|
Нацыянальных бібліятэкDate: 2015-10-07; view: 547. Роля кнігі і адукацыі ў “эпоху Вальтэра”. Шырокае распаўсюджанне друкаванага тэксту, разнастайных тыпаў і відаў друкаванай прадукцыі на нацыянальных мовах. Часопісы і кнігі “кішэннага фармату”. “Энцыклапедыя” як сімвал эпохі Асветніцтва і яго ўплыў на камплектаванне фондаў бібліятэк. Змены арыенціраў бібліятэкі ў сферы абслугоўвання. Пашырэнне кола чытачоў бібліятэк. Пытанні прафесійнай бібліятэчнай адукацыі (Францыя, Германія). Буржуазныя рэвалюцыі ў Галандыі, Англіі, Францыі. Фарміраванне, развіццё мадэлі цэнтралізаванай нацыянальнай дзяржавы і нацыянальная бібліятэка. Спецыфічныя функцыі і місія нацыянальнай бібліятэкі. Роля прыдворных (каралеўскіх) бібліятэк. Значэнне атрымання абавязковага экземпляра, адкрыцця фондаў для шырокай публікі, узвядзення новага будынку ў набыцці бібліятэкай статуса нацыянальнай. Бібліятэка Брытанскага музея. Мерапрыемствы па рэарганізацыі бібліятэчнай справы ў Францыі і стварэнне Нацыянальнай бібліятэкі. Пруская каралеўская бібліятэка. Бібліятэка братоў Залускіх у Варшаве. Выдзяленне навуковых і публічных бібліятэк. Арганізацыя першых падпісных бібліятэк у Англіі і ЗША. Дзейнасць А. Грэгуара, А. Камюса, Г. В. Лейбніца, І. В. Гётэ, Т. Джэферсана.
Тэма 11. Бібліятэчная справа ў Расіі Пераўтварэнні Пятра І у кніжнай справе. З'яўленне першых бібліяграфічных дапаможнікаў (І. Капіевіч, М. Бантыш-Каменскі). Стварэнне бібліятэкі Акадэміі навук у С.-Пецярбургу. Распаўсюджанне ідэй агульнадаступнасці бібліятэк, праекты арганізацыі публічных бібліятэк (А. І. Багданаў, В. В. Кіпрыянаў і інш.). Дзейнасць М. В. Ламаносава і стварэнне Бібліятэкі Маскоўскага універсітэта. Палітыка Кацярыны ІІ і бібліятэчная справа. Бібліятэка Вальтэра. Шляхі рэалізацыі праектаў аб адкрыцці Імператарскай публічнай бібліятэкі. Дзейнасць М. Навікова. Стварэнне спецыяльных бібліятэк. Тэхнічныя бібліятэкі на Урале і Алтаі. Дзейнасць П. К. Фралова. Праекты публічных бібліятэк у губерскіх гарадах Расіі. “Лексікон” В. М. Тацішчава і яго роля ў развіцці бібліятэказнаўства. З'яўленне прац па гісторыі бібліятэк, іх ролі ў грамадстве, значэнні чытання кніг і аб кіраванні чытаннем (І. К. Бакмейсцер, Х. А. Чабатароў). Тэма 12. Бібліятэчная справа ў Беларусі Сацыяльна-эканамічнае і культурнае становішча Беларусі. Узмацненне ўплыву каталіцкай царквы на духоўнае жыццё. Распаўсюджанне контррэфармацыі. Пашырэнне сеткі кляштарных і школьных бібліятэк каталіцкіх ордэнаў (езуітаў, францысканцаў, піяраў, дамініканцаў); уніяцкага (базыльянскага) ордэна (Вільня, Полацк, Супрасль). Распаўсюджанне ідэй Асветніцтва ў другой палове XVIII – пачатку ХІХ ст. (І. Храптовіч, І. Яленскі, К. Лышчынскі, Б. Дабашэвіч, К. Нарбут, М. Пачобут-Адляніцкі). Рэформа адукацыі С. Канарскага. Арганізацыя цэнтралізаванага кіравання бібліятэкамі. Роля бібліятэкі Віленскай езуіцкай акадэміі ў распаўсюджанні навуковых ведаў. Фарміраванне даведачна-бібліяграфічнага апарату, атрыманне абавязковага экземпляру. Спецыфіка фондаў навуковай бібліятэкі Гродзенскай медыцынскай акадэміі. Дзейнасць бібліятэкі Полацкага езуіцкага калегіума. Стварэнне бібліятэк спецыяльных навучальных устаноў. Лёс буйнейшых прыватных бібліятэк Беларусі ў часы войнаў і падзелаў Рэчы Паспалітай. Семінар 4. Бібліятэчная справа эпохі Асветніцтва. Раздзел VІ. Бібліятэчная справа ў XIX – пачатку XX ст.
|