучасны стан і перспектывы развіцця бібліятэк.
|