Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Тэма 5. Бібліятэчная справа на Усходзе


Date: 2015-10-07; view: 719.


(Кітай, Японія, Арабскі халіфат)

Рэлігійны характар сярэднявечнай культуры. З'яўленне паперы і новых формаў кнігі. Фарміраванне новых тыпаў бібліятэк.

Асаблівасці арганізацыі і функцыянавання бібліятэк у Кітаі: “мэн-фу” (“саюзныя палаты”), “шу юань” (“кніжныя двары”). Ступень даступнасці бібліятэчных фондаў у Кітаі і Японіі. Захаванне кніг.

Арабскі Усход і перайманне антычнай спадчыны. Неаднароднасць і разнастайнасць арабскіх бібліятэк. “Дамы мудрасці”, “дамы навукі”, далучаныя бібліятэкі. Роля бібліятэк Арабскага халіфата ў распаўсюджанні навуковых ведаў і адукацыі. Калекцыяніраванне кніг.

 

Тэма 6. Бібліятэчная справа ў Візантыі, Заходняй Еўропе, Старажытнай Русі. Узнікненне бібліятэк на тэрыторыі Беларусі

Роля рэлігіі і царквы ў Візантыі і еўрапейскіх дзяржавах у эпоху ранняга Сярэднявечча. Візантыя і традыцыі грэчаскай кніжнай культуры. Распаўсюджанне манастырскіх бібліятэк-скрыпторыяў. Узнікненне першых універсітэцкіх бібліятэк. Каралеўскія бібліятэкі. З'яўленне ў бібліятэчных фондах рукапісаў на народных мовах. Абмежаванні ў выдачы кніг.

Распаўсюджанне кніжнай спадчыны з Балгарыі і Візантыі на тэрыторыі Старажытнай Русі. Буйнейшыя цэнтры асветы і кніжнасці (Кіеў, Ноўгарад, Смаленск, Полацк, Тураў і інш.). Заснаванне бібліятэк Яраславам Мудрым. Спісы забароненых кніг. Полацкія князі і стварэнне першых бібліятэк на тэрыторыі Беларусі. Бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора. Манастырскія школы і скрыпторыі па перапісцы кніг. Дзейнасць Ефрасінні Полацкай.

Працы аб кнігах, бібліятэчных фондах, чытанні, арганізацыі і карыстанні бібліятэкай (Касідор, Фоцій, Кірыл Тураўскі, Р.дэ Фурнэвіль, Р.дэ Бёры).

Семінар 2. Бібліятэкі Сярэднявечча.

 

Раздзел IV. Бібліятэкі ў эпоху Адраджэння

(ХІІІ – першая палова XVII ст.)

Тэма 7. Бібліятэчная справа і еўрапейскі Рэнесанс (Італія, Далмацыя, Венгра-Харватыя, Германія, Францыя, Англія)

Эпоха фарміравання гуманістычнай культуры і адраджэння антычнай спадчыны. Фарміраванне нацыянальных моў і культур. Погляды гуманістаў на прызначэнне бібліятэкі. Рост бібліятэчных фондаў, дыферэнцыяцыя літаратуры, з'яўленне новых чытачоў. Распаўсюджанне кнігадрукавання. Змены ў функцыях захоўвання і абслугоўвання.

Прыватныя і публічныя бібліятэкі ў Італіі. Развіццё прынцыпу агульнадаступнасці. Буйнейшыя прыватныя кнігазборы Ф. Петраркі, Дж. Бакача, Н. Ніколі. “Лаўрэнцыяна”. Бібліятэка Ватыкана. Італьянскае Адраджэнне і яго ўплыў на развіццё бібліятэчнай справы ў Далмацыі і Венгра-Харватыі. Распаўсюджанне свецкай адукацыі і універсітэцкіх бібліятэк. Рэфармацыя і ўзнікненне гарадскіх бібліятэк у Германіі. Дзейнасць М. Лютэра і І. Гутэнберга. Асаблівасці распаўсюджання ідэй гуманізму ў Францыі. Дзейнасць ордэна езуітаў і барацьба з ерытычнай літаратурай. Бібліятэчная справа ў Англіі і секулярызацыя манастырскіх бібліятэк. Фарміраванне буйнейшых каралеўскіх бібліятэк у Францыі і Англіі.

Развіццё тэорыі каталогаў, новыя працы па класіфікацыі, арганізацыі бібліятэкі і камплектаванні фондаў (Ф. Трэфлер, Ф. Дэлакруа, Э. Маўнсэл, К. Геснер, Ф. Бэкан, Г. Надэ). Ідэальная мадэль бібліятэкі эпохі Барока К. Клемана.

Тэма 8. Бібліятэкі ў Расіі

Роля праваслаўнай царквы і распаўсюджанне ў Маскоўскай дзяржаве манастырскіх і царкоўных бібліятэк. Буйнейшыя манастырскія бібліятэкі (Кірыла-Белазёрскага, Салавецкага, Іосіфа-Валакаламскага, Троіца Сергіевай лаўры і інш.). Стварэнне Патрыяршай бібліятэкі.

Заснаванне бібліятэк Царскіх прыказаў (Пушкарскага, Аптэкарскага), іх спецыялізацыя. Шляхі папаўнення фондаў, чытачы.

Фарміраванне фонду бібліятэкі маскоўскіх цароў як дынастычнай і ўрадавай. Лёс бібліятэкі Івана IV Жахлівага. Узнікненне прыватных бібліятэк (Сімяона Полацкага, Андрэя Курбскага і інш.). Спецыфіка маскоўскіх бібліятэк пры свецкіх навучальных установах (“гімнасіёны”, Славяна-грэка-лацінская акадэмія). Склад фондаў бібліятэк паводле інвентарных вопісаў.

Тэма 9. Бібліятэкі ў Беларусі

Беларускае Адраджэнне і пашырэнне сувязей з Заходняй Еўропай. Распаўсюджанне скрыпторыяў – цэнтраў масавай вытворчасці беларускай рукапіснай кнігі. Узнікненне беларускага кнігавыдання. Гуманістычныя погляды Ф. Скарыны. Распаўсюджанне рэфармацыйнага руху, каталіцызму, уніяцтва.

Манастырскія бібліятэкі і іх першыя інвентарныя вопісы (у Слуцку, Лаўрышаве, Жыровіцах, Супраслі і інш.). Лёс бібліятэкі Полацкага Сафійскага сабора.

Бібліятэкі езуіцкіх калегіумаў, каталіцкіх і уніяцкіх касцёлаў і кляштараў. Заснаванне першай універсітэцкай бібліятэкі ў Вільні. Цэнзураванне кніг і прагляд бібліятэчных фондаў.

Асветніцкая дзейнасць праваслаўных брацтваў: школы, бібліятэкі, друкарні. Іх роля ў захаванні і развіцці беларускай культуры і мовы.

Асноўныя тыпы прыватных кнігазбораў. Бібліятэка Жыгімонта Аўгуста ІІ, бібліятэкі Радзівілаў, Сапегаў, іх гісторыка-культурнае значэнне.

Семінар 3. Бібліятэкі эпохі Адраджэння.

Раздзел V. Бібліятэкі ў эпоху Асветніцтва

(другая палова ХVІІ – пачатак XІХ ст.)

Тэма 10.Новы бібліятэчны светапогляд. Узнікненне


<== previous lecture | next lecture ==>
Тэма 1. Перадумовы зараджэння бібліятэк | Нацыянальных бібліятэк
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 1.049 s.